Рейтинг@Mail.ru

Еўропа беларускімі вачыма

Калі выязджаешь за мяжу, пачынаешь звяртаць увагу нават на самыя маленькія жыццёвыя дробязі. А калі часу дастаткова, каб на ўласныя вочы паглядзець, суаднесці і выдзяліць для сябе пэўныя асаблівасці замежнага жыцця, то смела кажы: “Цудоўная вандроўка!”

Прыблізна год таму мне пашчасціла пабываць у такіх краінах, як Аўстрыя, Венгрыя і Італія. Вандроўка была цалкам запланавана турфірмай, таму пэўнага экстрыму адчуць не давялося. Але ў нас быў добры суправаджальнік, які ведаў шмат пра тыя мясціны, знешні выгляд і жыццёвы ўклад якіх мы прымяралі да саёй асобы.

***

Першым горадам нашай праграмы быў Будапешт. Перад тым, як уехаць у сталіцу Венгрыі, нам, як звычайна гэта робіцца, абвясцілі ў двух словах культурны план на гэты дзень. І неяк паміж іншым прамільгнула фраза: “Надзвычайная эканомнасць”. Эканоміць?!

Прызнаюся: цяжка сачыць за фінансамі, калі вакол цябе разгортваецца казачны горад, у якім адчуванне ўтульнасці і спакою, атмасфера асалоды ад жыцця становіцца часткай цябе, уваходзіць у тваю душу-хату, з парога голасна ўскрыкваючы: “Гасцей чакалі?!” .

Можна доўга апісваць усю прыгажосць, але зараз не аб гэтым. Як скончылася культпраграмма і засталося твохі вольнага часу, нас узрадавалі навіной, што завязуць у супермакрет, але ў незусім звычайны для нас. Па знешняму выгляду ён быў максімальна просты, а знутры больш паходзіў на склад тавараў, толькі з касіркамі. Вось тут і прыгадаліся мне словы пра “эканомнасць”. Было трохі дзіўна хадзіць паміж скрынкамі, набітымі розным таварам, прыглядацца да кожнай, каб не прапусціць незнарок што-небудзь “гэтакае”. А знайшоўшы – лезці ў самыя яе нетры за жаданай рэччу. Наогул, ва ўсёй краме амаль не было персаналу. Таннасць тавару таксама абумоўлена сціплым упрыгожваннем (а дакладней, адсутнасцю таго самага ўпрыгожвання) паліц са скрынкамі. Вось і кошт тавара атрымаўся значна меншы, чым ў звычайным супермаркете.

Венгры ўмеюць правільна размяркоўваць свае фінасы. Традыцыйна, закупы робяцца раз на тыдзень, что значна скарачае час, якога так не хапае ў сучасным жыцці. Зэканомленыя грошы і час яны з вялікім задавальненнем трацяць на адпачынак, падарожжа і хобі.

***

Узрушаныя і задаволеныя, мы адправіліся далей, у Італію.Ў Рыме першы раз пракацілася на метро, адразу заўважаеш “стракатасць” людскога асяроддзя. Адзін выдзяляецца нацыянальнасцю, другі – адзеннем, трэці – манерай паводзін.
Там шмат чытаюць у грамадскім транспарце: газеты, часопісы, кнігі. Праз гэта бычыцца неабыякавасць да жыцця, жаданне ведаць, што абываецца ў свеце, развіваць сябе і дачыняцца да культуры.

Рым. Сучасны мегаполіс вырастае тут побач з помнікамі даўніны, найноўшыя тэхналогіі мірна ўжываюцца з старасвецкімі традыцыямі. Бадай што самае цікавае ў гэтым горадзе – яшчэ адзін горад-дзяржава ўнутры яго – Ватыкан. Нажаль, на знаёмства з ім адводзілася толькі 15 хвілін. Імкліва шпацыруючы па плошчы, перад саборам Св.Пятра, нас уразіла група турыстаў, якая села адпачыць там, дзе іх застала стома – у цэнтры плошчы. Здзівіла менавіта непасрэднасць праўлення жадання адпачыць.

***

Такую ж непасрэднасць мы назіралі і ў Вене, ў Палацавым садзе, дзе не толькі моладзь, але і людзі старэйшага ўзросту вольна адчувалі сябе на зялёным мурагу сада. Кожны выбраў сабе ўлюбёны занятак: нехта прыемна праводзіў час у кампаніі сяброў, гуляў у фрысбі, нехта чытаў кнігу, а некаторыя проста атрымлівалі асалоду ад знаходжання ў гэтым месцы.

Як мы пабачылі, італьянцы і аўстрыйцы (а, напэўна і іншыя еўрапейцы) свабодна і проста, гарманічна і адэкватна паводзяць сябе ў грамадстве. У іх ёсць ясна асэнсаваная ідэя, што яна – грамадзяне сваёй краіны, Еўропы і ўсяго сусвету.

