Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Ушануем памяць Ніны Мацяш

19 снежня споўніцца год, як не стала нашай зямлячкі, знакамітай паэткі і проста цудоўнага чалавека Н. Я. Мацяш, якая аказала значны ўплыў на ўзбагачэнне беларускай мовы і літаратуры.

Памяць патрабуе клопату, таму і хвалююцца сябры, творчая інтэлігенцыя раёна, як увекавечыць яе памяць.

Сёння мясцовымі ўладамі разглядаецца пытанне аб адкрыцці памятнай дошкі ў гонар Ніны Мацяш. Сярод прапаноў — зрабіць музей у кватэры, у якой жыла паэтка, прысвоіць яе імя бібліятэцы ў Белаазерску, а таксама назваць адну з вуліц горада Белаазерска, магчыма, новую, там, дзе ідзе будаўніцтва, або перайменаваць сённяшнюю вуліцу Школьную.

Ніна Мацяш пражыла 65 гадоў. Яна нарадзілася 20 верасня 1943 г. у вёсцы Нівы  Бярозаўскага раёна. Скончыла факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1973-1977 г. працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні.  Была членам  Саюза пісьменнікаў СССР з 1971 г.

Дэбютавала ў прэсе вершам у 1962 г. Аўтарка зборнікаў паэзіі “Агонь”, “Удзячнасць”, “Ралля суровая”, “Прыручэнне вясны”, “Поўны келіх” ды казак “Два браты і сякера”, “Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя”. Пісала казкі для дзяцей.

Перакладала з нямецкай, польскай, французскай моў. У яе перакладзе выйшлі кніжкі Ж. Сімянона “Першая справа Мегрэ” (1982), А. дэ Сэнт-Экзюперы “Планета людзей” (1984) і “Маленькі прынц” (1989), навелы Г. дэ Мапасана.  Асобныя вершы Ніны Мацяш перакладзены на рускую, англійскую, украінскую, польскую, балгарскую і іншыя мовы.

Яе ведалі як паэта, драматурга, перакладчыка, кампазітара, мастака…

Сярод лепшых сяброў — Ніл Гілевіч, Мікола Пракаповіч, Алесь Каско, Міхась Скобла, Алесь Разанаў і іншыя вядомыя ў нашай краіне паэты і пісьменнікі.

У апошнім, 14-м зборніку вершаў Ніны Мацяш “У прыгаршчах ветру” сабрана падборка вершаў пра белаазерцаў. Гэта кніга партрэтаў асобаў, якія праславілі Беларусь, і тых, хто быў побач з ёю.

Ніна  Мацяш была лаурэатам Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова.  Яе вершы аб’ядноўвае вечная тэма духоўнасці жыцця.

Святлана Бранковіч. “Газета для вас”.

maciasz

Паэтка Ніна Мацяш

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *