Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

“Дзедзічу” паабяцалі вуліцу Быкава

У чэрвені сябры “Дзедзіча” правялі маштабную акцыю “Вуліца, якой ганаруся?!”. У межах кампаніі былі праведзены інфармацыйная кампанія і збор подпісаў пад зваротаў аб змене назвы вуліцы Халтурына на Быкава.

У адказе, які атрымаў Зміцер Шыманскі, Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт інфармуе, што ў горада зараз няма грошаў на тое, каб змяняць назвы вуліц, але разам з тым кардынацыйны савет па захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны прапанаваў імем Васіля Быкава назваць адну з вуліц у новых мікрараёнах горада.

Тым часам, як былі ў свой час знойдзены грошы на змену часткі вуліцы Маскоўская, на праспект Машэрава.

Як адзначыў адзін з арганізатараў акцыі Віктар Клімус:

– Іншага адказу ад Берасцейскага гарвыканкама цяжка было чакаць. У адказе паміж радкоў чытаецца, што чыноўнікі і самі разумеюць неабходнасць перайменавання вуліц з састарэлымі, непрымальнымі для беларускага грамадства назвамі. Але яны пакуль не саспелі да таго, каб выдаткоўваць на гэта сродкі, дарэчы, не такія вялікія, як уяўляецца спецыялістам гарвыканкама. Добра ўжо тое, што ў хуткім часе на мапе Берасця з’явіцца вуліца імя сусветна вядомага беларускага пісьменніка.

Нагадаем толькі некаторыя публікацыі, што з’явіліся з нагоды акцыі:

Лица брестских улиц: советский грим краше истории?

Кто нам ближе: Халтурин или Быков?

Брестская пенсионерка задержала двух активистов Партии БНФ

adkaz

1 Comment

Пакінуць адказ на Tonik Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *