Рейтинг@Mail.ru

300 машын з бел-чырвона-белымі стужкамі

Такім бачаць галоўны вынік акцыі на Дзень Волі сябры “Дзедзіча”. Разам з прадстаўнікамі іншых дэмакратычных арганізацый яны правялі сёння цэлы шэраг лакальных акцый.

Пачаць святочныя мерапрыемствы на Дзень Волі 25 сакавіка сябры “Дзедзіча” вырашылі ўшанаваннем памяці аднаго з актыўных дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі Адама Трыпуса. Жыхар Берасця – вайсковы афіцэр, пазней настаўнік, – усё жыццё актыўна працаваў на карысць незалежнасці Беларусі.

У часы змагання за незалежнасць у 1920-я гады ён быў павятовым камэндантам Гарадзенскага павету і сябрам Гарадзенскага акруговага штабу антыпольскага партызанскага руху, арганізаванага ўрадам БНР Вацлава Ластоўскага. З другой паловы 1920-х гг. жыў у Берасці, працаваў настаўнікам у в. Ратайчыцы. Пасля вайны працаваў у Берасцейскім раённым аддзеле адукацыі і ў педагагічным інстытуце. Адам Трыпус трагічна загінуў у Берасці ў 1965 годзе. Быў знойдзены на вуліцы збітым невядомымі пры нявысветленых абставінах.

Ушанаваць памяць А. Трыпуса прыйшлі прадстаўнікі цэлага шэрагу дэмакратычных арганізацый Берасця: Партыі БНФ, Руха “За Свабоду”, моладзевых арганізацый. З прамовай пра жыццёвы шлях А. Трыпуса выступіў берасцейскі краязнаўца Ігар Бараноўскі.

Пасля наведвання Трышынскіх могілкаў актывісты адправіліся віншаваць жыхароў Берасця з Днём Волі.

На аўтамабільным рынку ў Задворцах і на паркінгу каля гіпермаркета “Карона” валанцёры раздавалі кіроўцам віншавальныя паштоўкі з нагоды Дня Волі і прапаноўвалі ім павязаць бел-чырвона-белыя на антэны сваіх аўтамабіляў у знак салідарнасці з палітычнымі вязнямі і ўсімі, хто пацярпеў ад рэпрэсій беларускіх уладаў. У выніку сёння па Берасці ездзілі 300 аўтамабіляў з нацыянальнай сімволікай.

Адзін з арганізатараў акцыі, кіраўнік “Дзедзіча” Дзмітрый Шыманскі лічыць гэта галоўным вынікам сённяшняй акцыі:

- Упершыню ў Берасці мы паспрабавалі правесці масавую акцыю салідарнасці ў такой форме і яе поспех проста ўражвае. Я асабіста павязаў больш за 20 стужачак і толькі адзін чалавек адмовіўся павесіць яе на сваю машыну. Абсалютная большасць людзей станоўча ўспрымалі беларускую гаворку, дзякавалі за віншаванні і выказвалі шчырыя словы падтрымкі. Лічу, што акцыя прайшла ўдала і гэтую форму працы з людзьмі абавязкова трэба выкарыстоўваць надалей.

 

 

Вечарам у офісе “Дзедзіча” берасцейская моладзь пісала нацыянальную дыктоўку. Тэкст для дыктоўкі прапанаваў менскі палітолаг Уладзімір Падгол. Ім стаў “Ліст з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага, які кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-га года напісаў у ноч перад выкананнем прысуду расейскага суду – смяротная кара праз павешанне.

Дыктоўка стала своеасаблівай праявай салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі. Па словах кіраўніка Берасцейскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктара Клімуса лісты, напісаныя ўдзельнікамі дыктоўкі, будуць дастаўленыя ў турмы і следчыя ізалятары, дзе ўтрымліваюцца палітычныя вязні рэжыму.

Bookmark and Share



0

Праглядаў: 2,200.

Заўважылі памылку?

Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter.

Паправім!

Сістэма Orphus

Няма іншых артыкулаў на гэтую тэму.


Дадаў:

, які дадаў 138 навін на сайт Дзедзіч.

Звязацца з аўтарам



10 каментароў да гэтай навіны

  1. Алёна гаворыць:

    ну хто прыдумаў,параўнаць жанчыну з мужчынам!!!!! аўтар відавочна з комплексам!!!мужчына і жанчына дзве розныя рэчы,
    мужчына жадае ўсяго ад усіх жанчын,а жанчына жадае ўсяго ад аднаго мужчыны,як ьбы там не было мужчыны ўсе сабакі і не спрачайцеся з гэтым!

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

    Алёна адказвае:

    прабачыце,гэта не на гэты артыкул

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  2. Маша гаворыць:

    Ваша акцыя – лепшая з таго, что я сёння чытала пра розныя мерапрыемствы ў Беларусі.
    300 абсалютна левых чалавек рэальна выказалі салідарнасць. Гэта клёва.

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  3. Алесь гаворыць:

    Па-мойму таксама працаваць з людзьмі значна важней (для будучыні бацькаўшчыны), чым піхацца з ментамі.

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  4. milka-kotka гаворыць:

    здаецца ў лічбе “300″ аплшні нолік лішні ))) калі б гэтая акцыя была масштабная, туды былі бы запрошаны прадстаўнікі смі, і цягнулася б яна не некалькі хвілінак, а тут і па фота відаць. А так і па фота відаць “значнасць і массавасць” падзеі. Ганьба! у прынцыпе, як і большасць мерапрыемсваў дзедзіча

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  5. Сяржук гаворыць:

    заўсёды знойдзецца чалавек, які не адмовіцца паганьбіць дзедзіч (напэўна ад зайздрасці). І так кожнае мерапрыемства. СМІ запрашаліся, стужкі масава шыліся і хутка разышліся. вось толькі на могілкі не шмат народу прыйшло, але я думаю з часоў адкрыцця помніка ніхто больш народу не збіраў

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  6. dzedzich гаворыць:

    Мілана пакрыўдзілася, што засталася не пры справе на Дзень Волі. Не далі паздымаць бадзяжных котак на стадыёне “Лакаматыў”, дзе забаранілі пікет камуністаў :)
    Вось там бы была сапраўдная акцыя, масавая і раскручаная :)
    Для таго, каб цябе запрашалі, як журналіста, ці як чалавека, трэба сябраваць з н’юсмэйкерамі (у дадзеным выпадку з “Дзедзічам”), а не шукаць нагоды чарговы раз выказаць сваё звычайнае “фе”.

    А за фоткі прабач – такіх прафесіяналаў як ты у нас у “Дзедзічы” няма. Адныя аматары :)
    Прынамсі вызначыць па фота працягласць мерапрыемства і колькасць развешаных стужак – гэта вялікае майстэрства трэба мець! Проста ТАЛЕНТ :)

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  7. milka-kotka гаворыць:

    Я, Зміцер не пакрыўдзілася, 25 у мяне было дастаткова працы і без камуністаў, на якіх я ісці і не збіралася, дарэчы )
    а вось фраза “каб цябе запрашалі, як журналіста, ці як чалавека, трэба сябраваць з н’юсмэйкерамі” вельмі павесяліла. можа яшчэ водгукі толькі станоўчыя хаціце? а можа тых хто не сябруе не завеце, бо баіцеся, што напішуць як насамрэч праходзяць вашыя “массавыя” акцыі? ))) Эх, вам бы ў сучаснай уладзе месца, цаны б не было, я сур’ёзна.

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  8. dzedzich гаворыць:

    Навіны пра нашы акцыі, у тым ліку і пра Дзень Волі, заўсёды з’яўляюцца на Белапан і без твайго ўдзелу. Як і ў іншых СМІ.
    Дзякуй за прапанову запрашаць цябе як фотакарэспандэнта, мы падумаем.

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

    Маша адказвае:

    Дзмітрый, не марнуйце Вы час на гэтыя спрэчкі. Проста рабіце сваю справу, вы робіце вельмі карысныя рэчы.
    А такая з’ява, як троллінг – гэта прыкмета папулярнасці сайта. Троллінг – звычайная рэч для аўтсайдэраў.
    Хутка прыйдзецца ўводзіць мадэрацыю каментаў.

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  9. Ihar_B гаворыць:

    Сяржук: “з часоў адкрыцця помніка ніхто больш народу не збіраў”

    І сапраўды, да магілы Адама Трыпуса раней, да адкрыцьця помніка зьбіралася значна болей людзей, чым цяпер (чал. 30-40). Як і да помніка рэпрэсаваным на Трышынскіх могілках, як і на Балахоўскія могілкі да магілаў балахоўцаў…

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

    Зміцер адказвае:

    Згодзен.
    І ў кожнага прычыны знаходзяцца. Хто працуе, хто вучыцца, хто спіць.
    Ды і мы самі можам прыдумаць безліч прычын: і паслявыбарчая апатыя, і ўзросшая палітычная індыферэнтнасць, і расчараванне, адчуванне безнадзейнасці.

    Відаць, прыходзяць тыя, у каго гэта – стан душы. Хто не можа не прыйсці. Хто адчувае тоеснасць свайго светапогляду з ідэаламі людзей, памяць пра якіх захоўваюць гэтыя помнікі.
    Якім не трэба па 10 разоў тэлефанаваць і слёзна прасіць адарвацца ад “важных спраў”. Хочацца вельмі спадзявацца, што тых, хто прыходзіць, будзе ўсё больш. Што іх будзе больш, чым помнікаў, якім трэба пакланіцца.

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  10. Дмиртрий гаворыць:

    Молодцы. Правда на сколько я помню ленточки на машины БРСмовцы повязывали. Правда уже года два или три как….Вот и вопрос – кто у кого научился… :)

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

Пакінуць каментар

На нашым сайце дазволеныя аватары.
Зарэгіструйцеся на Gravatar , каб пабачыць свой аватар побач з Вашым каментам.

Advertise Here
  • Папулярнае
  • Апошняе
  • Каментары
  • Тэгі
  • RSS
Advertise Here

Дзедзіч

Дзедзіч №73 Бюлетэнь "Дзедзіч" (красавік 2012г.)

Euroклуб

Euroклуб №07 Бюлетэнь "Euroклуб" (красавік 2012г.)
Блог Дзмітрыя Шыманскага

Рассылка Дзедзіча



 

Стратэгія развіцця

Апытанне прадпрыемстваў Брэста Глядзі раздзел "Кнігі"

Аб’явы

Шаноўныя сябры!

– Калі Вы падзяляеце нашыя погляды на сучасную сітуацыю ў Беларусі і нашыя надзеі на будучыню,

– калі Вы жадаеце супрацоўнічаць з намі, стаць сябрамі "Дзедзіча" ці проста перадаць цікавую інфармацыю, паведамляем, што звязацца з намі можна па тэл.: (029) 222-58-28, (029)660-57-41 кругласутачна.
Мы чакаем Вас!

____________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" шукае распаўсюджвальнікаў выдання ў навучальных установах Берасця і вобласці.
Тэл. (029) 222-58-28.

Архіў

Юбілейка

Юбілейка №38 Бюлетэнь "Юбілейка" (сакавік 2012г.)

Купалінка

Купалінка №25 Бюлетэнь "Купалінка" (сакавік 2012г.)

Валюта ў Берасці

Курсы валют на www.ecopress.by

Надвор’е

Інфармацыя pogoda.by

Сябры

Фільм пра “Дзедзіч”

Апытанне

У Беларусі плануюць забараніць продаж алкаголю асобам, маладзейшым за 21 год. Ваша стаўленне:

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

Што я хачу зрабіць разам з Дзедзічам? (можна выбраць макс. 3 варыянты)

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апошняе з самвыдату

Вела-БрэстУлётка "Вела-Брэст" з раздзела "Самвыдат"

Показка дня

Распальванне эстонска-кітайскага канфлікту можа быць не зусім карысна для Расеі, адзначаюць некаторыя аналітыкі.

Сацыяльныя сеткі



ЦІЎЦЕР ПРА #brest_by

RealBrestRealBrest: Большая золотая медаль в копилке предприятия "Белалко": РПУП «Брестский ликеро-водочный завод «Белалко... http://t.co/SACkkLX5 #brest_by
2 months ago
RealBrestRealBrest: Галина Васильевна из Ивацевичей выиграла 200 000 000 рублей.: Галина Васильевна из Ивацевичей, которая... http://t.co/4CKBflDh #brest_by
2 months ago
brestgazetabrestgazeta: Лига чемпионов появится на больших экранах брестского кинотеатра: В Бресте матчи Лиги чемпионов УЕФА ... http://t.co/R7ogv20P #brest_by
2 months ago
SostipendiSostipendi: Партизаны во время войны называли флаг нынешних оппов так: "САЛО-МЯСО-САЛО" #gomel #mogilev #brest_by - -
2 months ago
ampbyampby: Зімовы еўратур: 5 краін за 10 дзён. Частка другая http://t.co/WcjLCqtm #twiby #belarus #minsk #eu #grodno #brest_by #vitebsk #gomel #mogilev
2 months ago