Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

У каго танны мабільны інтэрнэт?

На мінулым тыдні аператар мабільнай сувязі Velcome аб’явіў навагоднюю акцыю. Колькасць мегабайтаў трафіку на тарыфных планах для карыстання інтэрнэтам павялічана ўтрая. Што гэта? Чаму ды як?

Пры гэтым абаненцкая плата засталася ранейшай. Менавіта такім чынам аўстыйскі Velcome адрэагаваў на з’яўленне на мабільным рынку турэцкага Life:). Канкурэнтная вайна толькі пачынаецца. Неўзабаве варта чакаць адэкватнага адказу з боку МТС – пакуль што толькі расіяне не парадавалі абанентаў новымі цэнамі на інтэрнэт.

Але ў якога аператара самы танны інтэрнэт зараз?

Кожны з трох аператараў мае прапановы як для выпадковых наведвальнікаў інтэрнэта, якія з’яўляюцца ў сеціве раз на тыдзень, так і для тых, хто карыстаецца інтэрнэтам ледзь не ў прамысловых памерах. У кожнага плана ёсць свае асаблівасці – як тарыфікуецца трафік, колькі каштуюць дадатковыя мегабайты, па якой тэхналогіі перадаюцца дадзеныя… Але іх усе аб’ядновае абавязковая ўмова – абаненцкая плата, якая ўтрымлівае ў сабе перадаплачаны трафік.

Цяжкасць для параўнання ў тым, што аператары абралі розныя. Напрыклад, пазнаку ў тарыфікацыі ў 1 гігабайт мае толькі Life:). Наступны ж узровень у яго складае 2 гігабайта (69 000 рублёў), значыцца, абанент, які патраціць толькі паўтара гігабайта, усё роўна павінен расшчодрыцца на 69 тысяч, а рэшткі трафіку згараць у яго ў канцы месяца.

Абіраць для сябе самага выгаднага аператара проста – трэба прыкінуць, які трафік патрэбны. У гарызантальнай васі яны ранжыраваны ад 50 мегабайтаў да 4 гігабайтаў. Вертыкальная вось – колькасць грошай, якія прыйдзецца выдаткаваць.

Карыстацца паслугамі Life:) выгадна таму, хто патраціць мала трафіку – менш за 500 мегабайтаў. Патэнцыйныя абаненты Velcome – тыя, хто выкарыстае для працы 501-1500 мегабайтаў. Тым, каму такога аб’ёму інфармацыі мала, варта пралічваць свае патрабаванні дакладна – зоны Life:) і Velcome ў гэтым дыяпазоне змяняюць адна адну.

А вось паслугамі МТС выгадна карыстацца толькі тым, хто вырашыў патраціць роўна 150 мегабайтаў трафіку.

Даведка:

Цэны Life:)
500 Мб – 29 000
1000 Мб – 49 000
2000 Мб – 69 000
4000 Мб – 99 000

Цэны Velcome
75 Мб – 11 800 (акцыя)
750 Мб – 35 400 (акцыя)
1500 Мб – 45 000 (акцыя)
1000 Мб – 50 000
10000 Мб – 445 000

Цэны МТС
50 Мб – 13 500
150 Мб – 24 000
200 Мб – 30 000
500 Мб – 37 500
600 Мб – 39 000
1500 Мб – 90 000
2500 Мб – 125 000

Андрэй Кляноўскі, moladz.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *