Баранавіцкія прыхільнікі Руху “За Свабоду” разам з прадстаўнікамі іншых палітычных партый і грамадскіх арганізацый ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Традыцыйнае штогадовае ўшанаванне адбываецца ля крыжа Пакутаў на месцы былой турмы “Крывое кола”, дзе напярэдадні вайны з 1939 па 1941 гады расстралялі шмат вязняў. Свядомыя грамадзяне аддалі даніну памяці тым, хто бязвінна загінуў у турэмных засценках пад час віхуры сталінскіх рэпрэсій.

Неабыякавыя сабралася ля крыжа, каб паднавіць клумбу з шматгадовымі кветкамі, выгрэсці лісце, сабраць на прылеглай тэрыторыі парка смецце.

На крыж Пакутаў усклалі вянок з бел-чырвонымі кветкамі і павязалі бел-чырвона-белую стужку. Удзельнікі мерапрыемства запалілі знічкі.

Акцыя прайшла без эксцэсаў. Па словах актывіста Руху “За Свабоду” Віктара Сырыцы, у гэтым годзе нават ЖКГ № 5 унесла свой уклад ў добраўпарадкаванне тэрыторыі: работнікі падстрыглі кусты, якія растуць наўкол крыжа.

milinkevich.org

[supsystic-social-sharing id="1"]