Рейтинг@Mail.ru

Конкурс на ўдзел у Курсе па абароне правоў чалавека

Абвяшчаецца на ўдзел у Другім Міжнародным адукацыйным Курсе па абароне правоў чалавека для моладзі, – паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

У Курсе прымуць удзел маладыя актывісты з Беларусі і Украіны.

“Беларуская праваабарончая школа” абвяшчае конкурс на ўдзел у Другім Міжнародным адукацыйным Курсе па абароне правоў чалавека, які арганізоўваецца і каардынуецца шэрагам праваабарончых арганізацый – Украінскім Хельсінкскім саюзам, ГА “М’АРТ” (Украіна), Праваабарончым цэнтрам “Поступ” (Украіна) і Праваабарончым цэнтрам “Вясна” (Беларусь).

Навучанне складаецца з двух сямідзённых трэнінгаў і дыстанцыйнага курса і дае ўдзельнікам магчымасць паглыбіць свае веды пра стандарты правоў чалавека і навучыцца:

*  Аналізаваць сітуацыю з выкананнем правоў чалавека і ідэнтыфікаваць выпадкі парушэнняў правоў чалавека;

*  Распаўсюджваць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека і эфектыўна выкарыстоўваць нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны;

*  Планаваць і рэалізоўваць трансмежавыя кампаніі ў абарону правоў чалавека;

*  Арганізоўваць асветніцкія кампаніі і адукацыйныя мерапрыемствы ў падрымку і абарону правоў чалавека.

Мэтавая група:

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека, якія з’яўляюцца выпускнікамі Летніх школ па правах чалавека для моладзі і адукатараў, а таксама іншых адукацыйных мерапрыемстваў, праведзеных у межах праграмы “Беларуская праваабарончая школа” .

Узрост: ад 18 да 27 гадоў.

Прэтэндэнты на ўдзел у Міжнародным Курсе па абароне правоў чалавека павінны адпавядаць наступным крытэрам:

*  Праяўляць актыўнасць у справе падтрымкі і абароны правоў чалавека;

*  Супрацоўнічаць з недзяржаўнымі арганізацыямі;

*  Мець пачатковую падрыхтоўку ў галіне правоў чалавека, атрыманую ў межах адукацыйных трэнінгаў праграмы “Беларуская праваабарончая школа”;

*  Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Курса;

*  Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу двух сесій Курса і выконваць заданні дыстанцыйнай сесіі;

*  Быць гатовымі актыўна ўдзельнічаць у планаванні і правядзенні трансмежавых кампаній у абарону правоў чалавека.

Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Курсе.

Група ад Беларусі будзе сфармаваная з дванаццаці ўдзельнікаў па выніках конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу на працягу пяці дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты.

Месца правядзення:

Першая сесія адбудзецца з 18 па 23 верасня 2012 года на беразе Чорнага мора ў г. Алушта,  АР Крым (Украіна).

Другая сесія адбудзецца з 14 па 20 снежня 2012 года ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні (Літва).

Працоўная мова: руская.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў Міжнароднага Курса, выдаткі, звязаныя з атрыманнем візы, выдаткі на праезд да месцаў правядзення сесій і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо ў плацкартным вагоне цягніка).

Падача заявак на ўдзел:

Для ўдзелу ў Курсе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму moladz-kurs і даслаць не пазней за 1 верасня 2012 (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаную дату, разглядацца не будуць) на адрас: belschool@gmail.com.    

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com

Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Bookmark and Share



0

Праглядаў: 450.

Заўважылі памылку?

Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter.

Паправім!

Сістэма Orphus


Дадаў:

, які дадаў 257 навін на сайт Дзедзіч.

Звязацца з аўтарам



Пакінуць каментар

На нашым сайце дазволеныя аватары.
Зарэгіструйцеся на Gravatar , каб пабачыць свой аватар побач з Вашым каментам.

Advertise Here
  • Папулярнае
  • Апошняе
  • Каментары
  • Тэгі
  • RSS
Advertise Here

Дзедзіч

Дзедзіч №82 Бюлетэнь "Дзедзіч" (красавік 2013г.)

Euroклуб

Euroклуб №10 Бюлетэнь "Euroклуб" (кастрычнік 2012г.)
Блог Дзмітрыя Шыманскага

Рассылка Дзедзіча



 

Апытанне моладзі

Апытанне моладзі г. Берасця Глядзі раздзел "Кнігі"

Стратэгія развіцця

Апытанне прадпрыемстваў Брэста Глядзі раздзел "Кнігі"

Аб’явы

Шаноўныя сябры!

– Калі Вы падзяляеце нашыя погляды на сучасную сітуацыю ў Беларусі і нашыя надзеі на будучыню,

– калі Вы жадаеце супрацоўнічаць з намі, стаць сябрамі "Дзедзіча" ці проста перадаць цікавую інфармацыю, паведамляем, што звязацца з намі можна па тэл.: (029) 222-58-28, (029)660-57-41 кругласутачна.
Мы чакаем Вас!

____________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" шукае распаўсюджвальнікаў выдання ў навучальных установах Берасця і вобласці.
Тэл. (029) 222-58-28.

Архіў

Юбілейка

Юбілейка №47 Бюлетэнь "Юбілейка" (красавік 2013г.)

Купалінка

Купалінка №35 Бюлетэнь "Купалінка" (красавік 2013г.)

Валюта ў Берасці

Курсы валют на www.ecopress.by

Надвор’е

Інфармацыя pogoda.by

Сябры

Фільм пра “Дзедзіч”

Апытанне

У Беларусі плануюць забараніць продаж алкаголю асобам, маладзейшым за 21 год. Ваша стаўленне:

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

Што я хачу зрабіць разам з Дзедзічам? (можна выбраць макс. 3 варыянты)

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апошняе з самвыдату

Вела-БрэстУлётка "Вела-Брэст" з раздзела "Самвыдат"

Показка дня

- Як краты арыентуюцца пад зямлёй, куды ім капаць?
- У іх слых добры. Яны чуюць, дзе расце морква.
- А нафіг ім морква?
- Для зроку карысна.

Сацыяльныя сеткі



ЦІЎЦЕР ПРА #brest_by

SostipendiSostipendi: Партизаны во время войны называли флаг нынешних оппов так: "САЛО-МЯСО-САЛО" #gomel #mogilev #brest_by - - -
10 months ago
negodjajkanegodjajka: Поэтические посиделки в парке Воинов-интернационалистов #brest_by http://t.co/6WQ5k7xw
10 months ago
SostipendiSostipendi: Партизаны во время войны называли флаг нынешних оппов так: "САЛО-МЯСО-САЛО" #gomel #mogilev #brest_by - - - - - - - - - - - -
10 months ago
EgorZhukEgorZhuk: Ок, с достопримечательностями в #brest_by не густо, а что насчет покушать? #twiby
10 months ago