22 лістапада ў Баранавічах прыхільнікі Руху “За Свабоду” арганізавалі творчую сустрэчу з літаратарам Анатолем Тарасам. У сустрэчы прыняло ўдзел 46 чалавек, зацікаўленых гісторыяй роднай краіны.

Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама адмовіўся даць памяшканне Цэнтральнай бібліятэкі, таму сустрэча адбылася на прыватнай кватэры па вуліцы Міцкевіча.

Кнігі, якія прывёз Анатоль Тарас, выклікалі жывую цікавасць прысутных. Найперш, гэта “Войны Маскоўскай Русі з Вялікім Княствам Літоўскім і Рэччу Паспалітай у XIV-XVIІ стст.” (перавыдавалася 3 разы фантастычным для Беларусі тыражом). Гэтая кніга разглядалася спецыяльным камітэтат Дзяржаўнай Думы Расіі, якая была заклапочана ростам антырасійскіх настрояў у беларускім грамадстве. Аўтар і рэдактар таксама прэзентаваў кнігі: “Анатомія нянавісці. Расійска-польскія канфлікты ў XVIII-ХХ стст.”, “Гісторыя імперскіх адносінаў: беларусы і рускія”, “Таямніцы беларускай гісторыі”.

Прысутныя даведаліся, што Анатоль Тарас заняўся гісторыяй, каб абудзіць цікаваць беларусаў да роднай гісторыі і перавярнуць свядомасць людзей. Ён сцвярджае, што ў незалежнай Беларусі пануе да гэтага часу дзяржаўная бальшавіцкая ідэалогія. Няма СССР, няма КПСС, а іх ідэалогія жыве. Таму аўтар спрабуе ацаніць айчынную гісторыю с пазіцыі беларускага народа.

У сваіх кнігах ён бліскуча паказаў, як Польшча і Расія ўжо некалькі стагоддзяў змагаюцца за Беларусь. Напрыклад, у 1921 годзе на перамовах палякаў і саветаў у Рызе кіраўнік савецкай дэлегацыі Іофе аддаваў усю Беларусь Польшчы, з умовай, што палякі саступяць РСФСР Валынь. Анатоль Тарас адзначае, што ў гэтым супрацьстаянні палякаў і рускіх найбольш цярпеў беларускі народ. Напрыклад, пад час наступу на Варшаву ў ліпені-жніўні 1920 года Чырвоная Армія прымусова прыцягнула 85 тыс. беларускіх сялян з коньмі і вазамі для падвоза снарадаў, харчавання, фуражу. Лёс гэтых людзей трагічны, бо яны апынуліся ў самым цэнтры гэтай крывавай барацьбы.

Цяперашнія беларускія падручнікі па гісторыі замоўчваюць, што адступаючая ад Варшавы Чырвоная Армія ў верасні 1920 года, пацярпела страшнае паражэнне на Нёмане: у палон трапіла 100 000 чырвонаармейцаў, большасць якіх памерла ад голаду і хваробаў. У гэтых падручніках нічога няма пра рэпрэсіі пасля “вызвалення” Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года. Анатоль Тарас падлічыў, што безсудовыя расправы з боку саветаў толькі ў верасні 1939 года прывялі да смерці 25 тыс. чалавек.

Арганізатар сустрэчы Віктар Сырыца заклікаў прысутных чытаць кнігі Анатоля Тараса, каб добра ведаць і ганарыцца беларускай гісторыяй.

На заканчэнні Анатоль Тарас адзначыў, што будзе цяжка, але вельмі цікава жыць. Хутка нас чакаюць вялікія перамены. Але пакуль Беларусь адзіная ў Еўропе краіна, у якой як будучыня, так і мінулае непрадказальныя.

Паводле сайта Аляксандра Мілінкевіча

taras2

На сустрэчы з літаратарам

taras3

Анатоль Тарас прывёз кнігі па беларускай гісторыі

[supsystic-social-sharing id="1"]