Рейтинг@Mail.ru

Показкі

Показкі “Дзедзіча”

У дзіцячым садку:
-Твае бацькі мультфільмаў баяцца?
-Hе.
-А мае баяцца.Толькі мульцікі пачнуцца, яны залазяць пад коўдру і трасуцца,трасуцца…

Цырк. Дрэсіроўшчык на арэне становіцца на калені перад львом:
— Ты мусіш скакаць праз кола! Скакаць, а не дзьмухаць…

ДАІшнік спыняе машыну:
- Вы, шаноўны, знак “40″ бачылі?
- Бачыў!
- Дык навошта ехалі на 100 даляраў хутчэй?

Падслепаваты камар усю ноч здзімаў гумавую жанчыну.

Адна бландынка дзеліцца з сяброўкай:
- Уяўляеш, я цяжарная! У мяне будуць трайняты!
- А як ты вызначыла?
Бландынка дастае 3 станоўчых тэсту на цяжарнасць:
- Вось бачыш? Я тры разы адразу зрабіла тэст! Я тройчы цяжарная!

Паляўнічы на кракадзілаў вядзе рэпартаж:
- Добры дзень! Я цяпер знаходжуся побач з 3-м універаўскім інтэрнатам. Скажу вам па сакрэце – я яшчэ ніколі не быў так блізка да логава кракадзілаў.

ФБР шукае злачынцаў, якія напярэдадні Хэлоўіна разаслалі тысячам амерыканскіх домаўладальнікаў паведамленне:
“Сёння ўначы на вашу хату нападуць узброеныя рабаўнікі ў масках. Як толькі яны сунуцца – страляйце!”

- Дурань ты, і жарты ў цябе тупыя!
- Выходзь за мяне замуж.
- Ой – прабач мяне, калі ласка… Ты сур’ёзна?!
- Жартую, жартую.

Лекары выйшлі на акцыю пратэсту. Улады не могуць зразумець, чаго патрабуюць дактары, бо ніхто не можа разабраць, што менавіта напісана на транспарантах.

Злавіў рыбак Залатую Рыбку і задумаўся: пра што б яе папытаць? Папросіш быць алігархам – пасадзяць, як Хадаркоўскага. Папросіш быць царом – павядуць у падвал фатаграфавацца, як Мікалая Раманава.
- А зрабі мяне, рыбка, богам!
- Будзь па-твойму, – сказала рыбка.

Агледзеўся рыбак і бачыць – стаіць ён перад чалавекам у старажытнарымскай мантыі з чырвоным падбоем.
- Што ёсць ісціна? – спытаў той.

Самы дакладны спосаб даведацца, заснула дзяўчына або не, спытаць у яе: “Ты спіш, дура тупая?”.

Сын Сяргея Шойгу зрабіў у хаце пажар, каб хоць у свой дзень нараджэння ўбачыць бацьку дома.

Задайце сябру пытанне: Вінні Пух – свіння або кабан?
І атрымлівайце асалоду ад адказаў.
90% адказваюць – свіння, хоць правільны адказ – мядзведзь.

Вяселле. Шлюбная ноч. На раніцу муж – сябру:
- Яна – ураган у ложку. З аднаго боку добра, што дасведчаная, з іншага боку дрэнна, што я ў яе не першы.
Жонка з сяброўкай. Сяброўка:
- Як муж?
- Як чалавек вельмі добры.
- А у ложку?
- Падумала і зразумела, што ён у мяне не апошні.

Дзве сяброўкі:
- Ну, як твае курсы шафёраў? На іспытах машыну вадзіла?
- Вадзіла!
- І задам здавала?
- Ды ўвесь іспыт толькі задам і здавала!

У фізікаў ёсць традыцыя.
Кожныя 16 мільярдаў гадоў яны збіраюцца разам і запускаюць вялікі гадронны калайдер.

Самае цікавае будзе адбывацца не па перыметры калайдэра, а ў яго цэнтры… Нарэшце Галактычная Рада дазволіць зямлянам пабудаваць партал для гіперпрасторавых пераходаў.

Парадокс мужчынскіх туалетаў – рэфлекторна баішся падысці блізка да ўнітаза, таму што каля яго заўсёды мокра. А мокра каля яго таму, што рэфлекторна баішся падысці да яго блізка!

Мэр пытае ў сакратаркі:
- Наведвальнікі ёсць?
Сакратарка:
- Ёсць, з вёскі прыехалі.
- З якой нагоды?
- Ды грошай у іх няма.
- Ну, хай так заходзяць.

Дзікая індычка выратавала амерыканскіх каланістаў ад галоднай смерці…
У памяць аб гэтай падзеі амерыканцы, у знак падзякі, кожны год забіваюць і з’ядаюць мільёны індычак.
Уратуй нас божа рабіць гэтым людзям нешта добрае…

На вяселлі кінолагаў п’яны гарманіст дзве гадзіны гуляў на шарпеі.

Мудрасць – гэта калі ўсё часцей пачынаеш лавіць сябе на думцы, што займаешся нейкай дурнотай.

На іспыце студэнт выходзіць адказваць. Выкладчык:
- Ну што?
- Каньяк.
- Каньяк? Гэта ДОБРА.
- Не, каньяк – гэта ВЫДАТНА.

Мужык перад матчам “Дынама” – “Спартак” стаіць і прасуе дынамаўскі шалік. Жонка з крыўдай яго пытае:
- Што, сёння ізноў “Дынама” гуляе?
- Так, са “Спартаком”.
- Дарагі, ты, па-мойму, сваё “Дынама” кахаеш больш за мяне.
- Я, па-мойму, нават “Спартак” больш за цябе кахаю.

- Усім добрай раніцы. Леначка, зрабіце мне, калі ласка, кавы!
- Дзмітрый Аляксеевіч! Каву робяць у Лацінскай Амерыцы, а я яе проста гатую.
- Лена, разумнічаць трэба было ў школе на іспытах. Тады б працавала, а не каву насіла.

Нецікава глядзець, калі два негры ў боксе дзяруцца. Абыякава, хто пераможа.

Рэкламны шчыт на могілках: “Тут магла б быць ваша магіла.”

З часам усё больш высокай становіцца бізнэс-культура. Тое, што ў пачатку 90-х груба звалася разводам лахоў, зараз завецца акцыяй.

Вырашыў мужык гадоў так у 35-40 хрысціцца. Прыняў для адвагі і пайшоў. Бацечка сабраў некалькі чалавек, досыць дарослых, і кажа:
- Зняць споднія кашулі і штаны – да калена… (мелася на ўвазе закатаць).
Мужык, відаць успомніўшы медагляды ў ваенкамаце, добрасумленна спускае штаны да каленаў… Усе ў лёгкім шоку, толькі бацечка не разгубіўся:
- Сын мой, ты якую веру збіраешся прымаць?

Ідзе святар па дарозе і бачыць, як мужык траву косіць. А на касе ў яго званочак прывязаны.
- Навошта, мужык, ты званок на касу павесіў.
- А затым, каб ад звону ў траве ўсякія птушачкі-мышкі разбягаліся і я нікога касой не пашкодзіў.
- Вунь ты як аб істотах зямных клапоцішся, давай я табе за гэта грахі адпушчу. Ёсць у чым пакаяцца?
- Так,бацюшка, ёсць. Я з гаспадарскай дачкой грашу ў амбары.
- Ну што ж, адпускаю гэты грэх. Ёсць яшчэ што?
- Так, бацечка, яшчэ з гаспадыняй грашу.
- Не добра, вядома. Але, калі абяцаў, адпускаю і гэты грэх.
- А калі гаспадыня з дачкой у горад на кірмаш з’язджаюць, я з гаспадаром грашу.
- Мужык, ды табе званок не на касу вешаць трэба!

Сядзіць малады (гадоў 12­-ці) Майкл Карлеонэ… Задумаўся. Побач статуэтка панны Марыі. Хутка Новы год. Свечкі вэндзіць пачынаюць… Бярэ Майкл аркуш паперы і піша:
“Дарагі Божанька! Хутка Новы год. Падары мне, калі ласка, вялікі чырвоны ровар з никеліраванымі пад…”
Аглядаецца на божую маці, уздыхае:
–­ Не падорыць! Дарма мы тады гэтага хлопца замачылі… Ну ды ён сам вінаваты, навошта ў чужы раён прыпёрся?
Яшчэ раз уздыхае і выкідае свой ліст. Праз пару хвілін бярэ новы аркуш паперы і пачынае зноў:
“Дарагі Божанька! Хутка Новы год. Падары мне, калі ласка, вялікі чырвоны ровар з никеліраванымі пад…”
Аглядаецца на божую маці, уздыхае:
–­ Не падорыць! Дарма я тады гэтую дзеўку згвалціў… Ну ды сама вінаватая,­ я ж ёй дзвесце баксаў прапаноўваў, не ўзяла.
Ізноў уздыхае і выкідае ліст… Потым ускоквае з-за стала з выглядам чалавека, які знайшоў выхад з цяжкага становішча, выбягае на хвіліну, вяртаецца з невялікай драўлянай скрыняй, цвікамі і малатком. Кладзе божую маці ў скрыню, забівае цвікі і садзіцца пісаць ліст:
“Карацей, Бог! Калі ты жадаеш убачыць сваю маці…”

Першымі Вялікі гадронны калайдэр запусцілі дыназаўры…

Вялікабрытанія. Судовы запіс N12659. Справа цяжарнай жанчыны.
Жанчына прыкладна на 8­-м месяцы цяжарнасці села ў аўтобус. Яна заўважыла, што мужчына насупраць глядзіць на яе і ўсміхаецца. Яна неадкладна перасела на іншае месца. Мужчына ўсміхнуўся шырэй, жанчына зноў перасела. Мужчына заўсміхаўся ва ўвесь рот. Калі жанчына перасела ў 4-т­ы раз, мужчына заржаў на ўвесь аўтобус. Яна паскардзілася кіроўцу і мужчына быў арыштаваны.
Выпадак быў перададзены ў суд. Суддзя спытаў мужчыну (прыкладна гадоў дваццаці), што ён можа сказаць у сваё апраўданне?
– Высокі суд, усё было прыкладна так: калі жанчына зайшла ў аўтобус, я нічога не мог зрабіць, але заўважыў яе стан. Яна села пад рэкламным знакам “Падвойныя Мятныя Двайняты на падыходзе” – я ўсміхнуўся.
Затым яна перасела на месца пад знакам “Мазь Слогана паменшыць пухліну” – і я зноў змушаны быў усміхнуцца. Затым яна перанесла сябе на месца пад знакам “Вялікая палка Вільяма зрабіла сваю справу” (Williаm’s Вig Stiсk did thе Тriсk) – і я ледзь стрымліваў сябе. Але калі ў чацвёрты раз яна перасела і апынулася пад знакам “Гума Gооdуеаr магла прадухіліць гэты няшчасны выпадак”, я не стрымаўся. (Gооdуеаr Rubbеr соuld hаvе рrеvеntеd this ассidеnt).
Суддзя:
­– АПРАЎДАНЫ!

– Сярод вас, дзеўкі, я пачуваюся як у Афрыцы.
­– А як у Афрыцы?
­– Вакол адныя кракадзілы.

Прыкмета бландынкі: калі пацягнула на салодкае, ­ значыць мозг запрацаваў!

Сыну аднаго габрэя прыйшоў час ажаніцца. Бацька,заклапочаны будучыняй сына,кажа яму:
–­ Давай я пазнаёмлю цябе з добрай дзяўчынай.
­– Не, – адказвае сын, – я сам знайду сабе жонку.
– ­ А калі яна дачка Ракфелера?­, – пытае бацька.
– Ну, добра, тады іншая справа!
Бацька тэлефануе Ракфелеру:
­– У мяне ёсць выдатны жаніх для Вашай дачкі!
– Не, дзякуй, ­– адказвае Ракфелер. –­ Мая дачка занадта маладая для замужжа!
– А калі малады хлопец – намеснік прэзідэнта Сусветнага банка? – пытае бацька.
– Тады, ясна, іншая справа, – адказвае Ракфелер.
­Габрэй тэлефануе прэзідэнту Сусветнага банка:
– Ці не патрэбен Вам малады хлопец на пасаду намесніка?
– Не, дзякуй, у мяне і так намеснікаў больш, чым трэба! –­ адказвае прэзідэнт.
– А калі гаворка ідзе пра жаніха дачкі Ракфелера? – пытае габрэй.

Інтэрнэт як жыццё: рабіць няма чаго, а сыходзіць не хочацца!

Тое, што добрых людзей значна больш, чым дрэнных, лёгка даказаць, калі суаднесці колькасць выбаршчыкаў і кандыдатаў.

- Не, што ні кажыце, а я люблю добрае кіно. Такое, каб з мазгамі… Каб мазгі па асфальце…

Вырашыў стары габрэй навучыць свайго сына-­балбеса розуму. Паслаў ён яго вучыцца ў сінагогу. Праз тыдзень прыходзіць паглядзець, як поспехі. Рабін:
– Такі балбес, такі балбес! Усе дзеці як дзеці, а гэты ніфіга не робіць, мацюкаецца і ўвогуле, забірайце яго на фіг, не патрэбныя мне вашы грошы!
Габрэй засмуціўся і адправіў сына вучыцца да праваслаўнага святара. Праз тыдзень заходзіць. Святар:
– Усе дзеці такія даўбакі, а Ваш – проста золата.Што ні скажаш, усё зробіць! Сам дапамогу прапаноўвае.
Габрэй, западозрыўшы няладнае, кліча сына, маўляў, з чаго гэта раптам такія поспехі? А сын і кажа:
– Заходжу я, значыць, у царкву, і бачу ­– вісіць на крыжы габрэй прыкуты. Я зразумеў ­– тут з габрэямі не жартуюць!

Калі дзядуля на сваё васьмідзесяцігоддзе задзьмуў усе свечкі на торце ­ значыць, кватэра вызваліцца яшчэ не хутка.

Дыялог у кавярні:
– Мадам спяшаецца?
– Мадам не спяшаецца.
– Мадам вып’е кубачак кавы?
– Мадам вып’е кубачак кавы.
– Мадам не замужам?
– Мадам замужам.
– Мадам можа патэлефанаваць мужу і сказаць, што яе толькі што згвалціў незнаёмы мужчына?
– Мадам можа патэлефанаваць свайму мужу і сказаць, што яе згвалціў незнаёмы мужчына шаснаццаць разоў запар.
– Шаснаццаць разоў?!
– Мсьё спяшаецца?

Інтэлігентная сям’я. 17-гадовая дачка цяжарная. Усе ў шоку, мама п’е валакардзін і выцірае слязу карункавай хустачкай. Тата панура п’е Мартэль дваццацігадовай вытрымкі. Усе чакаюць прыезду віноўніка.
Каля пад’езда спыняецца чырвоны Ферары, з яго выходзіць сталы мужчына ў гарнітуры ад Кардэна і туфлях з чырвонага бегемота. Ён падымаецца ў кватэру і, спыняючы ўсе охі і ахі бацькоў, кажа:
- Значыць так. Я вельмі вядомы чалавек, у мяне сям’я, я не магу іх кінуць. Аднак і Вашу дачку я не пакіну. Я вырашыў так. Калі Ваша дачка народзіць хлопчыка, то ён атрымае ў спадчыну два маіх завода, 20 мільёнаў даляраў, адукацыю ў Гарвардзе, а Ваша дачка пажыццёвае ўтрыманне ў памеры 2 млн. у год. Калі яна народзіць дзяўчынку, то яна атрымае ў спадчыну маю фабрыку, 10 мільёнаў даляраў, адукацыю ў Oксфардзе, Ваша дачка – пажыццёвае ўтрыманне ў 1 млн. Ну а калі ў яе здарыцца выкідак…
Тут устае бацька, ставіць чарку на стол, падыходзіць да мужыка, кладзе яму руку на плячо і кажа:
- Тады ты пераспіш з ёй яшчэ раз!

Учора ў Маскву прыляцелі Васkstrееt bоуs, уначы яны сустрэліся з Тvеrskау strееt girls!

На мінулых выбарах падаўляючая большасць насельніцтва Беларусі выказалася за прэзідэнта Лукашэнку. А падаўляемая – супраць.

Грузін глядзіць на сваё дзіця. Той увесь валасаты-валасаты. Ён пытае жонку:
- Тамара, слухай, ты яго нарадзіла або звязала?

Як вядома, на Усходзе існуюць два буйныя заводы: Jараn і Сhinа.
Прычым абодва знаходзяцца ў правінцыі Маdе in…

Малдаўскія мікрабіёлагі спрабавалі ажывіць дыназаўра, але ізноў атрымаўся катэдж.

Распальванне эстонска-кітайскага канфлікту можа быць не зусім карысна для Расеі, адзначаюць некаторыя аналітыкі.

Відаць, першым гастарбайтэрам быў Чабурашка.
Прыбыў у скрыні з апельсінамі, то бок нелегальна. Матаўся без дакументаў па тэлефонных будках. Су­стрэўшы Гену, патрапіў на будоўлю – спачатку дома для сяброў, потым плэйграунда для кіндэраў. Ды і самая запамінальная яго фраза – “Мы будавалі, будавалі і на канец пабудавалі” – сапраўды паказвае, на што прыдатна якасць працы.

Карысная парада гасцінным гаспадарам.
Калі да вас прышлі госці і вы паставіце на стол хрэн, тады ніхто не зможа сказаць, што ў вас на стале ні хрэна не было.
А калі вы паставіце некалькі відаў хрэна, тады можна сказаць гасцям:
– Якога хрэна вам яшчэ трэба?

Два каўбоя заходзяць у салун і чытаюць аб’яву: «Прымаем скальпы індзейцаў. Адзін скальп – 100.
Ну, яны на коней – і ў прэрыю. Скачуць, скачуць – няма індзейцаў. Яны злыя ўжо, стомленыя. Раптам бачаць – індзеец стаіць. Каўбоі яго застрэлілі, скальп знялі і, паколькі час быў ужо позні, раскінулі тут жа намёт і заначавалі…
Зранку прачынаецца адзін з каўбоеў, выходзіць з намёта і, салодка пазяхаючы, аглядае ваколіцы. І тут бачыць – вакол іхняга намёта ў баявой расфарбоўцы стаяць тысячы дзве індзейцаў – цеціва лукаў нацягнута, дзіды-тамагаўкі ўзнятыя, морды злосныя…
Каўбой залятае ў намёт, – будзіць сябра:
- Джо! Уставай, Джо! МЫ – МІЛІЯНЕРЫ!!!

- Чуеш, Мікола, ты б машыну набыў – мы б пакаталіся.
- Ага!!! А ты б ажаніўся – мы б…

- Я чуў, сынок, што ты з Аленкай сустракаешся. Гэта праўда?
- Так, тата, праўда.
- Добры выбар, сынок. Я ў твае гады таксама з ёй сустракаўся.

Дашлі да нас пяць абгортак ад карданнага вала трактара “Беларусь” – і ты атрымаеш шанец выйграць рамантычнае падарожжа на бульбяныя рады Палесся.

Нашая кошачка таксама спачатку не любіла пыласос, а потым нічога, уцягнулася…

Навіны. Фірма Майкрасофт выпусціла новую мадэль прэзерватыва. Усім жадаючым выпрабаваць навінку тэсты на вызначэнне цяжарнасці выдаюцца бескаштоўна.

Бацька пытаецца ў сына:
- Сынок, якая прафесія цябе прыцягвае?
- Міліцыя, пап.
- А чаму?
- Не ведаю, усё прыцягвае і прыцягвае…

Мала ведаць сабе цану, трэба яшчэ карыстацца попытам.

Флірт – гэта калі дзяўчына не ведае, чаго хоча, але ўсімі сродкамі дабіваецца гэтага…

Муж з жонкай у час наведвання Белага Дома выпадкова сустрэлі прэзідэнта.
Муж, набраўшыся смеласці, звярнуўся да яго, паказваючы на фотаздымач:
- Спадар Прэзідэнт, мне, права, няёмка, але… калі Вам будзе не цяжка…
- Не-не, што вы, калі ласка…
- Тады сфатаграфуйце, калі ласка, нас з жонкай на тле Белага Дома…

Маленькі хлопчык пытаецца ў маці:
- Мам, а што, у нашага бацькі ёсць карова?
- Не, з чаго ты ўзяў?
- Проста я чуў, як ён казаў нашай суседцы, што ў яе фігура лепш, чым у яго каровы.

У Беларусі распрацавана новая сістэма галасавання – па Інтэрнэту. Тыя, хто галасуе за Лукашэнку, йдуць на сайт president.za. Тыя, хто супраць, – на сайт kgb.ru. Там вам растлумачаць, як трапіць на сайт president.za.

- Тата, а чаму ты цукеркi на елке так высока падвесiў?
- А гэта таму, сынок, каб ты iх да 13 студзеня не з’еў.
- Дык, што ж, татачка, мне зараз серпанцiн жэрцi?

- Чым адрозьніваецца беларус ад армяніна?
- Армянін п’е каньяк, а беларус п’е як конь.

Па выніках галасавання ад 14 лютага 2003 года на самым наведваемым сайце показак у расейскім інтэрнэце «показкі з Расеі» лепшай прызнана показка пра Аляксандра Л.:
«Навучыўся Аляксандр Л. ў хакей гуляць – у Менску пабудавалі Лядовы палац, навучыўся ён гуляць у футбол – пабудавалі ў Менску крытую футбольную пляцоўку. Зараз у Менску будуюць бібліятэку…».

Лепшы сродак запомніць дзень народзінаў сваёй жонкі – адзін раз забыць яго.

Пазнаёміўся адзін мужык з дзяўчынай. Паехалі яны ў гатэль адсвяткаваць знаёмства. Выходзяць з машыны на стаянцы гатэля. Ён глядзіць – а побач стаіць машына яго сябра. Дай, думае, пажартую… Зняў у яго каўпак з кола.
На наступны дзень паехаў ён да сябра. Той адчыняе яму дзверы. Мужык падміргвае яму вокам:
- Як яна? Прыгожая? – пытае.
- Хто? – не разумеючы, адказвае сябра.
Мужык паказвае яму каўпак і кажа:
- Учора ў гатэлі…
Сябра паварочвае галаву ў бок пакоя:
- Дарагая – прынеслі каўпак, які ты ўчора ў супермаркеце згубіла…

– Я у вас кампутар набыў… Дык ён здох!
– Гарантыя якая?
– Пажыццёвая!
– Калі здох – гарантыя скончылася…

- Што лепш падараваць: адзін вялікі падарунак ці шмат маленькіх?
- Шмат маленькіх!
- Тады падарую ёй семячкі!

У Чарнобыльскай зоне нельга збiраць грыбы: разбягаюцца.

Здзеклівы жарт дэпутата: “Вы не правыя і не левыя, вы – як валенкі!”

Iдзе беларус, насустрач яму маскаль i пытае: Што ты iдзеш, чаго шукаеш?
-Вось Зямлi шчаслiвай шукаю.
-А! Глупства! Добра там, дзе нас няма.
-Ну вось я i шукаю дзе Вас няма!

– Ці існуе мажлівы варыянт паспяховага заканчэння беларуска-расейскай інтэграцыі?
– Іх нават два. Першы – рэалістычны. Гэта калі да нас прыляцяць марсіяне і нас усіх інтэгруюць. Другі – фантастычны, калі Беларусь і Расея аб’яднаюцца самі.

Учора ў службу выратавання 911 паступіў трывожны званок…
Выратавальнікі неяк занерваваліся і вырашылі не браць слухаўку.

Студэнты здаюць іспыт па філасофіі, і выкладчык кажа ім:
- Хто зможа задаць мне тры пытанні, на якія я не здолею адказаць, таму пастаўлю пяць за іспыт!
Устае студэнт і кажа:
- 1. Што ў вашым жыцці законна, але не лагічна?
2. Што ў вашым жыцці лагічна, але не законна?
- 3. Што ў вашым жыцці не законна і не лагічна?
Выкладчык доўга думае, але адказаць не здолеў. Ставіць студэнту “5″ ў залікоўку і адпраўляе дахаты.
- А зараз хто адкажа на гэтыя тры пытанні, ад таго я адчаплюся на ўвесь перыяд навучання!
Устае другі студэнт і кажа:
- 1. Вось вы стары чалавек, але жонка ў вас маладая. ЗАКОННА, АЛЕ НЕЛАГІЧНА.
- 2. У вашай жонкі ёсць малады палюбоўнік. НЕЗАКОННА, АЛЕ ЛАГІЧНА.
- 3. І вы гэтаму маладому палюбоўніку паставілі зараз пяцёрку проста так.

“Энцыклапедыя расейскай карупцыі: ад А да Ю”. /Г. А. Яўлінскі/.

З разумнай жанчынай можна размаўляць пра ўсё, з прыгожай – усё роўна, пра што размаўляць.

Рэкламная акцыя: калі ў радзільным доме ў вас з’явілася трэцяе дзіця – чацвёртае мы падорым вам бескаштоўна!

Інструктар – чалавеку, што збіраецца ўпершыню скакнуць з парашутам:
- Усё вельмі проста. Парашут, што на спіне, раскрываецца аўтаматычна, калі
Вы пакідаеце самалёт. Калі ён не спрацуе, не хвалюйцеся, во цягніце за гэты ланцужок і раскрыецца запасны – што на пузе. Калі Вы прызямліцеся, пад’едзе аўтамабіль і адвязе Вас назад на аэрадром. Усё зразумела?”
- Акей! – адказвае парашутыст і наперад.
Вось ляціць ён і праз некаторы час заўважае, што задні парашут не раскрыўся. Ён спакойненька цягне ланцужок запаснога. Дарма – нічога. Чалавек пачынае баяцца:
- Калі мне і надалей будзе гэтак “шанцаваць”, дык пэўна і аўтамабіль не прыедзе!

Зламаў прынтар – выратаваў дрэва!

Як казаў М. В. Гогаль, рэдкі верталёт даляціць да сярэдзіны Чачэніі.

Плыве падводная лодка. 25 лютага. На караблі страшэнны 3-хдзённы запой. Пасля працяглага перапынку прыходзіць у сябе капітан:
- Штурман, блін, нашыя каардынаты??!!
Штурман (таксама ніякі):
- Аблом, капітан, якія каардынаты?
Капітан (вельмі злосна, моцным намаганнем волі):
- Значыцца так, падняць перыскоп! Што па курсе?
- Па курррсе тррраулеррр…
Капітан:
- Дык вось, блін, штурман, слухай сюды! Уключыць рацыю! Правы борт – рры..тууууйсь…, залп! Значыць так! Зараз будзе сігнал SOS, затым каардынаты, і каб гэта было ў апошні раз! Налівай!!

Анэкдот, пачуты ў Латвіі ад беларускай студэнткі:
- Чым адрозніваюцца расейскія хаўтуры ад расейскага вяселля?
- Адным п’яным менш!

Габрэі – самы аптымістычны народ у свеце: яшчэ не ведаюць, да якога памера ў іх вырасце, а ўжо абразаюць.

Ляцяць у верталёце маладыя спецыялісты да месца накіравання над самым глухім кутком Палесся… Праз пэўны час пілот крычыць:
- Усё! Прыляцелі! Прыгайце!
- Да паглядзі, вышыня та якая! Разаб”емся!
- Добра! Зніжаемся. Вышыня 25 метраў! Прыгайце!
- Ніжэй спускайся! Разаб’емся!
- Ніжэй не магу! Пачнуць запрыгваць маладыя спецыялісты з мінулага году!

Муж з жонкаю наведваюць мастацкую галерэю. Раптам ён спыняецца ды паказвае пальцам:
- Глядзі, гэта ж ты на гэтым малюнку. Аголеная! Калі ты пазіравала таму мастаку?
- Ніколі, даражэнькі! – адказвае жонка, – Пэўна ён маляваў напамяць.

Спецыяльна для памежнікаў вучоныя скрыжавалі вартавога сабаку і труса…
Цяпер звярушка не толькі даганяе парушальніка мяжы, але і карае!

Сядзіць у аўтобусе маладая будучая маці з вялікім жыватом. Спадніцы зусім не відаць, толькі голыя ногі. Каля яе стаіць стары, усміхаецца:
- Сын у Вас будзе.
- А Вы адкуль ведаеце?
- Бараду відаць…

У Адама Глёбуса спыталіся: “Ці праўда, што ў Маскве ўсе размаўляюць па-беларуску?”
Ён падумаў, і адказаў: “Так. Ня горш, чым у Менску.”

“Новы рускі” з жонкай у Парыжы глядзяць на Эйфелеву вежу.
- Калі я 10 гадоў таму быў тут, – тлумачыць муж, – гэтая буравая тут ужо стаяла. Але да нафты, напэўна, пакуль яшчэ не дабраліся.

Вясновыя гульні «Што? Дзе? Калі?», вядучы:
- Трэці раунд. Пытанне ад студэнткі філалагічнага факультэта Каці Зеленаградавай. Паглядзіце на манітор, у нас ёсць яе фотаздымак. А для тэлегледачоў нагадваю, што па тэлефоне 555-55-51 звоняць тыя, каму пытанне спадабалася, па тэлефоне 555-55-52 звоняць тыя, каму пытанне не спадабалася, ну а па тэлефоне 234-45-68 пасля 20.00 могуць пазваніць тыя, каму спадабалася студэнтка.

У Васі памірае жонка. Самотны, ён сядзіць побач з яе ложкам і чакае канца.
Слабым голасам жонка просіць:
- Вася…
- Чаго табе?
- Пакахай мяне…
- Ды ты што?!
На развітанне…
Вася кахае. Жонка просіць яшчэ. Вася кахае яшчэ. І яшчэ. Жонцы становіцца лягчэй. Яшчэ раз – яшчэ лягчэй. У жонкі ружавеюць шчокі. Вася наддае. Карацей, жонка ажыла. Ад радасць закацілі пір гарой. Ядуць, п’юць, весяляцца. Толькі Вася сумуе, глушыць гарэлку без закускі. Яго пытаюць:
- У чым справа, брат?
А ён адказвае:
- Я ж бацьку выратаваць мог…

Два мужыка паехалі на рыбалку і ўпіліся ў дым. Ранкам вылязаюць з намёта – а за ім усё поле пераарана ды сеткі стаяць.
Першы:
- Ты дзе ўчора сеткі паставіў?!!
Другі:
- Дзе ты ўчора веславаў – там я і ставіў…

Прыходзіць малая дзяўчынка ў краму і кажа:
- Мне, калі ласка, 5 бутэлек гарэлкі.
- А ты іх данясеш, – пытаецца прадавец.
- Вось і я думаю: можа дзьве тут лупануць.

Маленькая дзяўчынка гадоў шасці цягне дзве вельмі вялікія торбы да прыпынку. На прыпынку ёй дапамагаюць занесці іх у аўтобус.
На наступным прыпынку дзяўчо выходзіць і збіраецца ісці, як раптам чуе голас вадзіцеля:
- Дзяўчынка, а торбы?
Дзяўчо падымее правую руку і паварочаецца тварам да аўтобуса:
- АЛЛАХ АКБАР!!!

Прыехалі ў армію навабранцы. Іх вядзе камузвода па палігоне, дзе скачуць з парашутам, і гаворыць:
- Глядзіце, вось там самалёт коламі лятае?
Тыя рты раззявілі:
- Так, так!
- А вунь, бачыце, група скокнула. Ляцяць, ляцяць, вось парашуты расчынілі на вышыні 1000 метраў, ляцяць, ляцяць, вось упалі, пабеглі. Гэта вайскоўцы па паўгады адслужылі, і вы такія ж бу-дзеце. А вунь, глядзіце, з таго ж самалёта другая група скокнула. Ляцяць, ляцяць, вунь парашуты расчынілі на вышыні 500 метраў, ляцяць, ляцяць, упалі, пабеглі. Гэта нашыя вайскоўцы, яны год адслужылі, і вы такімі ж праз год будзеце.
Тыя яшчэ больш рты разявілі:
- О-о-о-а-а!!!
- А вось глядзіце з самалёта трэцяя група скокнула, ляцяць, ляцяць…, ляцяць, ляцяць…, упалі і пабеглі! Бачылі?
- Так!
- Дык гэта нашыя дзембеля пантуюцца!

- Як зрабіць так, каб мужчына ў пасцелі проста ўзбясіўся?
- Адабраць у яго пульт ад тэлевізара.

- Ты такі разумны, такі разумны, ну проста геніяльны!
- Ды не, я нармальны, гэта проста ты дура.

- Хачу завесці сабаку, жонка не дае…
- А чаму ж ты вырашыў, што сабака дасць?

Вайна. Вайсковы перакладчык вядзе допыт ваеннапалоннага:
- Уот із ёр нэйм?
- Му nаmе is Jоhn Smith.
… ХРАСЬ палоннаму па рожы…
- Уот із ёр нэйм?
- [здзіўлена]
Му nаmе is Jоhn Smith!
… ХРАСЬ! Палоннаму па рожы…
- Уот из ёр нэйм?!
- [ледзь не плачучы]: Му nаmе is Jоhn Smith!!!
… ХРАСЬ!!! Палоннаму па рожы…
- Я цябе, гад, пытаю – колькі ў цябе танкаў!!!???

Адзін мужык, сем’янін, 42 гады, працаваў 25 гадоў на хлебазаводзе. Аднойчы ён прыйшоў дахаты вельмі спалоханы і расказаў жонцы, што ў яго было вялікае жаданне засунуць свой член ў хлебарэзку. Жонка прапанавала яму звярнуцца да псіхіятра, але той паскардзіўся, што будзе сябе адчуваць няёмка і пераадолее гэтую праблему сам.Праз тры месяцы мужык ізноў прыйшоў без настрою. Жонка пытаецца:
- Што з табой?
- Памятаеш, я табе тры месяцы назад распавядаў, што ў мяне было жаданне засунуць свой член у хлебарэзку?
- Божа!!! Дык ты гэта зрабіў?
- Так…
- І што?!
- Мяне звольнілі…
- Які жах! А што сталася з хлебарэзкай?
- А, яе таксама звольнілі…

Прыходзіць габрэй да равіна:
– Рэбе, у мяне праблема. У мяне два гусі, белы і шэры, аднаго трэба закалоць…
Якога?
Равін:
– Закалі белага!
Мужык:
– Не магу, шэры будзе сумаваць…
– Тады закалі шэрага!
– Не магу, белы будзе сумаваць…
– Ну, закалі абодвух!
– Не-е, тады я буду сумаваць, ды і аднаго ўсяго закалоць трэба.
– Ты ведаеш, я не магу табе дапамагчы. Схадзі, вунь, праз дарогу, там
праваслаўная царква, можа бацюшка прыдумае. Мужык ідзе да бацюшкі – маўляў, так і так, хаця я і не вашай канфесіі, але ваш калега параіў і г.д.
Бацюшка:
– Слухаю цябе, сын мой…
Мужык яму:
- У мяне два гусі, белы і шэры, аднаго трэба закалоць… Якога?
– Закалі белага!
– Не магу, шэры будзе сумаваць…
– Ну і х… з ім!!!

- Хто ходзіць на выбары?
- Ды бабкі там розныя…
- Так. Бабкі вырашаюць усё!

