Выканкам Федэрацыі хакея на пасяджэнні 25 лістапада большасцю галасоў (два ўстрымаліся) ухваліў прапанову старшыні ФХРБ Уладзіміра Навумава аб стварэнні спецыялізаванага хакейнага кабельнага тэлеканала.

Паводле слоў Навумава, з гэтай мэтай будзе створана закрытае акцыянернае таварыства «з умоўнай назвай» «Арэна-Медыя». 51% акцый ЗАТ будзе належаць ФХРБ, 29%   хакейнаму клубу «Дынама» (Менск), астатнія 20% фізічным асобам. Статутны фонд прадпрыемства 10 млн. рублёў. Такім чынам, федэрацыя ўнясе 5,1 млн. рублёў, адзначыў яе кіраўнік.

Плануецца, што тэлеканал будзе базавацца ў спарткомплексе «Менск-Арэна» і пачне вяшчанне 1 верасня 2010 года. У стварэнне канала будзе ўкладзена 5 млрд. рублёў. ФХРБ разлічвае прыцягнуць «знешняга спонсара». Згоду дапамагчы ў стварэнні хакейнага канала даў галоўны дырэктар тэлеканала «Лад» Сяргей Кухто, паведаміў Навумаў.

Галоўнай мэтай стварэння тэлеканала ён назваў «папулярызацыю хакея». «У нас складаныя адносіны з  беларускім тэлебачаннем. Хакейныя матчы паказваюць для тых, хто ноччу не спіць»,   сказаў Навумаў. Новы канал, паводле яго слоў, мае намер атрымаць правы  на трансляцыю хакейных матчаў «усіх ліг планеты»,
уключаючы беларускую экстралігу і НХЛ. Акрамя таго, канал будзе паказваць забаўляльныя праграмы.

«Гады два-тры мы будзем уносіць туды грошы, а праз тры-чатыры гады паставім пытанне, як атрымаць аддачу»,   паведаміў Навумаў.

Паводле БелаПАН.

Lukahakeist

Такі хакей будзе на беларускім хакейным канале?

[supsystic-social-sharing id="1"]