Асоба Міхала Вітушкі цікавая. Дзейнасць гэтага малавядомага цяпер беларускага патрыёта выходзіла за межы беларускай тэрыторыі. Ён стаў героем і ўкраінскай, і літоўскай, і нават расейскай гісторыі.
Міхал Вітушка нарадзіўся 5 лістапада 1907г. Вучыўся ў Клецкай, Радашковіцкай, Віленскай гімназіях. Пазней атрымаў дыпломы Пражскага ўніверсітэта і Варшаўскага палітэха. Быў адным з кіраўнікоў Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый у Варшаве.
У жніўні-верасні 1941г., паводле ўспамінаў атамана Тараса Бульбы-Бараўца, Вітушка быў намеснікам камандзіра беларускіх аддзелаў Усевалада Родзькі. Гэтыя аддзелы, якія праводзілі сумесную акцыю з “Палескай Сеччу” Украінскай паўстанцкай арміі Бараўца (супраць узброеных фарміраванняў прамаскоўскіх партызанаў, што складаліся ў большасці з рэшткаў часцей Чырвонай Арміі) каардынаваліся штабам беларускіх сацыялістаў-грамадоўцаў і Беларускай незалежніцкай партыі.
Пазней гэтыя аддзелы ўвайшлі ў грамадоўскую Беларускую народную партызанку, якая дзейнічала на Палессі ў 1942-1948гг.
Увосень 1941г. ён браў удзел у арганізацыі паліцыі ў Менску, у 1942-1943гг. сумесна з Дзмітрыем Касмовічам (што пазней прадстаўляў Беларусь у Антыбальшавіцкім блоку народаў і ў Сусветнай антыкамуністычнай лізе) ствараў аддзелы “Беларускай Самааховы” ў Бранскай, Смаленскай і Магілёўскай абласцях. Адначасова сябры ЦК Беларускай незалежніцкай партыі Вітушка і Касмовіч вялі работу па стварэнні падпольнай сеткі БНП на гэтых тэрыторыях.
Вядома, што Украінскай паўстанцкай арміі ўдалося дамовіцца з немцамі аб тым, што вермахт, адступаючы з Украніны, пакіне нацыяналістычнаму падполлю арсеналы зброі, якія партызаны УПА выкарыстаюць для барацьбы з савецкімі войскамі.
У беларускім выпадку немцы ўзяліся падрыхтаваць, узброіць і абмундзіраваць батальён “Дальвіц”, які павінен быў дзейнічаць на занятай савецкімі войскамі тэрыторыі. У жніўні 1944г. Абверам (нямецкай ваеннай разведкай) на тэрыторыі Усходняй Прусіі гэты батальён быў створаны. Камандаваў ім маёр Іван Гелда. У складзе батальёна трапіў у Беларусь і Міхал Вітушка.
У данясеннях савецкага камандавання паведамляецца, што Вітушка быў забіты ў студзені 1945г.: нібыта ён загінуў 7 студзеня 1945г. каля возера Кернава у перастрэлцы з НКВД. Але там загінуў не Міхал, а Мікалай Вітушка, былы афіцэр Чырвонай Арміі, які быў выкарыстаны ў аперацыі прыкрыцця Міхала Вітушкі.
Сам Міхал Вітушка працягваў дзейнічаць у падполлі. У канцы года ён абвяшчае аб стварэнні Беларускай вызвольнай арміі, якая функцыянавала пад кодавай назвай “Чорны кот”. Яна складалася з рэгулярных партызанскіх аддзелаў і так званых “ударнікаў” – падпольшчыкаў, што легальна працавалі на савецкіх прадпрыемствах. На чале арганізацыі стаяў Галоўны штаб, якім кіраваў Вітушка.
У складзе “Чорнага ката” ваявалі не толькі беларусы. Таксама там былі і рускія, украінцы, літоўцы, латышы, а таксама немцы (батальёны “Вервольф”, “Цэпэлін” и “Эдэльвейс”).
На працягу 1945 – 1948гг. “Чорны кот” здзейсніў звыш 1300 нападаў на савецкія установы, банкі, крамы і вайсковыя часці. Здабытыя сродкі ішлі на папаўненне “баявога фонда”. Пры гэтым загінула звыш 8 тыс. прадстаўнікоў савецкай улады – партыйных работнікаў, ваеннаслужачых, сябраў КПСС і супрацоўнікаў МГБ.
