Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

“Карона” для Берасця

У Берасці прынялі ў эксплуатацыю будынак гіпермаркета “Карона”. Гандаль у ім пачнецца ўжо ў першай дэкадзе снежня, а кіраваць гіпермаркетам будзе Аляксандр Рыгоравіч Белавус.

“Карона” – гэта вялікая гаспадарка, і яна плануе павелічвацца. Агульная плошча будынка 22 000 кв.м. Тут будуць два рэстарана і кандытарскі цэх.

Ужо набралі 236 працаўніц. Удвая больш прымуць на працу ў гандлёвую залу гіпермаркета. Кіраўнік службы аховы пахваліўся: адных ахоўнікаў 80 чалавек. Да лета наступнага года ў берасцейскай “Кароне” будуць працаваць 1 200 чалавек. “Карона” прыме на працу больш людзей, чым зараз стаіць на ўліку беспрацоўных у гарадскім Цэнтры занятасці.

Берасцейская “Карона” – гэта адзін з  дзесяці рэгіянальных гандлёвых цэнтраў беларуска-амерыканскага прадпрыемства “Тытунь-інвест”. Мясцовыя ўлады аддалі пад гандлёвы цэнтр пяць гектараў былой прамысловай зоны. Побач карпусы “напаўмёртвага” электрамеханічнага заводу. Іх арандуюць гандлёвыя цэнтры “Еўропа” і “Пяты элемент”.

1korona-brest

regionby.org

1 Comment

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *