Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Магілёў і Берасце звяжа новы цягнік

Беларуская чыгунка з 24 снежня пусціць новы пасажырскі цягнік №609/610, які злучыць два абласных цэнтра, два старажытных горада – Магілёў і Берасце. Кошт праезду па ўсім маршруце складзе ад 16,5 тысяч.

Цягнік №609/610  Магілёў-Берасце-Магілёў будзе ехаць праз Быхаў, Рагачоў, Жлобін, Бабруйск, Асіповічы, Слуцак і Баранавічы. Ён будзе адпраўляцца з Магілёва 24, 26, 30 снежня і 2, 6, 9 студзеня ў 17.10, а з Берасця – 25, 27, 31 снежня і 3, 7, 10 студзеня ў 23.05.

Распрацоўка і неабходнасць увядзення новага маршруту абумоўлена досыць высокім попытам на дадзены кірунак сярод пасажыраў.
“Пакуль мы выпрабавальна запусцілі новы цягнік, ён будзе курсаваць у перадсвяточныя і святочныя навагоднія дні, аднак у перспектыве плануецца зрабіць гэты маршрут сталым”, – распавёў начальнік аддзела абслугоўвання пасажыраў у цягніках Упраўлення БЧ Андрэй Кашко.

Андрэй Кашко таксама дадаў, што цягнік №611/612 злучэннем Магілёў-Менск-Магілёў у пераднавагоднія і святочныя дні будзе рухацца праз станцыю Асіповічы. З Магілёва цягнік адправіцца 27 снежня, а таксама 3 і 10 студзеня ў 16.54, а з Менска ў Магілёў – 28 снежня і 11 студзеня ў 10.25. Кошт праезду паміж Магілёвам і Менскам складзе ад Br8900.

Беларуская чыгунка ажыццяўляе каля 75% усіх выкананых у рэспубліцы грузавых і каля 50% пасажырскіх перавозак. Пасажырскае чыгуначнае паведамленне злучае Беларусь з Амстэрдамам, Берлінам, Кёльнам, Варшавай, Прагай, Браціславай, Варнай, Бухарэстам, Венай, Будапештам, а таксама сталіцамі і адміністрацыйнымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Казахстана.

БЕЛТА

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *