Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Таніруйцеся, але толькі на заводзе

А. Лукашэнка даручыў у месячны тэрмін падрыхтаваць праект указа аб дазволе ўдзельнічаць у дарожным руху аўтамабілям з заводскай таніроўкай задняга і задняга бакавога шкла.

“На імя кіраўніка дзяржавы паступалі шматлікія звароты з просьбай зняць абмежаванні на таніроўку задняга і задняга бакавога шкла транспартных сродкаў. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даў даручэнне дакладна вывучыць гэтае пытанне з улікам міжнародных дакументаў і інтарэсаў грамадства, — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта. — Дэталёва прааналізаваўшы меркаванне зацікаўленых дзяржорганаў і пажаданні грамадзян нашай краіны, кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб тым, што ўжо самым бліжэйшым часам будзе дазволена ўдзельнічаць у дарожным руху транспартным сродкам з заводскай таніроўкай задняга і задняга бакавога шкла ў адпаведнасці з міжнародным стандартам”.

Нагадаем, згодна з дзейнымі ў Беларусі нормамі ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў не дапускаецца з таніраваным шклом, ступень святлопрапускання якога складае менш за 70% — для пярэдняга бакавога і менш за 60% — для астатніх, а таксама з устаноўленымі дадатковымі прадметамі ці нанесеным пакрыццём, якія абмяжоўваюць агляд дарогі і пагаршаюць празрыстасць шкла.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *