Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

Леанід Козік прыкінуўся валёнкам

На сайце Федэрацыі прафсаюзаў з’явіўся каментар старшыні ФПБ з нагоды адлічэння з БДУ прэс-сакратаркі «Маладога Фронта» Таццяны Шапуцькі. Лідэр прафсаюзаў палічыў гэта «класічным жыццёвым выпадкам».

«За час, які прайшоў пасля завяршэння Форума ў Брусэлі, я наслухаўся шмат чаго, у тым ліку і прамых плётак і казак пра маніфестацыі і вылучэнні, — цытуе словы Леаніда Козіка сайт ФПБ, — Зрэшты, для публікі, што распаўсюджвае такога роду інфармацыю гэта звычайная справа – гэта іх заробак».

Газета «Салідарнасць» адзначае, што каментар Леаніда Козіка з’явіўся на сайце толькі пасля шматлікіх патрабаванняў журналістаў растлумачыць сітуацыю. Як вядома, кіраўнік ФПБ яшчэ ў Брусэлі паабяцаў у выпадку адлічэння Таццяны Шапуцькі з ВНУ персанальна арганізаваць маніфестацыю ў цэнтры Менска. 3 снежня адміністрацыя юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта паведаміла актывістцы, што яна адлічана, аднак ніякіх дзеянняў па яе абароне ФПБ не распачала. Больш таго, ў Федэрацыі наадрэз адмаўляліся каментаваць гэту сітуацыю: прэс-сакратар Вольга Зуёнак кідала трубку, а тэлефон лідэра ФПБ не адказваў.

Выключаная з ВНУ Таццяна Шапуцька ўжо збіралася звярнуцца наўпрост да Леаніда Козіка за абяцанай дапамогай, як на сайце прафсаюзаў з’явіўся яго адказ. Праўда, з кантэксту ясна бачна: разлічваць на падтрымку старшыні ўжо сапраўды не варта.

«Што тычыцца Таццяны Шапуцькі, то гэта класічны жыццёвы выпадак, — адзначае Леанід Козік. — Калі яна адлічана з універсітэта за тое, што брала ўдзел у працы Форума, то гэта не адпавядае заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Калі ж яна адлічана за тое, што яна без дазволу адміністрацыі прагуляла заняткі і не наведвала ВНУ, то адміністрацыя мае права прымяніць дзейсныя ў ВНУ правілы. Калі б які-небудзь супрацоўнік установы ЕС не прыходзіў на службу, то, упэўнены, ён быў бы звольнены адразу ж. Форум цалкам прайшоў бы з такімі ж вынікамі незалежна ад таго, была б там Таццяна Шапуцька ці не».

Сапраўды «класічны жыццёвы выпадак»: у Брусэлі службоўцы ФПБ кажуць адно, а тут, у Беларусі, ужо зусім іншае.

Паводле “Хартыі-97”.

Пераклад dzedzich.org.

Kozik

Козік слова даў, Козік яго і забраў...

2 каментарыя

Пакінуць адказ на Аматар Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *