Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Казакі для беларусаў – героі?

Уладзімір Макей 20 лістапада сустрэўся з вярхоўным атаманам аб’яднання «Усебеларускае аб’яднанае казацтва» генерал-лейтэнантам казачых войскаў Мікалаем Ярковічам.

Як перадае БЕЛТА, падчас сустрэчы абмеркаваныя пытанні адзінства казачага руху ў Беларусі, адзначана значная роля Усебеларускага аб’яднанага казацтва ў грамадскім жыцці дзяржавы, патрыятычным выхаванні.

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі падкрэсліў, што дзяржава з адмысловай увагай ставіцца да тых грамадскіх аб’яднанняў, чыя дзейнасць накіравана на рашэнне агульнадзяржаўных задач у выгоду Айчыны і беларускага народа. Дасягнута дамоўленасць пра тое, што хуткім часам Макей наведае адзін з казачых ваенна-патрыятычных цэнтраў.

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі адзначыў таксама неабходнасць захавання і развіцці казачага руху ў краіне.

Нагадаем, што беларуская грамадскасць скептычна і насцярожана паставілася да актывізацыі ў Беларусі так званых «казакоў». У часы Расійскай імперыі казацкія палкі дасылалі ў Беларусь, каб расправіцца з паўстанцамі. Па сведчанні гісторыкаў, казакі пакінулі тут крывавыя сляды. Шматлікія вядомыя ў краіне людзі былі забіты ці закатаваны імі.

«Казацтва ў Беларусі – палітыканства, навязванне нам не толькі чужых стэрэатыпаў, але і прама недружалюбных. Казакі ў гісторыі Беларусі асацыююцца, першым чынам, са збіццём і прымусам да чужой насельніцтву веры», – заявіў адзін з лідараў Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Ён таксама падкрэсліў, што ў адрозненне ад Украіны і паўднёвых рэгіёнаў Расіі «казакі ў Беларусі ніколі не былі саслоўем, ніколі не былі прадстаўлены як дзяржаўны інстытут».

Паводле “Хартыі-97”.

Пра ролю казакоў у гісторыі Беларусі чытайце тут.

kazakі

Казакі ў Беларусі пакінулі крывавы след

1 Comment

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *