Рейтинг@Mail.ru

Самвыдат

Брэст-праўда
Газета "Брэст-Праўда"
Незалежнае грамадска-палітычнае выданне Берасця.
Выдаўцы – свабодныя людзі :)
Выходзіць з красавіка 2006г. Першыя нумары прысвечаныя прэзідэнцкім выбарам-2006 і масавым рэпрэсіям пасля іх. Газета пісала пра чыноўнікаў, якія спрычыніліся да незаконных затрыманняў і іншых рэпрэсій супраць прадстаўнікоў дэмакратычнага руху.
Зараз на старонках “Брэст-праўды” – аб’ектыўная інфармацыя пра сацыяльна-палітычнае і эканамічнае становішча Беларусі і Берасцейскага рэгіёна. Падымаюцца камунальныя і іншыя праблемы берасцейцаў.

Дзедзіч

Газета Дзедзіч

Моладзевае выданне, арыентаванае на берасцейскіх студэнтаў.
Тэматыка: культура, гісторыя, экалогія, адпачынак, гумар. Натуральна, рэдакцыя пакідае за сабой права змяшчаць на старонках Дзедзіча крыху палітыкі :)
У газеце заўсёды рады вітаць артыкулы ад берасцейскіх студэнтаў на любыя цікавыя для моладзі тэмы.
Друкуецца з лютага 2000г. Першыя 9 нумароў газеты ў электронным выглядзе не захаваліся.
Перыядычнасць: 1 раз на месяц.

Юбілейка

Газета "Юбілейка"
Маланакладнае выданне жыхароў мікрараёна Усход, якое выходзіць пры падтрымцы Партыі БНФ.
Мэтавая група – жыхары мікрараёна Усход (раён “Юбілейкі”).
Тэматыка: лакальныя праблемы мікрараёна: добраўпарадкаванне, капрамонты, асвятленне, ЖКГ.
Газета вызначаецца актыўнай зваротнай сувяззю з чытачамі, якія дасылаюць артыкулы, падказваюць тэмы для новых нумароў, дапамагаюць у распаўсюдзе.
Акрамя выдання газеты рэдакцыя рыхтуе скаргі і дапамагае збіраць подпісы пад зваротамі жыхароў у органы ўлады з патрабаваннем вырашыць тыя ці іншыя праблемы.
Друкуецца з ліпеня 2008г.
Перыядычнасць: 1 раз на месяц.

Купалінка

Газета "Купалінка"
Маланакладнае выданне жыхароў мікрараёнаў “Завадскі” і “Кіеўка”, якое выходзіць пры падтрымцы Партыі БНФ.
Мэтавая група – жыхары мікрараёнаў “Завадскі” і “Кіеўка”.
Тэматыка: лакальныя праблемы мікрараёна: добраўпарадкаванне, капрамонты, асвятленне, ЖКГ.
Газета вызначаецца актыўнай зваротнай сувяззю з чытачамі, якія дасылаюць артыкулы, падказваюць тэмы для новых нумароў, дапамагаюць у распаўсюдзе.
Акрамя выдання газеты рэдакцыя рыхтуе скаргі і дапамагае збіраць подпісы пад зваротамі жыхароў у органы ўлады з патрабаваннем вырашыць тыя ці іншыя праблемы.
Друкуецца з верасня 2009г.
Перыядычнасць: 1 раз на месяц.

Euroклуб

Газета "Euroклуб"
Еўра-дадатак да Інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня “Дзедзіч”, арыентаваны на берасцейскіх студэнтаў.
Выходзіць пры падтрымцы ПАГА “Рух “За Свабоду”.
Тэматыка:
Беларусь у еўрапейскім кантэксце.
Папулярызацыя еўрапейскіх каштоўнасцяў.
Навучанне, стажыроўкі, семінары, стыпендыі ў Еўропе.
Еўравандроўкі, падарожжы па Еўропе.
Рэдакцыя будзе ўдзячна за любыя тэксты, артыкулы, нарысы на тэму Беларусі ў еўрапейскай прасторы.
Чакаем таксама крытычных заўваг, прапаноў па асвятленні тых ці іншых тэм.
Друкуецца з верасня 2011г.
Перыядычнасць: 1 раз на месяц.

Рэха Берасцейшчыны

Газета "Рэха Берасцейшчыны"
Маланакладнае гісторыка-культурнае выданне, якое выходзіць пры падтрымцы “Дзедзіча”.
Мэтавая група – жыхары Берасцейшчыны, аматары гісторыі, краязнаўцы.
Мэты выдання: папулярызацыя гісторыка-культурнай, краязнаўчай спадчыны Берасцейшчыны, выхаванне патрыятызму і любові да роднага краю, вывучэнне асаблівасцяў рэгіёну ў кантэксце агульнаеўрапейскай гісторыі.
Друкуецца са жніўня 2008г.
Перыядычнасць: па меры з’яўлення матэрыялаў.

Кнігі

Метадычны дапаможнік па вывучэнні ангельскай мовы "Беларусь мая непаўторная". 2003г.
Кнігі, выдадзеныя “Дзедзічам” за некалькі апошніх гадоў.
Выданні будуць карыснымі для сябраў грамадскіх арганізацый, для людзей, якія цікавяцца культурай і фальклорам, і нават для тых, хто вывучае ангельскую мову.
Таксама ў гэтым раздзеле прэзентавана Стратэгія развіцця Берасця, распрацаваная пры дапамозе ДЗедзіча вялікім калектывам навукоўцаў, экспертаў з Берасця і Менску.

Улёткі

Паштоўка на Дзень Волі 25.03.09
Узоры друкаванай прадукцыі (, , плакаты), якую выраблялі сябры Дзедзіча цягам некалькіх апошніх гадоў.

Bookmark and Share

Праглядаў: 4,122.

Advertise Here
  • Папулярнае
  • Апошняе
  • Каментары
  • Тэгі
  • RSS
Advertise Here

Дзедзіч

Дзедзіч №73 Бюлетэнь "Дзедзіч" (красавік 2012г.)

Euroклуб

Euroклуб №07 Бюлетэнь "Euroклуб" (красавік 2012г.)
Блог Дзмітрыя Шыманскага

Рассылка Дзедзіча



 

Стратэгія развіцця

Апытанне прадпрыемстваў Брэста Глядзі раздзел "Кнігі"

Аб’явы

Шаноўныя сябры!

– Калі Вы падзяляеце нашыя погляды на сучасную сітуацыю ў Беларусі і нашыя надзеі на будучыню,

– калі Вы жадаеце супрацоўнічаць з намі, стаць сябрамі "Дзедзіча" ці проста перадаць цікавую інфармацыю, паведамляем, што звязацца з намі можна па тэл.: (029) 222-58-28, (029)660-57-41 кругласутачна.
Мы чакаем Вас!

____________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" шукае распаўсюджвальнікаў выдання ў навучальных установах Берасця і вобласці.
Тэл. (029) 222-58-28.

Архіў

Юбілейка

Юбілейка №38 Бюлетэнь "Юбілейка" (сакавік 2012г.)

Купалінка

Купалінка №25 Бюлетэнь "Купалінка" (сакавік 2012г.)

Валюта ў Берасці

Курсы валют на www.ecopress.by

Надвор’е

Інфармацыя pogoda.by

Сябры

Фільм пра “Дзедзіч”

Апытанне

У Беларусі плануюць забараніць продаж алкаголю асобам, маладзейшым за 21 год. Ваша стаўленне:

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

Што я хачу зрабіць разам з Дзедзічам? (можна выбраць макс. 3 варыянты)

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апошняе з самвыдату

Вела-БрэстУлётка "Вела-Брэст" з раздзела "Самвыдат"

Показка дня

Прыходзіць сын да бацькі і тлумачыць, што жадае ажаніцца.
- Выдатна, а хто яна?
- Гэта Каця з 37 кватэры…
Маўчанне…
- Сын, я павінен табе сказаць як мyжчына мyжчыне… Табе нельга ажаніцца з ёю – гэта твая сястра…
Хлопец у поўнай прастрацыі… Трапляецца на вочы маці.
- Што з табой?
- Ды вось, хочy ажаніцца з Кацярынай з 37 кватэры :((
Маўчанне…
- Сын, ведаеш, табе нельга з ёю ажаніцца – яна твая сястра…
- Так, бацька сказаў тое ж самае…
- ???! Тады можна…

Сацыяльныя сеткі



ЦІЎЦЕР ПРА #brest_by

RealBrestRealBrest: Большая золотая медаль в копилке предприятия "Белалко": РПУП «Брестский ликеро-водочный завод «Белалко... http://t.co/SACkkLX5 #brest_by
2 months ago
RealBrestRealBrest: Галина Васильевна из Ивацевичей выиграла 200 000 000 рублей.: Галина Васильевна из Ивацевичей, которая... http://t.co/4CKBflDh #brest_by
2 months ago
brestgazetabrestgazeta: Лига чемпионов появится на больших экранах брестского кинотеатра: В Бресте матчи Лиги чемпионов УЕФА ... http://t.co/R7ogv20P #brest_by
2 months ago
SostipendiSostipendi: Партизаны во время войны называли флаг нынешних оппов так: "САЛО-МЯСО-САЛО" #gomel #mogilev #brest_by - -
2 months ago
ampbyampby: Зімовы еўратур: 5 краін за 10 дзён. Частка другая http://t.co/WcjLCqtm #twiby #belarus #minsk #eu #grodno #brest_by #vitebsk #gomel #mogilev
2 months ago