Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
МоладзьГрамадстваКультураУ краіне

Конкурс на найлепшы прынт па тэме «Цішоткі вольных беларусаў»

Што мы ведаем пра свабоду, якой яе ўяўляем і хочам бачыць у Беларусі? Прапануем творча адказаць на гэтае пытанне ў выглядзе ДЫЗАЙНЕРСКАГА ПРЫНТА.

Калі Вы час ад часу забаўляецеся ў фоташопе ці корале, альбо творча здзекуецеся над фотаздымкамі сяброў, альбо з’яўляецеся сапраўдным патрыётам і ад усяго сэрца жадаеце, каб Беларусь была вольнай, альбо Вы малады ці дасведчаны дызайнер, які хоча зарабіць грошаў – удзельнічайце ў конкурсе, прапаноўвайце свае варыянты «Цішоткі вольнага беларуса».

Толькі памятайце — Ваш прынт павінен стаць сапраўдным адлюстраваннем вольнасці і здаровага патрыятызму маладых беларусаў.

Да 29 лістапада на паштовую скрыню [email protected] прымаюцца распрацаваныя Вамі варыянты малюнкаў (прынтоў), якія ў далейшым магчыма знойдуць увасабленне на цішотках беларусаў.

Усе конкурсныя працы будуць змешчаны на афіцыйным сайце кампаніі: tishotka.blog.tut.by

Пераможцы конкурса «Цішоткі вольных беларусаў» атрымаюць грашовыя ўзнагароджанні за першае, другое і трэцяе месца ў памеры 400, 300 і 200 тыс. бел. рублёў адпаведна.

Усе ўдзельнікі конкурса па распрацоўцы малюнкаў пасля яго заканчэння ў якасці падарункаў атрымаюць цішоткі з прынтамі пераможцаў.

Асобны спецыяльны прыз у намінацыі «Беларуская свабода» прызначыў Рух « За свабоду».

Патрабаванні да прац:

кожны малюнак павінен быць пазначаны наступным чынам: Імя і прозвішча Назва Размяшчэнне (Перад ці Спіна);

разам з малюнкам АБАВЯЗКОВА пазначце імя, прозвішча, узрост, паштовы адрас для перасылкі цішоткі, e‑mail, тэлефон.

Тэхнічныя патрабаванні да прынтоў:

вектарная графіка: прымаюцца файлы звярстаныя ў Corel Draw 12 (*.cdr), Adobe Illustrator 12 CE (*.ai), FreeHand 10 (*.eps), версіі дадаткаў могуць быць і ранейшымі;

растравая графіка: прымаюцца файлы звярстаныя ў (*.tif), Adobe Photoschop (*.psd);

толькі ў выключных выпадках прымаюцца працы ў іншых фарматах: (*.png), (*.gif), (*.jpeg);

макет павінен быць выкананы ў маштабе 1:1 (памер вёрсткі павінен адпавядаць памеру для далейшага друку на цішотцы).

Журы конкурсу:

Дзмітрый Сурскі — Старшыня Беларускага саюзу дызайнераў;

Вольга Кузміч — каардынатар творчага сеціўнага рэсурсу Generation.bY;

Vinsent — рэп‑выканаўца;

Валярына (Валерыя Кустава) — паэт, літаратар, перакладчык;

Юрась Губарэвіч — палітык, намеснік старшыні Руху «За свабоду»;

Глеб Лабадзенка — журналіст, пісьменнік.

Дасылаючы працы на конкурс, удзельнік аўтаматычна пацвярджае права на далейшае выкарыстанне прынта ў межах кампаніі.

Дасланыя на конкурс працы можна паглядзець ТУТ

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *