Каля трох дзясяткаў чалавек бралі ўдзел у акцыі Дзень салідарнасці, якая адбываецца традыцыйна 16 чысла кожнага месяца на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Міліцыя паводзіць сябе вельмі карэктна, можна сказаць, што іх там увогуле не было.

Удзельнікі акцыі сталі ўздоўж праспекта Незалежнасці, яны прымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі, расцяжку «Мы памятаем!» а таксама партрэты зніклых палітыкаў і тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі, гэта — Мікалай Аўтуховіч і Арцём Дубскі. Сярод палітыкаў удзел у акцыі ўзялі — Анатоль Лябедзька, Лявон Баршчэўскі, Віталь Рымашэўскі і Вячаслаў Сіўчык. Ніякіх супрацьдзеянняў міліцыянтаў удзельнікам акцыі не аказвалася, акцыя прайшла мірна, адзінае — ішоў відэазапіс усіх, хто прымаў удзел у акцыі.

Адзін з удзельнікаў акцыі, каардынатар гармадскай кампаніі «Хартыя-97» Зміцер Бандарэнка ў інтэрв’ю Рацыі адзначыў, што галоўнай прычынай неўжывання сілы міліцыянтамі з’яўляецца эканамічны крызіс, які пануе на Беларусі.

— Лукашэнке вельмі патрэбныя еўрапейскія крэдыты, каб працягнуць сваё дыктатарскае праўленне, — адзначыў актывіст.

Акцыя цягнулася роўна паўгадзіны, пасля чаго арганізатры абвесцілі пра яе заканчнне.

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя

[supsystic-social-sharing id="1"]