Колькасна БВА налічвала да трох тысяч баевікоў. Група Чорнага ката, якая займалася выведкай, дзейнічала нават у Маскве. Наколькі сур’ёзна савецкія ўлады непакоіла гэта арганізацыя сведчыць факт, што аб ходзе барацьбы з ёю штодня дакладвалі асабіста таварышу Берыі.
Паступова аддзелам МГБ удалося ўзяць пад свой кантроль сітуацыю ў Беларусі і Літве. Большасць сябраў Чорнага ката трапілі ў лагеры і турмы, частцы ўдалося прарвацца на польскую тэрыторыю і далей на Захад. Удалося гэта зрабіць і Міхалу Вітушку.
Апошнія патрабаванні выдачы Вітушкі, адрасаваныя саветамі ўладам ФРГ датуюцца 1975-ым годам. Памёр Міхал Вітушка у Швейцарыі, 27 красавіка 2006г., маючы 99 гадоў. Паводле некаторых звестак, рыхтуюцца да друку яго ўспаміны.
Беларускі партызан Міхал Вітушка выклікаў захапленне тых, хто яго сустракаў. Вось некаторыя фрагменты з успамінаў:
“…Вітушка штодзённа праводзіць са сваімі камандзірамі аддзелаў аператыўныя нарады. Ад розных нечаканасцяў яго аберагае ахова – непрыкметныя з выгляду хлопцы. Вітушка – паўсюль і… нідзе. Заўсёды ў яго тысячы самых розных задум”
“Перад камандзірам партызанаў Вітушкам усе адчуваюць страх… Вітушка ёсць фанатычным праціўнікам бальшавізму. Ён змагаецца ўсімі спосабамі за незалежнасць сваёй беларускай Айчыны”.
Прэзідэнт Рады БНР (у эміграцыі) сваім дэкрэтам ад 1 верасня 1949г. устанавіў спецыяльныя ўзнагароды для партызан: медаль Партызана, ордэн Жалезнага Рыцара і ордэн Пагоні. У ліку ўзнагароджаных быў і генерал Міхась Вітушка.
Юрка АГІЕВІЧ
Паводле кнігі: С.Ёрш, С. Горбік “Беларускі Супраціў”, Львоў, 2006



(14 галасоў. Рэйтынг: 4.71 з 5)



















9 сакавіка 2011 у 22:25
Кепскі плягіят
Уся гэта інфамацыя – адвольны і вельмі падтасаваны плягіят (нават перакладзеныя радкі цалкам выдуманага артыкула ў заходне-нямецкай паваеннай газэце) з кнігі С.Ёрш, С. Горбік “Беларускі Супраціў”, Львоў, 2006.
і некаторых публікацый у “Беларускім рэзыстансе” зь уласнымі лічбавымі мітамі аўтара. Толькі кампрамэтуе справу…
У нармальнай дзяржавве аўтары за падобны плягіят падаюць на выданьня ў суд…
Мусіць быць сорамна і аўтару “артыкулу” і выданьню…
[Адказаць]
9 сакавіка 2011 у 22:50
Хлопец, на той час студэнт 2-га курсу берасцейскага філфаку прачытаў вашу кнігу, захапіўся і падрыхтаваў на яе аснове артыкул у студэнцкую газету.
Адзінае, што зрабіў кепска, не даў спасылку на першакрыніцу.
І гэта вы называеце плагіятам?
[Адказаць]
9 сакавіка 2011 у 22:52
Там сказы прама з кнігі… без адзначэньня цытатаў. Потым лічбы дзікія, таксама выдуманыя альбо выраваныя з кантэксту.
Раскласьці Вам “па паліцам”? З цытатамі і адзначэньнем старонак? Выкрыць усе фантазыі “аўтара”?
А мо дасласьц у рэдакцыю кнігу, каб самі крыху параўналі?
[Адказаць]
9 сакавіка 2011 у 22:56
Калі кніга недзе ёсць у электронным варыянце, дашліце, калі ласка, спасылку, мы адразу апублікуем пад артыкулам.
А калі ёсць толькі ў папяровым, то будзем удзячны за магчымасць прачытаць.
[Адказаць]
а. Сяргей Горбік адказвае:
9 сакавіка 2011 у 23:08
Ёсьць у электроным варыянце, але не выкладалі пакуль у сеціва… Вышліце на указаны ў паведамленьні мэйл і дашлю. Але без права поўнага капаваньня ў сеці.
Часткі і далейшая праца, ужо пасьля 2006 г., ёсьць тут:
http://www.kamunikat.org/rezystans.html
[Адказаць]
9 сакавіка 2011 у 22:59
Выправіліся.
Зрабілі спасылку на Вашу кнігу. Дзякуй за пільнасць!
[Адказаць]
9 сакавіка 2011 у 23:01
І яшчэ адно: Потым з падобных “артыкулаў” робяць свае “дасьледаваньня” ды “рэцэнзіі” адкрытыя ды прыхаваныя ворагі самой ідэі Беларускага супраціву альбо факту дасьледаваньня. Таму падобная мітычнысьць толькі шкодзіць справе…
Лепш бы Вы гэтую спасылку не рабілі, бо у гэтым “артыкуле” столькі мітаў, што толькі нашу працу ганбіце…
[Адказаць]
9 сакавіка 2011 у 23:08
ОК.
Прапаную апублікаваць на нашым сайце Ваш артыкул (калі, канешне, знойдзеце час на гэта) з абвяржэннем прыведзеных у артыкуле Ю.Агіевіча міфаў. Відавочна, што Вы лепш абазнаныя ў гэтай тэме, чым звычайны беларускі студэнт.
[Адказаць]
dzedzich адказвае:
9 сакавіка 2011 у 23:30
Дзякуй вялікі.
Пачытаем.
Але ж як газетны артыкул не пойдзе, бо ў нас абмежаванне 7000 сімвалаў.
А на сайце можам апублікаваць. Каб яшчэ ілюстрацыі знайсці…
[Адказаць]
9 сакавіка 2011 у 23:23
Шчыра кажучы, перапісываць кнігу ў артыкул няма а ні часу, а ні жаданьня… У дадзенай публікацыі амаль на кожным радку памылкі, асабліва ў лічбах… Тут лепш пачынаць рэцэнзію гэтага “артыкула” са слоў: “Уласныя фантазіі аўтара па матывах прачытанага…”
Давайце я лепш “скіну” больш цікавы матэрыял, які магчыма да шырокага чытача не дайшоў і ёсьць далейшым пашырэньнем напісанага ў кнізе…
http://baocinfo.blogspot.com/2011/01/blog-post_5969.html
[Адказаць]
dzedzich адказвае:
9 сакавіка 2011 у 23:51
Дзякуй вялікі.
Пачытаем.
Але ж як газетны артыкул не пойдзе, бо ў нас абмежаванне 7000 сімвалаў.
А на сайце можам апублікаваць. Каб яшчэ ілюстрацыі знайсці…
[Адказаць]
10 сакавіка 2011 у 20:53
Ну, хоць я і працую ў сфэры СМІ, як адзін з рэдактараў інфармацыйнага парталу УАПЦ, аде ў 7000 знакаў яўна не ўкладусь у навуковых артыкулах…
А фота магу выслаць, але не адшукаў адрэсу на сайце.
[Адказаць]
dzedzich адказвае:
10 сакавіка 2011 у 21:01
Дашліце, калі ласка, на адрас dzedzich@tut.by
[Адказаць]
26 сакавіка 2011 у 02:46
Мне здаецца, я пісаў гэты артыкул, апіраючыся на інтэрнэт-публікацыі.
Плягіятам гэта быць ня можа. У артыкуле няма ніякіх высноў або аналізу, якія аўтар выдаваў бы за свае. Увесь артыкул – гэта пагадовае выкладаньне фактаў. Ну або “фактаў”, лол. А, як я добра помню, на голую інфармацыю капірайт не пашыраецца.
Так ці не, Зьміцер? Ты юрыст.
[Адказаць]
dzedzich адказвае:
26 сакавіка 2011 у 03:07
Не ведаю, Юрка.
Мне здаецца, што калі ты бярэш толькі факты (агульнавядомыя) і пішаш іх сваімі словамі (а не капіруеш кавалкі тэксту) то можа і не пашыраецца.
Але адкуль жа ты іх ўзяў тады, гэтыя факты (цябе ж там не было)? Таму, пры напісанні падобных прац можа якраз такі факты патрабуюць спасылак на першакрыніцы.
Тут лепей гісторыкаў нашых спытаць, хто навуковыя артыкулы піша.
А ў гэты канкрэтным выпадку трэба проста глядзець, наколькі блізка да тэксту першакрыніцы ты выклаў свае думкі.
[Адказаць]