Арганізатары Форуму спадзяюцца, што сайт www.euraforum.info стане пляцоўкай, якая паспрыяе развіццю і інфармацыйнай падтрымцы абвешчаных 14 лістапада еўрапейскіх  ініцыятываў.

Сярод новага на сайце размешчаны дакументы, прынятыя на Беларускім Еўрапейскім Форуме, сабраныя спасылкі на публікацыі пра БЕФ у шэрагу беларускіх і замежных СМІ.

У раздзеле «Як гэты было?» размешчаны фотаздымкі дэлегатаў і гасцей мерапрыемства, зробленыя падчас працы фотазоны. Дэлегаты Форуму могуць атрымаць свае фотапартрэты ў якасці, прыдатнай для друку, праз электронную пошту. У бліжэйшы час у раздзеле «Як гэты было?» з’явяцца відэаролікі выступаў дэлегатаў і гасцей БЕФ.

Раздел «Конкурсы» азнаёміць з лепшымі фотаздымкамі, дасланымі на конкурс «Еўрапейская Беларусь» а таксама дазволіць даведацца прозвішчы пераможцаў фотаконкурсу і віктарыны «Як добра ты ведаеш ЕС?».

Сайт таксама змяшчае падборку навінаў, датычных развіццю адносінаў Беларусі і Еўразвязу, аналітычных матэрыялаў, звесткі пра аргкамітэт БЕФ, інфармацыю пра сходы па вылучэнні дэлегатаў на Форум, іншыя матэрыялы.

milinkevich.org

[supsystic-social-sharing id="1"]