Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Новае пакаленне – новая кааліцыя

Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных моладзевых арганізацыяў прадставілі кааліцыйнае пагадненне аб супрацы. Створаная кааліцыя моладзевых арганізацыяў атрымала назву “Новае пакаленне”.

ПАГАДНЕННЕ АБ СТВАРЭННІ МОЛАДЗЕВАЙ КААЛІЦЫІ “НОВАЕ ПАКАЛЕННЕ”:

Мы, прадстаўнікі моладзевых сілаў Беларусі, усведамляючы сваю адказнасць за лёс Бацькаўшчыны, разумеем неабходнасць яднання нашых высілкаў у барацьбе за духова-нацыянальнае адраджэнне Беларусі, на падмурку
– хрысціянскіх каштоўнасцяў;
– нацыянальнай ідэі;
– кансерватызму;
– прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці;
– ідэалаў свабоды, раўнапраў’я ды адказнасці асобы;

і заяўляем аб стварэнні дзеля гэтага моладзевай кааліцыі “НОВАЕ ПАКАЛЕННЕ”.

Дзейнасць суб’ектаў моладзевай кааліцыі “НОВАЕ ПАКАЛЕННЕ” будзе весціся дзеля дасягнення наступных мэтаў:

– адстойвання незалежнасці Беларусі;
– абароны і развіцця беларускае культуры;
– вызвалення палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсіяў;
– асуджэння злачыннай ідэалогіі камунізму і палітыкі савецкага этнацыду Беларусі;
– спрыяння Еўраінтэграцыі Беларусі;
– змены аўтарытарнага рэжыму і усталявання ў Беларусі дэмакратычнага ладу кіравання.

Сумеснымі задачамі суб’ектаў моладзевай кааліцыі “НОВАЕ ПАКАЛЕННЕ” будзе супольны ўдзел у:

– агітацыйнай і мабілізацыйнай кампаніях, накіраваных на адстойванне грамадзянамі Беларусі свайго голасу падчас мясцовых, парламенцкіх і прэзідэнцкіх “выбараў”;
– акцыях і кампаніях у абарону незалежнасці Беларусі;
– кампаніях накіраваных на развіццё беларускай мовы і культуры;
– кампаніях “Салідарнасці” з палітвязнямі, зніклымі палітыкамі і іх сем’ямі, усімі рэпрэсаванымі ў Беларусі па палітычных матывах;
– кампаніях накіраваных на асуджэнне антычалавечай ідэалогіі камунізму і іншых таталітарных ідэалогіяў;
– любой іншай дзейнасці, якая будзе базавацца на супольных каштоўнасцях і дасягаць агульных мэтаў суб’ектаў моладзевай кааліцыі “НОВАЕ ПАКАЛЕННЕ”.

ДАШКЕВІЧ Зміцер “МАЛАДЫ ФРОНТ”
ЗЯЛІНСКАЯ Дар’я “МОЛАДЗЬ РУХУ “РАЗАМ”
КАМЕНЕВА Любоў “МОЛАДЗЬ БХД”
КАРЭТНІКАЎ Юрась “ПРАВЫ АЛЬЯНС”
КІМ Андрэй “ІНІЦЫЯТЫВА”
КРАСНОЎ Мікіта “ВОЛЬНАЯ МОЛАДЗЬ”
СЕМЯНЮК Сяржук “МОЛАДЗЬ БНФ”
ШАРКОЎ Арцём “МОЛАДЗЬ НАРОДНАЙ ГРАМАДЫ”
ШУМКЕВІЧ Алесь МХСС “МАЛАДЫЯ ДЭМАКРАТЫ”

Паводле сайта “Малады Фронт”.

Novaepakalenjnie

Фота “Радыё Свабода”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *