29 жніўня ў банкетнай зале берасцейскага гатэлю “Беларусь” адбылася знакавая падзея для ўсіх сяброў незарэгістраванага моладзевага грамадскага аб’яднання “Дзедзіч”. Гэтым днём каля 30 моладзевых актывістаў разам прынялі рашэнне падаць дакументы на рэгістрацыю сваёй арганізацыі, адначасова прыняўшы на сабе ролю яе сузаснавальнікаў.

Пасля выступу гасцей і прыняцця статутных дакументаў быў абраны кіруючы орган арганізацыі – Рада ў складзе 9 чалавек. Старшынёю арганізацыі стаў Дзмітрый Шыманскі.
Цяпер пакет дакументаў будзе накіраваны на разгляд у Міністэрства юстыцыі.
Завяршальным акордам сходу стаў канцэрт барда Алеся Камоцкага, які і дадаў мерапрыемству не толькі працоўны, але і ўрачыста-святочны характар.
Хочацца зазначыць, што ў лістападзе “Дзедзіч” будзе адзначаць 10-годдзе свайго існавання. Рэгістрацыя арганізацыі магла бы стаць прыемным падарункам усім яе сябрам.

[supsystic-social-sharing id="1"]