- Жанна,- кажа маці 14-гадоваў дачцэ, – ад цябе нясе табакай!
- Мамачка, гэта мяне бацька пацалаваў.
- Але наш бацька не паліць.
- Затое паліць яго сакратарка…

Жонка мужу:
- Давай зоймемся сёння сэксам на падлозе.
- Навошта?!
- Вельмі хочацца адчуць хоць што-небудзь цвёрдае…

Менскі кангрэс вытворцаў піва…
Пасля кангрэсу прэзідэнты ўсіх кампаній збіраюцца ў мясцовай піўной. Кожны з іх нешта замаўляе.
Прэзідэнт кампаніі “Аліварыя”:
- Куфаль самага лепшага у свеце піва – “Аліварыю”, калі ласка…
Прэзідэнт кампаніі “Крыніца”:
- “Крыніцу”, калі ласка…
Прэзідэнт кампаніі “Лідскае піва”:
- Куфаль лепшага піва ў свеце – “Лідскага Піва”, калі ласка…
Прэзідэнт кампаніі “Брэсцкае піва”:
- Ну, калі ніхто з прысутных не п’е піва – мне шклянку “Кока-колы”, калі ласка.

Сапраўдны сэкс – гэта такі сэкс, пасля якога нават суседзі выходзяць паліць.

- Калі я пачынаў сваю кар’еру, у мяне не было нічога, акрамя ўласнага розуму.
- Што зробіш, многія ў наш час пачынаюць з нуля…

Сядзіць мужык на беразе возера, рыбу ловіць. Ды толькі нешта не клюе. Дастаў ён бутэльку гарэлкі, наліў поўную гранёную шклянку, трымае. Тут раптам рыба клюе! Мужык хуценька за вуду, выцягвае маленькага карасіка, а той “боўць!” у шклянку з гарэлкай. Выцягнуў мужык рыбку, паглядзеў, вельмі ўжо маленькая, і выінуў назад у возера. Выпіў гарэлку, зноў сядзіць рыбу ловіць. Тут такі клёў пайшоў! Налавіў ён цэлае вядро. Ідзе дадому і толькі чуе з вядра:
- Вось карась сволач! Казаў: “Наліваюць і адпускаюць!”

- Добры дзень, Івана Іванавіча можна?
- Ён на аб’екце.
- Скажыце, як скончыць, няхай патэлефануе Пятровічу.
- …ён кажа, што аб’ект новы, так што ён збіраецца скончыць не менш двух разоў…

Крык у тралейбусе:
- Вы што, мяне за клоуна трымаеце?!
- Не, за руку…

- Слухай, а што значыць “сан оф біч”?
- “Сукін сын”. А што?
- Да ў цябе на футболцы напісана.
- А-а-а… Тады “Пляжнае сонца”.

Разумны лічыць, што ён такі ж як і ўсе, дурань – што ўсе такія ж як ён…

Піша Сярожа ліст бацькам з інстытута. “Жыву добра, усё цудоўна, але ёсць адна праблема: усе студэнты ездзяць на тралейбусах, а я на машыне!”
Праз некаторы час прыходзіць адказ ад бацькоў: “Сынок, атрымалі твой ліст. За машыну не хвалюйся. Высылаем табе крыху грошаў – купі тралейбус і ездзі, як усе людзі!”

- Тата, я так хачу булачку.
- Ты б ведаў, як я хачу булачку!!! Але грошай хопіць толькі на гарэлку!!!

ТЭСТ НА ЗДОЛЬНАСЦЬ РАБІЦЬ ВЫСНОВЫ.
- З чаго пачынаецца рыбалка?
- Аб чым марыць мараплавацель?
- Чаго баіцца пілот падчас палёту?
- Дзеля чаго іншапланецянін на сваёй талерачцы ляціць у бок нашага Сонца?
- Чаго нікому не пазбегнуць?
Правільны адказ на ўсе пытанні – «зямля» (накапаць у, даплыць да, упасці на, даляцець да, закапаць у).
Для рускіх цалкам дапушчальны адказ – «гарэлка»…

Запрашаюцца бойкія, разумныя дзяўчыны для працы ў кааператыве «Трах-тарарах». Не бойцеся – не «Гербалайф»!

Ідзе стары габрэй па дарозе, цяжка кульгаючы. Тут яго абганяе малады габрэй.
Стары яму крычыць:
– Малады чалавек, вы ў пякарню?
– Так!
– Тады вы за мной!

Што такое хуткасць святла?
Гэта калі вы паспяваеце выцягнуць з лядоўні бутэльку піва да таго, як паспее загарэцца лямпачка…

Радня праважае сына ў войска.
- Пішы праўду, – кажа маці.
- Там правяраюць, – пярэчыць дзядзька.
- Тады пішы сінім атрамантам (чарнілам), калі добра, а чырвоным, калі дрэнна. І я тады да цябе прыеду.
Сын паехаў. Праз нейкі час прыйшоў ліст: “Усё добра. А дрэнна толькі адно: няма чырвонага атраманту.”

– А мой сусед раніцай халоднай вадой абліваецца.
– Ён што, морж?
– Не, хуліган…

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ён стаміўся быць прэзідэнтам. Каранацыя прызначана на чацвер.

Марозка запытвае:
– Ці цёпла табе дзяўчына, ці цёпла табе, прыгажуня?
- Ды проста афігець, дзядуля! Не сугроб, блін, а салярый…

У аднаго калгасніка ўвесь час кралі кавуны. У рэшце рэшт, ён вырашыў павесіць на поле такую таблічку: «Асцярожна! У адным з кавуноў – атрута!».
На наступны дзень ён убачыў, што нічога не скралі, але ж на таблічцы была прыпіска: «Цяпер іх два!».

«Правалівай!» – буркнуў студэнт экзаменатару.

Заходзіць настаўніца ў клас:
– Дзеці, сёння да нас на чацвёрты ўрок ангельскай мовы прыедзе камісія з раённай адміністрацыі. Глядзіце, каб быў лес рук і паводзьце сябе добра.
І вось на чацвёрты ўрок прыходзіць гэтая камісія – чалавек пяць. Як звычайна сядае на задніх партах, аднаму мужыку толькі месца не хапіла і ён сеў побач з адным хлопчыкам, за перадапошняй партай. Пачынаецца ўрок, настаўніца:
– Я зараз напішу на дошцы сказ. Хто яго першым прачытае і перакладзе, той атрымае «5».
І пачынае пісаць. На сярэдзіне сказа раняе крэйду, і нахіляецца, каб яе падняць, дапісвае сказ, і пытае ў класа:
– Ну, хто гатовы адказваць?
Хлопец ззаду цягне руку. Настаўніца:
– Ну, адказвай Сідараў.
Сідараў:
– Вось гэта попа! Вось бы засмажыць!
Настаўніца чырванее, выплюшчвае вочы і выстаўляе Сідарава з класы. Сідараў спыняецца ля дзвярэй, паварочваецца, і кажа:
– А ты, мужык з адміністрацыі, не ведаеш, не падказвай.

Навіны са свету ядзернай фізікі.
Страўнік ў кацяняці не большы за напёрстак – адсюль вынікае, што тыя два літры малака, якія ён здольны выпіць на працягу гадзіны, знаходзяцца ў яго страўніку пад ціскам 50 тысяч атмасфер, што ў дзесяць разоў больш за ціск у эпіцэнтры ядзернага выбуху…

Мужык ішоў да знаёмага ў госці – а там цэлая кодла наркаманаў у пад’ездзе… Зарадзілі шпрыц нейкім чорным мутным рэчывам – і пускаюць яго па колу. Мужык абалдзеў і пытае:
- Вы чаго, хлопцы – СНІДу не баіцеся?!
- Ды ты гоніш! Мы тут усе ў прэзерватывах!

На іспыце:
- Прафесар, не падкажаце, колькі часу?
- Вучыць трэба было!

Глядзіце ў лепшых кінатэатрах краіны! Новы фільм жахаў: «Радыён Раскольнікаў у доме састарэлых».
Толькі сёння! Прэм’ера фільма: “Вайна фарматаў”. У галоўных ролях: Памэла Андэрсан і Крысціна Арбакайтэ.

- Як у вас сёння справы, спадарыня?
- Зараз па каляндарыку пагляджу…

Адзін шабашнік сцяліў лінолеум у адной хаце. Пасцяліў і захацеў папаліць. Глядзіць: цыгарэты з пярэдняга кармана зніклі. Кінуўся шукаць – нідзе няма. Потым бачыць – пад лінолеумам шышка. Ну думае, не будзеш жа з-за адной пачкі лінолеум аддзіраць. Узяў малаток і грукнуўшы пару разоў зраўняў месца. Заходзіць гаспадыня кватэры і кажа:
- Вось вашы цыгарэты. Вы іх у калідоры абранілі. Дарэчы, вы не бачылі майго хамячка….???

Некаторыя з тых, хто пакутуе на кашаль, ідуць да доктара. Астатнія ідуць у тэатр.

– І што, цябе жонка кожны дзень б’е патэльняй па твары?
– Ага! Затое блінчыкі на мяне падобныя…

Сядзяць дзве дзяўчынкі на даху, адна злая, другая добрая, і плююць на галовы мінакоў. Злая патрапіла тры разы, а добрая – пяць. Вось так дабро перамагло зло.

Мужчына заходзіць у краму, дзе прадаюць кветкі і просіць:
- Падбярыце мне, калі ласка, сто роз для маёй жонкі.
Прадаўшчыца з жахам:
- Бог мой! Што ж вы такога натварылі?!

-Я чуў, ваша жонка рэжысёр?
- Так.
- А дзе і над чым, калі не сакрэт, яна зараз працуе?
- Яна працуе дома, рэжысёрам сямейных сцэн.

Чым адрозніваецца расеец ад украінскага сабакі?
Сабака разумее і па-расейску, і па-украінску…

У беларускім турбюро:
– Дайце мне танную пуцёўку ў дом адпачынку! Даляраў за 50. Але, каб там былі бібліятэка, більярд, басейн, трэнажорная заля, сауна, прыстойнае харчаванне, а ў нумары – тэлевізар, кампутар, відэа!
– Ну, у нас за такія грошы такіх пуцёвак няма!
– А хочаце ўсё гэта атрымаць бясплатна?
– Якім чынам?
– Звярніцеся ў шведскую турму!

Калі б спорт прыносіў карысць – на кожным турніку вісела б па пяць габрэеў…

Адзін міліцыянт распавядае другому:
- Уяўляеш, напарнік мой аднойчы дахаты вяртаецца, а там – чужыя мужчынскія штаны!
- Ну, і што ён жонцы сказаў?!
- Сказаў: “Лепш бы ты мне здрадзіла! Але вараваць!!!”…

Сядзіць мужык, тэлевізар глядзіць. Да яго падыходзіць сын 7 гадоў:
- Тата, а чаму гэты фільм нельга дзецям глядзець?
- Цішэй сядзі… зараз сам пабачыш!

Заблукаў маленькі хлопчык, стаіць, плача:
– А-а-а-а-а-а!
– Хлопчык, ты што, заблукаў? – пытаюць мінакі.
– Т-а-а-а-к!!! А-а-а-а-а…
– Хлопчык, не плач, як цябе клічуць?
– А-а-а-а-а! Я-а-ак та-а-а-ату…
– А як жа клічуць твайго тату?
– Я-а-ак мяне-е-е-е…
– Я як вас абодвух клічуць?
– Адно-о-о-лька-а-а-ава! А-а-а-а…

Крэм ад маршчын «Аvоn»: мне семдзесят – а я выглядаю на ўсе сто…

Шыем па замове! Любыя справы па Вашым жаданні!!!
Звяртацца ў камерцыйны аддзел гарадской пракуратуры.

Юбілейная вечарына ветэранаў. Парадак дня:
1. Урачыстая частка.
2. Расстрэл здраднікаў.
3. Канцэрт.

У мятро пажылая жанчына просіць студэнта саступіць месца. Студэнт пытае:
- Што, бабуля, баляць ножкі?
- Баляць, мілок, баляць.
- А калі маладая была, месца саступала?
- Саступала, мілок, саступала.
- Вось таму і баляць.

- Як правільна пасадзіць гасцей?
- Трэба ўсё уважліва слухаць і запісываць…

Што агульнага паміж бландзінкай і інтэрнэтам? Вельмі шмат карыстальнікаў…

- Што гэта за жудасны вой на балоце, Ватсан?
- Гэта сабака Баскаў, Холмс.

Класны кіраўнік:
- Тэма нашага сённяшняга бацькоўскага сходу: «Жабрацкая зарплата работнікаў адукацыі»…

Урок у школе. Раптам хтосьці грукае ў дзверы. Заходзіць Вовачка, увесь такі растрапаны, раскудлачаны, шырынка расшпілена…
– Любоў Міхайлаўна. Прабачце за спазненне, можна увайсці?
– Нельга, пакуль не адкажаш, дзе быў.
– Бульбу смажыў, Любоў Міхайлаўна!
– Бульбу смажыў? Ну, калі бульбу смажыў – добра, праходзь. Але больш не спазняйся!
Тут праз некалькі хвілін забягае дзяўчынка, таксама ўся раскудлачаная, спадніца задраная… Настаўніца пераводзіць на яе позірк…
– Так! Ну, а ты, Бульбашкіна, дзе была?

Навіна: Перадача «Фабрыка зорак» атрымала дзяржаўную прэмію «Лепшы перадавік» за ўздым фанернай прамысловасці.

Нябожчыка хавалі з музыкай і хорам. Вырашыўшы, што апошняе зрабілі дарэмна, хор адкапалі.

Нашыя вучоныя распрацавалі новы метад рэкламы! Вы поўгады не плаціце рабочым свайго завода заробак, і аб вашым заводзе бясплатна расказваюць па ОНТ.

Заходняя Беларусь. Расейскі турыст у беларускай вёсцы пытае дзеда, які сядзіць каля хаціны (з расейскім акцэнтам, натуральна):
- А где здесь грибочки пособирать можно?
Дзед яму адказвае:
- А ты іх, маскаліку, саджаў?!

- Тук-тук!!!
- Хто там?!
- Капец.
- Чаго трэба?!
- Ды вось, прыйшоў…

Чарговага поспеху дасягнулі барацьбіты за чысціню расейскай мовы. Цяпер муха ЦЕ-ЦЕ перайменавана ў муху ЭТО-ЭТО!

Казіно. Хутка раніца. Амаль усе разыйшліся, ля дальняга стала з рулеткай пазяхаюць два круп’е. Раптам да стала падыходзіць, як кажуць, абсалютна чумавая дзяўчына.
– Хачу згуляць.
– Калі ласка.
– Толькі адзін раз.
– Калі ласка.
– Пастаўлю на нумар 1000 даляраў.
– Ого! Ну, калі ласка.
– Я абавязкова выйграю. Я заўжды выйграю.
– Жадаем поспеху.
– У мяне ёсць шчаслівы метад. Я буду гуляць без спадніцы і без трусікаў. Вы не супраць?
Круп’е паціху ахрэневаюць.
– Чаму супраць? Калі ласка.
Дзяўчына здымае спадніцу, трусікі.
– Пускайце шарык.
Круп’е кідае шарык. Дзяўчына пачынае уздымацца з-за стала.
– Ну, давай, ну давай, ну, НУ, НУ!.. НУ!!.. НУ!!!.. НУ!!!!!! УРА-А-А-А-А!!!!!
Што я казала!!!
Кідаецца да круп’е, пачынае іх абдымаць, цалуе шарык…
Адурэлыя круп’е тупа адлічваюць ёй фішкі, яна апранаецца і сыходзіць…
Адзін круп’е кажа другому:
– М-да! Бывае ж такое! Дарэчы, што выпала?
– Два дэбіла! А на што хаця б яна паставіла?

Трапілі ў яму заафіл, некрафіл, педафіл і мазахіст. Заафіл кажа:
- Зараз бы сабачку.
- Маленькага,-кажа педафіл.
- Мёртвага,-дадаў некрафіл.
- Гаў,- сказаў мазахіст.

Інспектары ААН у Іраку знайшлі аўтамат Калашнікава з надпісам: “Зроблена не ў Беларусі”.

– Божа мой, як мне ўсё надакучыла, каб ты ведала! – гаворыць ён ёй, нервова запальваючы цыгарэту. – Жывеш ты ў чорта на рагах: гэтыя праважанні ў мяне ўжо ў пячонках сядзяць! Кватэра ў цябе дурацкая, паліць шкодна, цалавацца нельга, музыка каб не крычала… Як мне абрыдла чакаць цябе на гэтых дурацкіх спатканнях, сустракаць пасля заняткаў, давіцца з табой гамбургерамі замест нармальнай вячэры, тырчаць на марозе на брудных лаўках… А грошаў колькі на кветкі змарнаваў!
Яна з жахам глядзела на яго, і ў вачах яе ўжо збіраліся буйныя кроплі слёз.
– Карацей, – жорстка працягваў ён, – заманала ты мяне канчаткова. Усё, капец… Давай ажэнімся!

Крывавая нядзеля яшчэ раз паказала, што цар мог страляць не толькі па працоўных, але і па выходных…

- Плёткам нельга верыць! Мне вось казалі, што муж здраджвае, а я ўзяла ды і праверыла. Не! Не здраджвае! Ён увесь час толькі з сябрам сваім разам. І на рыбалку, у кіно, у тэатр… Яны нават спяць разам!

У самалёце Ту-154 капітан дакладае на зямлю:
– У нас сапсавалася ўся сістэма кіравання самалётам!
Дыспетчар:
– Зразумеў, выкрэсліваю.

- Чаму дальнабойшчыкі пасля рэйсу б’юць нагамі па калёсах?
- Каб яйкі ад ног адліплі…

Апячатка:
Герой беларускага народнага эраса.

Улічваючы мясцовую спецыфіку, НАТА накіравала на ахову пaветранай прасторы Эстоніі дырыжабль.

Пытанне да Армянскага радыё:
- Чаму па артыкуле Крымінальнага Кодэксу Беларусі за абразу прэзідэнта ў мінулым годзе пакарана так мала людзей?
- Таму што ніхто не жадае асабіста адказваць за тое, што і так усе ведаюць.

Сядзіць рыбак на беразе Ніла і вудзіць рыбу. Спёка жудасная, духата, пекла, ды яшчэ і рыба не ловіцца. Раптам падплывае кракадзіл і так спачувальна ў рыбака пытаецца:
– Што, спякотна?
– Угу…
Кракадзіл, з надзеяй:
– Можа, тады паплаваеш?

У гета маленькая дзяўчынка з вялiкiм кляймом зоркi Давiда на ілбе. Мiма праходзiць фашыст ды пытае:
- Юда?
- Не, блiн, тэхаскi рэйнджэр!!!

Вельмі цяжка ўсё жыццё поўзаць з высока ўзнятай галавой.

Маленькі хлопчык пытаецца ў маці:
- Мама, а што, у папы ёсць карова?
- Не, з чаго ты ўзяў?
- А ён гаварыў нашай суседке, што ў яе фігура лепш, чым у яго каровы.

Шмульберг, уладальнік фірмы па вытворчасці цвікоў, кліча свайго сына і кажа:
– Ізя, я хачу на пэўны час даручыць табе кіраванне фірмай: я столькі гадоў працаваў без адпачынку і хачу нарэшце адпачыць. Я з’язджаю на 3 месяцы на Багамы і хачу, каб ты сам вырашаў усе праблемы і не турбаваў мяне.
З’ехаў ён на Багамы, адпачывае па поўнай праграме, але праз месяц яму тэлефануе сын:
– Тата, я даў рэкламу – і цяпер цвікі разыхо-дзяцца так, што мы не паспяваем іх вырабляць. Я не ведаю, што рабіць. Прыязджай, дапамажы!
На наступны дзень Шмульберг прыбывае дамой і пытае сына:
– Ізя, як ты здолеў так наладзіць збыт?!!
– Усё вельмі проста: я даў рэкламу… Вунь, бачыш – рэкламны плакат на сцяне вісіць?
Шмульберг глядзіць на плакат і бачыць на ім Хрыста, распятага на крыжы, а унізе надпіс: «Цвікі Шмульберга – дзякуючы ім ён трымаецца ўжо 2000 гадоў!».
Шмульберг:
– Ізя, што ты нарабіў?!! Здымі зараз жа ўсе гэтыя плакаты і запомні: ніколі не выкарыстоўвай імя і вобраз Ісуса Хрыста ў рэкламных мэтах! Ты што – хочаш, каб ізноў пачаліся пагромы?!
Пасля гэтага Шмульберг зноў з’ехаў на Багамы. Яшчэ праз месяц сын зноў тэлефануе:
– Тата, я змяніў рэкламу, цвікі па-ранейшаму разыходзяцца, вытворчасць працуе на ўсю, і ў мяне цяпер праблемы з дастаўкай. Прыязджай!
Шмульберг вяртаецца ў горад, і сын паказвае яму новую рэкламу – плакат, на якім намаляваны пусты крыж, а ўнізе надпіс: «Трэба было выкарыстоўваць цвікі Шмульберга!».

Жарт дня:
Некалькі разоў трэба чыхнуць у перапоўненым аўтобусе і гучна прамармытаць: «Каб я яшчэ калі-небудзь паехаў у Кітай…»

Жанчыны-медыкі п’юць да страты пульсу, жанчыны-хімікі – да страты рэакцыі, дык падымем жа нашы бакалы за жанчын-фізікаў, якія п’юць да страты супраціўлення!

- Дзяўчына, вы хацелі б заняцца бізнесам?
- Так, але каб маці не даведалася.

Які ўсё ж такі працавіты народ гэтыя рускія: як ні паглядзіш на іх – працуюць, як паглядзіш – адпачываюць.

Другое правіла для аўтамабілістаў:
- У большасці выпадкаў прычынай дрэннага кіравання аўтамабілем зімой з’яўляецца не лёд, а тое, ува што яго дадавалі…

Падчас чарговай перазагрузкі марсахода Спірыт расейскія хакеры запусцілі ў яго вірус. Цяпер марсаход рые сабе магілу ў марсіянскім грунце.

Пытанне:
Як САПРАЎДНЫ мужчына даведваецца, што ў жанчыны наступіў аргазм?
Адказ:
– Сапраўднаму мужыку гэта пофіг…

Калі святло ў прыбіральні выключаецца з гукам “Э-эй”, значыць, там хтосьці ёсць.

Вёска Камароўка. Прафсаюзны сход. Старшыня калгаса пытае даярку:
- Па якой прычыне хочаш, Марыя, з Іванам разыйсціся?
- Ён мяне як мужчына не задавальняе!
Жаночы голас з залі:
- Усіх задавальняе, а яе не!
Мужчынскі голас з залы:
- А яе ніхто не задавальняе!

Цешча загадзя парвала ўсе баяны, калі яшчэ толькі захварэла…

У сямейнай пары маленькі хлопчык не размаўляў 6 гадоў, што толькі бацькі не рабілі. Аднойчы за сняданкам сын абвясціў:
– Ізноў гэтая манка – цярпець яе не магу!
Шчасцю бацкоў не было межаў.
– Чаму ты ўвесь гэты час нічога не гаварыў?
– Таму што пакуль усё нармальна было.

Няхай жыве наша заканадаўства, якое нас усіх заканадала!

Кампанія Майкрасофт набыла Макдональдс. Цяпер пры набыцці гамбургера трэба пацвердзіць подпісам, што вы яго з’ясце самі, а на працягу 5 гадоў пасля пакупкі вам будуць бясплатна выдаваць недададзеныя інгрыдыенты.

Забіў араба – выратаваў самалёт!

Студэнтка з вёскі, што толькі паступіла на першы курс праходзіць медагляд.
Першы – гінеколаг.
Выходзіць ад яго, чытае медкартку і пачырванеўшы вяртаецца ў кабінет.
-Доктар, што вы напісалі “здаровая”, напісалі б “маленькая” ці “такая як ва ўсіх”.

Калі вы хочаце ведаць, што Бог думае пра грошы, паглядзіце, каму ён іх дае. М.Берынг.

Сабакі і каты – сябры чалавека! Яны упрыгожваюць жыццё, а ў цяжкія часы і стол!

Чым менш у чалавека грошаў – тым лягчэй яму знайсці выпіўку…

Літва, вечаp. Hа ганак хутарскога дома выходзіць гаспадыня.
- Шаpык!
Цішыня.
- Шаpык!
Цішыня.
- Шаpыкас!
- Гаўс! Гаўс!

- Дурань вучыцца на сваіх памылках, разумны – на чужых. Атрымліваецца, што разумныя вучацца ў дурняў?

Тэлефон. Слухаўку бярэ маленькі хлопчык.
– Вам каго? – пытае.
– Тата дома?
– Не, кудысьці паехаў…
– На адпачынак?
– Ды не, ён паехаў з мамай…

Едзе на замежныя гастролі філарманічны аркестр. Як заўсёды, разам з музыкамі – “мастацтвазнаўца” ў цывільным, то бок супрацоўнік КГБ. Першая скрыпка ў Парыжы атрымлівае магчымасць паіграць на інструменце самога Паганіні.
- А што ў гэтым асаблівага? – пытаецца кагэбэшнік у дырыжора.
- Ну як тут растлумачыць, – адказвае той, – гэта як табе з пісталета Дзяржынскага пастраляць.

Сваіх мужоў раўнуюць толькі непрыгожыя жанчыны. Прыгожым не да таго: яны раўнуюць чужых…

– Дзяўчынка, як цябе клічуць?
– Жучка.
– А чаму такое імя дзіўнае?!
– Ды проста бацькі сабачку заўжды хацелі…

“Тэрмінатар-3″ – самы дарагі ў гісторыі перадвыбарчы ролік.
“Аншлаг” – самы працяглы.

Падумаў аб жыцці – наляцелі мухі…

Усама бэн Ладэн на экскурсіі ў Італіі, аглядае славутыя мясціны. Падыходзіць да Пізанскай вежы і, пасміхаючыся, кажа:
– Дылетанты…

Да ўвагі кліентаў!
Міністэрства абароны прапануе вам паслугі вясельнага генерала!!!За сімвалічную плату ў 2-3 тысячы даляраў любы з супрацоўнікаў міністэрства і нават сам міністр абароны (за 5 тысяч) папрысутнічаюць у вас на вяселлі, хаўтурах і да т.п. Магчымы і іншыя паслугі!!!Паслугі вясельнага лейтэнанта, нядорага. Можна нават толькі за ежу.

Выкладчык фізкультуры:
- Так, хлопчыкі, хто з вас паліць? Шчыра! Не хлусіць! Ты, ты і ты. Ясна. Значыць, так. Мы з вамі папалім, а астатнім – пяць разоў вакол стадыёну.

Дзень Святога Валянціна – гэта для дзяцей, а для дарослых ёсць ноч на Івана Купалу.

Ізраіль. Прэм’ер-міністр гэтай краіны выступіў з чарговай мірнай ініцыятывай:
- Пазабіваць усіх арабаў, – заявіў ён, – і на шматпакутнай габрэйскай зямлі нарэшце запануе мір.

З поспехам прадаецца новая мадэль мышкі для кампутара – з адкрывалкай для піва.

Падзывае Ліцвін, спікер украінскай Рады, да сябе галаву УНА-УНСО Андрэя Шкіля і кажа:
– Андрию, е дви новыны, одна хороша, друга погана…
– Ну, давайтэ хорошу.
– Кляти москали сказалы, шо острив Тузла – украинська земля.
– Та-а-к, а погана?
– Вийны нэ будэ!!!!!!

Педагогаў хвалюе вольны час падлетка і як яго забіць…

У кабінет венеролага нясмела заглядае дзяўчына:
- Доктар, да вас можна?
- Ну заходзьце, калі заляцелі.

Якасць зубной пасты “Аквафрэш” пастаянна паляпшаецца. Таму не варта набываць пасту “Аквафрэш” сёння – заўтра вы зможаце набыць значна лепшую. “Аквафрэш”: паспяшыш – людзей насмяшыш!

Ісус, распяты на крыжы, ад адзіноты пачынае вітацца з усімі жывёлінамі:
- Прывітанне, сабака!
- Гаў!
Праз нейкі час:
- Вітаю, кот!
- Мяў!
Яшчэ праз нейкі час:
- Вітаю, бабёр! Бабёр??? (Радасна) Бабёр!!!

Дзве сяброўкі гутараць:
- І як табе мой жаніх?
- Даволі прыстойны, прывабны, адукаваны… Калі б ён яшчэ ў ложку так страшэнна не хрыпеў…

Чым даўжэй ногі – тым карацей ночы.

Еўрапейцы заўсёды імкнуліся спазнаць асалоду і матэрыяльныя выгоды. Цяпер у іх шмат матэрыяльных выгод.
Кітайцы заўсёды імкнуліся спазнаць чалавека. Цяпер у іх шмат кітайцаў.

Падбягае садыст да хлопчыка і пачынае яго метадычна збіваць. Садыст:
- Як клічуць?!!
Хлопчык: – Э-Э-Э-А-А-У-У!!!
С: (б’е мацней) – Як клічуць?!!!
Х: (гучней і больш жалосна) – А-А-У-У-Э-Э-О!!!
С: (б’е яшчэ мацней) – Я-к к-л-і-ч-у-ц-ь?!!!!!!
Х: – Сярожа, Сярожа!!! (заліваючыся слязьмі).
С: – Чаму маўчаў?!!!
Х: (скрозь плач) – Глуханямы!

– Прывітанне дарагая. Мой казёл нарэшце дазволіў мне карыстацца сваім кампутарам, нават завёў паштовую скрынку… Так што – пішы мне на адрас: жана сабака жыцця кропка нет…

Якасны офісны стол проста абавязаны вытрымліваць дваіх…

Падатковы паліцэйскі – гэта такі чалавек, які заўжды прыходзіць на выручку.

Два браты. Адзін у вайну быў паліцаем, другі – знакамітым партызанам, Героем Савецкага Саюза.
Пасля вайны той, што быў паліцаем, адсядзеў прызначаны тэрмін, вярнуўся, пачаў працаваць, і ў яго пачаўся хуткі рост кар’еры. А той, што быў партызанам, як быў трактарыстам, так трактарыстам і застаўся.
І вось трактарыст пытаецца ў брата-кар’ерыста:
- Слухай, як жа так? Ты ў турме сядзеў, а так расцеш! А я? Вядомы партызан, а справы ўсё горш і горш…
- Дык у мяне ў анкеце напісана: «Брат – вядомы партызан. Герой Савецкага Саюза». А ў цябе?

- А у мяне сябра гінеколагам працуе, вось, зараз яму патэлефаную: «Алё, Андрусь, прывітанне, ты дзе?… Ну, не злуйся, не крычы. Так бы адразу і сказаў, што на працы…».

Паймаў Рабіновіч Залатую рыбку. Рыбка, як звычайна, прапануе тры жаданні. Рабіновіч задумаўся:
- Хачу дом на Кіпры, тры мільёны даляраў на рахунак у банку і дзяўчыну з вялікім бюстам. Гэта, значыць, раз!…

Жыццё – як зебра: чорная паласа, белая паласа, чорная, белая, а ў канцы ўвогуле – попа.

– Доктар, – кажа асістэнт, – пацыент Сідорскі з другой палаты дрэнна сябе адчувае.
- Трэба казаць: “Пацыент Сідорскі думае, што дрэнна сябе адчувае”. Гэта найноўшы погляд на сутнасць хваробы.
На наступны дзень асістэнт падыходзіць да доктара.
- Доктар, пацыент Сідорскі з другой палаты думае, што ён памёр.

– Якая розніца паміж жанчынамі і батарэйкамі?
– У батарэек ёсць плюсы…

Супрацоўнік ДАІ спыняе машыну. Кіроўца:
- Спадар інспектар! Ну, не мог я перавысіць хуткасць!
- Чаму гэта?
- Я еду да сваёй цёшчы!..

Па двары прагульваецца брытагаловы граміла ў доўгім паліто. Да яго падыходзіць бабулька:
- Выбачайце, калі ласка! Мая кошка толькі што забіла вашага бультэр’ера!
- Ты чаго лепіш? Як гэта кошка магла бультэр’ера забіць?
- Ён ёю падавіўся…

Надпіс на дзвярах венеролага:
«Без букета не заходзіць».

“Прадам танна рыбалоўныя прылады і рыбацкую вопратку. Тэл.: 545-31. У выпадку, калі трубку возьме мужчына, трэба сказаць: “Памылка”.

Менск. Кангрэс вытворцаў піва… Пасля кангрэса прэзідэнты ўсіх кампаній збіраюцца ў мясцовай піўной. Кожны з іх нешта замаўляе. Прэзідэнт кампаніі «Аліварыя»:
- Куфаль лепшага ў свеце піва – «Аліварыя», калі ласка!
Прэзідэнт кампаніі «Крыніца»:
- Куфаль лепшага ў свеце піва – «Крыніца», калі ласка!
Прэзідэнт кампаніі «Лідскае піва»:
- Куфаль лепшага ў свеце піва – «Лідскае піва», калі ласка!
Прэзідэнт кампаніі «Брэсцкае піва»:
- Ну што ж, калі піва тут ніхто не п’е, тады мне шклянку «Кока-Колы», калі ласка…

- З-за чаго ты мяне пакахаў?
- З-за вачэй!
- Табе адразу спадабаліся мае вочы?
- Не, па-просту ў мяне зрок дрэнны.

У адказ на тое, што ўкраінцы збілі расейскі самалёт з габрэямі, расейскія генералы вырашылі збіць украінскі самалёт з габрэямі.

- Я мару зарабляць па 10 тысяч даляраў у месяц, як мой бацька.
- Твой бацька зарабляе 10 тысяч у месяц?!
- Не, але ён таксама аб гэтым марыць!

- Дзяўчына, сядайце, падвязу!
- Ды мне няма калі. Ісці трэба.

Муж – жонцы:
- Я прапаную правесці навагоднія святы ў максімальна спакойнай сямейнай абстаноўцы. Як гэта было калісьці…
Жонка заўважае, што ў супруга нават слёзы выступілі з вачэй. Яна пяшчотна абдымае яго.
- Я згодна, дарагі. Давай абмяркуем дэталі.
- Добрая думка. Значыць так: я набуду каўбасы, сыру, бутэлек пяць партвейну, а ты з’ездзіш у госці да сваіх бацькоў.

– Колькі ты ведаеш спосабаў завязваць гальштук?
– Тры: на шыі, на руцэ, на назе… А, не – чатыры, чатыры спосабы!

Мала ведаць сабе цану, трэба яшчэ карыстацца попытам.

Калі ў жанчыны кальцо на правай руцэ, гэта значыць, што яна замужам.
Калі на левай руцэ, гэта нічога не значыць.
А калі на правай і на левай, гэта значыць, што яна замужам, але гэта нічога не значыць.м

Адзін вялікі дэмакрат, мяркуючы, што павінен ведаць погляды сваіх ворагаў, заўсёды набываў газету “Советская Белоруссия”.
І вось аднойчы ён не вытрымаў і спытаў у хлопца, у якога набыў газету:
- Малады чалавек, вы мне падаецеся такім інтэлігентным з выгляду, як жа вы можаце прадаваць такую дрэнь?
- Дык я ж яе прадаю, а не набываю, – быў адказ.

Якой жа разумнай павінна быць жонка, каб муж не сумняваўся, якая яна дура!

Азвярын + Віагра. Помста ката Леапольда была жахлівай.

Апошнія даследаванні ў галіне спартыўнага веславання ўстанавілі, што ў двухмеснай байдарцы звычайна знаходзяцца дзве загадкавыя істоты, якія называюцца Грэбібля і Грэбубля…

Чым больш я пазнаю мытнікаў, тым больш мне падабаюцца даішнікі.

– Што агульнага паміж мужчынай і аўтобусам?
– Падыходзіць заўжды не той, якога чакаеш.

- У нас на заводзе ёсць прыкмета: калі галоўны інжынер крычыць, значыць зноў сабралі не трактар.
- А што сабралі?
- А што крычыць, тое і сабралі.

Звоніць Бэн-Ладэн Арафату.
- Патлумач мне адну рэч… Я – тэрарыст, і ты – тэрарыст. Мае людзі забілі некалькі тысяч нявінных людзей, і твае… Але мяне шукаюць усім светам, за маю галаву прызначана ўзнагарода – а цябе ўсе любяць і нават далі Нобелеўскую прэмію міра. Чаму?!
- А я забіваю толькі габрэяў…

Чым шырэй у жонкі талія, тым даўжэй у мужа працоўны дзень.

Калі да вас адразу даходзіць сэнс показкі: “Масdоnаlds – сетка бясплатных туалетаў па ўсяму свету”, – значыць вы з Расеі.

З тэлефоннай размовы:
- Ды нічога! Нічога! Паўтараю па літарах: Наталля, Ірына, Харытон, Ульяна, Якаў! НІ-ЧО-ГА!

- Бонд, Джэймс Бонд…
- Пух, Віні Пух…

“Ваентур” прапаноўвае: унікальныя туры па Еўропе на Т-72!
Варшава, Берлін, Прага! Вы плаціце толькі за салярку. Выезд – па меры камплектавання батальёнаў.

Сядзіць мужык на папялішчы. Згарэла хата. І жонка. І дзеці. Сядзіць і плача.
Ідзе побач сусед:
- Што здарылася?!
- Ды вось, хата згарэла!
- Гэта ж трэба, якое гора! А жонка дзе?
- І жонка згарэла.
- Ой, якое гора! А дзеці дзе?
- І дзеці згарэлі.
- Які жах!!! Ну, а так, увогуле, як справы?

Муж з жонкаю вячэраюць у шыкоўным рэстаране.
У пэўны момант з’яўляецца прыгожая жанчына, бландыністая ды сэксапільная. Падыходзіць да іх століку і горача вітае мужчыну, смачна цалуючы яго у вусны, адыходзячы кажа яму:
- Сустрэнемся заўтра у звычайным месцы.
Жонка здзіўлена:
- Хто гэта?
Муж спакойна адказвае:
- Мая каханка.
Жонка раззлаваная:
- Свіння! Я патрабую развод!
- Няма праблем, але падумай добра: пасля разводу ні домработніцы, ні бутыкаў, ні спартовай машыны, ні шыкоўных рэстаранаў… Вырашай….
Якраз у гэты момант заходзіць да рэстарану іх агульны сябар разам з прыгожай, элегантна апранутай сэксуальнай дзяўчынай. Жонка пытаецца мужа:
- А што гэта за дзяўчына з Пятрусём?
- Ягоная каханка, – адказвае муж.
Жонка:
- Ведаеш, нашая прыгажэйшая.

АБ’ЯВЫ
1. Група фінансістаў аб’яўляе ўзнагароду за галаву Бэн Ладэна – $ 1 млрд.
2. Група спецыялістаў па кланаванню запрашае Бэн Ладэна да ўзаемавыгаднага супрацоў-ніцтва.
3. Дзяўчына 180-120-180. Шукаю працу па ўкладцы шпалаў. Інтым не прапаноўваць.
4. Мяняю шклянку шмалі на зваротны квіток з Марса.

5. Новы тарыф ад VELCOM: «Добра пагулялі». Званкі з аддзяленняў міліцыі дахаты – бясплатныя!

- Ты даўно ведаеш гэтую дзяўчыну?
- Ды так сабе… Пару разоў.

- Што агульнага паміж сённяшнімі дэпутатамі і прэзерватывамі?
- Без іх нашмат прыемней.

У Гарадзенскі заапарк прывезлі слана, якога выхоўвалі страусы. Калі яго доўга пужаць, то ў Гародні нарэшце з’явіцца метро.

Заўважана, што надпіс на капоце машыны “ДАІшнікі – казлы” значна хутчэй прыводзіць да мойкі, чым варыяцыі на тэму: “Памый мяне, я ўся чашуся”

У амерыканскім войску сержант распавядае свайму аддзяленю:
- У расейцаў ёсць такія войскі, “ВДВ”, там на аднаго іхняга дваіх нашых трэба! Але гэта яшчэ нічога. Ёсць у іх марская пехота, там на аднаго іхняга траіх нашых трэба! Але самае страшэннае – у іх ёсць войскі, “стройбат” называюцца, дык тым звярам увогуле зброю не даюць!

Чым адрозніваецца добрая сакратарка ад вельмі добрай?
Добрая кожную раніцу гаворыць: “Добрай раніцы, шэф”.
А вельмі добрая пяшчотна шапоча на вуха: “Ужо раніца, шэф… “

Звоніць тэлефон. Трубку здымае мужчына.
- Ало?
- Каханы, гэта ты?
- Ну, я. А хто гаворыць?

…ЗША згортваюць праграму “нафта ў абмен на харчаванне” і разгортваюць новую: “нафта на ХАЛЯВУ”.

Сямейнае жыццё – гэта кожны дзень вайна і кожную ноч перамір’е…

Труп Бураціны ляжаў на лужайцы. А над ім чорнымі варонамі кружыла зграя дзятлаў.

Рэкламная акцыя ад вытворцаў тэстаў на цяжарнасць:
Абмяняй станоўчы тэст на паграмушку!

Аб’ява на радыёканцэрце па заяўках:
- А зараз для нашага слухача Салмана Радуева ставім песню Анжэлікі Варум “Ах, как хочется ворваться в городок”…

Дзве сяброўкі размаўляюць па тэлефоне:
- Ну, а што зараз робіць твой муж?
- Ляжыць у ложку. У яго – трыццаць сем з паловай.
- Ух, ты! Зайздрошчу табе, дарагая!

- Доктар, 20 гадоў жывем з жонкай, а дзяцей няма!
- Я ж раіў вашай жонцы з’ездзіць палячыцца на вядомы курорт.
- Ды мы і былі там – ажно два месяцы!
– Але ж вас я туды не пасылаў!

Выйшаў новы тарыфны план “МТС” – “Вясковы”. Абанентская плата – 4 яйкі, падключэнне – воз гною.

Ідзе мужык з кніжкай в руках і, раптам, сустракае свайго сябра. Той пытаеца:
- А што гэта ў цябе за кніжка?
- Называецца “логіка”.
- А што такое “логіка”?
- Ну, глядзі. У цябе ў хаце ёсць акварыум?
- Ну, ёсць!
- Значыць, у ім рыбкі жывуць.
- Ну, жывуць!
- Значыць, у цябе ёсць дзеці, якія з гэтымі рыбкамі гуляюцца.
- Ну, ёсць дзеці.
- Калі ў цябе ёсць дзеці, значыць у цябе ёсць жонка.
- Так.
- Калі ў цябе ёсць жонка і дзеці, значыць ты з ёю спаў!
- Ну, вядома ж!
- Значыць ты не гомік! Вось гэта і ёсць логіка!
- Зразумела, пайду сабе таксама такую кнігу куплю!
Пайшоў мужык, купіў сабе такую ж кнігу. Ідзе дахаты і сустракае суседа. Той у яго пытаецца:
- А што гэта у цябе за кніга?
- “Логіка” называецца.
- А што такое “логіка”?
- Ну, глядзі. У цябе ў хаце ёсць акварыум?
- Не, няма.
- Ну, значыць, ты гомік!

Дзяўчына кажа хлопцу:
– Давай пагуляем у хаванкі. Калі ты мяне знойдзеш – я твая, а калі не – я буду за шафай.

Прыходзіць сынок дванаццаці год з кіно. Маці пытаецца:
- Як фільм?
- Крута! Фільм проста даты.
- А что гэта за слова, “даты”?
- ?! Скарачэнне ад “вельмі добры”.

Позна ўвечары дзяўчына сыходзіць ад хлопца дахаты.
- Будзь асцярожнаю, зараз на вуліцы шмат хуліганья.
Калі будуць заляцацца – адразу крычы. Добра?
- Добра.
Сыйшла. Праз пяць хвілін крыкі з вуліцы:
- Добра! Добра!! До-о-о-бра-а!!!

Халасты усю работу па дому робіць сам. А жанатаго прымушаюць жонка і цёшча…

- Вася, значыць, ты вырашыў ажаніцца… А чаму не з той дзяўчынай, з якой ты праводзіш вечары? – пытае маці свайго легкадумнага сына.
- А з кім жа я тады буду праводзіць вечары?! – здзівіўся той.

- Чабурашка, чуеш, што кажу?
- Гена, ну ты паглядзі на мяне! Канешне, чую!

Кліент тэлефануе свайму адвакату:
- Ну, як там мая справа?
- Справядлівасць перамагла!
- Тэрмінова падавай апеляцыю!!!

- Мама, а ці можа дзяўчына ў 15 гадоў быць цяжарнай?
- О, так!
- О, не!…

Адвакат выйграў для кліента вельмі складаную справу.
- Я нават не ведаю, як мне вам аддзякаваць! – кажа кліент.
- Ну, з тых часоў, як людзі прыдумалі грошы, гэта перестала быць праблемай.

- Як вызначыць высокую якасць каўбасы?
- Такую каўбасу не адмаўляецца есці кошка.
- А як даведацца, што каўбаса проста небяспечная для здароўя?
- Такую каўбасу адмаўляецца есці сабака…

Тарыф “Ваенны”! Першыя два гады – бясплатна!

Спіць партызан у зямлянцы і, раптам, чуе, як хтосьці спускаецца.
- Вась, гэта ты?
- Я.
- Немцы ў лесе ёсць?..
- Я-я!

Бландзінка едзе на аўто, уключае радыё і чуе:
- Вы слухаеце радыё “Рокс”!
- Божа мой, і адкуль яны ўсё ведаюць?! – падумала бландзінка.

Мужык убачыў у праграме, што ў суботу бокс будзе, суперфінал, суперцяжкая катэгорыя, матч стагоддзя і усё такое…
Ну, вырашыў ён падрыхтавацца да прагляду, набыў піва, рыбку. Рыбку пачысціў, костачкі вынуў, піва ахладзіў, сеў, значыць, глядзець.
Толькі бойка пачалася на 8 секундзе накаут і ўсё – канец бойкі. Мужык нават піва не паспеў глытнуць…
Тут жонка з кухні выходзіць і здзекліва так гаворыць:
- Ну, цяпер та ты мяне разумееш?!

Чым вышэй Расея падымае свой хвост – тым бачней становіцца яе сапраўдны твар!

Пытанне: Што такое 17 см у даўжыню, 7 у шырыню і падабаецца жанчынам?
Адказ: 100$.

Адна бландзінка кліча другую і ўключае святло:
- Вось бачыш святло?
- Так.
Першая бландзінка выключае святло:
- А цяпер, бачыш, няма святла. А ведаеш куды яно знікла?
- Не, а куды?
Першая бландзінка адчыняе лядоўню:
- Вось сюды!

Муж з жонкай ужо якую ноч спяць асобна з прычыны таго, што жонка на восьмым месяцы цяжарнасці. Бачачы, як пакутуе муж, яна яму кажа:
- Дарагі, я выдатна разумею, што ты мужчына, я бачу, як ты пакутуеш, але так як я сама зараз не магу цябе задаволіць па зразумелых прычынах – вось табе 30 даляраў, ідзі да суседкі, яна будзе радая заняцца з табой сэксам. Але гэта толькі ў першы і апошні раз! Я згодная на гэта толькі таму, што вельмі цябе кахаю…
Муж, не верачы сваім вушам, бярэ грошы і, пакуль жонка не перадумала, хуценька ідзе да суседкі. Аднак ужо праз некалькі хвілін ён вяртаецца і кажа жонцы:
- За 30 даляраў яна не згодная, хоча 50.
- Вось ёлы-палы! А калі яна сама была цяжарная, я з яе мужа 30 узяла!

Калі Вы пастаянна спяшаецеся – пейце замест гарбаты тармазную вадкасць.

Пытанне:
– Якія адносіны могуць быць паміж фізічным і філалагічным факультэтамі?
Адказ:
– Фізіялагічныя!!!

Ноч, пляж, бераг Мухаўца. Пад дубамі-ёлкамі сядзіць вясёлая кампанія і адзначае закрыццё пляжнага сезона разам з днём народзінаў. Шум-гам, шашлыкі-гітара, дым карамыслам… У кустах паймалі вожыка. Далей ідзе дыялог. Першы, трымаючы звярушку і зазіраючы ёй ў твар:
- Ведаеце, хлопцы, па-мойму гэта – дзяўчынка…
Другі, асвятляючы фанарыкам рукі сябра:
- Ты што, зусім ахранеў?! Гэта ж вожык!!!

- Калі я скокну ў ваду, ты выратуеш мяне, дарагі?
- А калі я скажу “так”, ты скокнеш, дарагая?

– Ці праўда, што з узростам мазгавыя завіліны паступова пераходзяць у маршчыны на твары?
– Праўда! Таму пажылыя амерыканцы так добра выглядаюць…

Маленькія хітрыкі.
Ці ведаеце вы, што калі залатую рыбку пакласці на гарачую патэльню – то колькасць жаданняў павялічваецца да пяцідзесяці?..

Міністэрства абароны РБ вырашыла скараціць штаты. Першым было вырашана скараціць штат Невада.

– Як прымусіць сваю карову залаяць?
– Заявіцца дахаты п’яным у тры гадзіны ночы…

«Дарагая Марыя Іванаўна! Тэлеграму пра Ваш прыезд атрымалі. Чакаем. У астатнім усё добра. Ваш зяць».

Малады сімпатычны студэнт шукае спадарожніцу жыцця пажылога багатага бізнэсмена.

- Ты прыйдзеш на маё вяселле?
- Калі?
- У пятніцу.
- А ты з кім збіраешся ажаніцца?
- З табой…
- А, ну, тады прыйду…

Тое, што для аднаго – пылкае каханне, для другога – проста жонка…

Як мы можам мець хаця б нейкія новыя ідэі ці свежыя погляды, калі дзевяноста адсоткаў усіх калі-небудзь жыўшых вучоных яшчэ не памерлі?

- Ты чаго гэта нацапіў? Ды ты ведаеш, што за гэты медаль людзі кроў пралівалі.
- А ты мяркуеш, мне дзядуля яе проста так аддаў?!

Чалавек-павук нікога не баіцца. Акрамя чалавека-тапка…

На вяселлі тамада забаўляе народ:
– Цішыня! А зараз конкурс – хто страшней скорчыць рожу!
Усе пачынаюць крыўляцца.
Праз хвіліну:
– Перамагла нявеста!
Нявеста, сумна:
– А я і не гуляла…

- Уяві, адзін мой знаёмы сёння жэніцца на сваёй сястры!
- Але гэта немагчыма!
- Магчыма. Ён – урач…

Адна дзяўчынка была вельмі непрыгожай, ну такой непрыгожай, што, калі яна гуляла ў пясочніцы, кошкі намагаліся яе закапаць…

Размаўляюць два новыя беларусы:
- Ну, як твая новая сакратарка?
- Амаль бландзінка.
- Гэта як, рудая?
- Ды не, валасы чорныя, але дууурааа…

Авіяносец вяртаецца ў свой порт пасля доўгага плавання.
Напярэдадні адзін марак дае радыёграму жонцы:
“Шэсць месяцаў без сэкса. У тваіх інтарэсах прыйсці сустракаць мяне прама да трапу”.
Прыходзіць адказ:
“Шэсць месяцаў без сэкса. У тваіх інтарэсах сыйсці з трапа першым”.

– Ну, што там, у Лондане?
– Што ў Лондане? У Лондане – смог.
– Лепш бы ты дома змог…

Туpыстычная гpупа трапіла ў рукі да мясцовых абарыгенаў. Усе са злосцю косяцца на кіраўніка групы.
- Вы не хвалюйцеся, спадарства, – супакойвае той. – Яны мірныя. Дарэмна нікога есці не будуць. Жанчын згвалцяць, мужчынам пальцы паадрубаюць і адпусцяць.
- А навошта пальцы адрубаць? – цікавіцца адна дамачка.
- Што хаpактэpна, наконт гвалту ніколі пытанняў не ўзнікае…

2050 год. “Весці”:
- Як заявіў Буш-малодшы-малодшы-малодшы… – малодшы, у сувязі з тым, што ў Іраку больш не засталося ніводнаго іракца, амерыканская адміністрацыя будзе шукаць іракцаў па ўсім свеце і ўсё-роўна прадаставіць ім свабоду, дэмакратыю і вызваліць іракскі народ ад дыктатуры.

Я такія торбы з рынку цягаю – коні азіраюцца!

- Чаму бландзінкі бяруць ланч на працу ў празрыстай скрынцы?
- Каб ведаць, на працу яны ідуць, ці з працы.

Экскурсія ў заапарку. Гід:
– Гэта слон. Жыве ў джунглях Індыі, палавы акт цягнецца дзве гадзіны.
Жонка мужу:
– Чуў?!!
Муж засумаваў. Ідуць далей. Гід:
– Гэта бегемот. Жыве ў балотах Афрыкі. Палавы акт цягнецца паўтары гадзіны.
Жонка:
– Чуў?!
Муж галаву апусціў. Ідуць далей. Гід:
– Гэта паўночны алень. Жыве ў тундре. Палавы акт цягнецца паўтары хвіліны.
Муж:
– О! Чула? Чула?!
Жонка:
– Дурань! Паглядзі, якія ў яго рогі!!!

У ваенкамаце:
- Вы служыць хочаце?
- Так, але толькі генералам!
- Вы што, ідыёт?
- А гэта абавязковая умова?

Прыходзяць неяк у госці да Кроліка Віні-Пух і Пятачок. Як водзіцца, пад’елі, Пух з’еў усё, што ў доме было салодкага. Сабраліся сыходзіць, і тут Віні-Пуха заклініла у праходзе: ні туды, ні сюды. Кролік (ён жа разумны) кінуў ідэю:
- Пятачок, ты цягні яго звонку за лапы, а я буду ззаду штурхаць.
Пятачок пагадзіўся. Цягне ён, цягне, Віні толькі ўздыхае ды крахціць. Раптам, вочы ў яго пачынаюць павялічвацца да немагчымага, і ён шапоча Пятачку:
- Пятачок! Цягні хутчэй з хаты ружжо! Мне здаецца, што гэта нейкі няправільны кролік!

Прараб кажа студэнтам – практыкантам:
- Зараз на будоўлю прыедзе камісія. Што б ні здарылася, рабіце выгляд, што так і трэба!
Ідзе камісія па будоўлі, і тут абвальваецца сцяна дома. Адзін студэнт глядзіць на гадзіннік:
- 10.35! Ты глядзі, дакладна па графіку!

Вяртаецца Дэніс Ціта з касмічнага палёта на МКС, у яго запытваюць:
- Якія расейскія словы Вы вывучылі?
- “Да”, “Нет”, “Руки, на х.., убрал…”.

Сабраліся 4 магільшчыкі. Адзін кажа:
- Давайце закопваць памерлых без труны – дрэва сэканомім.
Другі:
- Давайце закопваць іх стоячы – менш капаць прыйдзецца.
Трэці:
- Давайце напалову закопваць – помнік не трэба будзе ставіць.
Чацвёрты:
- А калі яны яшчэ за рукі возьмуцца – прыкольная агароджа атрымаецца!

У пустыні сустрэліся трое. Адзін кажа:
– У нас такая засуха была, што зямля трэшчынамі пайшла па поўметры шырынёй!
Другі адказвае:
– Гэта што! Вось у нас у мінулым годзе ў засуху каровы сухім малаком даіліся!
– Што вы разумееце! Вось у нас была засуха – дык дрэвы за собакамі ганяліся, каб тыя на іх брызнулі!

Прыязджае Ізя ў Ізраіль і першай справай ідзе ў публічны дом.
- Мне, калі ласка, Сару.
Яму адказваюць:
- Сара занятая.
- Я пачакаю.
Праз гадзіну Сара вызвалілася, пакувыркалася з Ізяй. Той дастае 200 даляраў і аддае Сары.
- Навошта так шмат, Божа ж мой?
Але грошы ўзяла.
На наступны дзень ізноў прыходзіць Ізя, і ўся гісторыя паўтараецца.
На трэці дзень тое ж самае, пасля ложку Сара ізноў:
- Навошта так шмат, Божа ж мой?
- Што вы, што вы, усё ў парадку. Гэта ваша цётка з Адэсы прасіла перадаць вам 600 даляраў.

Гісторыя з жыцця адной палескай вёскі.
Выходзіць мужык на ганак. Глядзіць, у бабы Мані з трубы дым ідзе. Мужык думае:
– Для сняданка позна, для абеда рана. Самагон, значыць, гоніць! Пайду пахмялюся!
Заходзіць да яе, а яна сапраўды самагон гоніць. І кажа яму:
– Я пайду парсюкоў накармлю, а ты сачы, як толькі вада скончыцца, схадзі на калодзеж і прынясі яшчэ вады. Першыя кроплі з’явяцца, можаш узяць.
Як толькі вада скончылася, мужык узяў вёдры і пайшоў на калодзеж. А тым часам побач два мента праходзілі. Глядзяць, у бабы Мані з трубы дым ідзе. Ну яны і думаюць:
– Для сняданка позна, для абеда рана. Самагон, значыць, гоніць! Вось хто ўсю вёску спойвае!
Зайшлі яны ў дом, глядзяць, самагон гатуецца, але нікога няма. Вырашылі пачакаць. І тут мужык заходзіць з поўнымі вёдрамі вады. Яны яго схапілі, прывялі ў аддзел і прымусілі тлумачальную пісаць. Ён і напісаў:
– Выходжу я на ганак. Гляджу, у бабы Мані з трубы дым ідзе. Думаю, ну ўсё, пажар, пабег за вадой. Прыбягаю да яе, дзверы адчыняю, гляджу, а там два мента самагон гатуюць.

- Ты збіраешся са мной ажаніцца, таму што я атрымала ў спадчыну ад цёці катэдж на моры?
- Канешне не. Гэта проста смешна. Я ажаніўся б з табой, ад каго б ты яго ні атрымала.

У Галандыі вырашана праблема карыеса… Усяго дзесяць грамаў канаплі ў зубную пасту – і вашы дзеці пачынаюць чысціць зубы не два, а тры, чатыры і нават пяць разоў на дзень!

- Мяне клічуць Аня! Трыццаць гадоў я рабіла мужчынам манікюр.
А учора даведалася, што гэта зусім не манікюр.

Плылі на адным каpаблі студэнт і дэкан. Каpабель pазбіўся аб скалы, а іх дваіх выкінула на востpаў да людаедаў. Пpыводзяць іх да кіраўніка:
- Што з імі рабіць?
- Студэнта накаpміць, напаіць і спаць пакласці, а з гэтым я яшчэ паразмаўляю пра сваё размеркаванне!

Пяцікласнік глядзіць па тэлеку эротыку. З суседняга пакою бабуля запытвае:
- Што ты глядзіш, унучак?
- Баявік, бабуля!
- А хто гэта так гучна стогне?
- Герой памірае, бабуля!!!

Кнігі робяць чалавека разумным, а газеты – нервовым.

Новы тарыф «Лукашэнка». Тэрміны дзеяння болей не дзейнічаюць.

Муж з жонкай сядзяць у рэстаране. Муж як трэсне нажом па мясу – яно адлятае жонцы на блузку. Жонка строга:
- Пятро, ну паглядзі! Я выглядаю, як свіння!
- Ды, я ведаю… Дарэчы, блузка у цябе брудная…

Горш за ўсіх прыходзіцца праграмістам з Мiсrоsоft!
Ім, небаракам, у выпадку чаго і аблаяць няма каго…

К 55-летию А.Р.Л. киностудия “Беларусьфильм” сняла фильм “Батьмен”.

Мужык прыходзіць да палюбоўніцы, а яна гатуе вячэру. Праходзіць на кухню і прапануе сваю дапамогу. Жанчына просіць яго падтачыць тупыя нажы. Мужык з задавальненнем бярэцца за справу і пачынае тачыць. Праз нейкі час яго рухі становяцца ўсё больш вялымі.
- Цікава,- думае ён, а чаму у мяне ў хаце ўсе нажы вострыя?

Добра, што, як сказаў класік: «смешнае заўсёды побач».
Рэдакцыя газеты не паленавалася скласці падборку цытат нашага прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Усе цыятаты ўзятыя з афіцыйных выданняў, інтэрв‘ю і, па магчымасці, маюць спасылкі.

БЕЛАРУСКАСЦЬ, НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ
Найдите мне хоть одну фразу, где я пренебрежительно отозвался о белорусском языке. Найдите и покажите. Не найдете. Я уплачу миллион долларов. Найдите и мне пришлите. Никогда не было этого. Это опять выдумки оппозиции. (“Независимая газета”, 29 мая 1997 г.)

Люди, которые говорят на белорусском языке, не могут делать ничего, кроме как разговаривать на белорусском языке, потому что по-белорусски нельзя выразить что-то большое. Белорусский язык – бедный язык. В мире существуют только два великих языка – русский и английский. (Снежань 1994 г., выступ на сесіі гомельскага гарсавета).

Сегодня мне, как некогда, возможно, канцлеру Сапеге, время задает очень непростой вопрос: кто мы, откуда, куда идем? Вкратце я бы так сформулировал ответ: плечом к плечу с Россией, в дружбе с Украиной и другими соседями движемся по пути обретения себя и признания нас другими полноправными членами европейской семьи. (З інтэрв‘ю “СБ”, 6.2.1997г.)

На Беларусь смотрят как на спасителя славянской цивилизации, и мы должны эту цивилизацию спасти!

БЕЛАРУСЬ, БЕЛАРУСКІ НАРОД
Да, нас можно упрекнуть за то, что люди наши еще живут бедновато. Живут так, как работают. Знаете, накануне Нового года я убедился, как живут на самом деле. Я признаю, что мы не богато живем, не так, как живут в Израиле. Но извините – как работаем, так и живем. (Інтэрв‘ю А.Лукашэнкі газеце “Вести”, Тэль-Авіў)

Впервые за последние десять лет в ночь с 31-го на 1-е абсолютно все минчане – 2 миллиона человек вышли на улицы. Я не ожидал, что два миллиона будет на улицах. Я бы на то диво тоже приехал посмотреть из своего леса. (Выступ на святкаваньні 60-годдзя Менскай вобласці, 16.01, 1998 г.)

Недруги издеваются над белорусами: дескать, нация, сохранившая прочную ностальгию по советским временам! Что ж, этим можно только гордиться!.. Я ведь понимаю, что я сказал. (Выступ у Дзярждуме РФ, 27.10.1999г.)

ДЭМАКРАТЫЯ, ДЭМАКРАТЫ
Уважать Конституцию, наши государственные символы. Казалось бы, это элементарные обязательные нормы для каждого цивилизованного человека. (Выступ на Рэспубліканскай нарадзе па пытаннях культуры, 01.01)

Нам такая демократия с гвалтом не надо. Нам демократия надо, когда человек работает, получает хоть какую-то зарплату, чтобы и хлебушка купить, молочка, сметаны, творожку, иногда кусочек мяса, чтобы накормить ребенка и так далее. Ну, с мясом уже давайте летом много есть не будем. (З размовы з рабочымі Менскага аўтазаводу, 28.05.1998.)

Сегодня именно в Беларуси положено начало самому демократическому процессу в мире… (З выступу перад Верхняй палатай Нацыянальнага сходу, 10.06.1997.)

Мы должны накормить Минск. Хотя бы к президентским выборам. (Выступ па БТ)

Вы должны работать, а не организовывать компании по отрешению от власти Президента. Я хочу заявить однозначно: пока меня отрешит кто-то от власти, кой-кого я отрешу до того, как он подумает об этом. (БТ, 29.07.1996).

моладзЬ
Конечно, задрав штаны, вы не бегали за комсомолом, как он (Есенин) писал. А мы-то бегали. И не только за комсомолом.

О том, когда студент сможет на стипендию сводить девушку в ресторан: Если у вас нет денег на ресторан, поговорите с девушкой в студенческом общежитии. Купите кефир и булочку.

Вопрос о том, почему с ним не появляется первая леди: “Потому что уже насмотрелись. (показывая на молодых девушек в зале) Вот они, в зале, это все мои “леди”.

СПОРТ
Я зашел – аэробика. Мне показали там, потому что я ни разу аэробики не видел. Я сразу сказал: “Этих бы красавиц – на лыжи!”

АБ сАбе
Hарод белорусский рискнул и избрал меня Президентом. Это бывает чрезвычайно редко в истории и больше, возможно, не будет.

- Ты не ведаеш, дзе мая чарапашка?
- Дык яна з дзецьмі на двары… Арэхі коліць.

Аднойчы, пасля трох гадоў сумеснага жыцця жонка раптам пачала прыставаць да мужа з пытаннем пра тое, колькі ў яго было жанчын.
– Ну, давай, дарагі, скажы мне – з колькімі жанчынамі ты спаў?
– Каханая, гэта можа цябе засмуціць…
– Не. Абяцаю, я буду трымаць сябе ў руках і не буду злавацца!
– Ну, добра… (задуменна). Адна, дзве, тры, чатыры, пяць, шэсць, ты – сёмая, восем, дзевяць, дзесяць, адзінаццаць, дванаццаць…

Хлопец прыходзіць да сваёй дзяўчыны і кажа:
- Дарагая, у мяне для цябе дзве навіны – добрая і дрэнная. З якой пачаць?
Дзяўчына ў дрэнным настроі:
- Пачні з такой, каб я ў чарговы раз пераканалася ў тым, што ўсе мужыкі – сволачы!

У псіхічную лячэбніцу прывозяць буйнага студэнта. Ён бегае па ўсёй лячэбніцы і крычыць:
- Пpадыфеpэнцыpую, пpалагаpыфміpую!..
Усе хворыя ў жаху разбягаюцца ад яго, а адзін псіх не бяжыць. Ну і, адпаведна, студэнт пытаецца ў яго:
- А ты чаго не убягаеш?
- А мне пофігу, я Е ў N -ай ступені

Беларускі суд. Суддзя – падсуднаму:
- Я прыгаворваю вас да 15 гадоў…
- А тэлевізар там будзе?
- Прагляд праграм нацыянальнага тэлебачання з’яўляецца неад’емнай часткай пакарання!

– Мне нельга… Не тут… Не зараз… Не туды!

Едзе мужык па дарозе. Спыняюць даішнікі:
- Вы перавысілі хуткасць, плаціце штраф.
Мужык:
- Ды, вось разумееце, грошаў няма, заробак не плоцяць…
Даішнікі:
- Расказвай показку, тады адпусцім.
Мужык:
- У вёсцы сенакос. Пайшлі мужыкі з бабамі касіць. Прыйшлі. Мужыкі набухаліся і адрубіліся. А бабам што… Пачалі касіць, ды не заўважылі, як мужыкам прычынныя месцы скасілі. Думалі, думалі, ды вялікія ментам на дубінкі аддалі.
Даішнікі смяюцца. Ну, мужык і паехаў.
Даішнікі паміж сабой:
- А што з маленькімі зрабілі?
Паляцелі за ім – мігалкі, сірэна… Дагналі.
- Кажы, што з маленькімі зрабілі.
- Ды вы мяне біць будзеце.
- Не, не будзем – кажы.
- А маленькія даішнікам на свісткі пайшлі.

Выходзіць старшыня калгаса на сходзе і пагрозліва так кажа:
– Я ў апошні раз запытваюся – хто ў нас корміць свінняў “Гербалайфам”?

Мужык прыйшоў на пошту адсылаць пасылку. У залі – ніводнага чалавека, а прыёмшчыца чытае газету.
Мужык звяртаецца да яе:
- Я бы хацеў…
Прыёмшчыца:
- Мужчына, станьце ў чаргу!
І працягвае чытаць газету.
- Прабачце, але тут…
- Мужчына, я вам што, не ясна сказала? Станьце ў чаргу!
Чытае газету далей. Мужык задумаўся, а пасля як плюне ёй у твар.
Прыёмшчыца:
- Ды што вы сабе дазваляеце, хам?! Зараз міліцыю выклічу!
- А чаму вы думаеце, што гэта я? Паглядзіце, колькі тут народу!

Хто больш разумнейшы: ты ці бландзінка?
Адна бландзінка ўдзельнічае ў конкурсе з прызам у 1 млн. еўра. Ёй задаюць такія пытанні:

1) Колькі гадоў доўжылася Стогадовая вайна.
а) 116. б) 99. в) 100. г) 150.
Бландзінка прапускае пытанне.

2) У якой краіне прыдумалі панамы?
а) Бразілія. б) Чылі. в) Панама. г) Эквадор.

Бландзінка просіць дапамогі ў студэнтаў.
3) У якім месяцы адзначаецца Кастрычніцкая рэвалюцыя? а) Студзень. б) Верасень. в) Кастрычнік. г) Лістапад.
Бландзінка просіць дапамогі ў залы.

4) Як клічуць караля Георга VI?
а) Альберт. б) Георг. в) Мануэль.
Бландзінка дастае карты для варажбы.

5) Ад якой жывёліны бяруць назву Канарскія астравы?

а) Канарэйка. б) Кенгуру. в) Цюлень. г) Шчур.

Бландзінка выходзіць з гульні.
Калі ты лічыш сябе разумным і пасмяяўся над бландзінкай, то пачытай правільныя адказы.
1) Стогадовая вайна доўжылася 116 гадоў.
2) Панамы прыдумалі ў Эквадоры.
3) Кастрычніцкая рэвалюцыя адзначаецца ў лістападзе.
4) Імя караля Георга – Альберт. Ён змяніў яго ў 1936г.
5) Назва Канарскіх астравоў – ад цюленя. Ла-цінская назва астравоў Insukaria Canaria азначае востраў цюленяў.
Цяпер скажы, хто разумнейшы: ты ці бландзінка?

- Скажыце, кофе – гэта “яно” ці “ён”?
- Ну, гледзячы што за кофе. Вось часам нальеш сабе кубачак – ён, а пакаштуеш – і разумееш – ЯНО!

- Як прымусіць жанчыну замаўчаць?
- Спытаць, пра што яна думае!

Старога лётчыка пытаюць:
- Пятровіч, табе ж 65, сляпы, глухі – як жа ты лётаеш?
- Ды чаго там, мяне ж дачка на працу прывозіць, а там штурман сустракае, бярэ пад руку і – на медкантроль. Ну, і паляцелі…
- Як гэта? А узлёт? Гэта ж складана! Усё-ж такі ІЛ-62…
- Ды чаго там – даў яму газу – ён сам узлятае…
- Ну а “Менск-Нью-Ёрк” – гэта ж так далёка…
- А штурман на што? Ён кажа: “Пятровіч – направа”, “Пятровіч – налева” – далетаем, карацей…
- Ну, а пасадка?!!
- Амаль усё аўтаматычна. Канешне, на апошнім этапе я бяру штурвал у рукі і чакаю, калі другі пілот скажа: “Зараз гэты сляпы ўрод нас заб’е!”. Вось тут я плаўна дабіраю штурвал на сябе…

Бэндэравец на магіле сына:
- Ці я цябе не нарадзіў, ці я цябе не гадаваў, ці я цябе ва Унiверсітэт не адпусціў, ці я табе грошы не адсылаў!? А ты прыехаў – i што ты мне сказаў? “Здравствуйте, папа!”?!!

На экзамене ў ДАІ:
- Вы кіруеце транспартным сродкам. Перад вамі раптоўна з’яўляюцца два чалавекі – бабулька і дзяўчынка. Каго будзеце давіць?
- Гм… Ну, гэта… Бабульку.
- Тормаз. Тормаз давіць трэба!

Камары значна гуманней за некаторых жанчын!
Калі ўжо камар п’е тваю кроў – ён, прынамсі, перастае жужжаць…

Аднаму беспрацоўнаму акцёру тэлефануе сябар і кажа:
- Слухай, тут халтурка подвярнулася, я адразу пра цябе ўзгадаў.
Акцёр:
- Канешне, якія справы, да смерці ўдзячны буду. А што за роля?
- Ды разумееш, не вельмі вялікая. Адна фраза.
- Адна фраза? Hяма праблем, – Ну зусім грошаў няма, нічым не грэбуе. – А якая?
- “Чу! Я чую пушак гром.”
- “Чу! Я чую пушак гром?” Падыдзе. Куды ісці?
- У сераду падыдзеш у наш тэатр, спытаеш рэжысёра Штыркіна.
- Замётана.
У сераду акцёр знайшоў рэжысёра. Той кажа:
- Скажыце фразу.
Акцёр з пафасам вымаўляе:
- Чу! Я чую пушак гром!
- Выдатна, – кажа рэжысёр: – Роля вашая. Прыходзьце ў суботу ў 19-00 на спектакль.
- Добра! – адказвае ўзрадаваны акцёр.
Ясныя справы, ад такога трапнага павароту лёсу акцёр запівае па-чорнаму. Прыходзіць у прытомнасць у суботу дзесьці ў 18-30 і ляціць на усіх парах у тэатр, усю дарогу паўтараючы: “Чу! Я чую пушак гром”.
У тэатра яго спыняе швейцар: ты, маўляў, куды без білета?
- Я “Чу! Я чую пушак гром”, – тлумачыць акцёр.
- А! Ты “Чу! Я чую пушак гром”, – супакойваецца швейцар, – ну, праходзь.
Акцёр – за кулісы. Яго, ясныя справы, не пускаюць.
- Я “Чу! Я чую пушак гром”, – крычыць акцёр.
- Ты “Чу! Я чую пушак гром”? Спазняешся! Давай хутка ў грымёрную! – крычаць яму ў адказ.
Ён – у грымёрную. Грымёрша:
- Вы, спадар, хто?
- Я “Чу! Я чую пушак гром.”
- Вы “Чу! Я чую пушак гром”? Што ж вы спазняецеся?! Сядайце, зараз я вас хуценька.
Акцёр, ужо ў грыме і ў мыле, падбягае да сцэны. Яго перахоплівае рэжысёр.
- Ты “Чу! Я чую пушак гром”?
- Я “Чу! Я чую пушак гром”!
- Ледзь не спазніўся! Давай, твой выхад!
Акцёр выходзіць на сцэну, а за яго плячыма грыміць магутны выбух. Акцёр падскоквае і крычыць:
- ДЫ ВЫ ШТО ТАМ, ЗУСІМ АХРЭНЕЛІ??!!!

Што можна сказаць пра жаночы розум?
Мяркуйце самі – няўжо Вы палезлі б з рознымі дурнымі пытаннямі пра колер зубоў, сустрэўшы такі цуд прыроды, як бабёр, што ўмее размаўляць?

Аб’ява:
Прыходзьце да нас на экстрымальнае шоу – “Дзень адчыненых дзвярэй”.
Гарадскі Заапарк.

Усплываюць побач дзве падводныя лодкі: расейская і амерыканская. З расейскай выскоквае чалавек 20 падводнікаў і пачынаюць рагатаць над трыма амерыкосамі, што высунуліся з амерыканскай.
Тыя, не разумеючы: “Чаго рагочаце?”.
Расейцы:
- А вы што, утраіх вяслуеце?!!

Цікава, чаму ў начных клубах на фэйс-кантролі стаяць людзі, якія самі б яго ніколі не прайшлі?

Згодна даследванням амерыканскіх псіхолагаў, ёсць дзве асноўныя прычыны, чаму мужчына праводзіць вечары ў бары:
1) У яго няма жонкі;
м2) У яго ёсць жонка.

Гена з Чабурашкай вырашылі папаліць. Гена кажа:
– Чабурашка, я вось зараз душ прыму, ты не палі, мяне пачакай, а потым мы распалімся…
– Добра, Гена, – адказвае Чабурашка.
Гена ў душ, а Чабурашка думае:
– А чаго ж гэта я яго чакаць буду? Зараз папалю, а калі ён выйдзе, у мяне ўжо прыход будзе!
Ну, папаліў, накрыла яго, расплюшчыла, а тут Гена з ваннай крычыць:
– Чабурашка! Прынясі мне рушнік, калі ласка! Я ў пакоі яго забыў.
Чабурашка – бац! – спужаўся: блі-ін, зараз ён заўважыць усё, зараз ён мяне запаліць, што я без яго паліў, блі-ін! Што ж рабіць? Што ж рабіць? Так, калі ўсё хутка зрабіць, як ён хоча, ён, напэўна, нічога і не заўважыць. Так, чаго ён прасіў? Рушнік! Вось ён, рушнік. Ён прасіў што з ім зрабіць? Так, прынесці прасіў. Куду прынесці? А, у ванную, ён жа душ прымае. Хто ён? Гена.. Генадзь… Душ… Рушнік. Так, галоўнае нічога не пераблытаць. Вось рушнік, вось ванная. Так, а што я яму скажу? Трэба так сказаць, каб ён мяне не папаліў, што я без яго зацягнуўся. Я яму скажу: “Ты прасіў рушнік? Ну, дык я яго прынес!”… Не, не пойдзе, занадта доўга. Я скажу: “Вось ваш рушнік, Генадзь!”… Не: “Генадзь! Вось ваш рушнік!”… Не, мы ж на ты з ім, значыць трэба так: “Гена, вось твой рушнік!”. Дакладна: “Гена, вось рушнік!” і падаю рушнік. Дакладна. Усё. Пайшоў.
Падыходзіць, адчыняе дзверы, заглядае: “АААААА! КРАКАДЗІЛ!!!”

- Чаму бландзінкі сварацца, сядаючы на матацыкл?
- Таму што кожная хоча сядзець ля вакна…

- Чаму бландзінкі носяць вузкія спадніцы?
- Гэта каб ногі разам трымаць…

Хлопец з дзяўчынай.
- Мань, давай дапамагу, торбу паднясу…
- Не дам!
- Не даш?
- Торбу – не!

- Як прасцей утапіць бландзінку?
- Пакласці люстэрка на дно басейна.

Цынік – чалавек, які, пачуўшы пах кветак, азіраецца навокал, шукаючы труну.

Ідзе вайна саветаў з фрыцамі. Устае чырвоны камандзір, крычыць:
- Наперад, за Радзіму!
Усе зрываюцца ў атаку. Фрыцы з таго боку фронта:
- Ну ўсё, уцякаць трэба.
Стары дасведчаны фрыц кажа:
- Ды пачакайце вы ўцякаць.
Дастае кулямёт – “тра-та-та-та”.
Саветы паляглі. Праходзіць хвілін пяць, камандзір ізноў устае:
- За Сталіна! Ураааааа!!!
Усе зноў у атаку. Немцы: – Уцякаць трэба.
Стары фрыц: – Ды пачакайце – “тра-та-та-та”.
Саветы зноў паляглі. Праходзіць яшчэ крыху часу. Устае камандзір:
- За Леніна, наперад!
Зноў атака. Моладзь нямецкая ізноў у паніку.
Стары фрыц ізноў за сваё. Саветы паляглі. Праз 5 хвілін устае чырвоны камандзір. Твар у гразі, увесь брудны, і кажа:
- Блін, дык я не зразумеў!
Фрыц стары:
- А вось зараз трэба ўцякаць.

Як вядома, 1 калорыя – гэта колькасць энергіі, якая расходуецца на разаграванне 1 грама вады на 1 градус па Цэльсію.
Такім чынам, калі выпіць літр халоднага піва тэмпературы 4 градусы па Цэльсію, то ваш арганізм затраціць для разагрэву яго да тэмпературы цела наступную колькасць энергіі:
1000 грам Х (37С-4С) = 1000 Х 33 = 33000 калорый.
Калі ўлічыць, што энергетычная каштоўнасць самога літра піва складае каля 10000 калорый, то атрымоўваецца 23 000 калорый чыстага пахудзення, што прыраўноўваецца да 30 хвілін бегу.
Такім чынам – пейце больш халоднага піва, каб пахудзець. Тэарэма, блін!!!

- Як пладзяцца непрыгожыя дзяўчыны?
- Дык, уласна кажучы, выпадкова… Па-п’яні.

-Я часта прачынаюся па начах, захлёбваючыся слязьмі, утыкаюсь у подушку. Я не магу зразумець, як наш Гасподзь дазволіў з’явіцца на свет Гітлеру, Чыкаціла і маёй цёшчы Святлане Фёдараўне…

Учора па шматлікіх просьбах адпачывальнікаў арганізавалі свята з конкурсамі. Спачатку хацелі спаборнічаць па-сапраўднаму, без дурняў, але потым перадумалі. Два конкурсы. Хто вып’е больш гарэлкі і хто страшней скрывіць твар.
Першы конкурс з-за недахопу інвентара выйграў электраманцёр Каляныч, які па недагляду адміністрацыі ўхітрыўся выступіць першым. Другі конкурс безагаворачна выйграў вадаправодчык Мітрыч, калі яму сказалі, што на першы конкурс ён спазніўся.

На вяселлі адзін з гасцей бярэ мікрафон і з добрым выглядам, прамяністым поглядам, з расстаноўкай:
- Шаноўныя! Дарагія госці! Прашу хвіліначку ўвагі!
Усе заціхаюць, ён працягвае з усмешкай:
- Зараз. Я хачу. Каб нявеста. Пры ўсіх… са мной пераспала!
Завісла паўза. Усе афігелі. І павольна, з налітымі крывёю вачыма, уздымаецца жаніх. Госць:
- Не-не, менавіта нявеста!

Пытанне армянскаму радыё:
- Якая мова самая складаная для вывучэння?
- Беларуская. Яна настолькі цяжкая, што яе не могуць вывучыць нават самі беларусы.

Сучасная філасофская пастаноўка праблемы курыцы і яйка зводзіцца да пытання: ці пладзяцца курыцы шляхам адкладання яек, ці яйкі пладзяцца шляхам вылуплення курыц.

Тэлефонны званок у інтэрнаце:
- Прабачце, а Жану можна?
- А гэта Вы ў яе спытайце.

Няўжо паміж словамі “светлая галава” і “бландзінка” такая вялікая розніца?

Старшына абыходзіць шыхт навабранцаў.
- Так, у цябе якая адукацыя?
- Сем класаў!
- Добра.
- У цябе?
- БрДУ!
- Чаго мычыш, чытаць хоць умееш?

- Чаму ўсе бландзінкі адчыняюць ёгурты адразу ў магазіне?
- Таму што на іх напісана “адчыняць тут”!

…Яму апранулі дынамаўскую шапачку, абвязалі тарпедаўскім шалікам і пасадзілі ў сектар фанатаў Спартака. Глядзіце на ОРТ “Апошні герой-3″!..

Сабралася сям’я шпалеры клеіць. Жонка мужу кажа:
- Схадзі да суседзяў знізу – яны рамонт нядаўна рабілі, кватэра ў іх такая ж. Спытай, колькі рулонаў куплялі.
Ён пайшоў, яму сказалі: – Шаснаццаць.
Купілі шпалеры, пачалі клеіць. 6 рулонаў засталося.
Муж злосны, зноўку ідзе да іх. Кажа:
- Вам што, сволачы такія – сказаць праўду цяжка было? У нас 6 рулонаў засталося!
- І у нас столькі ж засталося.

Новы тарыфны план “Бландзінка”:
Усе “Пачакай, я не зразумела…” цяпер абсалютна бясплатна!

Жанчына пытае ў сяброўкі:
- Ты здолела б пераспаць з маім мужам?
- Не…
- А чаму?!
- Ды ён нічым не лепш за майго!
- Ну, у прынцыпе, так…

- Учора новую дурасць паспрбаваў, “Ctrl+v” называецца…
- Ну і як?
- Устаўляе!

- Хлопчык, ты каго больш любіш, тату ці маму?
- Дзядзьку!
- Чаму?
- Аднойчы я не паслухаўся тату, ён узяў і прывязаў мяне на самым сонцапёку, а дзядзька прыйшоў і прывязаў мяне ў цені!

- Спадар дырэктар! Я хацеў бы пайсці раней з працы на пахаванне сваёй цешчы.
- Я таксама…

- Вы тут весяліцеся, а ў мяне папугайчык памёр!
- Што, рэальна?!
- Не, блін! Са спецэфектамі!

– Як справы ў Каляна?
– Папаўся ён на хабары – 5 гадоў далі…
– Ды ты што?! Толькі ж па-чалавечаму жыць пачаў!
– Так, дзіцяці 2 гады!
– А дзіцяці-та за што?!

Аднойчы Малышу на Дзень народзінаў падарылі дубальтоўку, што карэнным чынам паўплывала на жыццё Карлсана…

Растраповіч, два-траповіч, тры-траповіч, чатыры-траповіч, пяць-траповіч…
Шастаковіч!

- Што павінен ведаць студэнт?
- Усё!
- А што павінен ведаць лабарант?
- Амаль тое ж, што і студэнт.
- А аспірант?
- У якой кнізе знаходзіцца тое, што павінен ведаць студэнт.
- Дацэнт?
- Дзе знаходзіцца гэтая кніжка.
- Прафесар?
- Дзе знаходзіцца дацэнт.

Словы, якія ЦЯЖКА вымавіць у п’яным стане:
Сацыялогія
Лапландыя
Прафесіянал
Заплатка.
Словы, якія ВЕЛЬМІ ЦЯЖКА вымавіць у п’яным стане:
Гібралтар
Нераспаўсюджванне
Джасперызацыя
Самакіраванне
Трабекулатамія.
Словы, якія НЕМАГЧЫМА вымавіць у п’яным стане:
Не, не распранайся – ты мне не падабаешся.
Добры вечар, таварыш сержант, як я рады, што вы мяне спынілі.
Не, не буду спяваць – усё роўна ніхто мяне не слухае!
Не, мне больш не налівайце!

- Микола, ты що свою домашню страныцю на домен “ru” засував?
- А що?
- Так це ж “Раша”!
- От, гади! А я думав, Рідна Україна!

На міжнароднай выставе ў Дэтройце аўтамабіль «Таўрыя» заняў першае месца ў намінацыі «Аўтамабіль, якога лепш бы і не было».

Удача пасміхаецца смелым…, а потым доўга рагоча з іх.

Грукаюць тры бландзінкі на тым свеце ў Жамчужную браму. Святы Пётр ім адказвае, што, маўляў, перад тым, як трапіць у рай, трэба адказаць на якое-небудзь просценькае пытанне з Катэхізісу.
- Вось, напрыклад, што такое Вялікдзень?
Першая бландзінка:
- Гэта што, восенню, калі індычку смажаць і аб’ядаюцца пасля цэлы дзень? Так?
- Дрэнна, дрэнна – ідзі сабе, – адказвае Святы Пётр.
Другая бландзінка прапаноўвае свой варыянт:
- А я ведаю, а я ведаю! Гэта ўзімку, калі ёлкі ставяць і падарункі адзін аднаму дораць!!!
- Пайшла прэч, – злуецца Святы Пётр. І, звяртаючыся да трэцяй, гаворыць:
- Давай цяпер ты.
- Вялікдзень, – гаворыць трэцяя, – гэта калі Ісус і яго вучні святкавалі габрэйскую Пейсах, і Ісус пераўтварыў віно ў кроў, а Іуда яму здрадзіў, і калі яны спалі ў саду, прыйшлі рымляне і яго арыштавалі, а пасля яго білі і распялі на крыжы, а пасля яго з крыжа знялі, і паклалі ў пячору, а уваход у пячору завалілі камянём, а потым ён уваскрос…
- Ну і ну, – усё, што здолеў сказаць уражаны Пётр.
А бландзінка працягвае:
- … і цяпер раз у год гэты камень адсоўваюць, і калі ён вылезе і убачыць свой цень – то зіма працягваецца яшчэ шэсць тыдняў…

Ідзе студэнт, пінае булачку. Другі студэнт падбягае:
- Ты што?!?!!! Гэта ж булачка! Аддай яе лепш мне – я з’ем!
- Ціха, дурань! Запінаем за вугал – разам з’ямо!

Некаторыя абаненты МТС да гэтага часу думаюць, што “Пошук сеткі” – гэта лагатып іх аператара.

Жывёл, якіх вельмі мала, занеслі ў Чырвоную кнігу, а якіх вельмі многа… у Кнігу аб смачнай і здаровай ежы.

- Як называць хлопца, які цягне дзяўчыну ў ложак на другім спатканні?
- Тормаз!

Жонка збіраецца ехаць у адпачынак на курорт і пытае мужа, што яму адтуль прывезці. Муж:
- Вязі, што хочаш, зараз усё вылечваюць.

- Не хвалюйцеся! – супакойвае доктар маладую жанчыну, у якой толькі што прыняў роды ў ліфце. – Мне распавядалі, што ў мінулым годзе адна жанчына нарадзіла проста на аўтобусным прыпынку.
- Доктар, гэта была я…

У гарэлкі ёсць адзін недахоп – гэта яе недахоп!

Даішнік спыняе чорнага мерына з таніраванымі шыбамі за перавышэнне хуткасці. Адчыняецца акно, а там браток, адвярнуўшыся, дзесьці корпаецца, затым рэзка паварочваецца і крычыць:
- ГАЎ!!!!!!!!
Даішнік, не чакаўшы гэтага, адскоквае і вылупляе вочы. Браток пасміхаецца і кажа:
- Не баісь, – і, паказваючы на рамень бяспекі, – бачыш, я прывязаны.

Пабудавалі ў ЗША чарговы суперкампутар. Задалі яму задачу прадказання будучыні. Паклікалі прэзідэнта Буша – каб паказаць.
Буш падумаў-пакумекаў і спытаў:
- Калі пачнецца 3-я сусветная вайна?
- У 2xxx годзе.
Буш думае, чаго б яшчэ спытаць.
- А колькі будзе каштаваць кока-кола пасля 3-й сусветнай вайны?
- Кока-кола будзе каштаваць пяцьдзесят капеек.

Сядзяць Пецька з Васілём Іванычам на ганку, а побач праходзяць дзеўкі.
Адна з іх гаворыць:
- Глядзіце які арол сядзіць. А другі так сабе – поўнае г…, карацей кажучы.
Пецька:
- Ну Васіль Іваныч, я паляцеў.
- Паляціш, калі цябе рыдлёўкай падкінуць.

- Калі ў мяне будуць унукі? – злосна спытаў бацька ў сына.
- Даруй, баця, усё неяк рукі не даходзяць…

У мінулым годзе на курортах Крыма колькасць адпачывальнікаў жаночага полу перавышала мужчынскую настолькі, што многія дзяўчыны вярталіся дамоў не адпачнуўшы.

Прыходзіць габрэй да равіна:
– Рэбе, у мяне праблема. У мяне два гусі, белы і шэры, аднаго трэба закалоць… Якога?
Равін:
– Закалі белага!
Мужык:
– Не магу, шэры будзе сумаваць…
– Тады закалі шэрага!
– Не магу, белы будзе сумаваць…
– Ну, закалі абодвух!
– Не-е, тады я буду сумаваць, ды і аднаго ўсяго закалоць трэба.
– Ты ведаеш, я не магу табе дапамагчы. Схадзі, вунь, праз дарогу, там праваслаўная царква, можа бацюшка прыдумае. Мужык ідзе да бацюшкі – маўляў, так і так, хаця я і не вашай канфесіі, але ваш калега параіў і г.д.
Бацюшка:
– Слухаю цябе, сын мой…
Мужык яму:
- У мяне два гусі, белы і шэры, аднаго трэба закалоць… Якога?
– Закалі белага!
– Не магу, шэры будзе сумаваць…
– Ну і х… з ім!!!

Дурні вучацца на сваіх памылках, разумныя на чужых, а мудрыя глядзяць на іх і не спяшаючыся п’юць піва.

- Уяўляеш, вяртаюся ноччу дахаты, а жонка ў ложку з нейкім мужыком ляжыць…
- Во, блін! З нейкім мужыком! Давай цяпер ужо сяброў у твар пазнаваць не будзем!

Зборная Расеі па футболе ізноў апынулася ў крызысе, прычым у вельмі глыбокай.

Будзь сціплым, і табе даруюць, што ты існуеш.

Сям’я ў поўным складзе сядзіць ля тэлевізара. Звоніць тэлефон. Вовачка бярэ слухаўку:
- Алё? Не, Маша не можа падыйсці, у яе рот заняты. Калі я скончу, яна вам ператэлефануе.
Кладзе слухаўку і тлумачыць абалдзелым бацькам: – Не туды патрапілі.

Пенсіянер і студэнт стаяць на прыпынку. Пенсіянер:
- А-а-пчххі!!!
Студэнт:
- Будзьце здаровыя!
- Дзякуй.
- Калі ласка.
- Не варта.
- Ну, што вы…
Не разумнічай!
- Ды ідзі ты…!

Студэнтка універсітэта Розі Рэйд, якая выстаўляла на інтэрнэт-аўкцыён сваю цнатлівасць, каб аплаціць вучобу, нарэшце пераспала з чалавекам, які прапанаваў ёй найвышэйшы кошт. Ім аказаўся разведзены мужчына, 44 гады, бацька дваіх дзяцей. Ён заплаціў студэнтцы $20500. Гэтая сума дазволіць Розі працягнуць навучанне ва універсітэце Брыстоля пасля таго, як яна адсядзіць у турме 7 гадоў за прастытуцыю.

Сядзіць “нарык” дома, чакае сяброў і забівае “касяк”. Думае: “Блін, зараз сябры прыйдуць, а я пад кайфам не буду ведаць, што рабіць. Трэба напісаць на паперцы і павесіць на дзвярох!” Праз колькі часу званок у дзверы. “Нарык падыходзіць і чытае: “Хто там пытальнік”. З-за дзвярэй: “Гэта мы коска Коля коска працяжнік твае сябры”.

Хлопец гуляе з дзяўчынай. Яна:
- Ведаеш, мама сказала, каб я адказвала “Hе”, што б ты у мяне ні спытаў.
- Добра, давай праверым. Ты не будзеш пярэчыць, калі я цябе пацалую?
- Hе.
І ён смачна цалуе яе ўзасос.
- А ты не пакрыўдзішся, калі я захачу пагладзіць цябе па попцы?
- H-не…
І ён запускае руку ёй пад спадніцу.
- Хм… Ведаеш, калі ты і далей будзеш слухацца мамачку, мы з табою файна збавім час.

Прыходзіць мужык дахаты, а ў ваннай – страус.
Потым прыглядзеўся: усё нармальна – жонка бялізну мые!

Як зарабіць 100 млн. даляраў за адзін дзень?
Як стаць прэзідэнтам за адзін день?
Як набыць 10 аўтамабіляў за адзін дзень?
Як есці ўвесь тыдзень і пахудзець на 20 кг?
Пра гэта і шмат што іншае ў нашым цудоўным часопісе “А ХРЭН ЯГО ВЕДАЕ!”.

Прадам тралейбус. Поўны электрапакет.

Адмыслова для студэнтаў-гуманітарыяў.
Тлумачэнне некаторых філасофскіх, рэлігійных і іншых плыняў на пальцах.
1. Платанізм. Я прыгадаў! У мяне ёсць пальцы!
2. Неаплатанізм. У мяне ёсць пальцы! Але гэта прыгадаў не я…
3. Атамізм. Пальцы ёсць, але вельмі маленькія і іх шмат.
4. Кінікі. Пальцы ёсць. Але навошта?..
5. Стаіцызм. Пальцы непазбежны.
6. Іудаізм. Мае пальцы – усім пальцам пальцы!
7. Зораастрызм. Ёсць пальцы левыя, ёсць пальцы правыя, і іх пароўну.
8. Індуізм. Кожнаму пальцу – па карме!
9. Будызм. Пальцы тленныя – дык навошта яны патрэбны?..
10. Канфуцыянства. Пальцы. Проста пальцы.
11. Даасізм. Ад пальцаў нікуды не падзенешся.
12. Хрысціянства. Пальцаў пяць, але ж далонь адна!…
13. Хрысціянская ерась. А пальцаў насамрэч не пяць!…
14. Сярэдневечная філасофія. Пальцы неспасціжныя.
15. Філасофія Адраджэння. А пальцы ёсць!
16. Іслам. Няма пальцаў апроч маіх.
17. Сенсуалізм. Калі ўдарыць па пальцах і будзе балюча, то яны ёсць, а калі не балюча – то іх няма.
18. Ідэалізм. Пальцы ёсць, таму што я мяркую, што яны ёсць.
19. Суб’ектыўны ідэалізм. Вось не буду думаць пра пальцы – і яны знікнуць!
20. Агнастыцызм. Пальцы ёсць, але вось паспрабуй гэта дакажы…
21. Матэрыялізм. Пальцы ёсць, менавіта таму я пра іх і думаю.
22. Дыялектычны матэрыялізм. Адзінства і барацьба правых і левых пальцаў.
23. Рацыяналізм. Пальцы ёсць. Іх не можа не быць.
24. Скептыцызм. Паспрабуй разбярыся ў гэтых пальцах!
25. Дэтэрмінізм. Гэта гледзячы якія пальцы…
26. Асвета. А што ты зрабіў дзеля сваіх пальцаў?!
27. Гегельянства. Пальцы ёсць!!! Але незразумела – як?!
28. Ніцшэанства. Не варта падоўгу глядзець на свае пальцы, інакш аднойчы яны захочуць зірнуць на цябе.
29. Марксізм. Гэта як два пальцы.
30. Марксізм-ленінізм. Гэта як два пальцы аб асфальт.
31. Ірацыяналізм. А ці ёсць пальцы?…
32. Пазітывізм. Пальцы пальцамі, аднак…
33. Экзістэнцыялізм. Дзесьці ў мяне былі пальцы…

Сядзіць дзядок-вартаўнік у яблыневым садзе са стрэльбай, ахоўвае. Раптам бачыць – дзеці побач праходзяць. Крычыць:
- Дзеткі! Ідзіце яблычкі есці!
- Дзед! Дык ты ж нас таго… стрэльбай!
- Ну дык а як жа.

Беларускія вучоныя вынайшлі ўнікальны апарат, які пры родах тэлепартуе боль ад маці да бацькі. Вырашылі праверыць, падключылі да парадзіхі, уключылі на 50% магутнасці. Жонка пачала раджаць. Тэлефануюць бацьку і пытаюць:
– Прабачце, Вы што-небудзь адчуваеце?
– Я нічога не адчуваю, ФУТБОЛ ідзе!!! – кажа бацька і кладзе слухаўку. Дзіўна! Вучоныя ўключылі апарат на 75% магутнасці, ізноў тэлефануюць:
– Выбачайце, калі ласка, Вы што-небудзь адчуваеце?
– Я нічога не адчуваю, тут ФУТБОЛ ідзе, не турбуйце мяне!!!
Збянтэжаныя вучоныя ўключаюць апарат на 100%. Жанчыне зусім не баліць, адпачывае. Звоняць мужу:
– Ну, а зараз вы што-небудзь адчуваеце?
– Блін! Тут нашыя, казлы, прайграюць!!! Сусед, мудак, за сценкай крычыць!!! І яшчэ гэтыя ідыёты тэлефануюць!!!

- Вяртаюся я неяк з КВНа… І раптам ззаду: “Стаяць!!! Стаяць!!!”
- А ты?
- Якое стаяць! Я паўзу-та з цяжкасцю!

Калі цешча тэлефануе і пытае як замяніць лямпачку ў ванне, правільны адказ павінен пачынацца словамі “Налейце поўную ванну вады…”

Мужык з глухой вёскі, дзе няма ні TV, ні радыё, прыязжае ў Менск. Заходзіць у трамвай, а там – негр. Мужык крычыць:
- А-а-а! Малпа! Хапайце яе!
Мужыка забіраюць у міліцыю. Міліцыянт:
- Як вам не сорамна! Негр – такі ж чалавек, проста з цёмным колерам скуры.
Мужык:
- Ну разумееце, я ж не ведаў, я з вёскі, там у нас няма ні радыё, ні тэлебачання.
Міліцыянт:
- Добра, ідзі хаця б папрасі ў яго прабачэння.
Мужык падыходзіць да негра:
- Прабачце, разумееце, я з глухой вёскі, у нас там ні радыё, ні тэлебачання… я не ведаў…
Негр:
- Нічога, прабачаю!
Мужык:
- Блін! Ды яна яшчэ і размаўляе!

Прапануем пральныя машыны, створаныя расейскімі абароннымі прадпрыемствамі пасля канверсіі!
У канструкцыі выкарыстаны найноўшыя ваенныя тэхналогіі: пасля мыцця бялізна сама падае і 50 разоў аджымаецца.

Шыльда на веснічках:
“Грукайце грамчэй – у двары глухі сабака!”.

Афіцэр у свайго сябра-цывільнага пытае:
– Праўда, што вы, цывільныя, усіх ваенных тупымі лічыце?
Той:
– Ды не, што ты.
– А калі шчыра? Я не пакрыўджуся.
– Ну, калі шчыра, то лічым.
– Вось так, значыць, – гаворыць афіцэр, – але калі вы ўсе такія разумныя, чаго ж вы строем-та не ходзіце?

Асацыяцыя выкладчыкаў ВНУ дамаглася павелічэння заробку ў два разы: з гэтага часу студэнты здаюць сесію 4 разы на год.

Ідуць два студэнты. Бачаць на гаўбцы 5-га паверха палку каўбасы на вяроўцы. Адзін застаецца вартаваць, іншы лезе па балконах уверх. Да ніжняга падыходзіць міліцыянер:
- Чаго ты тут стаіш?
- Ды вось, – (паказвае на другога), – падарункі на Новы год вешаем.
- Дык зараз жа чэрвень!
- Сапраўды?!!! Васёёёёёк! Здымай каўбасу і злазь, ідыёт, я ж табе казаў, што Новы год зімой!!!

23-00, жонка на кухні чакае мужа з патэльняй.
Званок. Жонка адчыняе – стаіць муж: у адной руцэ букет алых ружаў, у другой – торцік, на твары – пяшчотная ўсмешка.
- Добры вечар, дарагая! Гэта табе…
- Ой, дарагі… А што, сёння свята нейкае, гадавіна вяселля?
- Ды не… Так проста… Пойдзем у спачывальню, а?
- Пачакай, павячэрай хоць…
- Hе, не, пойдзем…
- Hу, хоць гарбаты з торцікам пап’ем…
- Hе, пайшлі хутчэй!
- Эх-х (цяжкі ўздых)… Разумееш, мне сёння нельга…
- Вы што, згаварыліся ўсе сёння?!

Малады адвакат выступаў у судзе па справе аднаго фермера, які падаў зыск супраць чыгуначнай кампаніі за тое, што цягнік раздавіў яго дваццаць чатыры свінні.
Імкнучыся зрабіць уражанне на прысяжных памерам нанесенай шкоды, адвакат заявіў:
– Дваццаць чатыры свінні, спадарства! У два разы больш, чым вас!

Лондан, вечар, Клуб Джэнтльменаў.
Сябры клуба ціха размаўляюць, павольна п’юць каньяк і паляць цыгары. Раптам заходзіць сціпла апрануты малады чалавек, які трымае ў руках вінтоўку з аптычным прыцэлам. Публіка ажыўляецца.
- Малады чалавек, хто вы такі?
- Я снайпер, сэр.
- Снайпер?! – цікавіцца адзін. – Дазвольце зірнуць цераз прыцэл? – Якраз насупраць клуба знаходзяцца вокны маёй кватэры.
- Так сэр, ніякіх праблем!
Мужык бярэ вінтоўку і, прыціснуўшы вока да аптычнага прыцэла, пачынае разглядаць вокны сваёй кватэры:
- Таааак, вунь гасцёўня… дзіцячы пакой… мой кабінет… адпачывальня…
Але чорт пабяры, што гэта?! У адпачывальні нехта спіць з маёй жонкай!!!
Мужык звяртаецца да снайпера:
- Вы сёння прымаеце замовы?
- Так сэр!
- І якія ў вас кошты?
- Стрэл – 1000 фунтаў сэр!
- Добра, тады прыміце замову на два стрэлы, зараз жа: першы – у галаву маёй жонкі, другі – паміж ног гэтаму нягодніку!
- Як вы захочаце, сэр!
Снайпер падыходзіць да акна, і пачынае цэліцца. Праходзіць хвіліна, другая, пятая, дзесятая – стрэлаў няма.
- Чаму вы не страляеце?!
- Сэр, я спрабую зэканоміць для вас 1000 фунтаў.

Усміхайцеся! Вы – у скрытай камеры!!!

– Добры дзень, Уладзімір Мікалаевіч. Мы сёння з Вашай дачкой гуляць ідзём, можа, і Вам заадно што-небудзь у аптэцы набыць?

Першы закон хіміі: калі ўзяць кілаграм дзярма і кілаграм сочыва і перамяшаць, то атрымаецца два кілаграмы дзярма.
Другі закон хіміі: калі ўзяць кілаграм дзярма і сто кілаграмаў сочыва, атрымаецца сто адзін кілаграм сочыва… дзярмовага сочыва…

Чабурашка:
– Гена, давай я вазьму торбы – а ты возьмеш мяне.
Гена:
– Угаварыў, вычварэнец!

Звычайная раніца, маці прымае душ, тата чысціць зубы, Вовачка бегае па пакоі.
Надыйшло на тату з мамай каханне, вырашылі сэксам зрання заняцца ў душы.
Тут забягае Вовачка, і каб сын нічога не западозрыў, тата, працягваючы рухацца, пачаў рытмічна прыгаворваць:
- Не бі сына, не бі сына.
Вовачка паглядзеў на гэта і кажа:
- Тата, трахні яшчэ ката, каб не царапаўся.

Дзякуючы міжнароднаму турызму Калян цяпер ведае выраз “Чаму ў цябе такі маленькі чэлес?” на пятнаццаці мовах.

Падыходзіць мужык да чаргі і пытае:
– Хто апошні?
Яму адказваюць:
– Ты.

- Васіль Іваныч, патлумач, што азначаюць колеры расейскага буржуйскага трыкалора?
- Глядзі, Пецька, пасярэдзіне рака Урал. На адным беразе яны – белыя, а на другім мы – чырвоныя.

АГЛ і Анатолій Чубайс у перадачы “Свобода слова”. На абвінавачванні Чубайса АГЛ доўга і грунтоўна распавядае пра тое, якім чынам у яго з’явіліся вялікія грошы. Чубайс перапыняе яго:
- Усё гэта ерунда! Ёсць толькі адзін спосаб справядліва заработаць вялікія грошы!
АГЛ:
- Ну, і што гэта за спосаб?
Чубайс:
- Вось! Я быў упэўнены, што Вы яго не ведаеце!

Калі ў вас пачалі расці рогі – не спяшайцеся абвінавачваць жонку! Магчыма, вы проста казёл.

Хлопчык падыходзіць да бацькі і пытае:
- Тата, а мы расейцы альбо габрэі?
- А табе навошта гэта ведаць?
- Ды ў нас у двары хлопчык веласіпед класны прадае. Вось я і думаю, мне патаргавацца і набыць ці стыбрыць і паламаць?

- Якая розніца паміж грудзьмі белай жанчыны і грудзьмі чорнай?
- Грудзі белай можна ўбачыць ў часопісе “Плэйбой”, а чорнай – у часопісе “Вакол свету”.

Спрачаюцца амерыканец, немец і расеец, чыя нацыя хутчэй будуе. Амерыканец:
- Мы пачнём будаваць мост 1 студзеня і 31 снежня па ім паедзе першая машына.
Немец:
- А мы пачнём будаваць бальнічны комплекс 1 студзеня і 31 снежня ўжо здолеем прымаць першых хворых.
Расеец:
- Ерунда! Вось мы ў панядзелак у 9 раніцы пачынаем будаваць піўзавод і ў 10 усе ўжо п’яныя.

Аб’ява ў прыбіральні:
“Змываць абавязкова, незалежна ад пастаўленых мэтаў і дасягнутых вынікаў”.

У чым розніца паміж наркаманамі і энергетыкамі? У наркаманаў усе адключэнні – толькі планавыя.

Прафесар філалогіі:
- Прывядзіце прыклад пытання, каб адказ гучаў як адмова і адначасова як згода.
Студэнт:
- Гэта проста! “Гарэлку піць будзеце?” – “Ах, пакіньце!”

Вовачка пытае ў бацькі:
- Тата, а бывае так, што прэзерватывы ірвуцца?
- У люстэрка паглядзі!

Вырашылі грузіны з гор паслухаць расейскія тосты, і накіравалі свайго хадніка ўніз у даліну.
Пагуляў грузін з расейцамі ўсю ноч, ранкам прыйшоў дадому ніякі і сваім гаворыць:
- Хто такі “Нудавай”, я не ведаю, але за яго больш піць не буду!

Мужык тэлефануе ў агенцтва “Сэкс па тэлефоне”. Млявы жаночы голас адказвае:
- Алё?
- Гэта “Сэкс па тэлефоне”?
- Не, вы не туды трапілі…
- Оооооооооо, я не туды траааапіў….

Для дзяўчыны не цяжка заводзіць сабе новых сэксуальных партнёраў…
Цяжка заводзіць аднаго і таго ж.

У Інтернэце з’явіўся карэйскі вірус.
Ён трапляе да вас у пошту і з’ядае сабаку.

Вып’ем за тое, каб у адной руцэ ў нас заўсёды быў келіх віна, а другой мы маглі даць па фізіяноміі кожнаму, хто паспрабуе яго адабраць!

Знакаміты малады кінаартыст атрымліваў штодзень плойму лістоў, у большасці ад закаханых дзяўчат. Не жадаючы займацца гэтай карэспандэнцыяй, ён даручаў разбірацца з лістамі сваёй жонцы. І вось тая аднойчы знаходзіць пасланне, у якім напісана: “Калі вы возьмеце мяне да сябе ў якасці сакратаркі, я гатовая для вас зрабіць усё, што пажадаеце. І калі я кажу “ўсё, што пажадаеце”, дык я маю на ўвазе “ўсё, што пажадаеце!”.
Жонка зараз жа адаслала ёй такі адказ: “Паважаная незнаёмка! Паведамляю вам, што ў майго мужа ўжо ёсць сакратарка і даволі кампетэнтная. Усе астатнія абавязкі з задавальненнем выконваю я. І калі я кажу “ўсе астатнія”, дык я маю на ўвазе “ўсе астатнія”.

Комплекс Экзюперы: мы ў адказе за тых, каго своечасова не паслалі.ф

Чацвёра едуць у купэ. Трое травяць палітычныя показкі, а чацвёрты маўчыць. Нарэшце ён не вытрымаў і кажа:
– Вось вы жартуеце, а ў разетку генерал КДБ падслухоўвае.
Яго паднялі на смех. Тады ён нахіляецца да разеткі і кажа:
– Чатыры шклянкі гарбаты, калі ласка.
Адчыняюцца дзверы, уваходзіць праваднік з гарбатаю. Усе абалдзелі, ну ды рабіць няма чаго – папілі гарбаты і паляглі спаць.
Раніцай мужык прачынаецца – больш у купэ нікога няма. Кліча правадніка:
– С-с-скажыце, а дзе тыя, што са мной ехалі?
– Ды, генерал КДБ тут быў, усіх забраў. Хацеў і вас узяць, ды ўжо вельмі яму ваш жарт з гарбатай спадабаўся.

Мядзведзь сабраўся залегчы ў спячку і папрасіў Зайца і Вожыка папільнаваць мяшок з гарбатай.
Мядзведзь заснуў, а Заяц з Вожыкам так гарбаты захацелі. Думаюць:
- Трошкі запарым… не заўважыць Мядзведзь.
Так патроху ад гарбаты адна пацяруха засталася – скончылася. Вожык:
- Што ж мы скажам? Гарбаты не засталося.
Заяц: – Добра, давай я сам усё скажу Мядзведзю, а ты вось так вочы вылупі і маўчы!
Прыходзіць Мядзведзь:
- Дзе мая гарбата?
Заяц:
- Што вылупіўся, Калючы? Мішка пытае, дзе яго гарбата?

Пасля магчымага матча-рэваншу паміж Льюісам і Клічко на Украіне з’явіцца новая марка шампанскага – “Удава Клічко”.

Выкладчык – студэнту:
- Вы былі ў арміі?
Студэнт:
- Hе, а што?
Выкладчык:
- Ды так, магу зрабіць…

Насустрач грузіну ідуць 2 сімпатычныя дзяўчыны.
Грузін:
- Дэвушкі, я вас хачу.
- А мы не!
– Ну мынет, так мынет!

Сціплая дзяўчына прыемнай знешнасці, Стралец, пазнаёміцца з сімпатычным, добрым і ласкавым маладым чалавекам ад 18 да 22 год для стварэння сям’і. Астатняе пры перапісцы. Пішыце на Е-mаil: intim_hаrd_sех_роrnо2009@mаil.ru

Дачка падбягае да бацькі:
- Тата! Тата! Што ты нам з мамай падаруеш на 8 Сакавіка?
- Лінейку.
- А навошта нам лінейка!?
- А каб хрэн мераць, які вы мне з мамай падаравалі на 23 Лютага!

Пытае ўpач:
- Вы паліце?
Пацыент адказвае:
- Hе.
- П’еце?
- Hе.
- З жанчынамі спіце?
- Не!
- А як жа вы расслабляецеся?
- А я не напружваюся!!!

2 Расейскія аматары футболу:
- Ты за каго будзеш балець на чэмпіянаце?
- За нашых, канешне!
- А потым?

Дзяўчына pаспранаецца ў сваёй кватэры. Зняла сукенку, ліфчык, тpусікі, пачала глядзець на сябе ў люстэрка, павяpнулася пpавым бокам, левым, пагладзіла сябе па сцёгнах, пpыўзняла гpудзі… Паваpочваецца – і з жахам бачыць, што за адчыненым акном вісіць люлька, а ў ёй – тынкоўшчык. Ад нечаканасці губляецца і шалёна глядзіць на гэтага тынкоўшчыка. Мінае паўхвіліны. Тынкоўшчык:
- Hу, што ўглядаешся? Тынкоўшчыка ніколі не бачыла?

Перад калядамі настаўніца пытае дзяцей:
- Заўтра мы адзначаем Раство Хрыстова. А ці ведаеце вы, дзе Ісус Хрыстос цяпер?
Машанька:
- Ён у маім сэрцы!
Мішанька:
- Ён на нябёсах!
Вовачка:
- Ён у нас дома ў прыбіральні!
Настаўніца:
- Што-о-о-о-о?!
Вовачка:
- Ей-Богу, кожную раніцу тата падбягае да прыбіральні, дзёргае за ручку, потым б’е кулаком у дзверы і крычыць “Госпадзі Ісусе! Ты ўсё яшчэ там?!”

Як жанчына вызначае, што ў яе маленькія грудзі? Мужчыны пастаянна глядзяць ёй у вочы.

Праграма “Рускі кухар”, якой аздоблены нашыя мікрахвалёўкі, не толькі хутка згатуе вам смачную страву, але і стыбрыць пры гэтым палову прадуктаў.

Паседжанне прыёмнай камісіі ў тэатральным інстытуце. гадзіна-дзве-тры… Апошняй абітурыентцы, у якасці дадатковага пытання, дастаецца просьба:
- Дзяўчына, пакажыце нам што-небудзь эратычнае, з крутым абломам у канцы…
Праз секунду прафесар чуе ласкавы стогн:
- А.. аа.. ааа… Аа-а-а-пчхі!!!

Тэлеперадача “Добрай ночы, малышы”.
Сцяпашка: Філя, а дзе Хруша?
Філя: Ён не прыедзе, у яго свінка.
Сцяпашка: Ой, Хрушачка, мабыць, ляжыць зараз у ложку?
Філя: Ты што, звар’яцеў, яны толькі ўчора пазнаёміліся!!!

Інтэлігент ніколі не скажа “ананіст”!
Ён скажа – масажыст хрэнаў!

Прыходзіць сакратарка да шэфа і пытае:
- Я што, звольнена?
- Не, канешне!
- А чаму канапу з кабінета прыбралі?

Жанчыны – дужа дзіўныя стварэнні. Яны замазваюць сінякі пад вачыма і намазваюць іх над вачыма.

Мужык прачынаецца ранкам з жудаснага бадуна, расплюшчвае вочы, галава баліць, азіраецца навокал: фуууу, дома… устае з ложка, абмацвае сябе – ё-маё, у піжаме… у жыцці піжаму не апранаў…
Бачыць – на туалетным століку шклянка вады, таблетка аспірыну і цыдулка ад жонкі: “Каханы, сняданак на стале, усё прыбрала, твая навекі – жонка”. Мужык у поўным неразуменні, выпівае таблетку і ідзе ў ванны пакой… па дарозе выяўляецца, што кватэра не тое што чыстая – проста вылізана да бляску; сын сядзіць у сябе ў пакоі, робіць урокі…
- Сынок, а што ўчора было?
- Ты прыйшоў п’яны, як звычайна пад ранак… Аббляваў усю гасцёўню, нагадзіў міма унітаза, пабіў на кухні ўвесь посуд, паставіў маці фінгал пад вокам…
- Ну і што здарылася з маці, з кватэрай?
- Ааа, ты пра гэта! Проста калі цябе мама ўкладвала спаць і пачала сцягваць з цябе нагавіцы – ты закрычаў: “пайшла на хрэн, сцерва – я жанаты!!!”.

Пятро імкліва ўрываецца дамоў, кідаецца да жонкі на шыю, цалуе яе, атрымлівае пацалунак і кажа:
- Ну, а зараз скажы, як я табе без вусоў?
- Ах, гэта ты? – адказвае жонка расчаравана…

Дзве бландзінкі застралі ў ліфце.
Адна крычыць:
- Памажыце! Памажыце!
Другая:
- А давай крычаць разам.
- Давай.
Абедзве:
- Разам! Разам! Разам!

Дзіўнае жыццё: кахаеш адну жанчыну, жывеш з другой, спіш з трэцяй, дзеці ад чацвёртай, любіць цябе пятая, і гэта пятая – твая маці…

Адкрыты сакрэт шчаслівага сямейнага жыцця! Аказваецца, для гэтага жонка павінна быць “жаўруком”, а муж – “савой”.
Тады жонка не бачыць, якім муж прыходзіць дадому, а муж не бачыць, якой яна прачынаецца раніцай!

Па БТ ідзе дзіцячая перадача:
- Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі! Калі вы пачуеце, што вашы бацькі альбо іншыя сваякі і знаёмыя лаюць наш любімы ўрад і нашага ўсенароднаабранага прэзідэнта, напішыце нам пра гэта на адрас: г. Менск, пр-кт Дзяржынскага, 19/17, перадача “КДБгэдэйка”. З нецярпеннем будзем чакаць вашыя лісты, дарагія дзеці!

Прафесар пытаецца ў студэнта на экзамене:
- Якая форма Зямлі?
- Круглая.
- А як гэта даказаць?
- Няхай будзе квадратная, я не настойваю.

Суд адхіліў іск журналісткі і прызнаў рэплікі Кіркорава абсалютна карэктнымі. На гэта рашэнне журналістка адрэагавала яшчэ больш карэктна…

Згодна пасляматчаваму пратаколу данецкі “Шахцёр” разграміў “Барселону” з лікам 12:1. Еўрапейскія назіральнікі не прызнаюць вынікі матча, таму што суддзя дазволіў данецкай камандзе падвысіць яўку футбалістаў на поле да трыццаці чалавек, якія гралі пяццю адкрапляльнымі мячамі!

Студэнт у сталоўцы падсаджваецца за стол да выкладчыка. Той яму кажа:
- Гусь свінні не таварыш!
Студэнт:
- Ну, я паляцеў, – і сыходзіць. Выкладчык вырашыў заваліць яго на іспыце, але студэнт адказаў на “выдатна”. Выкладчык задае пытанне:
- Вы ідзеце па дарозе і бачыце 2 торбы: адна з розумам, другая з золатам. Якую вы возмеце?
- З золатам!
- А я бы ўзяў з розумам.
- Каму чаго не хапае.
Выкладчык піша ў залікоўцы “казёл” і той, незаўважыўшы, сыходзіць. На наступны дзень студэнт вяртаецца і гаворыць:
- Прафесар, вы мне ў залікоўцы распісаліся, а адзнаку паставіць забыліся.

Прапанова схадзіць у рэстарацыю заканчваецца сэксам часцей, чым проста прапанова заняцца сэксам.

У адной эфіёпскай сям’і нарадзілася чатырнаццатае дзіця. Стомленыя бацькі назвалі яго “Апошні”. Аднак гэта не дапамагло і праз год нарадзілася пятнаццатае. Гэтага назвалі “Постскрыптум”.

Грамадзяне! Беражыце прыроду – адпачывайце ў Турэччыне!

На міліцэйскім участку звоніць тэлефон:
- Ратуйце, – чутно ў слухаўцы. – Дапамажыце!
- Зараз выязджаем, – кажа інспектаp. – Але што здарылася?
- У пакой уварвалася кошка!
- Пpабачце, але па такіх дробязях міліцыю не турбуюць. Хто вы?
- Як гэта хто? Папугай, канешне!

– Вы любіце дзяцей? – пытае гаспадар маладую няню, якую наймае на працу.
– Безумоўна! Але я вам буду вельмі ўдзячная, калі вы будзеце перасцерагацца!

На БТ патрабуецца дыктарка-заіка для вяшчання на аўдыторыю бландзінак.

Едзе ізраільская экскурсія па Нямеччыне, па месцах II Сусветнай вайны: канцлагеры, месцы бітваў і да т. п. Ламаецца ў іх аўтобус, і кіроўца-немец грукае ў суседні дом.
Адчыняе яму тыповы бюргер: у адной руцэ сасіска, у другой – цёмнае піва.
Кіроўца пытае:
- Ці не маглі б вы мне дапамагчы. Тут такая справа, вязу габрэяў ў канцлагер, а аўтобус зламаўся.
– Прабач, сябра, нічым не магу дапамагчы – у мяне нават мікрахвалеўкі няма.

Філіп у перакладзе з грэцкай азначае “той, які любіць коней”. Мне асабіста без розніцы, але перад Пугачовай і Стоцкай неяк няёмка.

Муж пpыносіць дахаты папугая і гаворыць:
- Hа аўкцыёне я аддаў за яго дзвесце фpанкаў. Яго хацелі набыць дзесяць чалавек… Але самае цікавае – я нават не ведаю, ці размаўляе ён?
- Як гэта, ці размаўляю я? – балбоча папугай. – А хто ж тады падвышаў кошт?

Псіхіятр:
- Дык вы гаворыце, што плаціце падаткі з радасцю? І калі гэта ў вас пачалося?

Два этычныя пытанні.
1) Вы знаёмы з цяжарнай жанчынай, якая ўжо мае 8 дзяцей. Два з іх – сляпыя, тры – глухія, адзін – разумова адсталы, сама яна хворая на сіфіліс. Ці параеце Вы ёй зрабіць аборт?
Але перш чым адказаць на гэтае пытанне, адкажыце на другое:
2) Адбываюцца выбары сусветнага лідэра і Ваш голас – вырашальны. Кароткія характарыстыкі кандыдатаў:
а) Звязаны з палітыкамі, якія падазраюцца ў злачынствах, стала кансультуецца з астролагам, мае дзвюх палюбоўніц, курыць трубку і выпівае штодня 8-10 марціні.
б) Двойчы вышыбалі са службы, мае звычку спаць да 12, у інстытуце быў заўважаны ва ўжыванні опіюму, кожны вечар выпівае пляшку віскі.
в) Герой вайны, вегетарыянец, зрэдчас п’е піва, не паліць, ні ў якіх матрыманіяльных сувязях не заўважаны.
Каго ж Вы выбіраеце? Адказалі?
Тады яшчэ два словы пра кандыдатаў:
а) Уінстан Чэрчыль
б) Франклін Д. Рузвельт
в) Адольф Гітлер
Цяпер Вы гатовы адказаць на самае першае пытанне. Калі Вы параілі зрабіць аборт – Вы толькі што забілі Людвіга ван Бетховена.

У купэ цягніка сядзяць немец, амерыканец, кітаец і турак. Сядзяць, маўчаць. Кожнага распірае жаданне паказаць сваю перавагу перад іншымі.
Кітаец устае, падыходзіць да акна, выцягвае з торбы пакет з рысам і выкідае ў фортку са словамі:
– У нас гэтага дабра завалісь!
Тут жа падыходзіць да акна амерыканец і вы-кідае пачак даляраў:
– У нас гэтага дабра завалісь!
Посля гэтага турак падсаджваецца да немца і шапоча яму на вуха:
– Толькі без глупстваў!

Гаспадар схаваў ад жонкі пляшку гарэлкі ў гадзіннік з зязюляй.
Пpайшоў некаторы час, адчыняецца гадзіннік і адтуль выпаўзае зязюля:
- Мужык, колькі часу?
- Дзевяць гадзін.
- Тады ку-ку!

– Прабачце, спадарыня, вы часам не ведаеце, што ядуць на сняданак цнатлівыя дзяўчыны?
– Не, не ведаю.
– Я так і падумаў!

Пры Леніне было як у тунэлі: вакол цемра, наперадзе святло. Пры Сталіне – як у аўтобусе: адзін кіруе, палова сядзіць, другая палова трасецца. Пры Хрушчове – як у цырку: адзін гаворыць, усе смяюцца. Пры Брэжневе – як у кіно: усе чакаюць заканчэння сеанса.

Дзярждума ўхваліла законапраект аб новым парадку выбараў губернатараў. Наступны этап развіцця дэмакратыі ў Расеі – для кандыдатаў у прэзідэнты трэба будзе згода прэзідэнта.

У Маскве прайшла акцыя – “Очисти город от мусора”. У выніку акцыі забіты 23 супрацоўнікі міліцыі…

Раніцай едзеш на лецішча, на свежае паветра і прыроду – а ўвечары вяртаешся з гэтага абрыдлага гарода.

Дзеці на заднім сядзенні аўтамабіля з’яўляюцца крыніцай інцыдэнтаў.
Інцыдэнты на заднім сядзенні аўтамабіля з’яўляюцца крыніцай дзяцей.

Мужык пайшоў у тайгу на паляванне. Заблукаў. Ноч. Холад. Жахліва. Стаіць, енчыць:
- Ау! Дапамажыце! Ёсць тут хто-небудзь?
Раптам адчувае, нехта ззаду да пляча дакранаецца. Абарочваецца – там вялізны мядзьведзь, пытае:
- Ну я ёсць! Лягчэй стала?

Дзяўчаты – як марозіва: спачатку халодныя, потым таюць, затым – ліпнуць.

У студэнта 2 святы. Гэта Новы год і Кожны дзень.

Мужык скардзіцца сябрам:
- Мяне гэтыя сакавіцкія каты задалбалі! “Мяў ды мяў”… Я на іх ужо сабаку выпускаў…
- І што каты?
- Ды што каты… Шчаняты нікому не патрэбны?

- Вы чулі, Лукашэнка можа ў любы час падаць у адстаўку!
- Ты што, з глузду з’ехаў?!
- Паглядзіце самі… Вось Канстытуцыя: Арт. 87: “Прэзідэнт можа ў любы час падаць у адстаўку”!

У сярэднявечнай Беларусі эпідэмія халеры. Адзін мясцовы жыхар бачыць, як нейкі незнаёмы падыйшоў да крыніцы са шклянкай з яўным намерам напіцца.
Беларус крычыць яму:
– Не пі адтуль – тут халера, заразішся!
Незнаёмы паварочвае і перапытвае:
– Чего говоришь?
Беларус адказвае:
– Я говорю, дорогой – пей медленно: вода очень холодная, горло простудишь…

Паставілі неяк перад матэматыкам, фізікам і філосафам такую задачу: скокнуўшы з вышкі, трапіць у басейн з вадой памерамі 1 х 1 метр. Ну, філосаф прыгадаў Платона і Арыстоцеля, і спадзеючыся на ўдачу, скокнуў і… трапіў!
Фізік вымерыў тэмпературу вады, хуткасць і кірунак ветру, вышыню вышкі, усе вылічыў, скокнуў і… трапіў!
Матэматык палічыў колькасць прыступак на лесвіцы вышкі, глыбіню і плошчу басейна, доўга нешта вылічваў… Скокнуў і… паляцеў уверх – у знаку памыліўся…

Можна вывесці дзяўчыну з вёскі, але вёску з дзяўчыны вывесці практычна немагчыма.

Сям’я замяняе ўсё. Таму перш чым яе завесці, падумай, што для цябе больш важнае: усё ці сям’я. м

Дэвіз аматараў групавога секса: “Інтым не прапаноўваць!”

Муж і жонка, якія ўжо адзначылі срэбранае вяселле, сядзяць раніцай за сталом, снедаюць. Жонка глядзіць на мужа доўгім поглядам і пытае:
- Толік, калі ласка, скажы мне – ты мяне ўсё яшчэ кахаеш?
Мужык раздражнёна шпурляе відэлец на стол:
- Люся, ну вось патлумач мне – ну навошта пачынаць кожны ранак са скандала?!

1 красавіка – Дзень барацьбы са спамам.
У гэты дзень прынята тэлефанаваць па тэлефонах са спамаўскіх рассылак і мацернымі словамі дзякаваць усім за цікавыя лісты.

Бландзінкі:
- Слухай, а чаму ты не дасылаеш мне SMS-кі?
- Ну дык там думаць трэба што пісаць… прасцей патэлефанаваць.

Ляжыць Шэварднадзэ на падлозе, галаву і плечы засунуў пад канапу. Над ім стаяць байцы спецназу і лёгкімі штуршкамі прапаноўваюць вылезці. Той згаджаецца толькі пасля запэўніванняў, што ён не Амін і яго не прыстрэляць…
- Дазвольце, – абураецца Эдуард Амбросіевіч, – а што вы тут тады робіце і якое ў вас на гэта права? Перабілі ахову, захапілі горад, увялі войскі! Што гэта такое?
- Дык, – адказвае камандзір, – вы месяц назад казалі, што валодаеце дакладнымі дадзенымі пра наяўнасць у Ірака зброі масавага паражэння і пагадзіліся даць тэрыторыю і паветраную прастору для ўдара сіл кааліцыі па яму?
- Казаў…
- А казалі, што не баіцеся ўдара ў адказ іракскіх войскаў па Грузіі?
- Ну казаў…
- Дык вось – яны ўдарылі.
- Якія нафіг… іракцы – вы ж расейцы, з тыповымі разанскімі тварамі!
- А ў нас даверанасць.

Жанчына прыходзіць у аптэку і пытае ў фармацэўта:
– Скажыце, у вас ёсць мыш’як?
– Прабачце, а навошта ён вам патрэбен?
– Мужа атруціць хачу!
– У такім выпадку я не магу вам яго прадаць.
Тады жанчына дастае з сумачкі фотаздымак, на якім яе муж у вельмі цікавай сітуацыі зняты разам з жонкай таго самага фармацэўта! Зірнуўшы на фотку, фармацэўт кажа:
– А, ну калі ў вас ёсць рэцэпт!

Бландзінка:
- Я думала, што мяняць зубную пасту карысна для зубоў, але мой стаматолаг сказаў, што, аказваецца, іх трэба яшчэ і чысціць.

Другая сусветная вайна. Расейская вёска. Хата на краю вёскі. Глыбокая ноч. П’яныя фашысты падыходзяць да хаты, б’юць у дзверы і крычаць:
- Адчыняйце, мы хацець расейскі жаночы піська!!!
Цішыня. Ізноў:
- Адчыняйце, мы хацець расейскі жаночы піська!!!
Адчыняюцца дзверы, выходзіць здаравенны хлапчына, шырэй за дзверы, заспаны, у валасах салома. Працірае вочы і, шырока пазяхаючы, пытае:
-Пі….юлей хіба?

- Прафесар, а два балы за што?!
-Адзін – за тое, што прыйшоў на іспыт, другі – за спробу адказваць.
-А за тое, што я пайду, накінуць не можаце?

Адна бландзінка пытае ў другой:
- Пра што ты марыш?
- Я мрою сустрэць фею, якая падорыць мне сто тысяч даляраў.
- А чаму не мільён?
- Ну, мільён – гэта не рэальна.

- Капітан, а чаму ў нас ва ўсіх каютах вісяць карціны Айвазоўскага?
- Гэта не карціны, боцман… Гэта ілюмінатары!

Сланы выдатна пераносяць бярвенне! Па падліках, адзін слон замяняе 24 Леніна.

Калекцыянер старадаўніх кніг запытвае ў свайго сябра, ці няма ў яго кніг такога кшталту.
- Цяпер ужо няма, – адказвае сябар, – тыдзень таму я выкінуў біблію, якая валялася ў мяне невядома колькі часу, здаецца гэта было выданне… Гут… як яго… Гутэн…
- Гутэнберга? Ты выкінуў біблію Гутэнберга?! Ды гэта ж першая з друкаваных кніг!!! За адзін асобнік гэтага выдання даюць 4 мільёны даляраў!!!
- Ну, за маю, мяркую, ніхто б і гроша не даў, бо нейкі мудак спісаў у ёй усе палі… Здаецца, яго звалі Марцін Лютэр…

Нішто не выклікае такую сумную ўсмешку, як надпіс “тэлефон даверу КДБ РБ”.

Эстонскія кулінары вынайшлі павольнараспушчальную каву…

- А я ўчора з Аленкай цалаваўся!
- Ну, вось, малайчына! А казаў – не п’еш…

Калі не можаш забіць ворага – пасябруй з ім, тады ты зможаш забіць сябра…

Кіраўнікі дзвюх канкуруючых фірмаў сустрэліся на нейкай нарадзе.
- Як жонка? – пытае адзін.
- Дзякуй, добра, – адказвае другі, – а як мая?

- Шаноўная паненка, што вам больш падабаецца, ронда ці менуэт?
- А ронда гэта куды?

Чаму шмат якім мужчынам так падабаюцца бландзінкі?
Таму што яны спадзяюцца, што бландзінкі іх лепш разумеюць!

Прылятае фея да бландзінкі, брунеткі, шатэнкі і кажа:
- Назавіце мне вашую самую істотную перавагу над астатнімі, і калі гэта будзе праўда, то я яе памножу ў два разы, а калі мана, то я знікну і ніколі больш не з’яўлюся.
Праз тыдзень прылятае да брунеткі.
- Ой, вось я падумала і вырашыла, што я самая прыгожая…
Фея бац і знікла…
Прылятае фея да шатэнкі.
- Ой вось я падумала і вырашыла, што я самая сексапільная…
Фея бац і знікла…
Прылятае фея да бландзінкі.
- Ой, вось я падумала…
Фея бац і знікла…

Сядзела ў хаце, глядзела ў вакно, дзяўчаты ў двары курылі траву. Потым прыехала міліцыя і іх забрала. Цяпер пакутую – з аднаго боку, я пазбавіла іх ад наркотыкаў, а з другога – з кім жа я буду гуляць, наперадзе ж цэлае лета…

Жаночы савет – гэта такі орган, куды ўваходзіць як мінімум тры члены…

Ноччу ў падвале інстытута ў вялікага катла сабралася шмат студэнтаў. Адзін, каб завесці размову, кажа:
- Не падабаецца мне наш дэкан.
Другі, аблізваючы лыжку:
- Не падабаецца – не еш!

Вырашылі неяк вучоныя параўнаць разумовыя здольнасці міліцыянта і малпы. Пасадзілі малпу ў высокую клетку, а ў клетцы зверху падвесілі банан. Малпа скакала-скакала хвілін 10, потым бачыць – у кутку кій ляжыць. Бярэ кій і збівае банан. Заводзяць у клетку міліцыянта і кажуць яму:
- Дастань банан!
Міліцыянт скокаў гадзіны 2, ужо зусім мокры. Ужо вучоныя не вытрывалі, гавораць:
- Слухай, чаго ты скачаш? Вунь жа кій ляжыць.
Міліцыянт:
- Навошта мне кій? Мне банан патрэбны!

Мужык падыходзіць да перакладчыка ангельскай мовы:
- Слухай, як перакласці выраз “I don’t know”?
- Я не ведаю.
- Вось блін, ніхто не ведае.

Калі ўвесь час хацець – часу магчы ўжо не застаецца.

Вось так марыш усё жыццё: віно, карты, жанчыны… А атрымліваецца: піва, даміно, жонка…

Начальнік – падначаленаму:
- Чаму вы спазніліся на работу на 2 гадзіны?
- Еду ў трамваі, гляджу – рэклама антэны “Джэнерал”, прачытаў і вырашыў вярнуцца.
- І што ж там такога напісана, каб не пайсці на працу?!
- «У твайго суседа ўжо стаіць».

У кабінет акушэра, павольна перасоўваючы незгібаемыя ў каленях ногі, заходзіць хлопец:
- Доктар, мяня зараз ледзь не збіла машына, і я са страху, здаецца, радзіў!
- Гэта немажліва – вы ж мужчына!
- Так, але я ж “блакітны”.
- Усё роўна, мужчына не можа нарадзіць!
- Што ж тады ў мяне ў нагавіцах?..

Некаторые людзі на грошы, якіх у іх няма, набываюць рэчы, якія ім на фіг не патрэбны, каб спадабацца людзям, якіх яны і бачыць не хочуць!

Прыватная аб’ява:
Пахудзець за адну ноч! Маша і Света.
Не Гербалайф!

Калі мужчына згаджаецца з жанчынай – то альбо ён яе кахае, альбо яму “да лямпачкі”.

- У вас дэфект мовы? Вы заікаецеся? Не вымаўляеце літару Р? Новы сродак! Імунаацэлістонатрыйхлорагідракарбадон! Пытайце ў аптэках!

- Беларусь – краіна загадкавая.
- Чаму?
- А дзе ты бачыў дзяржаву, названую ў гонар трактара?

- Госпадзі, зрабі так, каб было не так!

Святкаванне дня народзінаў. Першы тост павінна сказаць (і потым, натуральна, выпіць) абсалютна няп’ючая лепшая сяброўка імянінніцы. Ну, падымаецца гэтая дзяўчына з кілішкам чагосьці там спіртнога і выдае:
- Ой, вы ведаеце, я ніколі ў рот не брала…
Паўза. Народ маўчыць. І тут нейкі дзядзька, жадаючы ўлагодзіць няёмкасць, супакойвае:
- Ды я таксама нячаста бяру, але сёння можна…

Размаўляюць дзве сяброўкі. Адна з іх скардзіцца:
- Стамілася я са сваім мужам. Ён у мяне шахцёр, а шахцёры, сама ведаеш, народ шалёны, нічога не баяцца. Як нап’ецца – ніхто з ім зладзіць не можа, усё б’е, усё знішчае і нават міліцыя з ім не звязваецца… А твой муж – афіцэр-дэсантнік, мусіць яшчэ горш? Усё ж такі дзве чачэнскія вайны прайшоў! Герой! Арол! Ардэнаносец!
- А я ведаю два словы, пасля якіх ён адазу становіцца рахманым як кацёнак! Толькі я іх вымаўляю – і ён адразу паўзе пад ложак і не вылязае адтуль да наступнай раніцы.
- Цікава, якія ж гэта два словы?
- АЛАХ АКБАР!

Прaшу вас налічыць мне стыпендыю ў сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам, выкліканым адсутнасцю стыпендыі.

Ад Пятрова сышла жонка. Потым у яго ўгналі машыну, збег сабака. Потым звольнілі з працы. Але яго горыч не была б поўнай без горкага шакаладу “Россия”.

- Я жаніцца хачу.
- Дык жаніся, хто табе не дае?
- Ніхто!!!

Таня вярнулася дамоў з першай у сваім жыцці вечарыны…
Маці пытае:
- Ну, як – ты паводзіла сябе там добра?
- Ой, мама! Калі верыць Дзіме – я паводзіла сябе непараўнана!

Навіны рынку праграм: выйшла расейская версія Windоws ХР у перакладзе Гобліна.

- Ці можна пры непрыгожым мужу спадзявацца, што будуць прыгожыя дзеці?
- Можна. Калі спадзявацца не толькі на мужа.

Ветэрынарны інстытут. Сесія. Заходзіць студэнт і выцягвае білет з пытаннем “Ці можна зрабіць карове аборт і як?” Студэнт разумее, што ён нічога не ведае … просіцца ў экзаменатара, каб яго адпусцілі… выходзіць, бегае па ўсім інстытуце – ніхто не ведае. Думае – “можа ў туалеце нехта ёсць?” – заходзіць, бачыць – наркаман, ну і пытаецца: “Можа хоць ты ведаеш, ці можна зрабіць карове аборт?”
- Ну ты папа-а-аў!

Чаму 12 красавіка п’яныя касманаўты не б’юць шапікі і не купаюцца ў фантане ля кінатэатра “Беларусь”? Не чапляюцца да напужаных мінакоў з пытаннем “Ты, блін, на якой арбіце лятаў?”

Сустракаюцца два студэнты ў час сесіі.
- Ну што, як маешся?
- Ды ўсё паршыва!
- Што не так?
- Ды вось, учора хадзіў здаваць…
- І як?
- Ну, значыць, падсаджваюся я да выкладчыка… а яна як зараве: “ПРЭЧ АДСЮЛЬ!!! ГЭТА ЖАНОЧЫ ТУАЛЕТ!!!”

- Чаму ўсе жанчыны ходзяць на абцасах, фарбуюцца і ўвесь час надушваюцца?
- Таму што яны ўсе маленькія, страшныя і смярдзючыя!

Студэнтка здае іспыт. Нарэшце прафесар кажа:
- Ну добра, вам можна паставіць троечку з нацяжкай. Але спачатку нацяжка.

Па апошніх даследаваннях вучоных паленне, няўмеранае ўжыванне алкаголю, пераяданне, маларухомы лад жыцця істотна скарачае працягласць жыцця…Пры гэтым высветлілася, што ранішнія прабежкі, ужыванне здаровай ежы і адмаўленне ад шкодных звычак можа істотна падоўжыць ваша ўбогае існаванне…

ПАРАДЫ ЭКЗАМЕНАТАРУ
1. Перш за ўсё растлумачце таму, хто здае экзамен, што ўся яго кар’ера можа разваліцца праз няправільны адказ. Падкрэсліце важнасць сітуацыі. Пастаўце яго на месца з самага пачатку.
2. Адразу задайце найцяжэйшыя пытанні. Калі першае пытанне досыць тяжкае або заблытанае, студэнт пачне занадта нервавацца, каб адказваць на другія пытанні, якімі б простымі яны ні былі.
3. Звяртаючыся да таго, у каго прымаеце экзамен, захоўвайце стрыманасць і сухасць, з экзаменатарамі ж будзьце вельмі вясёлыя. Эфектна звяртайцеся час ад часу да другіх экзаменатараў з кплівымі заўвагамі што датычаць адказаў студэнта, ігнаруючы яго самога, быццам бы яго няма ў памяшканні.
4. Прымусьце студэнта рашаць заданне вашым метадам, асабліва калі гэты метад незвычайны. Сэнс ва ўскладненні задання, якое без гэтага было б вельмі простым.
5. Змусьце студэнта зрабіць трывіяльную памылку, і хай ён ламае над ёй галаву як мага даўжэй. Адразу ж пасля таго, як ён заўважыць памылку, але акурат перад тым як ён сцяміць, як яе паправіць, грэбліва папраўце яго самі. Гэта вымагае вялікай праніклівасці і дакладнасці выбару моманту, што дасягаецца толькі шматгадоваю практыкай.
6. Калі студэнт пачне тануць, ніколі не дапамагайце яму выкараскацца. Пазяхніце і перайдзіце да наступнага пытання.
7. Не дазваляйце яму задаваць выясняючыя пытанні і ніколі не паўтарайце свае з’ясненні і цверджанні.
8. Надзеньце чорныя акуляры. Непранікальнасць нэрвуе.
9. Задавайце час ад часу пытанні кшталту: “Хіба вы не праходзілі гэтага ў пачатковай школе?”
10. Заканчваючы экзамен, скажыце спачувальна: “Добра, ідзіце. Мы вас выклічам.”

У мяне дзве навіны: добрая і дрэнная.
- Пачынай з дрэннай.
- Прэзерватывы я не купіў.
- А якая добрая?
- Дзяўчаты таксама не прыдуць!

Даішнік спыняе машыну. Кіроўца адчыняе акно і гаворыць:
- Добры дзень, вось дакументы.
З задняга сядзення раздаецца голас:
- Тата, а дзе казёл?

Перад калядамі настаўніца пытае дзяцей:
- Заўтра мы адзначаем Раство Хрыстова. А ці ведаеце вы, дзе Ісус Хрыстос цяпер?
Машанька:
- Ён у маім сэрцы!
Мішанька:
- Ён на нябёсах!
Вовачка:
- Ён у нас дома ў прыбіральні!
Настаўніца:
- Што-о-о-о-о?!
Вовачка:
- Ей-Богу, кожную раніцу тата падбягае да прыбіральні, дзёргае за ручку, потым б’е кулаком у дзверы і крычыць “Госпадзі Ісусе! Ты ўсё яшчэ там?!”

Уклаўшы дзіця спаць, муж прапаноўвае жонцы заняцца каханнем. Яна просіць пачакаць трошкі, пакуль сын засне. Праз пэўны час муж паўтарае просьбу, але жонцы здаецца, што дзіця яшчэ недастаткова моцна спіць. Раззлаваны муж ідзе на кухню. Там, не ведаючы чым заняць сябе, бачыць на падаконніку бутэльку шампанскага. Бярэ яе, са стрэлам адчыняе, налівае сабе келіх шампанскага і з задавальненнем п’е. Сын, пачуўшы стрэл, уздымае галаву і кажа:
- Ну што? Давыпендрывалася! З-за тваёй упартасці бацька на кухні застрэліўся!

Пазнаёміліся ў рэстарацыі ў Амстэрдаме з галандцам сталага ўзросту. Загаварылі пра вайну.
- Так, – гаворыць галандзец, – немцы і ў нас лютавалі – забіралі ровары і на месца не ставілі!!!

Па БТ ідзе дзіцячая перадача:
- Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі! Калі вы пачуеце, што вашы бацькі альбо іншыя сваякі і знаёмыя лаюць наш любімы ўрад і нашага ўсенароднаабранага прэзідэнта, напішыце нам пра гэта на адрас: г. Менск, пр-кт Дзяржынскага, 19/17, перадача “КДБгэдэйка”. З нецярпеннем будзем чакаць вашыя лісты, дарагія дзеці!

Згодна пасляматчаваму пратаколу данецкі “Шахцёр” разграміў “Барселону” з лікам 12:1. Еўрапейскія назіральнікі не прызнаюць вынікі матча, таму што суддзя дазволіў данецкай камандзе падвысіць яўку футбалістаў на поле да трыццаці чалавек, якія гралі пяццю адкрапляльнымі мячамі!

Археолагі знайшлі шкілет маманта на глыбіні 30 метраў – гэта чарговы раз даказвае, што маманты жылі ў норах.

Калі арбітальная станцыя “Мір” мела ўсе выгоды, – тады чаму касманаўты ўвесь час выходзілі ў адкрыты космас?

Выхаваны чалавек ніколі не скажа: “Пайшоў, і хрэн з ім!”
Ён скажа: “Пайшоў, захаваўшы годнасць!”

Сядзяць дзве старушкі на ганку, грэюцца на вясеннім сонейку. Сядзяць, сядзяць, і вось адна кажа другой:
- Маня, штой-та тут падаллю смярдзіць. Маня?.. Маня?… МАНЯ?!

У нядзелю ўвечары муж і жонка збіраюцца прагуляцца. Жонка, прыхарошваючыся каля люстэрка, кажа мужу:
- Ну, як я выглядаю?
- Ты заўсёды, радасць мая, выглядаеш выдатна. Да таго ж, хутка сцямнее…

Часопіс “Работніца” аб’явіў конкурс на тэму “Ці ведаем мы жанчын?” Перамог хлопчык Пеця Іваноў, 10 гадоў. Абураны чытач піша ліст у рэдакцыю:
“Што гэта такое! Мне 65 гадоў, я ведаю жанчын з 12 гадоў, а вы аддалі прыз нейкаму хлопчыку!”
У рэдакцыі яму адказваюць:
- На першае пытанне нашага конкурса “У якім месцы ў жанчын самыя кучаравыя валасы?” Пеця адказаў правільна – у Цэнтральнай Афрыцы. А вы што адказалі?
Ды яшчэ і намалявалі!
На другое пытанне нашага конкурса “Як называецца галоўны орган у жанчын?”
Пеця адказаў правільна – Сусветная Жаночая Федэрацыя. А вы што адказалі?
Ды яшчэ і намалявалі!
І нарэшце, на трэцяе пытанне нашага конкурса “Чаго жанчыны чакаюць з нецярплівасцю кожны месяц?” Пеця адказаў правільні – новы нумар часопіса “Работніца”.
А вы што адказалі? Дзякуй, што не намалявалі!

Хлопец прывёў дзяўчыну да сябе дадому. Ну пасядзелі, выпілі, быццам бы ўсё ідзе да таго… як раптам званок у дзверы. Хлопец адчыняе дзверы, за дзвярыма стаіць незнаёмы мужык:
- Добры дзень, я Ленін…
Хлопец дае яму ў морду і зачыняе дзверы са словамі:
- Зусім з розуму павыходзілі…
Тут зноў званок, хлопец адчыняе:
- Прабачце, але я Ленін…
Зноў удар па рожы. Дзверы зачыняюцца. Зноў званок. Хлопец раз’юшаны, адчыняе дзверы, там той жа мужык, размахваючы рукамі:
- Калі ласка, не бейце, я Ленін бацька.

Муж чытае газету і кажа жонцы:
- Я заўсёды казаў, што жанчыны занадта балбатлівыя. Вось тут пішуць, што жанчына ў дзень вымаўляе 2200 словаў, а мужчына – толькі 1100.
- А гэта таму, што жанчыны вымушаныя ўсё паўтараць двойчы!
- Што?

Што рабіць, калі ваша жонка прыйшла з кухні і пачала лаяцца на вас?
- Скараціць ланцуг.

Муж жонцы ў ложку:
- Мілая, а ў цябе бывае аргазм?
- Бывае.
- А чаму ты ніколі не кажаш мне пра гэта?
- Ну, дарагі, не магу ж я табе пры гэтым кожны раз тэлефанаваць на працу!

Маленькі хлопчык сядзіць на лаўцы ў парку і жуе адну цукерку за другой. Пасля шостай цукеркі мужык з лаўкі насупраць кажа:
- Сынок, есці так шмат цукерак нельга! Пагоршацца зубы, будзеш тоўстым…
- А вось мой дзядуля дажыў да 106 гадоў…
- І што, ён еў па шэсць цукерак у дзень?
- Не, ён проста не лез не ў сваю справу…

Студэнт запрашае дзяўчыну на сустрэчу. Гуляюць яны па горадзе і праходзяць міма рэстарана. Дзяўчына кажа:
- Ой, як смачна пахне!
- Табе спадабалася? Хочаш, яшчэ раз пройдзем?

Я тут стул для сваёй цёшчы майструю!
- И шмат яшчэ засталося?
- Ды не… Засталася толькі праца для электрыка.

Як розныя народы пераносяць нізкія тэмпературы:
+10 градусов: Амерыканцаў трасе. Расейцы саджаюць гуркі ў агародах.
+1,6: У італьянцаў не заводзяцца машыны. Расейцы ездзяць з адчыненым шклом.
0: У Амерыцы замярзае вада. У Расеі вада загусцявае.
-17.9: У Нью-Ёрку ўключаюць ацяпленне. Расейцы апошні раз у сезоне выязджаюць на пікнікі.
-42: У Еўропе не функцыянуе транспарт. Расейцы ядуць марозіва на вуліцы.
-73: Фінскі спецназ эвакуіруе Санта-Клауса з Лапландыі. Расейцы апранаюць вушанкі.
-114: Замярзае этылавы спірт. У расейцаў дрэнны настрой.
-273: Абсалютны нуль, спыняецца атамарны рух. Расейцы сварацца: “Холадна, блін!”
-295: У каталікаў у адзе замярзаюць чэрці. Расейская зборная па футболе становіцца чэмпіёнам свету.

Віця вельмі хацеў ровар. А тата аказваецца патраціў усе грошы на сваю сакратарку. Віця нічога не сказаў тату. Ён сказаў маме. А мама нічога не сказала Віцю. Яна сказала тату. А тата нічога не сказаў ні маме, ні Віцю. Ён проста набыў ровар і надзеў яго Віцю на галаву.

Першы:
- А вось бы накупіць кітайскіх гадзіннікаў па танных коштах, на машыне часу махнуць ў мінулае год на 20, там іх загнаць па высокіх коштах і накупіць на атрыманыя грошы даляраў па 60 капеек!
Другі:
- Альбо лепш вынайсці такую машыну, як Ксеракс, толькі для прадметаў, а потым узяць кавалак золата, і ксерыць яго, ксерыць! Трэці (галоўны):
- Так, шаноўныя міністры… яшчэ будуць прапановы па аздараўленні эканомікі?

Два сібіракі ловяць рыбу. Адзін прамаўляе:
- Кепска.
Мінае паўгадзіны, другі пытае:
- Што кепска?
Яшчэ праз паўгадзіны першы адказвае:
- Кепска, што ты з маёй жонкай спіш.
Праз паўгадзіны другі кажа:
- Не зразумееш вас. Табе не падабаецца, а яна ў захапленні…

Што гаворыць дзяўчына пасля першай ночы з мужчанам?
Англічанка прачынаецца, запальвае цыгарэту, штурхае спячага партнёра і кажа: “Цікава, што б сказала мая мама, калі б даведалася, што я палю?”
Францужанка прачынаецца, штурхае партнёра і кажа: “Хлопец, як цябе завуць?”
Расейка прачынаецца, штурхае партнёра і кажа: “Вань, а Вань, давай ажэнімся, а?”

Анджэле Дэвіс у СССР дужа спадабаўся фільм “Чапаеў”. Асабліва месца “вось усіх белых выражам, і настане шчаслівае жыццё”!

Вядомая прыказка: хто не рызыкуе, той не п’е шампанскага. З яе зусім лагічная выснова: хто п’е шампанскае – той рызыкуе.

- Скажыце, у вас булачкі салодкія?
- У нас і паміж булачак някісла…

- Жонка, я заўтра з суседам на рыбалку пайду?
- Гэта з якім, дарагі?
- з Сымонам.
- Толькі не з ім!
- Чаму?!
- Бо мне дома зусім сумна будзе…

Заіка заходзіць у краму за хлебам, падыходзіць да прадаўшчыцы:
- Хх..Хх..Хх..
- Халвы?
- Не Хх..Хх..Хх..
- Халвы?
- Не Хх..Хх..Хх..
- Ідзі патрэніруйся, потым прыходзь!
Заходзіць за касу і трэніруецца:
- Хххлеба, Ххлеба…
Падыходзіць зноў:
- Хх..Хх..Хх..
- Халвы?
- Не Хх..Хх..Хх..
- Халвы?
- Хрэн зз імм, ддавай ххалвы.

У старажытнасці, калі захопнікі бралі штурмам горада, яны забівалі мужчын і гвалцілі жанчын. Менавіта таму гордыя, але жыццелюбівыя шатландцы пачалі насіць спадніцы.

ЗША. Сядзіць расейскі разведчык з агентам на лаўцы. Той і кажа:
- Паслухай, я табе перадаў сакрэтную інфармацыю! Гэта што, значыць – я шпіён?!
Той яго суцяшае:
- Ды не, шпіён гэта я… А ты проста здраднік…

Калі вы запрасілі дзяўчыну карміць рыбак, а акварыума ў вас ніколі не было, адчыніце хаця б банку шпротаў. Звычайна, пакрашыўшы туды хлеба, дзяўчаты пачынаюць здагадвацца, навошта іх паклікалі.

Маленькая дзяўчынка нечакана забягае ў спальню бацькоў і бачыць, што маці сядзіць на бацьку:
- Што гэта ты робіш, мама?
- Бачыш, Марыська, у таты вельмі вялікі жывот. Я яму раблю адмысловы масаж, каб жывот стаў меншы.
- Тады ты дарма стараешся; калі ты сыходзіш на працу, прыходзіць суседка і яго па новай надувае.

Калі вы набудзеце ў нас табурэтку – то ў падарунак атрымаеце вяроўку і мыла.

“Прэзідэнт зрабіў траціну дэпутатаў жанчынамі”.
А.Морава, міністр працы РБ.

Цягнік доўга ішоў у тунэлі ў поўнай цемры.
- Вось, Маша, я не ведаў, што тунэль такі доўгі, мы б паспелі…
- А хіба гэта быў не ты?

Жанчына на прыёме ў стаматолага мужчынскага пола. Ляжыць на крэсле, рот у замарозцы, доктар штосьці старанна свідруе. Тут у пацыенткі пачынае разрывацца мабільнік. Пасля пятага званка ўрач не вытрымлівае: шалёна хапаецца за трубку:
- Алё!!!
- Алё!!! (таксама мужчынскі голас).
Урач: – Ты хто??!!
- Муж!!!
- Слухай, муж, я зараз кончу, яна сплюне і ператэлефануе!!!

У дадатак да мыла для інтымных месцаў “Дав” расейская фірма “ххх” выпусціла на рынак паласканне для рота “Взяв”.

У палітыцы галоўнае – заўсёды трымацца на плаву, таму добрыя людзі там не затрымліваюцца.

Дама (плачучы):
- Ды дурніца я, дурніца! Я яму падчас вячэры гавару:
– Як жа ты свініну ясі, ты ж абрэзаны! – і тут яго жонка я-а-а-аак… (рыданні).

Гарадскія навіны:
У гарадскім заапарку знік слон (ужо пяты за гэты год). Міліцыя прадпрымае ўсе меры для пошуку жывёліны, аднак выкрадальнікі зноў не пакінулі ніводнага доказу або зачэпкі.
Пасля невялікага перапынку зноў адчыніла дзверы крама мясной прадукцыі “Слонік”.

Па-мойму, дарыць маладзіцам на дзень народзінаў мяккую цацку – гэта моветон! На дзень народзінаў маладзіцам трэба дарыць цвёрдую цацку!

- Доктар, а тапкі ў лякарню браць?
- А якога яны ў вас колеру?

Па дасягнутай дамове Расея будзе прадаваць Украіне газ па $230, а Украіна будзе купляць яго ў Расеі за $95. Калі аб гэтым празналі ў Ізраілі – Шарона хапіў удар.

Прадае грузін на рынку сала, падышоў мужык, адрэзаў і пакаштаваў:
- М-м-м, якое смачнае, чым свінню карміў?
- Хлэбом карміў – з гонарам гаворыць грузін.
Мужык дастае пасведчанне міліцыянта:
- Хлебам карміць нельга, штраф.
Аддаў грузін штраф, вельмі злы на ўсіх. Падыхо­дзіць іншы мужык. Адразае сала. Спрабуе:
- М-м-м, якое смачнае сала. Чым свінню карміў?
Грузін са злосцю:
- Дэрмом карміў!!!
Мужык дастае пасведчанне санэпідстанцыі:
- Дзярмом карміць свінняў нельга, плаціце штраф.
Аддаў грузін грошы, яшчэ злейшы стаў. Падыхо­дзіць трэці мужык, спрабуе сала:
- М-м-м, якое смачнае сала. Чым свінню карміў?
- Чым карміў, чым карміў!!! Нічым не карміў!!! Дэньгі даваў, а он сам есці хадыл!

З жыцця. На планёрцы ў летнім лагеры. Прыводзяць хлопчыка, які падглядваў за дзяўчынамі-важатымі ў душы. З мэтай, тыпу, адчытаць яго… Ну, дырэктар лагера і задае пытанне:
- Спадабалася?
Хлопчык у разгубленасці, праз паўзу выдае:
- Не.
- НЕ?!!!!

Памірае Папа Рымскі. Каля брамы Рая сустракае яго Пётр.
- Як клічуць цябе? – пытае Пётр.
- Я Папа Рымскі!
- Папа, папа, – шэпча сабе пад нос Пётр, – шкада, але папы рымскага ў мяне ў спісе няма…
- Але я ж быў намеснікам Бога на Зямлі!!!
- У Бога ёсць намеснік на Зямлі?! – здзіўлена пытае Пётр, – Дзіўна, я нічога аб гэтым не ведаю…
- Я кіраўнік Каталіцкай Царквы!!!
- Каталіцкая Царква? Ніколі не чуў пра такую… Пачакайце, я спытаю ў Шэфа.
- Шэф, – пытае Пётр у Бога, – там адзін дзівак сцвяр­джае, што ён ваш намеснік на Зямлі, яго клічуць Папа Рымскі – вам гэта аб чымсьці гаворыць?
- Не, але пачакай, спытаем у Ісуса.
Бог і Пётр тлумачаць Ісусу сітуацыю.
- Пачакайце, – кажа Ісус, – я сам з ім пагавару.
Праз 10 хвілін Ісус, смяючыся да слёзаў, прыхо­дзіць назад.
- Памятаеце рыбалоўны гурток, які я арганізаваў 2000 гадоў таму? Ён ДАГЭТУЛЬ ІСНУЕ!

Працаўнікі “Автоваза” ўчора выпусцілі з канвеера 43 будучых дарожна-транспартных здарэнні.

Колькі жанчыну ні кармі – яна ўсё адно бікіні купіць.

Муж вырашыў нечакана наведаць жонку ў каман­дзіроўцы. Прыехаў, адразу ўлезлі ў ложак, бурны сэкс, бурны аргазм. З-за сцяны крыкі:
- Ну кахайцеся цішэй, калі ласка! Я ужо з-за вас пяць начэй не магу заснуць!

На працы жанчына распавядае, што палюбоўнік падарыў ёй залаты ланцужок, а як растлумачыць яго з’яўленне мужу – яна не ведае… Усе пачынаюць даваць парады: скажы, што сяброўка дала панасіць, сама купіла, прэмію на працы далі, і г.д. Адзін мужык раіць:
- Скажы, што знайшла. Мая жонка, напрыклад, нядаўна знайшла бранзалет залаты… А што гэта вы ўсе смяецеся?

Ідзе воўк па лесе – бачыць на паляне заяц задаволены вельмі:
- Прывітанне! Чаго такі радасны?
- А там непадалёк ліса паміж дрэвамі завязла – я скарыстаўся і дзве палкі ёй кінуў.
- Ок, таксама пайду паспрабую.
Вяртаецца і гаворыць:
- Дзве – што! Я чатыры ёй уставіў.
Ідзе мядзведзь:
- Прывітанне, хлопцы! Чаго такія радасныя?
- Там ліса ў кустах завязла – я ўставіў ёй дзве палкі, а воўк чатыры.
Мядзведзь сыйшоў. Вяртаецца і гаворыць:
- Ну, там палак ужо не засталося і я ёй бярвенне засунуў.

Малады чалавек гаворыць сваёй маці:
- Ма, сёння да мяне ў госці прыйдуць тры маладзіцы, і з адной з іх я збіраюся ажаніцца. А ты пастарайся адгадаць, з якой менавіта.
Калі маладзіцы сышлі, ён пытае ў маці:
- Ну і як ты думаеш, з кім?
- Ясная справа – з той, што сядзела ў сярэдзіне.
- Нічога сабе! І як жа ты здагадалася?
- Ды так, інтуіцыя: яна ўжо зараз мяне раздражняе.

Вядома, загадзя не віншуюць, але…
УСІХ жыхароў Эстоніі – З НОВЫМ 2020-м ГОДАМ!

Ёсць дзве рэчы, якія ты не жадаеш пачуць аб сваёй дзяўчыне:
1. Я б яе трахнуў.
2. Я б яе не трахнуў…

У цягніку. Купэ. Едзе сямейка – татка, матуля, сынок. На верхняй паліцы мірна дрэмле грузін. Татка:
- Сынок выйдзі, я тваю маці сфатаграфую.
Сынок выйшаў. Тата задраў маці ногі. Раз-раз, прэзерватыў завязаў і на верхную паліцу. Едуць далей, сумна. Татка:
- Сынок выйдзі, я яшчэ раз маці сфатаграфую.
Сынок выйшаў. Тата зноў задраў маці ногі. Раз-раз, прэзерватыў завязаў і на верхную паліцу. Голас з верхняй паліцы:
- Слухай, дарагой, яшчэ раз будзеш кідаць на маю паліцу выкарыстаную стужку, я табе ўсю сям’ю перафатаграфірую!

Па начах многія аўтамабілі думаюць, што гаспадар згубіўся, і гучна выюць ад страху…

- Ды вы, Паўлік, шалун!
- Ну, не без гэтага.
- Вядома, які ж вы без гэтага шалун…

9-га траўня Нямеччына святкавала Дзень Удзелу.

- А, па-мойму, сябры, Яўген у нашай камандзе – гэта такая ж непатрэбная рэч, як і замежны пашпарт нашага прэзідэнта…

Нябачных вышынь дасягнуў узровень сэрвісу на ўкраінскай чыгунцы! З першага чэрвеня адміністрацыя чыгункі дазволіла карыстацца прыбіральнямі на прыпынках. На ўсёй тэрыторыі Расеі…

Паседжанне суду па ўстанаўленні бацькоўства. Судовы прыстаў:
- З прычыны таго, што меркаваны бацька дзіцяці ад удзелу ў экспертызе адмовіўся, пробы генетычнага матэрыялу былі ўзятыя ў яго бацькоў, то бок бабулі і дзядулі дзіцяці. Праведзеная экспертыза паказала, што меркаваная бабуля (узор J3MS314) насамрэч з’яўляецца бабуляй дзіцяці, а меркаваны дзядуля (узор J4MS314) дзядуляй дзіцяці не з’яўляецца.
Паўза. Істэрычны жаночы голас у зале:
- *ля!.. Благая задума была.. Жорык!.. Жорык!.. Толькі без рук!.. Я табе ўсё растлумачу!..

Паляшук-ветэран дзеліцца ўспамінамі:
- Неяк аднойчы падчас вайны я 10 кіламетраў цягнуў на спіне параненага камісара…
- І вас узнагародзілі?
- А як жа ж! Далі адзенне і 150 дойч-марак!!!

Чарговае апытанне 5-га канала ўкраінскага ТБ:
- Хто вінаваты ў праблемах Украіны?
а) Пуцін; б) Расея; в) Маскалі.

Малады чалавек ажаніўся, праз тры месяцы жонка кажа:
- Каханы, мне ўжо час ехаць у раддом!
- Як?!! Мы ж толькі тры месяцы як…
- Ты тры месяцы да вяселля са мной спаў, тры месяцы пасля, а 3х3=9!!!
- ! “#! “$##$
Тэлефануе яна з раддома дахаты:
- Каханы, у нас нарадзіўся чорненькі сын.
- Як! #$: #$: $,:!
- Калі мы ехалі ў раддом, нам дарогу чорная кошка перабегла, вось і чорны хлопчык.
- “#$”#: $!
Малады чалавек пайшоў да бацькоў, размаўляе з бацькам:
- Уяўляешь, тата, 3х3=9 і чорная кошка…
Бацька крычыць:
- Маці, ты не памятаеш, калі я цябе вёз ў раддом, нам асёл дарогу перабягаў ці не?

Студэнты пытаюць выкладчыка:
- Можна мы на вашу пару не пойдзем?
- Так.
- А вы адзначаць будзеце?
- Не, я ўвогуле на працы не п’ю!

Пытанне: Я спампавала файл з Інтэрнэта, а аказалася, што ён мне не патрэбен. Як яго цяпер запампаваць назад?
Адказ: Дура, з-за такіх як ты хутка ў Інтэрнэце ўвогуле файлаў не застанецца!!!

Алкаголь – гэта такі оффлайнавы “Рhоtоshор”.

Муж: “Які прыгожы дзень… Сёння гэта магло б здарыцца”.
Жонка: “Што магло бы здарыцца?”
Муж: “Ды ты вось неяк казала, што ў адзін прыгожы дзень кінеш мяне”.

Мы вывучылі Вашу камерцыйную прапанову па распрацоўцы інфармацыйнай сістэмы і прынялі рашэнне набыць у Вас некаторую колькасць травы, якую Вы паліце.

- Як вам не сорамна выгульваць сабаку без намордніка?
- Ды шкада яе, хварэе, хутка памрэ, хай хоць парадуецца крыху.
- І на што яна такое хварэе?
- Шаленства.

Вучоныя доўга думалі: у чым вымяраць частату.
Так і не прыдумалі. Вось і пішуць – Hz.

У наш час многія ездзяць адпачываць у экзатычныя краіны, адкуль прывозяць розныя сувеніры, з якімі потым ідуць да ўрачоў-сувеніролагаў.

- Як прасцей за ўсё кінуць паліць?
- Проста трэба памятаць, што кожная выпаленая цыгарэта – гэта мінет, зроблены дырэктару тытунёвай фабрыкі!

А ў мяне жонка на сакрэтным заводзе працуе, у начную змену. Іх там на заводзе піць прымушаюць, каб яны не памяталі, што робяць. Яна нічога і не памятае, прыходзіць кожную раніцу, ледзь на нагах стаіць. Але грошы вялікія прыносіць!

Мядзведзі не ядуць медзвядзяў.
Тыгры не ядуць тыграў.
А сабакі не ядуць доктарскую кілбасу.

Правал мужчынскай зборнай па біятлоне адкрыў сакрэт доўгага жыцця прэзідэнта! Аказваецца, у краіне проста няма людзей, якія ўмеюць метка страляць і хутка бегаць.

- Мама, глядзі, я моцны, як тата – я таксама вілы паламаў!
- Блін, яшчэ адзін мудак расце!

У нас хто што ахоўвае – той гэта і мае. Вось, напрыклад, па законе, прэзідэнт павінен ахоўваць канстытуцыю…

На тры рэчы можна глядзець вечна: на агонь, на ваду, і як бландзінка паркуецца.

Два электрыка сядзяць на слупе. Унізе праходзіць бабка:
- Бабка, падай провад!
- Трымай, сынок.
- Ну вось, а ты кажаш: “Фаза, фаза”.

Дзяўчынка Таня, гуляючы на тонкім ільдзе, высветліла, што лёд зверху ламаецца значна лягчэй, чым знізу…

- Якая розніца паміж проста сябрам і сапраўдным сябрам?
- Проста сябар дапаможа вам перавезці рэчы, а сапраўдны сябар – труп.

- Учора ў Кацькі сын нарадзіўся. Усім інтэрнатам імя прыдумлялі. Заўтра будзем імя па бацьку прыдумляць.

Там, дзе ў іншамарках знаходзіцца слоган “Аirbаg”, уладальнікі расейскіх аўтамабіляў змяшчаюць “Спаси и сохрани!”

Выкладчык:
- Недаробленая курсавая – гэта не бяда. Галоўнае, калі будзеце рабіць дзяцей – дарабіце іх! А то потым прыходзяць недаробленыя дзеці і прыносяць недаробленыя курсавыя. І ніяк не перапыніць гэтае замкнёнае кола.

У Расеі традыцыйна ёсць два варыянты развіцця падзей – найгоршы і малаверагодны…

Аднойчы да вялікага кітайскага мысляра Канфуцыя прыйшла ў госці вельмі адукаваная па тых часах ледзі і задала яму пытанне:
- Скажы, Канфуцый, чаму калі жанчына мае шмат палюбоўнікаў, то яе падвяргаюць грамадскаму ганьбаванню, а калі мужчына мае шмат жанчын, то гэта падвышае яго грамадскі статус і дадае аўтарытэту.
Перш чым адказаць, Канфуцый моўчкі заварыў гарбату і разліў яе ў шэсць кубкаў.
- Скажы, – спытаў ён яе пасля гэтага, – калі адзін гарбатнік лье заварку ў шэсць кубкаў, гэта нармалёва?
- Так. – адказала жанчына.
- Вось бачыш! – усміхнуўшыся адказаў Канфуцый – А калі ў адзін кубак зліваюць адразу шэсць гарбатнікаў, то гэта не проста ненармальна, а, да таго ж, брыдка і ненатуральна.

Джордж Буш пытае Лору Буш:
- Скажы, дарагая, а чаму ў Японіі так часта святы? Толькі вось днямі павіншаваў японскі народ з іх нацыянальным святам – 6 жніўня, а тут ізноў нейкае свята – 9 жніўня…

Гарэлка створаная для таго, каб расейцы не кіравалі светам…

Расейскія дзеткі ў горадзе Сан-Хасэ вырашылі прышпіліцца і запусцілі ў школу тры свінні. Пры гэтым напісалі на іх фарбай нумары 1, 2 і… 4. Тыдзень амерыканская паліцыя шукала свінню пад нумарам 3.

Беспрэцэдэнтная сістэма навагодніх зніжак! Мы яшчэ самі да канца не разабраліся.

Эвалюцыя пісьменнасці: … – піктаграмы – іерогліфы – літары – смайлікі – піктаграмы -…

Расейскія навукоўцы вынайшлі новы тэст на ўважлівасць: адна палоска – уважлівы, дзве – дзесьці не даглядзела.

На ўроку ў школе настаўніца пытае дзяцей, кім бы яны хацелі быць. Пасыпаліся адказы: пілотам, медсястрой, прадаўцом, шафёрам… Калі чарга дайшла да Аленачкі, яна адказала:
- Калі я буду прыгожая, стану фотамадэллю, а калі не – дык настаўніцай.

Хлопец з дзяўчынай, абодва вельмі задаволеныя, апранаюцца пасля бурнай ночы, спяшаючыся на працу. Хлопец, захапляючыся самім сабой:
- Семнаццаць разоў за ноч, а сіл хоць адбаўляй, са мной раней такога ніколі не было. – І, звяртаючыся да дзяўчыны. – Я цябе падвязу, ты дзе працуеш?
- На Дзекабрыстаў, у лабараторыі па допінгу.

Самыя прадбачлівыя дзяўчынкі на дыскатэцы выглядваюць хлопчыкаў, якія дрэнна таньчаць.

У бландынкі пажар:
- Ой, усё гарыць – гарыць – гарыць – трусікі – станікі гараць – тушыць – тушыць – трэба тушыць вафелькай – ой, не дапамагае – кетчупам – ой, не дапамагае – віскі – ааааааааа, мацней гарыць – ааа, успомніла, вадой, – ой, ды не піць тушыць – ураа ураа – загасла!.. А-а-аа, якое ўсё мокрае – мокрые трусікі – станікі мокрыя – высушыць трэба, высушыць – дзе запалкі?

- Як адрозніць быка ад каровы?
- Калі доіш быка, ён усміхаецца.

- Так, малады чалавек, дзе жадаеце служыць?
- У Супрацьпаветранай абароне! У СПА вазьміце! У СПА служыць жадаю!
- А з чаго гэта ў вас нервішкі так моцна расківаныя, не высыпаецеся, гляджу, рэгулярна, са слыхам праблемы пачынаюцца.
- Я побач з аэрапортам жыву. У СПА мяне вазьміце!! У СПА!!!

Падчас падзення зоркі васьмікласнік Дзіма не паспеў вызначыцца з жаданнем і на наступны дзень стаў уладальнікам шматхуткаснага ровара з сіськамі.

Ветэран распавядае моладзі пра тое, як Берлін браў. І даходзіць апавяданне да нямецкіх жанчын:
- А бабы ў немцаў, сынкі, скажу я вам… Юрлівыя і ахвочыя да мужыкоў… Бывае, у хату нагой дзверы выб’еш, убяжыш унутр, чаргу з аўтамата ў столь дасі, а яны аж трасуцца – так мужыка жадаюць!

Жанчына крыўдзіцца на мужчыну ў двух выпадках: калі яму ад яе трэба толькі адно і калі яму ад яе нічога не трэба.

Пра спецслужбы.
Халодная галава чыстым рукам спакою не дае.

Старая ангельская прымаўка:
«Ін біг фэмілі фэйсам донт клік!».

- Што агульнага паміж заробкам і месячнымі?
- І тое і другое адбываецца раз у месяц. А калі не адбылося – то гэта прыкмета, што вас скарысталі!

- Дарагая, мне прыснілася, што мы апынуліся ў незнаёмым горадзе, і я цябе згубіў. Я так хваляваўся.
- Ну, і ты мяне знайшоў?
- А з чаго ты ўзяла, што я цябе шукаў?

Сакратар суду ўсхвалявана гаворыць суддзі:
- Ваш шчанюк згрыз і праглынуў палову Судовай Бібліі, а начальства не раскашэліцца на новую. Што рабіць?
- Прыйдзецца сведкам цалаваць шчанюка…

Калі б архітэктары будавалі дамы так, як праграмісты пішуць праграмы, то першы залётны дзяцел разбурыў бы цывілізацыю.

Савецкія часы. Маці з дачкой збіраюцца ў Балгарыю. Тады трэба было сабраць кучу даведак усялякіх. Надышла чарга гінеколага. Маці прайшла, дачка заходзіць. Мабыць “недасведчаная”. Доктар гаворыць, маўляў, распранайцеся, залазьце ў крэсла. Паварочваецца, а яна лягла задам-наперад, рукі разкінула на падкаленніках, – такая сабе страказа. Лекар замілавана: “Ну, і куды ляцім?” Маладзіца (з гонарам): “У Балгарыю”.

Спыталі неяк чукчу:
- Як Вы думаеце, які народ самы дурны?
- Армяне, аднака!
- Чаму?
- Ды сусед, армянін, спіць, аднак, з маёй жонкай…Я яму гавару: “Дурань! Гэта ж МАЯ жонка!” Hе разумее…

Цалкам відавочна, што ў людзей, якія маюць наварочаныя сотавыя тэлефоны, ёсць комплексы. Але гэтыя казлы выклікаюць комплексы ў людзей з простымі трубкамі!

Чырвоны светлафор на Машэрава. Пад’язджае пару машын. Адна з іх – сямёрка ўся ў цюнінгу, побач дзесятка і праз 3 машыны ад іх стаяць даішнікі. Загараецца зялёны… свіст гумы ў сямёркі… і голас у рупар:
– І вось Ваз-2107 вырываецца наперад, абыходзіць аднаго, другога, трэцяга, прыціскаецца да абочыны і дастае дакументы”.

Рэклама:
- Купіце ў нас новы кандыцыянер, і атрымайце цёплую коўдру ў падарунак.

40 гадоў вадзіў Майсей жыдоў па пустэчы…
Гэта быў адзіны раз, калі жыды павяліся…

Жонка запаўняе аўтабіяграфію для прыняцця на працу і пытае мужа:
- А месца нараджэння пазначаць?
- Ага, ты яшчэ яго намалюй.

Едзе Чырвоны Капялюшык па полі на ровары. Да бабулі. Тут з лесу выбягае галодны Воўк і разламвае Капялюшыку ровар. Раптам выходзіць Мядзведзь і гаворыць:
- Ваўчара паганы! Ты чаго тут хуліганіш?! Гэта маё поле! А ну, хутка направіў Капялюшыку ровар!!! Ваўку рабіць няма чаго, узяў зварачны апарат, доўга варыў раму, колы.
Направіў нарэшце. Едзе Капялюшык далей. Ізноў Воўк – разламаў ровар!
Раптам Мядзведзь:
- Ты чаго, ваўчара! Гэта таксама маё поле! Ты што тут ровары ламаеш! Направіў! Хутка!!
Воўк зноў за зварачны апарат. Прыязджае Чырвоны Капялюшык да Бабулі. Заходзіць і пытае:
- Бабуля, бабуля, а чаго гэта ў цябе вочы такія чырвоныя?
- Ад зваркі, блін!

- Я не знаёмлюся – у мяне ёсць хлопец.
- Яшчэ скажы “Я не буду есці марозіва – у мяне ў хаце пяльмені”!

Расея!
Нідзе ў свеце не п’юць столькі гарэлкі!
Нідзе ў свеце няма столькі прыгожых жанчын!

Прыходзіць сын да бацькі і тлумачыць, што жадае ажаніцца.
- Выдатна, а хто яна?
- Гэта Каця з 37 кватэры…
Маўчанне…
- Сын, я павінен табе сказаць як мyжчына мyжчыне… Табе нельга ажаніцца з ёю – гэта твая сястра…
Хлопец у поўнай прастрацыі… Трапляецца на вочы маці.
- Што з табой?
- Ды вось, хочy ажаніцца з Кацярынай з 37 кватэры :( (
Маўчанне…
- Сын, ведаеш, табе нельга з ёю ажаніцца – яна твая сястра…
- Так, бацька сказаў тое ж самае…
- ???! Тады можна…

На працы двое сяброў абмяркоўваюць выходныя:
- У пятніцу гутарыў з нашай сакратаркай, дык яна мне такія вочкі круціла! Ну, я яе запрасіў на суботу ў рэстарацыю, яна гаворыць – прыйду з задавальненнем. Прыходзіць, уяўляеш, у такім міні, пра дэкальтэ наогул маўчу. Увесь вечар са мной фліртавала. Я яе, натуральна, пасля рэстарана да сябе запрашаю, паказаць, як я жыву. Яна заходзіць, садзіцца ў такой спакуслівай позе, і толькі я пачынаю яе распранаць, ведаеш што яна мне гаворыць?
- Не.
- А-а, так ты таксама з ёй спрабаваў…

Хахол ідзе па лесе, раптам яму насустрач выскоквае здаравенны кабан. Абодва застываюць, аслупянеўшы.
“Кабан!” – спалохана думае хахол.
“Хахол!” – спалохана думае кабан.

- Наташка, у мяне пытанне ў сувязі з выбарамі.
- Давай.
- Табе якое піва браць: цёмнае або светлае?

Вовачка пытае ў бацькі:
- Як я з’явіўся на свет?
- Цябе бусел прынес.
- Тата, так шмат прыгожых маладзіц, а ты буслоў кахаеш!

Тэлефануе прыяцель з Поўначы свайму сябру:
- А мы сюды свайго ката ўзялі, уяўляеш, а тут няма ніводнай коткі.
- Гэта яго праблемы. А мышэй-та ён ловіць, жарэ?
- Мышэй ловіць, але не жарэ, забівае па-іншаму.
- Чаму?
- Я ж гавару: котак няма.

З жыцця.
Еду сёння ў аўтобусе. Маладзіцы, што стаіць побач, пачынае нехта тэлефанаваць – такая вясёленькая песенька А. Укупніка “Я на тебе никогда не женюсь”.
Маладзіца падымае трубку і злым-прызлым голасам пачынае размаўляць:
- Алё…
-…
- Таму што павінна слухаць гэтую долбаную песню…
-…
- Не магу памяняць – ты яе запароліў, казёл…

Дзяўчыны, калі вы ідзеце па вуліцы, і ўслед вам абарочваюцца людзі, то магчымыя прычыны гэтаму:
1. Вы ў Судане і без паранджы.
2. Вы не ў Судане і ў паранджы.
3. Вы не ў Судане і не ў паранджы, але лепш бы Вы былі ў Судане і ў паранджы!

Стаяць дзве бландзінкі і, гледзячы на мужчыну, спрачаюцца:
- Гэта ён.
- Не, гэта не ён.
- А я гавару, што гэта ён. Давай спытаем!
Падыходзяць яны і гавораць мужчыне:
- Гэта вы?
А мужчына ў адказ:
- Так! Гэта я!
Адна гаворыць іншай:
- Я ж гаварыла, што гэта ён.

- Тата, тата, мяне настаўнік у школе навучыў да пяці лічыць.
- А ну пакажы!
- Адзін, два, тры, няўжо гэта так цяжка, баран (б’е сябе па галаве), чатыры, пяць!

- Філфак?
- Оh, уеs… I fееl…

Старажытныя грэкі думалі, што дэмакратыя – гэта калі грамадзяне абіраюць парламент. Насамрэч, дэмакратыя – гэта калі *****асы ладзяць шэсці.

- Маці, а што гэта па тэлевізары паказваюць?
- Гэта, дачушка, птушачак забіваюць.
- А навошта?
- Каб не хварэлі.

Жыццё атрымалася, калі каньяк, які ты пьеш, старэйшы за жанчын, з якімі ты спіш.

У гонар юбілея акадэміка Паўлава ўрачы клінікі Сербскага ўсклалі сабаку да помніка знакамітаму вучонаму.

Муж ноччу да жонкі ціснецца. А яна – ніяк. Маўляў, стамілася, праца, посуд, бялізна і г.д. Ён:
- Слухай, а давай тады па-бразільскі?
Яна, зацікаўлена:
- Ну, давай…
Муж, як звычайна, прыстасаваўся, як звычайна туды-сюды, потым, як звычайна, адкінуўся і захрыпеў. Спіць, карацей. Яна:
- Любы, а пры чым тут Бразілія?
Ён, скрозь сон:
- А, прабач… (шэптам) Ча-ча-ча…

Сабраў Пуцін алігархаў і пытанне задае:
­- Радзіму любім?
­- Любім, вядома, Уладзімір Уладзіміравіч, у чым пытанне!
- ­ Тады чаму ўсе вашы дзеці за мяжой навучаюцца? Ці вы лічыце, што наша адукацыя не самая лепшая?
-­ Не, не, што Вы, Уладзімір Уладзіміравіч!
Вырашылі зрабіць суперэлітнае мястэчка, аб’ядналі праграмы Гарварда, Кембрыджа, сабралі лепшых настаўнікаў з ўсёй Расеі, вучні -­ усе дзеці алігархаў плюс два-­тры лоха-­батаніка, пераможцы міжнародных алімпіяд, так, для понта.
Ну, пачалі вучыцца. І вось, значыць, першы выпуск падыходзіць. Праграма звышскладаная, і ўсёткі адзін разумненькі, чысценькі габрэйскі хлопчык амаль выцягвае на медаль. Толькі па “працы” (увялі такі прадмет, як у савецкія часы) цвёрдая двойка. Бацькі ў шоку, пайшлі разбірацца да дырэктара. Дырэктар, Мар’я Іванаўна, у акулярах, іх выслухоўвае. Мама вучня, ламаючы рукі, скардзіцца:
-­ Дарагая мая, памяркуйце самі. Наш сынуля валодае шматграннымі здольнасцямі, вядома, ён пойдзе па шляхах бацькі і стане вельмі буйным банкірам. Калі раптам яму перастане падабацца гэтая нервовая праца, я думаю, ён уладкуецца куды­-небудзь ва ўрад. А ў вольны час ён добра малюе, яго карціны ўжо выстаўляліся, грае на скрыпачцы, перамог у самых прэстыжных конкурсах. Зрэшты, у яго такое хобі як навука, ужо амаль нобелеўскі лаўрэат па фізіцы… У рэшце рэшт, вы можаце патлумачыць, навошта яму ўмець шыць нейкія незразумелыя дурныя рукавіцы? Дзе гэта можа, скажыце на літасць, яму спатрэбіцца?!!
Маўчанне… Мар’я Іванаўна павольна здымае акуляры і задуменна, гледзячы ўдалечыню:
-­ А вы ведаеце, тое ж самае мне казалі 20 гадоў таму бацькі Мішы Хадаркоўскага.

Мінздраў папярэджвае:
Празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць вашаму здароўю і ідзе на карысць вашаму настрою!

Чаму, калі Вася лічыць сябе Напалеонам, яго змяшчаюць у дурдом, а калі ён лічыць сябе Ізабэлай – яго завуць сэксуальнай меншасцю?

Ад безвыходнасці скінхэды разграмілі пункт прыёму каляровых металаў.

- Якая розніца паміж мужыком і мужчынам?
- Ад мужыка вее мужыком, а ад мужчыны – жанчынамі…

На расейскі рынак выпушчаная навінка: Орбіт-цытрамон. Па прагнозах маркетолагаў, пік продажаў прыйдзецца на раніцу бліжэйшага панядзелка.

Грыбы – яны розныя. Адзін цябе прахарчуе, іншы – кіно пакажа.

Паліць лёгкія цыгарэты – усё роўна, што намыльваць пятлю дзіцячым мылам.

Купіў новы рускі сотавы тэлефон, і кажа сыну:
- Я пайшоў на працу, калі што здарыцца – ты мне адразу тэлефануй.
Праходзіць час, званок па тэлефоне:
- Алё?
- Тата, котка нагадзіла…
- Сынок! Ну, ты ж у мяне вялікі ўжо, вазьмі ды прыбяры за ёй сам.
Праходзіць яшчэ час, ізноў званок:
- Тата, мама дадому прыйшла з нейкім дзядзечкам і замкнулася ў пакоі. Я паглядзеў у шчылінку, дзядзечка штаны здымае… Я за ім прыбіраць не буду!!!

НАША ЖЫЦЦЁ… У першы дзень Бог стварыў карову і сказаў ёй:
­- Ты будзеш усе дні праводзіць у полі, даваць малако, карміць сваіх цялятаў і сям’ю фермера. За гэта я дару табе жыццё даўжынёю ў 60 гадоў.
­ – Навошта мне такое пякельнае жыццё на 60 гадоў! – Абурылася карова. – Мне хопіць і дваццаці, а астатнія сорак пакінь сабе!
І Бог пагадзіўся. У другі дзень Бог стварыў сабаку і сказаў яму:
-­ Ты будзеш увесь час сядзець у варот сваёй хаты і лаяцца на ўсіх, хто праходзіць паблізу. Дарую табе жыццё даўжынёю ў 20 гадоў.
­- Зашмат для лаяння, – знерваваўся сабака. – Мне хопіць і дзесяці гадоў, а астатнія забірай назад…
Бог зноў пагадзіўся. І вось на трэці дзень Бог стварыў чалавека і сказаў яму:
-­ Ясі, спі, забаўляйся і атрымлівай асалоду ад жыцця, але тэрміну на гэта даю табе 20 гадоў.
Чалавек абурыўся:
­- Што?! Толькі 20 гадоў!! Ведаеш што, Бог, я бяру свае 20 гадоў, потым 40 гадоў што карова табе вярнула, і яшчэ 10 гадоў, якія аддаў сабака. Сямідзесяці гадоў мне цалкам хопіць, дамовіліся?
­- Ну, будзь па­-твойму…! ­- уздыхнуў Бог.
Вось так і склалася, што першыя 20 гадоў жыцця мы спім, ямо і забаўляемся, наступныя 40 гадоў працуем, каб пракарміць сваю сям’ю, а ў апошнія 10 ­ сядзім на ганку і лаемся на кожнага, хто праходзіць паблізу…

Цяжка быць праграмістам. Прыходзіш адпачыць да людзей у госці, а табе адразу паказваюць хатні кампутар і просяць разабрацца з яго праблемамі.
Уяўляю, як практолагам…

Зразумець жаночую логіку лёгка, дастаткова навучыцца гуляць у більярд кубікамі.

Маці збірае сына ў вандроўку:
- Вось паклала табе алей, хлеб і кілаграм цвікоў.
- Але навошта?
- Зразумела! Алей на хлеб нашмаруй і паясі!
- А цвікі?
- Ну вось жа яны, – паклала!

Бландынкі гутараць:
- А як ты думаеш, навошта на верталёце ставяць такі вялікі прапелер?
- Ты што, гэта ж вентылятар, ён патрэбен для таго, каб пілот не пацеў!
- Глупства! Ты мяне падманваеш!
- Не, не глупства. Я зусім нядаўна ляцела на верталёце. Дык вось перад самым прызямленнем, амаль ка­ля зямлі, гэты прапелер раптам узяў і перастаў круціцца! Ты б бачыла, як пілот змакрэў адразу!

Канструктары ВАЗа распрацавалі 6-ціместны аўтамабіль. Дадатковае месца будзе прызначана для аўтаслесара.

На дыскатэцы:
- Спадарыня, можна запрасіць вас на танец?
- Не!
- Ды вы ведаеце хто я?
- Хто?
- Ды я музыкант з гурту Tokio Hotel!
- А я іх саліст!

Пецька – Чапаеву:
- Васіль Іваныч, як ты думаеш, хто будзе прэзідэн­там Расеі?
- Вядома ж, Пуцін, Пецька. Але клікаць яго будуць Мядзведзеў…
- А, разумею, для канспірацыі…
- Не, Пецька, для Канстытуцыі.

Каля берагоў Антарктыды тоне лайнер Explorer. Дзівакі! Яны бы яшчэ лайнер Windows туды запусцілі…

Берасце, вул. Леніна, будынак КДБ, кабінет следчага. За сталом – зусім маладзенькі, толькі з універу лейтэнанцік нешта піша. Заходзіць вайсковы генерал. Лейтэнанцік не выяўляе ніякіх эмоцый.
Генерал закіпае:
- Таварыш лейтэнант! Вас не вучылі вітаць старэйшых па званні?!
Лейтэнант не рэагуе, найпоўны ігнор.
- Я ГЕНЕРАЛ, у рэшце рэшт, і… (наступныя 15 хвілін выступ аб дысцыпліне і павазе да старэйшых).
Ніякай рэакцыі. Генерал пачынае хвалявацца:
- Вы што – мяне ў чымсьці падазраеце?
Лейтэнант улавіў пераход да прадметнай гутаркі і падняў галаву.
- А вы падыдзіце да акна, таварыш генерал.
Выконваецца.
- Бачыце – плошча Леніна, крамы, бачыце? Людзі ходзяць, бачыце? Дык вось – гэта падазраваныя! А таму, хто ў мяне ў кабінеце – проста гамон!!!

- О, Вася, прывітанне! Як твая астраномія?
(Вася, цалкам згублены кадр, хваравіты маленькі заморак):
- Hармааальна…
- А чаго такі журботны?
- Жонка абзываецца…
- Як?
- Сонца, кажа, маё…
- І што???
- (плачучы) Сонца… гэта жоўты карлік!

Цікава, ці павесіць Пуцін партрэт Мядзведзева ў сваім кабінеце?

- Алё, прэзідэнт Мядзведзеў слухае.
-… Ээээ…, прэзідэнт каго?

У аптэчнае акенца прасоўваецца мужык і пытае:
- У вас прэзерватывы памеру ХХХХХL ёсць?
- Ой, мужчына, што ж вы стаіце?! Вы заходзьце!!

Нядаўна адчынілася крама, дзе жанчыны могуць выбраць і набыць сабе мужа.
Ля ўваходу вісіць збор правілаў працы крамы, наступнага зместу:
1. Вы можаце наведаць краму толькі адзін раз.
2. У краме 6 паверхаў, якасць мужчын падвышаецца з павелічэннем парадкавага нумара паверху.
3. Вы можаце абраць любога мужчыну на якім-небудзь паверсе або падняцца на верхні паверх.
4. Не дазваляецца вяртацца на ніжні паверх.
Адна жанчына вырашыла наведаць гэтую самую “Краму мужоў”, каб знайсці сабе спадарожніка.
Прачытаўшы ля ўваходу на першы паверх шыльду: “Мужчыны, якія маюць працу”, – яна ідзе адразу на другі паверх.
Шыльда на другім паверсе: “Мужчыны, якія маюць працу і кахаюць дзяцей”. Жанчына ідзе на трэці.
Шыльда на трэцім паверсе: “Мужчыны, якія маюць працу, кахаюць дзяцей і незвычайна прыгожыя”. “Ух ты! “ – падумала жанчына, але ўсё ж пайшла на чацвёрты паверх.
Шыльда на чацвёртым паверсе: “Мужчыны, якія маюць працу, кахаюць дзяцей, асляпляльнай прыгажосці і якія дапамагаюць па хаце”.
- Неверагодна! – выклікнула жанчына. – Мне вельмі цяжка ўтрымацца!
Але, вымавіўшы гэта, усё ж паднімаецца на пяты паверх.
Шыльда на пятым паверсе: “Мужчыны, якія маюць працу, кахаюць дзяцей, асляпляльнай прыгажосці, якія дапамагаюць па хаце і вельмі рамантычныя”.
Жанчыне вельмі захацелася застацца на гэтым паверсе і абраць сабе пару, але ўсё ж яна, пераадолеўшы сябе, пайшла на апошні паверх.
І на шостым паверсе яна чытае шыльду вось такога зместу: “Вы на гэтым паверсе наведвальніца N31 456 012. Тут няма мужчын, гэты паверх існуе толькі для таго, каб лішні раз давесці, што жанчыну задаволіць немагчыма. Дзякуем за наведванне нашай крамы!”
А проста насупраць гэтай крамы была адчыненая “Крама жонак”. На першым паверсе знаходзяцца жанчыны, якія любяць займацца сэксам. На другім – багатыя жанчыны, якія любяць займацца сэксам. А на паверхі з трэцяга па шосты так ніхто ніводнага разу і не зайшоў.

- Прыкінь, мая сястра чыканулася. Пераапранулася мужчынам і пайшла служыць у войска.
- Але ж ёй прыйдзецца хадзіць у лазню з хлопцамі. Хто-небудзь абавязкова здасць!
- Ды хто здасць-та?!

- С-с-спадарыня, а што вы-ы-вы робіце с-сёння, ік, вечарам?
- Кашулі табе прасую, ідыёт!

Размаўляюць дзве бландынкі:
- Прывітанне! Як справы?
- Нармальна. Толькі горла нешта баліць.
- Я ведаю добры сродак. Калі ў мяне пачынае балець горла, я займаюся аральным сэксам са сваім мужам, і ўсё хутка праходзіць.
- Выдатная думка, трэба будзе паспрабаваць…
На другі дзень:
- Ну як, дапамагло?
- Так, дзякуй, горла ўжо не баліць. Толькі твой муж ніяк не мог паверыць, што гэта была твая ідэя.

Пасярод мора на астраўку стаіць маяк, дзе жыве яго наглядчык. І вось, значыць, ноч, бура і ў моры лодка. У лодцы паштар, які вязе гэтаму самаму наглядчыку ліст. Вяслуе ён, змагаецца з хвалямі, мацюкаецца на ўсю глотку. Нарэшце даплывае да берага, выскоквае з лодкі, увесь мокры такі і злы і ідзе да маяка. Пачынае барабаніць у дзверы нагамі, гарлапаніць:
– Hу ты, сука, выходзь, я табе, мля, ліст прывёз!
Хвілін праз 5 адчыняюцца дзверы, выходзіць наглядчык, і паштар абрушвае на яго ўсю сваю лю­тасць. Маўляў, жывуць тут казлы за сто кіламетраў, ты вяслуй тут, мля, жыццём рызыкуй, потым пад дзвярыма чакай, і наогул.
Мацюкаецца на яго хвілін пяць. Наглядчык яго выслухаў уважліва.
– Усё сказаў?
– Hу, усё быццам бы…
– Дык вось, вякай паменей, а то яшчэ газету выпішу.

Пуцін замовіў свайму кухару гарбату. Кухар пытае:
- Вам з цытрынай або без?
Па старой шпіёнскай звычцы Пуцін пачаў аналізаваць сказанае кухаром:
“Так-так-так… цытрына – гэта цытрусавы, да цытрусавых адносяцца таксама мандарын і апельсін, апельсін па-украінску “помаранч”, значыць, мой кухар жадае мне падсвядома зрабіць “памаранчавую” рэвалюцыю, а быць можа нават падсыпаць у гарбату дыяксін. Не выйдзе, не выйдзе.” І садзіць кухара пажыццёва. Прыходзіць другі кухар. Яму ў першым аддзеле ўсё растлумачылі наконт цытрыны, ён зразумеў, даў падпіску. Прыехаў да Пуціна на прыём Грызлоў. Кухар па селектары ўдакладняе ў Пуціна:
- Вам падаваць каву або гарбату?
Па старой шпіёнскай звычцы Пуцін пачаў аналізаваць сказанае кухаром:
“Так-так-так… “кава або гарбата?”… “кава або гарбата?”… а гарбата падаецца звычайна з цытрынай, а цытрына – гэта цытрусавы…”
І гэтага кухара пасадзіў. На наступны дзень тэлефануюць Пуціну з аддзела кадраў:
- Тут прыйшоў чалавек, кухарам уладкоўвацца.
Па старой звычцы Пуцін пачаў аналізаваць:
“Так-так-так… кухарам, значыць… а кухары звычайна рыхтуюць гарбату…”

Бландынка вырашыла давесці, што яна не дурніца. Для гэтага яна перафарбавалася ў чорны колер і пайшла на пашу. Там яна ўбачыла пастуха са сваім статкам і кажа яму:
- Давай, калі я скажу колькі ў тваім статку авечак, ты мне дасі за гэта адну авечку.
- Добра.
- 354.
- Правільна!
Бландынка, задаволеная, сыходзіць з узнагародай. Пастух (крычыць наўздагон):
- А давай, калі я назаву натуральны колер тваіх валасоў, ты вернеш мне майго сабаку.

- А кім ты працуеш?
- Ну, у мяне вельмі старажытная прафесія!
- Ты прэзідэнт Беларусі?

У мяне было адзін раз такое: я сядзеў, чытаў кніжку і падумаў, колькі цяпер часу. Вочы чыста аўтаматычна паглядзелі ў правы ніжні куток старонкі…

Прыходзіць Бог да Адама і кажа:
- Ёсць для цябе дзве навіны, добрая і дрэнная.
Адам паглядзеў на Бога і кажа:
- Добра, давай спачатку добрую навіну.
Бог тлумачыць:
- Я дарую табе дзве часткі цела. Першая завецца “мозг”. Яна дазволіць табе стаць больш інтэлігентным, весці з Евай разумныя гутаркі, вынаходзіць новыя рэчы. Другая завецца “пеніс”. Яна дазволіць табе размножыцца па ўсёй планеце, пакінуць пасля сябе нашчадкаў. Ева будзе шчаслівая, што ў цябе ёсць гэты орган, і ты можаш даць ёй дзяцей.
Адам вельмі ўзрадаваўся гэтаму. Ён выклікнуў:
- Якая выдатная навіна! Дзякуй табе, Божа, за твае падарункі. А што за дрэнная навіна?
Бог маркотна паглядзеў на Адама і сказаў:
- Дрэнная навіна ў тым, што крыві, якую я табе даў, будзе недастаткова, каб карыстацца адначасова двума гэтымі органамі.

- Ніна Паўлаўна, памятаеце, летась вы паставілі мне тройку па эканамічнай геаграфіі? Я доўга выношвала сваю помсту і вось зараз магу вам паведаміць, што ўчора я спакусіла вашага мужа!
- Дзяўчынка мая. Даражэнькая. Ты не паверыш, але 25 гадоў назад я таксама паставіла тройку адной студэнтцы. І таксама па эканамічнай геаграфіі. І яна таксама доўга выношвала помсту. Гэта была твая мама.

- Доктар, дык усё ж, што са мной?!
- Супакойцеся баценька, вы звычайны мазахіст.
- Дзякуй доктар! А то я думаў, што я патрыёт…

- Вось жа парадокс жыцця.
- Чаго?
- Здаю вышку намесніку дэкана. Пра сур’ёзнасць казаць не прыходзіцца. Задача трапілася адзін у адзін, як у шпоры. Шпора ва ўнутранай кішэні пінжака, я спакойна падглядаю, пішу. Прыгажосць. На ўсялякі выпадак паклаў тэлефон на бок стала, каб час глядзець. І тут на гэты сраны тэлефон прыходзіць смс, і ён ад вібрацыі падае на падлогу. Нахіляюся падняць – і ўсе мае шпоры павольна расцякаюцца па падлозе… Пераздача ўвосень.
- Мда… А ў чым парадокс?
- Выходжу, чытаю смс: “Прывітанне:) Поспехаў на іспыце :) !!!”

Парады мужчынам.
Размаўляючы з жанчынай, кажыце прыязным і ласкавым голасам. Жанчына, як любая жывёла, не разумеючы сэнсу прамовы, выдатна адчувае інтанацыю.

Сястра застукала мяне за ананізмам і абазвала вычварэнцам. На наступны дзень я яе застукаў за тым жа. І яна ізноў назвала мяне вычварэнцам. Няма ў свеце справядлівасці…

Званок прафесару ў 2 гадзіны ночы:
- Спіш, гад? А мы вучым.
- Чаму ж? Займаюся дадаткова з трыма вашымі аднакурсніцамі. Круглыя выдатніцы, між іншым. А вы вучыце, хлопцы, вучыце.

Вясна. Месяц. Гадзіны дзве ночы. На радыёстанцыю тэлефануе дзяўчына з ачмуральна сэксуальным голасам і просіць паставіць ёй што-небудзь лірычнае. Ды-джэй:
- А як вас клічуць?
Дзяўчына (з прыдыханнем):
- Святлана…
- Не спіце?
- Не… (ізноў з прыдыханнем).
- А што ж вы робіце ў такую выдатную месяцовую ноч?
- Гарэлку п’ю…

З ICQ:
Містэр Х: – А у цябе сястра або брат ёсць?
Містэр У: – Ёсць
Містэр Х: – Хто?
Містэр У: – Што “хто”?
Містэр Х: – Глядзі вышэй!
Містэр У: – Ааааа… Ёсць…

Муж і жонка сядзяць увечары на кухні:
- Наш сусед, аказваецца, вельмі разумны чалавек!
- Чаму ты так лічыш?
- Калі нашаму сыну на дзень народзінаў падарылі барабан, ён адзіны здагадаўся спытаць: “А ты ведаеш, што ў яго ў сярэдзіне”?

Жанчына прыйшла да намесніка старшыні гарвыканкама і жаліцца – муж гуляе. Ён кажа:
- Такога быць не можа!
- Ды вось доказ – жаночыя трусікі прынёс.
- Ну, добра, выклічу, пагавару, – паабяцаў намеснік, а трусікі загарнуў і паклаў у стол. Потым успомніў, што бу­дзе дэлегацыя з Менску. Пераклаў іх у партфель. Дадому прыйшоў у добрым настроі. Сын папрасіўся ў кіно, а ў маці дробязі няма. Бацька прапанаваў:
- Хай маці возьме ў партфелі.
Маці ў партфелі ўбачыла скрутак, разгарнула і кажа:
- Ну, Саша, я ўжо два дні гэтыя трусікі шукаю, а ты іх, аказваецца, у партфелі носіш!

Бландынка на сумоўі:
- Вы ў школе якую мову вывучалі?
- У трыццатай.

**********
*************
****************
*******************
Чаго глядзіш? Снега ніколі не бачыў?

Сустракаюцца дзве бландынкі. Адна кажа:
- Я учора здала тэст на IQ.
- Ну, і які ў цябе?
- Выдатна! У мяне пяць!!

Сустракаюцца дзве бландынкі.
- Прывітанне, як справы?
- Ты дастала ўжо сваімі дурнымі пытаннямі!
- Якімі?
- “Прывітанне, як справы?”
- Нармалёва.

Жыццё сыходзіць, як газ з запальнічкі. І калі без агню – то са смуродам…

Сумная несправядлівасць:
У год ад падаючых какосаў гіне ў 15 разоў больш людзей, чым з-за нападаў акулаў. Але пра какосы не знята аніводнага фільма жахаў.

Бландынка:
- Купіла даляры!
- А чаму не еўра?
- Даляры танней.

- Мне, калі ласка, цюбік клею “Момант”.
- Таксікаман?!
- Не, у мяне чаравік парваўся.
- Так што думаеш?! Клею нанюхаешся, чаравікі цалей стануць?!

- Прывітанне! Як справы?
- Навошта пытаеш, у адной краіне жывем…

Едуць мянты на УАЗіку, ззаду казла вязуць. На вуліцы дождж, слота. Глядзяць, на прыпынку бацюшка стаіць. Увесь змакрэў. Злітаваліся над ім, вырашылі падвезці, заадно і папрыкалвацца.
Сеў бацюшка ў машыну, падзякаваў і пытае:
- А куды гэта вы, дзеткі, казла вязеце?
Тыя адказваюць:
- Ды ў духоўную семінарыю паступаць!
Бацюшка таксама з гумарам патрапіўся:
- А калі не паступіць, так мянтом і застанецца?

- А чаму ў цябе ў вучэбным класе ўсе сістэмныя блокі пад сталамі стаць?
- А мне падабаецца назіраць, як студэнткі USB-порт шукаюць.

З гутаркі сябровак:
- Прывітанне, ну і як прайшло першае спатканне?
- Ведаеш, так сабе… Неяк не ўставіла.

Не, я разумею – займацца сэксам з адной жанчынай – гэта нармалёва… Але з адной і той жа…

Дзве бландынкі складаюць показку пра брюнэтак:
- Класна атрымалася, давай у інтэрнэт адправім!
- Добра, выцягні дыскету, я на яе паштовыя маркі наляплю.

Пляж. Выратавальнік:
- Дзяўчына! Не заплывайце, калі ласка, за буйкі!
- Гэта не буйкі, крэтын, гэта я на спіне плыву!

7 прыкметаў таго, што дыснэеўскі мульцік “Віня Пых” прапагандуе наркотыкі:
1. Ослік Іа-Іа – яму ўсё па барабану, у яго запаволеныя рэакцыі і выяўленая адсутнасць матывацыі – канопля.
2. Пятачок – усяго баіцца і пакутуе маніяй пераследу – грыбы.
3. Заяц – усюды суе свой вялікі нос, усё яму трэба – какаін.
4. Тыгра – не можа стаяць спакойна, пастаянна скача і крычыць, ніколі не стамляючыся – экстазі.
5. Крыстафер Робен можа размаўляць з жывёламі – ужывае галюцынагены.
6. Віня Пых – любіць салодкае, валодае сапраўды бязмежнай фантазіяй – LSD.
7. Сава – заўсёды прыходзіць на дапамогу, калі ў кагосьці “праблемы” – дылер.

Абсурд – гэта калі слуга народа зачытвае гаспадарам сваё пасланне.

- Ці ведаеце вы як кіроўцы фур завуць роварыстаў?
- Як?
- Хрусцікі!

- Доктар, у мяне баліць галава.
- А я ні на што і не прэтэндую.

- Я не разумею, чаму ўсе мужчыны бегаюць за мной!
- Ну, ты даеш!

Спыняе міліцыянт машыну з бландынкай за рулём.
- Вашы правы, калі ласка.
- Чаго?
- Правы, калі ласка.
- А што такое правы?
- Гэта такая штучка з вашым фотаздымкам.
- Аааа. (Капаецца ў сваёй сумачцы. Дастае люстрачка).
Калі ласка.
Міліцыянт глядзіць у люстрачка:
- Ну, што ж вы адразу не сказалі, што вы міліцыянт.

У аптэку заходзіць дзядок і звяртаецца да аптэкаркі:
- Дачушка, я незадаволены сваім палавым жыццём і вынікамі Вялікай Айчыннай. У вас ёсць надуўны Гітлер?

Увосень у сауны горада паступае тое, што ўлетку не паступіла ў ВНУ.

Прыходзіць бландынка ў казіно, бярэ на ўсе грошы фішкі, падыходзіць да рулеткі і ставіць усё адразу на «23». Шар выпаў на «23», яна ізноў усё выйгранае ставіць на «23», круп’е ёй кажа:
— Толькі што выпала «23», вельмі мала шанцаў, што ізноў выпадзе.
Яна ўсё роўна паставіла і ізноў выйграла. Ставіць ізноў на гэта ж. Круп’е ёй кажа, што не можа быць, каб ізноў выпала. Яна паставіла… Карацей, збанкрутавала ўсё казіно сваім «23», падыходзіць да яе адміністрацыя і кажа:
— Скажыце, як Вам так шанцуе?
— Вы разумееце, я прыляцела ў гэты горад рэйсам № 7. Калі я прыехала ў гатэль, мяне пасялілі ў сёмы нумар. Калі я ехала ў казіно і спыняла таксі, то вельмі доўга ніхто не спыняўся, спынілася толькі сёмая машына. І я падумала, што гэта знак.
— А прычым тут «23»?!
— А няўжо сям’ю тры не дваццаць тры?

Самыя хітрыя жанчыны – жанчыны вайскоўцы. У іх 2 святы: 23 лютага і 8 сакавіка!

- Прабачце, вы б не маглі выдыхаць дым у іншы бок?
- Калі бы я мог выдыхаць дым у іншы бок, я бы выступаў у цырку.

- Дарагі, я табе катлетак да гарэлачкі насмажыла. Будзеш?
- Вядома, дарагая. Я толькі з-за іх і прыйшоў.
- Як? А з-за мяне?
- Ну, вядома, з-за цябе, родная… Ты ж абяцала катлетак насмажыць!

Фразу аб тым, што мужыкі жадаюць ад жанчын толькі аднаго, часцей за ўсё паўтараюць тыя жанчыны, ад якіх мужыкам і гэта адно, шчыра кажучы, не вельмі трэба.

Туалет агульны на некалькі кабінак. З нейкай кабінкі раздаецца натужлівы голас: “Блін, трэба пачынаць нармалёва сілкавацца.” Паўза. Голас з іншай кабінкі: “Ты што там, жрэш ці што?”.

Настаўніцкая. Старая настаўніца, якая выкладае гісторыю, жаліцца маладзейшым калегам на вучняў:
- Ну што за часы! Скажаш “Партыя блакітных” – хіхікаюць. Слова “член” на ўроках наогул прамаўляць нельга…
Усё пасмяяліся. Невялікая паўза і адна маладая настаўніца задуменна пытае:
- А навошта на ўроках гісторыі прамаўляць слова “член”?..

- Скажыце, а няўжо можна займацца сэксам з блізкімі сваякамі?
- Вядома, нельга.
- Вось і я кажу жонцы – нельга, а яна – можна, можна. Жонка – гэта ж блізкі сваяк?

Стаяць 3 прастытуткі – беларуска, украінка і расейка. Чым беларуска адрозніваецца ад двух пазасталых? Падказка: Стаяць уначы.
Адказ: Нашая – з флікерам!

- Ты дзе ў нядзелю быў?
- Карасёў лавіў.
- І колькі злавіў?
- Ды ні аднаго…
- А як ты пазнаў, што карасёў лавіў?!!!

a: Як справы?
b: +
a: Быў ва універы сёння?
b: -
a: Паставяць пропуск…
b: =
a: б##. Ты што, з калькулятара сядзіш???

Гід праводзіць экскурсію па развалінах старадаўняга архітэктурнага помніка:
- Прашу звярнуць увагу – гэтая вежа пабудаваная тры тысячы гадоў таму.
- Не кажыце дурасцяў, – усміхаецца бландынка, – цяпер жа толькі 2008-ы год!

Мужыкам напамін: Чым больш у жонкі ў шафе футраў, тым менш палюбоўнікаў у ім змесціцца.

На курсах падрыхтоўкі да інстытута, выкладчык:
- Вырашым задачу. На нітцы вісіць брусок. Куля прабівае яго наскрозь і ляціць далей, страціўшы палову хуткасці. Знайдзіце кут фі, на які адхіліўся брусок.
Дзяўчына з першай парты:
- А у вас ёсць задачы пра вавёрачак і арэшкі?
Выкладчык:
- Вядома. На нітцы вісіць вавёрачка…

На сайце падчас канферэнцыі пытанне лекару:
- Маю двух сталых палавых партнёраў. Ад аднаго з іх жадаю зацяжарыць. Як засцерагацца ад другога? (прэзерватывы не падыходзяць).
- Адмовіцца ад кантактаў з другім партнёрам.
- Здзекваецеся?! Не магу – звольняць!

Гутараць дзве бландынкі.
- У мяне ўчора быў выдатны сэкс. Нам абодвум так спадабалася, што мы паўтарылі ўсё некалькі разоў!
- І хто гэта быў?
- Не прымай мяне за дурніцу. Калі я і скажу аб ім каму-небудзь, то ўжо ніяк не жонцы гэтага хлопца!

Лондан, Трафальгарскі пляц, усюдыісныя і усюдыгадзячыя галубы. Малады чалавек панкаўскага выгляду адганяе надакучлівых галубоў, мацюкаючыся на роднай мове:
- Fuсk оff, fuсk оff, birds!
Да яго падыходзіць шляхетнага выгляду пажылая лэдзі і кажа:
- Yоung mаn, whу уоu using suсh dirtу wоrds? Just sау thеm “Shооо, birds, shооо!” аnd thеу will fuсk оff.

З жыцця. Лецішча, бабуля з унучкай п’юць гарбату. На стале стаіць варэнне, да якога з розных бакоў паўзуць мурашы. Дзяўчынка, нядоўга думаючы, раздушыла аднаго.
Бабуля спрабуе зжаліць дзіця:
- Лізанька, ты што, як жа так можна?! Мурашы таксама жывыя, ім балюча! У іх дзеткі ёсць! Вось уяві: сядзяць яны дома і чакаюць сваю маму… А мама не прыйдзе…
Ліза (душачы пальчыкам чарговага мураша):
- І тата таксама не прыйдзе!

Едуць у цягніку хахол і габрэй. Хахол сала жрэ, а габрэй селядцовую галоўку дастае і давай грызці.
Хахол:
- Ты чаго?
- Ды вось бачыш, у ёй мазгі, я пагрызу-пагрызу і паразумнею.
- Ды ну!!!
- А ад твайго сала якая карысць!
- Слухай давай мяняцца!
Ну вось, сядзіць габрэй, сала спажывае, а хахол пагрыз галоўку, потым паглядзеў так на габрэя:
- Ах ты гад! Ты ж мяне падмануў!!!
- А-а-а-а! Вось бачыш – паразумнеў!

Паспрачаліся неяк апазіцыянер, бізнэсмен і вертыкальшчык, што такое шчасце.
Вертыкальшчык:
- Шчасце – гэта калі сядзіш на верандзе сваёй вілы, пацягваеш, не спяшаючыся, віскі, глядзіш на акіян і любуешся сваёй яхтай…
Бізнэсмен:
- Не, шчасце – гэта калі сядзіш у крутым рэстаране, п’еш “Кліко”, у цябе на адной назе сядзіць дзяўчына, на іншай сядзіць дзяўчына, і ведаеш, што ў хаце цябе чакае яшчэ адна дзяўчына…
Апазіцыянер:
- Ды ну, няўжо гэта шчасце! Шчасце – гэта калі выходзіш ранкам з кватэры, адчыняеш дзверы, і тут, раптам па лесвіцы знізу нясецца АМАП, зверху – КДБ, акружаюць цябе, валяць на падлогу і пытаюцца:
- Гэта Верасковая, дом 6?
А ты ім адказваеш:
- Не-а, 4.

Дэмакратыя – гэта калі навіны другога тэлеканала краіны адрозніваюцца ад першага.

- Чым адрозніваецца Амерыка ад ёгурта?
- Тым, што калі ёгурт трохі пастаіць, у ім развіваецца культура.

Бацька вяртаецца з камандзіроўкі. Жонка на працы, а маленькая дачка, голая, ляжыць у ложачку ў абдымку з вялікім плюшавым мядзведзем і кажа яму:
- Ну ты, блін, палавы гігант! Годзе, я больш не магу! Дванаццаць разоў за ноч – хто ж такое вытрымае?
Бацька (здзіўлена):
- Гэта ты ў каго ж гуляеш, дачушка?
- У маму…

Аб’ява ў школе:
З 25 верасня ў нашай школе адмысловая акцыя! Зараз замест звычайнага званка гучыць паліфанічная мелодыя! Калі ты жадаеш, каб пасля ўроку матэматыкі заспяваў Цімаці, занясі 5 даляраў у настаўніцкую.

- Я перадумаў, я не буду гэта купляць.
- Але я ўжо выбіла чэк!
- Так забіце яго назад!!!

Паважаная кампанія Лагітэч! Перамясціце на вашых клавіятурах літару Ю далей ад літары Б, а літару 3 далей ад Х! Загадзя дзякуй.
Подпіс: Юля Зуева.

- Чаго не спаў – не давалі?
- Калі бы мне не давалі – я бы спаў…

Прараб дае малярам заданне пафарбаваць сцяну і два вёдры фарбы.
Абед. Мужыкам працаваць лянота і выпіць хочацца. Вырашылі адзін бак прапіць. Каб адмазацца, нашмаравалі фарбай морду каня, што стаяў паблізу. Прыходзіць прараб у канцы дня: усе п’яныя і сцяна не дафарбаваная.
- Чаму не дамалявалі?
- Фарбы не хапіла.
- Я ж вам лішняга нават на плот выдаваў.
- Так конь выпіў, вунь стаіць – уся морда ў фарбе.
- Не здох яшчэ, гад, тыдзень таму паддон цэглы з’еў…

Падыходжу да дзвярэй туалета, торгаю ручку – не адчыняецца. Думаю: “Ну што ж я так здамся-та хутка?”, і пачынаю злосна торгаць дзверы. З-за яе здушаны голас:
- Ды занята!!!
- А, пардон.
Паўза…
- Сильвупле, б…!

Форд збіраецца ў Расею. Ужо паступілі ў продаж Форд-2108 і Форд-2109.

Ёсць простае правіла, каб выспацца: спаць класціся трэба не ў той дзень, у які прачынаешся.

У бібліятэцы, каб атрымаць літаратуру, трэба запоўніць “чытацкае патрабаванне” – адмысловую форму, куды выпісваюцца аўтар, назва, шыфры і г.д.
Падыходзіць да бібліятэкаркі бландынка, просіць нейкі падручнік. Тая ёй адказвае:
- Мне трэба патрабаванне.
Бландынка, крыху падумаўшы, выдае:
- Ну, дык я ПАТРАБУЮ!

Жонка прыносіць дахаты новыя завушніцы. Муж:
- Адкуль?
- У латарэю выйграла.
Праз некаторы час – новае футра.
- Адкуль?
- У латарэю выйграла.
Потым – пуцёўку на мора.
- Адкуль?
- У латарэю выйграла.
Паехалі на курорт. Муж ляжыць на беразе, піва п’е. А жонка ў моры плёскаецца, вельмі доўга не выходзіць. Муж:
- Дарагая, ты бы выйшла, пагрэлася, а то латарэю застудзіш.

Мужчыны змяняюць жонкам толькі па паважлівых прычынах – альбо жонкі тоўстыя, альбо для разнастайнасці.

Ніколі чалавек не бывае такім чулым, уважлівым і асцярожным, як калі ідзе з кухні ў залю з поўнай талеркай супу.

Матуля прыводзіць сваю 18-гадовую дачку да лекара:
-Доктар, маю дачку пастаянна цягне есці салёнае.
Лекар агледзеў дзяўчыну і кажа:
-Ваша дачка цяжарная, на пятым месяцы…
-Ды вы што, доктар, мая дачка-цаца, яна ніколі не была з мужчынам! Праўда, каханая?!
-Нават не цалавалася ні разу!!! – кажа дачка.
Доктар моўчкі падыходзіць да акна і пачынае пільна глядзець удалечыню. Праходзіць 5 хвілін.
-Доктар, нешта не так? – пытае маці.
-Не, не. Проста ў такіх выпадках на ўсходзе ўзыходзіць яркая зорка і тры вяшчуна спускаюцца з гары. Вось стаю, чакаю…

- Дзяўчына, навошта вы носіце панчохі ў буйную сетку?
- Затым, каб дробная рыба не лавілася.

Сямейная пара купіла робата-выхавацеля з ўбудаваным дэтэктарам хлусні, і вырашыла яго выпрабаваць. Тут як раз прыйшоў са школы іх сын.
- Дзе ты быў? – спытаў бацька.
- У школе пасля ўрокаў затрымаўся, – адказаў сын.
Робат адвесіў яму падпатыльнік.
- Ага! – задаволены бацька. – А зараз кажы праўду!
- Ну… мы з сябрамі глядзелі парнушку…
- Вось бачыш, – сказаў бацька, адважваючы сыну яшчэ адзін падпатыльнік. – Бацькам трэба казаць праўду! Я, напрыклад, ніколі не хлусіў сваім бацькам!
Робат падыходзіць да бацькі і адважвае яму дзве аплявухі, ды такія, што той ледзь на нагах выстаяў.
Маці, смеючыся, заўважае:
- Будзь з ім папяшчотней, гэта, у рэшце рэшт, ТВОЙ сын!
Робат моўчкі наносіць ёй удар у сківіцу.

Муж з жонкай гутараць. Жонка:
- Як мне ўсё надакучыла, насіць няма чаго, усё аднастайна, я стамілася, у мяне дэпрэсія.
- Дарагая, я думаю табе трэба куды-небудзь з’ездзіць!
- О! Дарагі, а як думаеш, куды?
- Я думаю, у сківіцу!

Царква. Звініць тэлефон. Святар паднімае слухаўку:
- Алё, бацечка, гэта з гаркама партыі. Крэслаў бракуе. Дашліце нам 12 штук.
Святар:
- Кукіш вам, а не крэслы! Мінулы раз даваў скамейкі, дык вы іх пахабшчынай падрапалі!
- Ах, так! Тады кукіш вам піянераў у царкоўны хор!
- Ах, кукіш нам піянераў у царкоўных хор? Тады кукіш вам манахаў на суботнік!
- Ах, кукіш нам манахаў на суботнік? Тады кукіш вам камсамольцаў на хросны ход!
- Ах, кукіш нам камсамольцаў на хросны ход? Тады кукіш вам манашак на фінскую лазню!
- (Доўгая паўза)… А за такія словы, бацечка, можна і партбілет на стол пакласці!

- Так, хлопцы, у нашай сакратаркі Машкі сын нара­дзіў­ся. Усе здаем па 100 руб. і аналіз на ДНК.

У сямікласніка ў заплечніку мама знайшла набор сада-маза… З гэтай прычыны на кухні збіраецца сямейная нарада. Бацька:
- Ну, я так разумею, лупцаваць бессэнсоўна…

Назіраючы за тым, як каты і сабакі закопваюць прадукты сваёй жыццядзейнасці, я зрабіў выснову, што каты – гэта пярэднепрывадныя жывёлы, а сабакі, адпаведна, заднепрывадныя.

ЗША. У поўным аўтобусе едуць негры і белыя, паміж імі пачынаецца бойка. Кіроўца спыняе аўтобус, прымушае ўсіх выйсці і пашыхтавацца перад аўтобусам. Пытае, у чым справа. Негры:
- Ды вось! Поўная дыскрымінацыя! Нас неграў стала зневажаюць, кажуць, мы белыя будзем сядзець спераду, а вы назад садзіцеся.
Кіроўца:
- Ды мне наогул па барабану, я – дальтонік, для мяне вы ўсе зялёныя. А зараз усе моўчкі зашлі ў аўтобус і расселіся – светла-зялёныя наперад, цёмна-зялёныя назад.

Размаўляюць дзве сяброўкі:
­- Ты ўяўляеш сабе, мне ўчора паказалі незвычайную позу: яна знізу, а ён зверху. Рэтра завецца.

- Вы браты?
- Не, мы двайняты.
- А што, двайняты няўжо не браты?
- Не заўсёды, мы напрыклад сёстры.

- Дарагі, я ў цябе першая жанчына?
- Вядома, дарагая!
- А як жа Танька, Машка, Клаўка, Верка…?!
- Ну, яны былі нявінніцамі.

Званок тэлефона:
- Алё, гэта сіньёр Род? Гэта Эрнэста, домаўпраўляючы вашай загараднай рэзідэнцыі.
- Так, Эрнэста, гэта я. Што-небудзь здарылася?
- Я проста хацеў вам сказаць, што ваш папугай… ён памёр.
- Як памёр? Мой папугай? Прызёр міжнародных спаборніцтваў?
- Так, сіньёр.
- Чорт, я на яго ўбухаў процьму грошай. Ад чаго ён памёр?
- Ён з’еў тухляціны, сіньёр Род.
- Tухляціны? Хто яго накарміў тухляцінай?
- Ніхто, сіньёр. Ён сам падзюбаў крыху мяса з дохлага каня.
- Якога каня?
- Вашага арабскага скакуна, сіньёр Род.
- Як, мой жарабец таксама мёртвы?
- Так, сіньёр. Ён цягнуў воз з вадой і не вытрымаў.
- Ты што, з розуму сышоў? Які воз з вадой?
- Якой мы тушылі пажар, сіньёр.
- Госпадзі, пажар?
- Так, сіньёр, у вашай хаце. Фіранка загарэлася ад свечкі.
- Якога чорта!!! Ты хочаш сказаць, што мая сядзіба згарэла ад адной свечкі?
- Так, сіньёр.
- Навошта ты запаліў свечку, Эрнэста?
- Для пахаванняў, сіньёр.
- Якіх пахаванняў???!!!
- Ваша жонка, сіньёр. Яна прыйшла позна ўначы, я падумаў, што гэта злодзеі і стукнуў яе вашай новай клюшкай для гольфа Taylor Made Super Quad 460.
Доўгае маўчанне…
- Эрнэста, калі ты зламаў гэтую клюшку, табе канец!!!

Аўтобус поўны турыстаў, спякота. Сэрвіс наш: кандыцыянер не працуе. У дарозе ўжо некалькі гадзін. І тут хтосьці так сапсаваў паветра! Ува ўсіх вочы рэжа, народ у шаленстве: “Дайце нам гэтага вырадка – разарвем на кавалачкі”, – і ўсё ў такім духу. Тут падымаецца мужчына самавітага выгляду:
- Спакойна. Я экстрасэнс у 10-м пакаленні і без праблем вылічу гэтага вырадка. Мне патрэбна нітка даўжынёй на ўвесь аўтобус.
Народ замітусіўся, дасталі дзесьці нітку. Экстрасэнс:
- Зараз нацягніце нітку ад пачатку і да канца салона і ўсе вазьміцеся за нітку. Усе ўзяліся?!
- ТАК.
- Хто пердануў, таксама ўзяўся?!
- ТАК.

На ракетах і бомбах, якія ляцяць у бок Грузіі, расейскія салдаты пішуць: “За Сталіна!”

- Што робяць дэпутаты, якія тонуць у акіяне?
- Добрую справу.

У паліклініцы:
- Вы карысталіся прэзерватывам пры апошнім палавым кантакце?
- Доктар, чаму вы так злавесна вымавілі “апошнім”?

Муж з жонкай прыязджаюць у перапоўнены санаторый. Яго з цяжкасцямі пасяляюць у мужчынскі блок, а яе – у жаночы. Праз некалькі дзён мужу не хапае цярплівасці. Ну, ён і просіць жонку пабыць з ім на прыродзе ўвечар. Карацей, знайшлі яны кусты, і ў самы разгар працэсу з’яўляецца вартаўнік.
- Ну што, штраф заплацім або пратакол складзем?
- Штраф, вядома!
- Тады з цябе тысяча а з яе пяць!
- Ой а чаму такая дыскрымінацыя?
- Ды цябе я першы раз тут бачу, а яе ўжо ў пяты раз!

Таблічка ў прыбіральні бара:
Хлопец, які прыбірае недакуркі з пісуара, таксама раскладвае лёд у вашыя шклянкі.

Навіны:
У Кітаі пасля ад’езду расейскай зборнай на Вялікай Кітайскай сцяне выяўлены Вялікі Рускі Надпіс!

У школе на лінейцы 1 верасня па загары можна вызначыць, хто па-любому паступіць у інстытут.

У першым класе настаўніца дае заданне: назваць і апісаць самую каштоўную рэч, якая вядомая вучням. Пеця ўстаў і распавёў пра татаву машыну. Леначка – пра мамчыны брыльянтавыя каралі. Вовачка ўстае і кажа:
- Менструацыя!
Настаўніца аж папярхнулася:
- Вовачка! Ды што ты такое кажаш? Ты хоць ведаеш, што гэта такое?
Вовачка адказвае:
- Што гэта такое, я не ведаю. Але дакладна ведаю, што гэта – нешта вельмі каштоўнае, таму што калі сёння раніцай мая старэйшая сястра абвясціла, што яна ў яе знікла, мама страціла прытомнасць, тату хапіў інфаркт, а сусед застрэліўся!

Форум бодыбілдынгу.
Ігар: Я займаюся культурызмам пяць гадоў і ператварыўся ў гару цягліц. Мая бабуля не качаецца, а цэлымі днямі есць і глядзіць тэлевізар, але аб’ём яе рукі большы, чым у мяне. Чаму?
Знаўца: Таму што ў яе там сала, Ігар. Але ты сапраўдны культурыст, калі сам не здагадаўся.

Дзіўнае побач. Мытнік Мікалаеў, проста заплюшчыўшы вочы, зарабіў 25 тысяч даляраў.

Я цябе угу

- Ты мяне кахаеш?
- Угу.
- Ну, што значыць “угу”?
- Кахаю-кахаю.
- А чаму ты кажаш так, быццам хочаш адчапіцца?
- У сэнсе?
- Ну што значыць “кахаю-кахаю”?
- А што гэта па-твойму значыць?
- Па-мойму гэта значыць – “ад…ісь”.
- Я не разумею, што ты хочаш?
- Каб ты сказаў “кахаю”.
- Але я сказаў “кахаю” нават два разы.
- Ты не так сказаў.
- А як трэба было сказаць?
- Трэба было сказаць “кахаю”.
- Ну добра, кахаю.
- Выдатна!
- Ты задаволеная?
- Не.
- Што яшчэ не так?
- Ну чаму ты не можаш сказаць проста “кахаю”? Навошта дадаваць гэта “ну добра”, тыпу, я цябе за…ала!
- Блін.
- За…ала, так?
- Ты што, здзекваешся?
- Проста скажы “кахаю”!
- Кахаю!
- Ну вядома… Кахаеш… Пасля 10 хвілін угавораў.
- …
- Так, табе здаецца, трэба прызнавацца ў каханні?
- Я не прызнаваўся, я проста сказаў тое, што ты прасіла.
- То бок, для цябе гэта нічога не значыць?
- Што значыць “не значыць”?
- Гэта значыць, калі б я не папрасіла, ты б не сказаў.
- Але я ж сказаў!
- Толькі таму, што я папрасіла.
- Я да гэтага сказаў.
- Што ты сказаў?
- Што кахаю.
- Не! Ты сказаў “угу”.
- Ды якая розніца?
- Ты не бачыш розніцу паміж “кахаю” і “угу”?
- Я не бачу!
- Ну тады давай я буду казаць табе “я цябе угу”.
- Хахахаха!
- Што смешнага?
- Нічога. Фраза смешная.
- Так, абас…ца, як смешна!
- Ну чаго ты завялася?
- Таму што ты мяне не кахаеш!
- З чаго ты ўзяла?
- Таму што калі б ты мяне кахаў, ты бы сказаў “кахаю”, а не “угу”.
- Так. Усё. Не выводзь мяне…
- І наогул. Калі бы ты мяне кахаў, ты сказаў бы гэта сам, а не чакаў, калі я цябе спытаю!
- А я і не чакаў!
- Калі б я была ўпэўненая ў тваім каханні, я бы не пытала!
- Ды чаму ж ты не ўпэўненая ў маім каханні?
- Таму што…
- Я сказаў “угу”?
- Угу.
- Дурніца.
- Угу.
- Ну ідзі сюды…
- Я такая дурная…
- Жудасна дурная.
- Увесь час раблю скандал на пустым месцы.
- Істэрычка мая.
- Пойдзем спаць?
- Даўно пара…
- Прабач, што я на цябе накрычала.
- Добра, усё. Зачынілі тэму. Пойдзем спаць…
- Абдымі мяне.
- :)
- Ты мяне кахаеш?

Юнак не ведае, што купіць сваёй дзяўчыне на дзень нараджэння і пытае ў маці:
- Мама, калі б табе заўтра спаўнялася васемнац­цаць, што бы ты жадала атрымаць у падарунак?
- Нічога больш, – уздыхнула маці.

Дзяўчына тэлефануе свайму хлопцу:
- Прывітанне! Прыходзь да мяне ўвечары. Бацька, праўда, у хаце, але ён не паднімаецца з ложку – учора моцна пабіў нагу.
- На жаль, нашае спатканне прыйдзецца адкласці. Я таксама ляжу – у мяне жудасна баліць тое месца, аб якое твой бацька пабіў нагу.

Мама прыехала на вячэру да свайго сына Сашы, які жыў у адной кватэры з суседкай Вікай.
За вячэрай мама маўчала, адзначыўшы пра сябе прыгажосць суседкі. Яна раней падазравала наяўнасць сувязі паміж гэтай парачкай, і гэты факт толькі ўзмацніў яе цікаўнасць. Назіраючы пасля вячэры за іх зносінамі, мама задумалася, ці ёсць нешта большае паміж Сашай і яго суседкай, чым яна ўбачыла.
Здагадаўшыся пра думкі мамы, Саша катэгарычна заявіў: “Я ведаю, пра што ты думаеш, але запэўніваю цябе, мы з Вікай толькі суседзі”.
Праз тыдзень Віка звярнулася да Сашы:
- Пасля таго, як у нас вячэрала твая мама, я не магу знайсці срэбную цукарніцу. Спадзяюся, гэта не мама яе ўзяла?
- Я не думаю, але я напішу ёй на e-mail, проста каб быць упэўненым.
І ён сеў, і напісаў:
“Дарагая мама, я не хачу сказаць, што ты ЎЗЯЛА цукарніцу, я таксама не кажу, што ты НЕ БРАЛА яе. Проста факт застаецца фактам – пасля твайго прыходу срэбная цукарніца знікла. З любоўю, Саша”.
Праз некалькі дзён ён атрымаў адказ ад мамы:
“Сынок, я не кажу, што ты СПІШ з Вікай, я таксама не сказала, што ты НЕ СПІШ з ёй. Але факт ёсць факт: калі б Віка спала ў СВАІМ ложку, яна даўно знайшла б там цукарніцу. З любоўю, мама”.

Бландынкі носяць сонечныя акуляры на валасах, таму што, калі іх апрануць на нос, то становіцца цёмна і страшна.

Нішто так не цешыць мужчынскага самалюбства, як жанчына з мініятурнымі далонямі.

Каб правесці вечар у таварыстве дзвюх прыгожых дзяўчын, патрэбна адна непрыгожая дзяўчына і літр гарэлкі!

Ідзе мужык па дарозе, а па ёй мясцовы жыхар на возе едзе.
Мужык:
- Скажыце, калі ласка, да Таліна далёка?
- Не, не талёка.
- Падвязіце.
- Сяттай.
Едуць гадзіну, другую, трэцюю. Мужык не вы­трымлівае:
- Скажыце, калі ласка, да Таліна далёка?
- Цяппер талёка.

- Дзяўчынка, дзяўчынка! Скажы тэлефон, я запомню!
- Ну запамінай, матэматык: восемдзесят дзевяць мільярдаў сто дваццаць сем мільёнаў семсот дзевяноста чатыры тысячы сто пяцьдзесят тры.

Калі 16-гадовай дзяўчыне прапаноўваюць пазнаёміцца з хлопцам, яна пытае: Ці прыгожы ён?
20-гадовая пытае: Ці добры ён?
А дзяўчыны пасля 25 гадоў пытаюць: Дзе ён?

Маленькі хлопчык напісаў Дзеду Марозу:
“Дашлі мне, калі ласка, браціка”.
Дзед Мароз адказаў:
“Няма праблем. Дашлі мне сваю маму”.

У расейскіх показках украінцы пераважна тупыя і сквапныя.
Але дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што ва ўкраінскіх показках расейцы пераважна мёртвыя.

Ідзе экскурсія па атамнай электрастанцыі. За шклом два мужыка, апранутыя ў адмысловыя супрацьрадыяцыйныя строі, вельмі акуратна нясуць маленькі цюбік.
Мужык пытае ў экскурсавода:
- Выбачце, а што будзе калі яны выпусцяць гэты цюбік?
- Ды ў прынцыпе нічога не будзе…У радыусе 115 кіламетраў.

- Вы чытаеце французскія любоўныя раманы?
- Не. Я гляджу нямецкія.

Паводле даследаванняў, траціна брытанцаў пакутуе ад параноі. Жыхары Вялікабрытаніі лічаць, што за імі назіраюць або пераследуюць.
Дадзеныя вынікі былі атрыманыя шляхам аналізу электроннай і SMS-перапіскі жыхароў Злучанага Каралеўства, а таксама запісаў з вулічных камер назірання.

Хлопец – бландынцы:
- 67% усіх бландынак – тупыя.
- А я ўваходжу ў астатнія 13%!

Жаніх і нявеста. Ён:
- Выбач, што я ўчора не з’явіўся. Хлапечнік…
- На хлапечніках заўсёды куча дзевак.
- Не, гэта хлапечнік, туды дзевак не бяруць.
- Ты што, думаеш я ніколі на хлапечніках не была?!

Калі адштурхоўвацца ад рэлігійных канонаў, то галоўнае прызначэнне жыцця на зямлі – гэта пастаўка людзей для таго свету.

Аб’ява:
Маладая прывабная бландынка просіць вярнуць 500 даляраў за ўзнагароду.

Мужык прыходзіць да лекара і кажа:
- Доктар, у мяне праблемы: з жонкай дрэнна жыву, дэпрэсія…
- А у вас даўно быў сэкс з жонкай?
- Пачакайце секунду…
Тэлефануе:
- Лена, а ў нас даўно быў сэкс?
Жонка:
- А хто гэта?

Дачка жаліцца маці:
- Муж стаў да мяне горш ставіцца. Не ведаю, што і рабіць.
- Выяўляй пабольш увагі, клапаціся.
- Ды я і так клапачуся.
- Значыць, мала клапоцішся. Ці ведаеш ты, напрыклад, яго густы? Падавай яму тое, што яму больш падабаецца.
Дачка, плачучы, кажа:
- Так што ж, ты мне раіш падаваць яму бландынак?

На канцэрт Боба Дзілана наваліла прыхільнікаў Дзімы Білана – проста чытаць яшчэ не ўмеюць.

- Як краты арыентуюцца пад зямлёй, куды ім капаць?
- У іх слых добры. Яны чуюць, дзе расце морква.
- А нафіг ім морква?
- Для зроку карысна.

Суседзі Марыі Шарапавай упэўненыя, што дзяўчына трэніруецца нават па начах.

Bookmark and Share

Праглядаў: 1,785.

Advertise Here
  • Папулярнае
  • Апошняе
  • Каментары
  • Тэгі
  • RSS
Advertise Here

Дзедзіч

Дзедзіч №73 Бюлетэнь "Дзедзіч" (красавік 2012г.)

Euroклуб

Euroклуб №07 Бюлетэнь "Euroклуб" (красавік 2012г.)
Блог Дзмітрыя Шыманскага

Рассылка Дзедзіча



 

Стратэгія развіцця

Апытанне прадпрыемстваў Брэста Глядзі раздзел "Кнігі"

Аб’явы

Шаноўныя сябры!

– Калі Вы падзяляеце нашыя погляды на сучасную сітуацыю ў Беларусі і нашыя надзеі на будучыню,

– калі Вы жадаеце супрацоўнічаць з намі, стаць сябрамі "Дзедзіча" ці проста перадаць цікавую інфармацыю, паведамляем, што звязацца з намі можна па тэл.: (029) 222-58-28, (029)660-57-41 кругласутачна.
Мы чакаем Вас!

____________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" шукае распаўсюджвальнікаў выдання ў навучальных установах Берасця і вобласці.
Тэл. (029) 222-58-28.

Архіў

Юбілейка

Юбілейка №38 Бюлетэнь "Юбілейка" (сакавік 2012г.)

Купалінка

Купалінка №25 Бюлетэнь "Купалінка" (сакавік 2012г.)

Валюта ў Берасці

Курсы валют на www.ecopress.by

Надвор’е

Інфармацыя pogoda.by

Сябры

Фільм пра “Дзедзіч”

Апытанне

У Беларусі плануюць забараніць продаж алкаголю асобам, маладзейшым за 21 год. Ваша стаўленне:

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

Што я хачу зрабіць разам з Дзедзічам? (можна выбраць макс. 3 варыянты)

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апошняе з самвыдату

Вела-БрэстУлётка "Вела-Брэст" з раздзела "Самвыдат"

Показка дня

Прараб дае малярам заданне пафарбаваць сцяну і два вёдры фарбы.
Абед. Мужыкам працаваць лянота і выпіць хочацца. Вырашылі адзін бак прапіць. Каб адмазацца, нашмаравалі фарбай морду каня, што стаяў паблізу. Прыходзіць прараб у канцы дня: усе п’яныя і сцяна не дафарбаваная.
- Чаму не дамалявалі?
- Фарбы не хапіла.
- Я ж вам лішняга нават на плот выдаваў.
- Так конь выпіў, вунь стаіць – уся морда ў фарбе.
- Не здох яшчэ, гад, тыдзень таму паддон цэглы з’еў…

Сацыяльныя сеткі



ЦІЎЦЕР ПРА #brest_by

RealBrestRealBrest: Большая золотая медаль в копилке предприятия "Белалко": РПУП «Брестский ликеро-водочный завод «Белалко... http://t.co/SACkkLX5 #brest_by
2 months ago
RealBrestRealBrest: Галина Васильевна из Ивацевичей выиграла 200 000 000 рублей.: Галина Васильевна из Ивацевичей, которая... http://t.co/4CKBflDh #brest_by
2 months ago
brestgazetabrestgazeta: Лига чемпионов появится на больших экранах брестского кинотеатра: В Бресте матчи Лиги чемпионов УЕФА ... http://t.co/R7ogv20P #brest_by
2 months ago
SostipendiSostipendi: Партизаны во время войны называли флаг нынешних оппов так: "САЛО-МЯСО-САЛО" #gomel #mogilev #brest_by - -
2 months ago
ampbyampby: Зімовы еўратур: 5 краін за 10 дзён. Частка другая http://t.co/WcjLCqtm #twiby #belarus #minsk #eu #grodno #brest_by #vitebsk #gomel #mogilev
2 months ago