Ў апошнія два тыдні ў Брэсце фіксуецца зніжэнне захворвання ВРВІ і грыпам. Пра гэта БЕЛАПАН паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Брэста і Брэсцкага раёна Генадзь Радчанка.

Па яго словах, пік зарэгістраваных выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцый і грыпу ў рэгіёне прыйшоўся на 9 лістапада, калі за адзін дзень захварэлі 1.942 чалавекі. Затым лік захварэлых пачаў змяншацца. У прыватнасці, 18, 19 і 20 лістапада штодня ВРВІ дыягнаставалася ў 1.100—1.200 жыхароў Брэста.

Як адзначыў Радчанка, цяпер заняткі праводзяцца ва ўсіх школах абласнога цэнтра. У рэгіёне працягваецца правядзенне комплексу прафілактычных і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

З 16 лістапада ў Брэсце ў сярэднім на 100 у суткі паменшылася колькасць выклікаў хуткай медыцынскай дапамогі. Цяпер іх агульны лік складае 400 выклікаў штосутачна. Як паведаміла БЕЛАПАН намеснік загадчыка Брэсцкім філіялам хуткай медыцынскай дапамогі Ірына Саўчук, зніжэнне галоўным чынам адбылося за кошт зваротаў з нагоды высокай тэмпературы.

У сярэднім брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі штосутачна шпіталізуецца да 10 чалавек з высокай тэмпературай, што ў два разы менш, чым да 16 лістапада.

Рост выклікаў на станцыі хуткай медыцынскай дапамогі пачаў фіксавацца ў Брэсце з 27 кастрычніка. Іх колькасць дасягала 500, што на 200 больш звычайнага. Максімальная колькасць выклікаў была зафіксавана 2 і 3 лістапада.

Паводле «Белорусские новости».

h1n1

h1n1

[supsystic-social-sharing id="1"]