«Дзедзіч» запрашае актыўную і свядомую моладзь Берасця па шматгадовай традыцыі адзначыць Новы год у польскім мястэчку Насутаў, што знаходзіцца недалёка ад горада Люблін.

З 27 снежня па 5 студзеня ў Доме сустрэч фундацыі «Новы Стаў» будзе праходзіць падрыхтоўка і святкаванне інтэрнацыянальнага Новага году.

Умовы ўдзелу:

  • добрае валоданне беларускай і пажадана ангельскай моваў;
  • розум і крэатыўнае мышленне;
  • камунікабельнасць і жаданне пазнаёміцца з моладдзю з іншых краін Еўропы;

З Берасця група будзе складацца з 15 чалавек, якая павінна будзе падрыхтаваць прэзентацыю нашай краіны ў выглядзе танцаў, спеваў, традыцыйных беларускіх страваў.

Заяўкі да 12 снежня прымаем на паштовую скрыню: [email protected]

У заяўцы пазначайце:

  • імя і прозвішча;
  • узрост;
  • навучальную установу і факультэт;
  • чаму хочаце паехаць (5-10 сказаў);
  • кантакты: тэлефон, скайп, e-mail.
nasutow

Вось у гэтым чароўным доме кожны год збіраецца моладзь з розных краін Еўропы, каб разам адзначыць Новы год.

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. дзедзіч
    Ответить

    проста шматлікія сябры ўжо шмат туды ездзілі, вось і прапануем новым даведацца што такое новы год у Еўропе Заходняй

    Thumb up 0 Thumb down 0

  2. Там было клёва, шкада, што зараз не магу паехаць!
    Ответить

    НАСУТАЎ — ЗЭ БЭСТ!
    Пажывеце ў панскай сядзібе!
    А яшчэ клёва, што калі на кетчупе ў Польшчы напісана — «Востры», то ЁН САПРАЎДЫ ВОСТРЫ!

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый