Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Экалогія

Свіны грып у Івацэвічах

У Івацэвіцкім раёне з 2 па 15 лістапада захварэлі на ВРВІ і грып 2119 чалавек. З 2 па 7 лістапада ВРВІ хварэлі 1052 чалавекі, грыпам — 36 чалавек, паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Івацэвіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Ковыш.

З 9 па 14 лістапада дыягназ “ВРВІ” быў пастаўлены 1003 чалавекам, “грып” — 46.

Да завяршэння перыяду імунізацыі насельніцтва ў раёне больш за 3000 школьнікаў атрымалі прышчэпкі ад грыпу.

На азначаны перыяд усе школы раёна працуюць, працэнт вучняў, якія адсутнічаюць, не перавышае норму. 13 лістапада ў школах раёна адсутнічала 9,6% вучняў, 16 лістапада — 7,6%, 17 лістапада — 7,7%.

Збор дадзеных аб ступені захворванняў ВРВІ і грыпам працягваецца Івацэвіцкім раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі штодзённа.

Акрамя таго, праводзяцца аналізы на выяўленне высокапатагеннага віруса грыпу. Як адзначыла Ірына Ковыш, 16 лістапада з абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі атрыманы станоўчы вынік даследавання па выяўленні віруса АН1 swine ў аднаго з івацэвіцкіх хворых. Аднак хвароба гэтага чалавека працякала без ускладненняў, і праз чатыры дні ён быў выпісаны з бальніцы.

Павел Дайлід, “Газета для вас”.

Apteka

Чарга ў Цэнтральнай раённай аптэцы №9 г. Івацэвічы ў пачатку лістапада

Фота аўтара.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *