Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Не быць вучоным плагіятчыку!

Спашукальнік вучонай ступені будзе пазбаўляцца на пяць гадоў права абароны новай дысертацыі не толькі ў выпадку выяўлення плагіяту, але і пры выяўленні фальсіфікацыі або падлогу ў любых прадстаўленых матэрыялах.

Такое палажэнне прадугледжана ва ўказе прэзідэнта № 556 ад 17 лістапада, які ўнёс змены і дапаўненні ў палажэнне аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Беларусі.

Дакументам вызначаны шэраг мер, накіраваных на павышэнне якасці экспертызы дысертацый на пачатковых этапах іх разгляду.

Прадугледжаны працэдуры, накіраваныя на забеспячэнне абароны інтарэсаў спашукальнікаў і аб’ектыўнасці пры прыняцці адмоўных рашэнняў у савеце па абароне дысертацый. Спашукальнікі вучоных ступеняў набылі права выкарыстоўваць у кандыдацкіх дысертацыях матэрыялы іх магістэрскіх работ.

Акрамя таго, ва ўказе дыферэнцыяваныя патрабаванні да спашукальнікаў вучонага звання дацэнта з улікам таго, працуюць яны ў ВНУ або ў навуковых арганізацыях, а таксама прадугледжана прыраўноўванне звання старшага навуковага супрацоўніка да звання дацэнта з выдачай адпаведнага атэстата.

У мэтах эканоміі бюджэтных сродкаў абавязковае апублікаванне ў газеце аб’явы аб абароне дысертацыі заменена на размяшчэнне такой аб’явы на афіцыйным сайце ВАК.

Марына Носава, БелаПАН.

Plagiat

Плагіят

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *