Польскі нацыянальны кінаархіў папоўніўся ўнікальным фільмам 1913 году, які доўгі час лічыўся страчаным. Паводле Polskie Radio, гаворка ідзе пра нямую карціну «Касцюшка пад Рацлавіцамі».

Як паведамляецца на сайце Polskie Radio, фільм распавядае пра адзін з эпізодаў паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшка супраць Расійскай імперыі.

Сцвярджаецца, што фільм, у якім, апроч выканаўцаў галоўных роляў, здымаліся каля дзвюх тысяч статыстаў, быў адным з галоўных польскіх блокбастараў перад Першай сусветнай вайной.

Нагадаем, што нацыянальна-вызваленчае паўстанне пачалося ў сакавіку 1794 году. Польскія войскі пад камандаваннем Касцюшкі атрымалі некалькі перамог над царскімі войскамі, у тым ліку пад Рацлавіцамі. Паўстанцам атрымалася заняць Варшаву і вытрымаць аблогу горада злучаным руска-прускім войскам.

Аднак у кастрычніку ў баі пад Мацяёвіцамі польскія войскі патрывалі паразу, а сам Касцюшка быў цяжка паранены, патрапіў у палон і быў зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці.

Апроч карціны «Касцюшка пад Рацлавіцамі» на захоўванне ў кінаархіў паступілі таксама два фільмы, прысвечаныя іншаму нацыянальнаму герою Польшчы Юзэфу Пілсудскаму, які ўзначальваў першы ўрад краіны пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1918 годзе.

Паводле «Лента.ру».

Kascjuszka

Тадэвуш Касцюшка - ураджэнец Берасцейшчыны

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Поль
    Ответить

    Палякі па ходу фільм недзе прыціхарылі. Хай копію робяць і музей Тадэвуша Касцюшкі перададуць у Мерачоўшчыне (Івацэвіччына).
    Хаця, ведаючы палякаў, мусіць перададуць яны ў музей гэты фільм, як і карону Вітаўту…

    Thumb up 0 Thumb down 0

  2. luxveritatis
    Ответить

    А і ліха зь імі. Хай на ютуб закінуць — больш людзей праглядзіць. А то будуць пад коўдрай глядзець і нікому не даваць.

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый