Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Выйшлі на волю

У выніку прымянення закона аб амністыі, выкананне якога завершана 7 лістапада, з папраўчай калоніі №5, размешчанай у Івацэвічах, вызвалены 120 чалавек.

Пра гэта паведаміў начальнік спецыяльнага аддзела папраўчай калоніі №5, маёр унутранай службы Алег Глушэня.

Усяго ж пад амністыю ў калоніі №5 трапляла 1084 чалавекі. Акрамя 120 выпушчаных на волю, 515 чалавекам на год скарацілі тэрмін зняволення. У выніку прымянення амністыі кампенсавана ўрону, прычыненага злачынцамі, на 196 мільёнаў 720 тысяч рублёў.

На момант амністыі ў папраўчай калоніі №5 знаходзіліся 2364 чалавекі.

Папярэдняя амністыя была ў 2007 годзе, і, як адзначыў Алег Глушэня, тады была вызвалена большая колькасць зняволеных.

Павел Дайлід, “Газета для вас”.

zona

У кожным чалавеку можна знайсці нешта добрае...

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *