Паніхіда па ахвярах жахлівага галадамору 1932-1933 гадоў ва Украіне адбылася а 11 гадзіне ў Свята-Мікалаеўскай царкве Берасця 28 лістапада. Нагадаем, што падчас галадамору ва Украіне загінула некалькі мільёнаў чалавек.

Некалькі хвілінаў званы падараваныя ў час прэзідэнства ва Украіне Леаніда Кучмы неслі траурнае гучанне, пасля чаго айцец Ігар адправіў паніхіду па ахвярам галадамору наўмысна зробленага бальшавікамі ва Украіне. Распавядае адзін з удзельнікаў мерапрыемства, гісторык тэхнічнага універсітэту Берасця Віктар Місіюк:

— Адзначаюць сумную дату, дату галадамора 1932-1933 гадоў і хоць гэтая падзея, дзякуй Богу не кранулася ўсіх і нават усёй Украіны, а яе ўсходніх рэгіёнаў, але яна мае вельмі вялікае значэння для нацыянальнага жыцця, бо значна надламала сілы нацыі, эканамічныя галіны развіцця. Мы ўсе салідарныя, выказваем жаль і боль з тымі украінцамі, якіх гэтая бяда зачапіла.

На паніхіду з’ехалася некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў рэгіёнаў.

Прадстаўніцтва украінскай грамады Берасця заклікала ўсіх неабыякавых людзей з захадам сонца запаліць свечы ў сваіх хатах.

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя.

SWECZA


[supsystic-social-sharing id="1"]