Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Самусенка і Самасуеў абаранілі Козіка

На сустрэчы беларускіх журналістаў з прадстаўнікамі пасольства Беларусі ў Брусэлі Аляксандрам Самусенкам і Аляксеем Самасуевым было зададзена пытанне наконт адлічэння Таццяны Шапуцькі з БДУ за ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці.

Аляксандр Самусенка адмовіўся каментаваць падзею, але заступіўся за кіраўніка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка.

«Мне патрапіўся ў прэсе артыкул пра тое, што спадар Козік нібыта збіраўся арганізаваць мітынг у падтрымку Таццяны Шапуцька, — сказаў Самусенка. — Я размаўляў са спадаром Козікам у межах Форуму грамадзянскай супольнасці і ён мяне ўпэўніў, што нічога падобнага не абяцаў, таму гэта, напэўна, тычыцца пытання пра чыстату перадачы інфармацыі СМІ.

У сваю чаргу Вольга Стужынская, прадстаўніца Офіса «За дэмакратычную Беларусь», якая таксама прысутнічала на сустрэчы, абвергла гэтыя словы.

«Спадар Козік насамрэч зрабіў такую заяву падчас Форуму. Я думаю, што абвінавачваць сродкі масавай інфармацыі ў дадзенай сітуацыі не зусім слушна», — сказала яна.

Стужынская таксама паабяцала прыкласці ўсе намагнанні, каб еўрапейская супольнасць даведалася пра адлічэнне Таццяны Шапуцькі.

«Я думаю што Рэспубліка Беларусь, якая падпісалася пад поўным пакетам свайго ўдзелу ва праграме Усходняга партнёрства павінна стрымаць свае абяцанні», — дадала яна.

Вольга Жарнасек, Брусэль, nn.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *