Рейтинг@Mail.ru

Пра нас

Берасцейскае абласное маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “” утворана ў лістападзе 1999г. студэнтамі БрДУ.

НАШЫ ПРАГРАМЫ:

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ АГЕНЦТВА “DZEDZICH WEEK-NEWS”

Газета “Дзедзіч” №56

  • Моладзевы бюлетэнь “Дзедзіч” (культурныя, сацыяльныя і маладзёжныя праблемы Берасця і краіны).
  • Электронная рассылка Dzedzich week-news (навіны дэмакратычных арганізацый Берасцейшчыны, аб’явы пра конкурсы, вандроўкі, стажыроўкі).
  • Інтэрнэт-пляцоўкі http://dzedzich.org, http://shymanski.org, http://brest-pravda.org
  • PR – суправаджэнне дзейнасці арганізацыі.

Умовы ўдзелу: узрост – ад 18 гадоў, валоданне кампутарам, пісьменнасць, уменне пісаць артыкулы, 2-хмесячная стажыроўка пры рэдакцыі “Дзедзіча”.

ЭКАЛАГІЧНЫ СЕКТАР

Dzedzich-party. Лес каля КСМ. Красавік 2006г. Пасля прэзідэнцкіх выбараў.

  • Масавыя экалагічныя акцыі (ачыстка ракі Мухавец, пасадка дрэваў, экалагічныя вандроўкі на азёры Берасцейшчыны).

Умовы ўдзелу: узрост – ад 16 гадоў, турыстычныя навыкі (складванне намёта, распальванне вогнішча і г.д.), добрая фізічная падрыхтоўка, дысцыплінаванасць.

КУЛЬТУРНЫ СЕКТАР

Віктарыны ў школах

  • Сустрэчы з культурнымі дзеячамі краіны.
  • Адукацыйныя і масавыя мерапрыемствы па папулярызацыі беларускай мовы і культуры (відэапрагляды, віктарыны, літаратурныя вечарыны).
  • Прыцягненне увагі грамадскасці да праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

Умовы ўдзелу: узрост – ад 18 гадоў, пісьменнасць.

МАЛАДЗЁЖНЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЦЭНТР

Школа маладога лідэра. 2007г. Трэнер В. Мазынскі.

  • Аказанне кансультацыйнай, інфармацыйнай і тэхнічнай дапамогі незалежным маладзёжным ініцыятывам Берасцейшчыны.

Умовы ўдзелу: узрост – ад 20 гадоў, стаж працы ў “Дзедзічы” – не меней за 4 гады.

МАЛАДЗЁЖНЫЯ АБМЕНЫ

Польшча, Люблін, Насутув, Сустракаем Новы год, 2006г.

  • Маладзёжныя і студэнцкія абмены з арганізацыямі краіны і замежжа.
  • Удзел у семінарах, летніках, экскурсіях, стажыроўках.
  • Знаёмства з дзейнасцю іншых арганізацый краіны і свету, з жыццём моладзі па-за межамі Берасцейскага рэгіёну.

Умовы ўдзелу: узрост – ад 16 гадоў, валоданне замежнай мовай (ангельская, нямецкая, французская ці польская), камунікабельнасць.

ЦЭНТР РОЎНАГА НАВУЧАННЯ

Семінар для мультыплікатараў па прафілактыцы ВІЧ-СНІД. Офіс

  • Семінары ў навучальных установах па праблемах ВІЧ/СНІД, наркаманіі, па асновах дзейнасці НДА.

Умовы ўдзелу: узрост – ад 19 гадоў, мін. 2 скончаныя курсы вучобы на педагагічнай спецыяльнасці, камунікабельнасць, 2-хмесячная стажыроўка пры Цэнтры роўнага навучання.

ПРАГРАМА ПРАЦЫ З ВАЛАНЦЁРАМІ

Флэш-мобы ў 2006-м годзе праходзілі амаль штотыднёва.

  • Цэнтр валанцёрскай дапамогі дэмакратычным пераўтварэнням (распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў, збор подпісаў, агітацыйныя кампаніі).

Умовы ўдзелу: узрост – ад 16 гадоў, наяўнасць вольнага часу, добрая фізічная падрыхтоўка, камунікабельнасць, уменне працаваць у камандзе.

Дзедзічы бяруць актыўны ўдзел у палітычным жыцці: назіраюць на выбарах, арганізоўваюць мітынгі і пікеты. Удзел у выбарчых кампаніях – вялікі досвед, які абавязкова спатрэбіцца тым, хто усведамляе сябе актыўным грамадзянінам.

Дзмітрый Шыманскі

МІСІЯ БАМГА “ДЗЕДЗІЧ”:

Грунтуючыся на прынцыпах патрыятызму і павагі да беларускай культуры, імкнучыся да дэмакратызацыі краіны і самаўдасканалення сябраў арганізацыі, павышаць грамадзянскую актыўнасць моладзі Берасцейскай вобласці шляхам правядзення асветніцкіх і адукацыйных праграм, масавых мерапрыемстваў і рэсурснай падтрымкі маладзёжных грамадскіх ініцыятыў.

ЗАДАЧЫ БАМГА “ДЗЕДЗІЧ”:

  • спрыяць развіццю беларускай культуры;
  • падтрымліваць грамадскія ініцыятывы моладзі ў галіне гуманітарнай адукацыі, культуры, навукі і захавання гісторыка-культурнай спадчыны;
  • спрыяць пашырэнню міжнародных кантактаў моладзі ў галіне гуманітарнай адукацыі, культуры і навукі.

МЫ ДАЕМ ТАБЕ МАГЧЫМАСЦЬ

АДПАЧЫЦЬ:

  • праводзіць вольны час цікава і з карысцю для сябе і грамадства;
  • стаць лідэрам, карыстацца павагай сярод сваіх равеснікаў;
  • знайсці новых сяброў і выдатна адпачыць;

УДАСКАНАЛІЦЬ СЯБЕ:

  • атрымаць дадатковую адукацыю на трэнінгах і стажыроўках у Беларусі і за мяжой;
  • атрымаць навыкі карыстання кампутарай і відэатэхнікай;
  • навучыцца фармуляваць свае думкі;
  • атрымліваць свежую інфармацыю аб падзеях ў краіне;
  • паспрабаваць сябе ў ролі журналіста, дызайнера, арганізатара;

ЗРАБІЦЬ СВЕТ ЛЕПШЫМ:

  • далучыцца да руху за беларускае Адраджэнне;
  • апублікаваць свае творчыя і навуковыя працы: вершы, эсэ, вынікі даследаванняў;
  • рэалізаваць самыя смелыя ідэі;
  • уплываць на лёс краіны.

Наша жыццё толькі пачынаецца! Мы будзем жыць у такой краіне, якую пабудуем! Хочаш дадаць пару цаглінак? Звяжыся з намі. I хадзем разам у будучыню!

Уладзімір Красько

ЗА адраджэнне беларускай культуры!
ЗА еўрапейскае развіццё Рэспублікі Беларусь!
ЗА годны ўзровень жыцця яе грамадзян!

Bookmark and Share

Праглядаў: 4,665.

  • Папулярнае
  • Апошняе
  • Каментары
  • Тэгі
  • RSS
Advertise Here

Дзедзіч

Дзедзіч №70 Бюлетэнь "Дзедзіч" (студзень 2012г.)

Euroклуб

Euroклуб №04 Бюлетэнь "Euroклуб" (студзень 2012г.)

Валюта ў Берасці

Курсы валют на www.ecopress.by

Надвор’е

Інфармацыя pogoda.by

Аб’явы

Шаноўныя сябры!

– Калі Вы падзяляеце нашыя погляды на сучасную сітуацыю ў Беларусі і нашыя надзеі на будучыню,

– калі Вы жадаеце супрацоўнічаць з намі, стаць сябрамі "Дзедзіча" ці проста перадаць цікавую інфармацыю, паведамляем, што звязацца з намі можна па тэл.: (029) 222-58-28, (029)660-57-41 кругласутачна.
Мы чакаем Вас!

________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" шукае распаўсюджвальнікаў выдання ў навучальных установах Берасця і вобласці.
Тэл. (029) 222-58-28.

________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" запрашае да супрацоўніцтва карэспандэнтаў з Берасця і гарадоў вобласці. Калі вы жадаеце выказаць свае думкі на нашых старонках, тэлефануйце:
(029) 222-58-28.

Архіў

Юбілейка

Юбілейка №35Бюлетэнь "Юбілейка" (снежань 2011г.)

Купалінка

Купалінка №22Бюлетэнь "Купалінка" (снежань 2011г.)

Рассылка Дзедзіча



 
Блог Дзмітрыя Шыманскага

Сябры

Апошняе ў фотаархіве

Басовішча, 2008г. Басовішча, 2007г. Басовішча, 2007г. Басовішча, 2007г. Бердзянск, медыялагер, 2007г. Бердзянск, медыялагер, 2007г.

Дарэчы і не зусім

Ці падабаюцца Вам показкі пра бландынак у газеце "Дзедзіч"?

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

У якім з 2-х берасцейскіх ВНУ вучыцца прасцей, весялей і цікавей?

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

Ці хацеў бы ты прыдумаць апытанне на сайт "Дзедзіча"

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апошняе з самвыдату

Вела-БрэстУлётка "Вела-Брэст" з раздзела "Самвыдат"

Показка дня

Муж чытае газету і кажа жонцы:
- Я заўсёды казаў, што жанчыны занадта балбатлівыя. Вось тут пішуць, што жанчына ў дзень вымаўляе 2200 словаў, а мужчына – толькі 1100.
- А гэта таму, што жанчыны вымушаныя ўсё паўтараць двойчы!
- Што?

Сацыяльныя сеткі



УСЁ ПРА #brest_by НА twitter