Далёкі, яшчэ нязвыклы нам еўрапейскі свет, заснаваны на стабільнасці, даверы, адкрытых межах і неад’емным камфорце жыцця. Так хочацца, каб жыхары Беларусі былі еўрапейцамі не только геаграфічна, але і ўнутрана адчувалі гэта. :)

Кацярына Мшар

Bookmark and Share



0

Праглядаў: 170.

Заўважылі памылку?

Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter.

Паправім!

Сістэма Orphus

Няма іншых артыкулаў на гэтую тэму.


Дадаў:

, які дадаў 30 навін на сайт Дзедзіч.

Звязацца з аўтарам



0 каментароў да гэтай навіны

1 Trackbacks для гэтай навіны

  1. Ох ужо гэтыя пераможцы! | Еўраклуб | Грамадства | Дзедзіч гаворыць:

    [...] Другая ж пераможца – Кацярына Мшар – пракацілася з экскурсіяй па некалькім вядомым беларускім сталіцам – і яе заўважлівае вока прымеціла шмат цікавага. Яе працу глядзіце тут. [...]

    Thumb up 0 Thumb down 0

Пакінуць каментар

На нашым сайце дазволеныя аватары.
Зарэгіструйцеся на Gravatar , каб пабачыць свой аватар побач з Вашым каментам.

Advertise Here
  • Папулярнае
  • Апошняе
  • Каментары
  • Тэгі
  • RSS
Advertise Here

Дзедзіч

Дзедзіч №73 Бюлетэнь "Дзедзіч" (красавік 2012г.)

Euroклуб

Euroклуб №07 Бюлетэнь "Euroклуб" (красавік 2012г.)
Блог Дзмітрыя Шыманскага

Рассылка Дзедзіча



 

Стратэгія развіцця

Апытанне прадпрыемстваў Брэста Глядзі раздзел "Кнігі"

Аб’явы

Шаноўныя сябры!

– Калі Вы падзяляеце нашыя погляды на сучасную сітуацыю ў Беларусі і нашыя надзеі на будучыню,

– калі Вы жадаеце супрацоўнічаць з намі, стаць сябрамі "Дзедзіча" ці проста перадаць цікавую інфармацыю, паведамляем, што звязацца з намі можна па тэл.: (029) 222-58-28, (029)660-57-41 кругласутачна.
Мы чакаем Вас!

____________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" шукае распаўсюджвальнікаў выдання ў навучальных установах Берасця і вобласці.
Тэл. (029) 222-58-28.

Архіў

Юбілейка

Юбілейка №38 Бюлетэнь "Юбілейка" (сакавік 2012г.)

Купалінка

Купалінка №25 Бюлетэнь "Купалінка" (сакавік 2012г.)

Валюта ў Берасці

Курсы валют на www.ecopress.by

Надвор’е

Інфармацыя pogoda.by

Сябры

Фільм пра “Дзедзіч”

Апытанне

У Беларусі плануюць забараніць продаж алкаголю асобам, маладзейшым за 21 год. Ваша стаўленне:

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

Што я хачу зрабіць разам з Дзедзічам? (можна выбраць макс. 3 варыянты)

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апошняе з самвыдату

Вела-БрэстУлётка "Вела-Брэст" з раздзела "Самвыдат"

Показка дня

Міністэрства абароны РБ вырашыла скараціць штаты. Першым было вырашана скараціць штат Невада.

Сацыяльныя сеткі



ЦІЎЦЕР ПРА #brest_by

RealBrestRealBrest: Большая золотая медаль в копилке предприятия "Белалко": РПУП «Брестский ликеро-водочный завод «Белалко... http://t.co/SACkkLX5 #brest_by
2 months ago
RealBrestRealBrest: Галина Васильевна из Ивацевичей выиграла 200 000 000 рублей.: Галина Васильевна из Ивацевичей, которая... http://t.co/4CKBflDh #brest_by
2 months ago
brestgazetabrestgazeta: Лига чемпионов появится на больших экранах брестского кинотеатра: В Бресте матчи Лиги чемпионов УЕФА ... http://t.co/R7ogv20P #brest_by
2 months ago
SostipendiSostipendi: Партизаны во время войны называли флаг нынешних оппов так: "САЛО-МЯСО-САЛО" #gomel #mogilev #brest_by - -
2 months ago
ampbyampby: Зімовы еўратур: 5 краін за 10 дзён. Частка другая http://t.co/WcjLCqtm #twiby #belarus #minsk #eu #grodno #brest_by #vitebsk #gomel #mogilev
2 months ago