Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Радыё Рацыя ў Берасці

Беларускае Радыё Рацыя, першае трансгранічнае радыё на беларускай мове, на хвалі 99,2 FM пачало свае вяшчанне ў Берасці.

19 лістапада 2009 года адбылася пробная падача сігнала хвалі на горад над Бугам. Цягам часу да студзеня 2010 года будзе адбывацца яшчэ тэхнічная праца па накірунку сігнала.

Радыё Рацыя першая недзяржаўная радыёстанцыя на беларускай мове, якая вяшчае на памежныя тэрыторыі Польшчы, Літвы і непасрэдна Беларусі. Падляшскае ваяводства (Польшча), Гарадзеншчына і Вільня (Літва) сталі першымі слухачамі Рацыі, пасля чаго вяшчанне выйшла ў Інтэрнэт прастору. Болей года ішла праца, каб пачаць сваю трансляцыю на Брэст, што урэшце стала магчымым і цяпер на хвалі 99,2 FM жыхары Брэста могуць кругласутачна слухаць Беларускае Радыё Рацыя.

Рацыя ахоплівае тэмы ад бізнэсу да рэлігіі, ад літаратуры да сацыяльных пытанняў, ад вялікага спорту і да вялікай палітыкі. Музычная прастора Рацыі: ад пачынаючых музыкаў Беларусі да вядомых еўрапейскіх выканаўцаў. Журналісты, аўтары і супрацоўнікі Рацыі кіруюцца ў сваёй працы выключна незалежным поглядам, бо галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце. Інфармацыя, якую транслюе Беларускае Радые Рацыя, заўсёды аператыўная, правераная ды на беларускай мове.

Радыё імкнецца да таго, каб яно было чутна па ўсёй тэрыторыі Беларусі, каб кожны грамадзянін гэтай краіны меў магчымасць атрымаць незалежную інфармацыю.

Радыё Рацыя ў Берасці – 99,2 FM

Гісторыя Рацыі ў Вікіпедыі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *