10 снежня ў гарадскі аддзел нечакана прыйшоў мужчына, які прызнаўся, што ён кіроўца «КІА», які збіў жанчыну з дзіцем на вуліцы Вільчкоўскага ўвечары 7 снежня, што знаходзяцца зараз у бальніцы.

Нагадаем, што ў выніку здарэння пацярпелыя з цяжкімі траўмамі трапілі ў бальніцу. Пашкоджаны аўтамабіль праз гадзіну пасля ДТЗ праваахоўнікі знайшлі ў некалькіх кіламетрах ад месца здарэння — на вуліцы Рэпіна. Сам кіроўца збег. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Паводле Intex-press

[supsystic-social-sharing id="1"]