Супрацоўнікі міліцыі пракаментавалі гібель Валянціна Доўнара — вядомага актывіста апазіцыі, сябра Партыі БНФ, грамадскага дзеяча, распаўсюдніка незалежнай прэсы  ў горадзе Мар’іна Горка.

Ва УУС Менскага аблвыканкама, як паведамляе «Інтэрфакс-Захад», заявілі, што ніякага крыміналу ў гэтай справе няма, а Доўнар памёр ад траўмы, атрыманай «у выніку падзення».

Пра смерць Валянціна Доўнара раней распавёў журналістам яго аднапартыец Алесь Васьковіч. Па словах крыніцы, увечары 20 лістапада на Доўнара на вуліцы напалі невядомыя і сталі збіваць яго жалезнымі дубцамі, наносячы ўдары па галаве. Пацярпелы быў пазней дастаўлены ў лякарню з цяжкімі траўмамі, аднак выратаваць яго не атрымалася.

Ва УУС Мінаблвыканкама тым часам запэўніваюць, што збівання не было. «Крыміналу ў гэтай справе няма. Слядоў збівання не было», — заявілі прадстаўнікі УУС. Па іх словах, «лекары ўсталявалі наяўнасць чэрапна-мазгавой траўмы ў выніку падзення і моцную алкагольную інтаксікацыю».

Тым часам «Хартыя’97» паведамляла, што ў сувязі са смерцю Доўнара ўзбуджана крымінальная справа.

Валянцін Доўнар, як адзначае выданне, дапамагаў распаўсюджваць апазіцыйную прэсу ў Мар’інай Горцы. Кожны тыдзень ён прывозіў з Менска свежыя нумары газет «Народная воля» і «Новы час» і разносіў іх падпісантам.

Паводле «Лента.ру».

Фота «Радыё Свабода».

Dounar

Валянцін Доўнар

[supsystic-social-sharing id="1"]