Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Пракуратура пераследуе журналістку

Незалежная журналістка з Бярозы Тамара Шчапёткіна, якая працуе на «Радыё Рацыя», атрымала позву з запрашэннем з’явіцца 25 лістапада ў 15:00 на «размову» у раённую пракуратуру.

У паперы, атрыманай праз пошту, было адзначана: праходзіць жанчына будзе ў якасці «сведкі». Але, як адзначае «Радыё Свабода», пры гэтым не было пазначана, па якой менавіта справе.

Калі Тамара Шчапёткіна патэлефанавала ў ведамства і пацікавілася, на якую размову ёй настройвацца, пракурорскі работнік проста адказаў: незаконная журналісцкая дзейнасць.

Тамара Шчапёткіна супрацоўнічае з «Радыё Рацыя», што часта і з’яўляецца падставай для «размовы» у праваахоўных органах.

charter97.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *