Сетка фастфуду зменіць колер кампаніі з чырвонага на зялёны, каб акцэнтаваць увагу на экалагічнасць ежы. Згодна з новай канцэпцыяй, пакрысе пазелянеюць Макдональдсы ва ўсіх краінах Еўропы.

Дрэва, камень і прыцішанае зялёнае святло — так будзе выглядаць звонку рэстараны McDonald’s у будучыні. Працэс пачаўся з Германіі. Паводле інфармацыі «Ежедневника», дызайн змяняецца і ў Беларусі. Першынцам стаў рэстаран на плошчы Бангалор у Менску.

«Ежедневник»

[supsystic-social-sharing id="1"]