Аляксандру Мілінкевічу даставілі ліст, на якім нават не быў прастаўлены адрас. Як паведаміў у сваім блогу Алесь Лагвінец, гэты ліст даслала адна з брусэльскіх арганізацыяў.

На канверце было пазначана толькі імя, прозвішча ды фармулёўка «лідэр апазыцыі». Старанны службоўца Белпошты падпісаў алоўкам слова «БНФ». Ліст да адрасата дайшоў.

Як адзначыў у гутарцы з Еўрарадыё Алесь Лагвінец, палітолаг і памочнік Аляксандра Мілінкевіча, такая казусная памылка магла здарыцца з-за блізкіх пазіцыяў Руху “За свабоду” і Партыі БНФ.

Алесь Лагвінец: “Здараюцца і на самым высокім узроўні самыя бязглуздыя памылкі. Таму бывае і такое. Ніхто ж не адмаўляе і таго таксама, што пазіцыя Аляксандра Мілінкевіча блізкая да пазіцыі Партыі БНФ”.

Ян Роўдзік. «Еўрарадыё».

Pisjmo Milinkeviczu [supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Поль
    Ответить

    Значыць у Белпошце Мілінкевіча ўсё-такі лічаць лідэрам апазіцыі. А можа ў шэрагі супрацоўнікаў Белпошты «пракраліся ўражэскія агенты, якія сачуствуюць апазіцыі»?
    Аяяй, гэта ж ідэалагічная дыверсія! Трэба было гэты ліст «выпадкова згубіць»!

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый