Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Студэнты! Самы час пісаць эсэ!

Паважаныя студэнты!
Запрашаем вас да ўдзелу ў міжнародным конкурсе студэнцкіх прац па правах чалавека “Свабода слова: міф ці рэчаіснасць”. Пераможцы едуць ва Украіну!

Праца мусіць адпавядаць тэме конкурса, быць выкладзенай ў форме эсэ, то бок у адвольнай форме, і асвятляць асабістае стаўленне канкурсанта і яго думкі па прапанаванай тэме.

Мова – на выбар беларуская ці ангельская.

Аб’ём працы – да 8000 друкаваных сімвалаў, улічваючы прабелы (да 5 старонак: шрыфт Times New Rom, 12 памер, інтэрвал – 1,5). Праца мусіць складацца з тытульнага ліста і ўласна тэкста эсэ.

Тытульны ліст эсэ: пазначце Імя, прозвішча, назву навучальнай установы, дзе вы навучаецеся.

Удзел у конкурсе: каб атрымаць АНКЕТУ на ўдзел пішыце на [email protected]

Эсэ і анкета мусяць быць дасланымі да 25 лістапада 2009 года не пазней за 18 гадзін.

Пераможцы атрымаюць магчымасць патрапіць на семінар-трэнінг “Свабода слова – неад’меная частка дэмакратыі”, які адбудзецца ва Украіне.

studfarmat.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *