Альбом менскага гурта Green Pepper — «Get On The Right Road» у сетцы! Пампуй зараз!
У краіне, на якую новыя заходнія крыніцы спасылаюцца як адзін з апошніх астраўкоў камунізму, усялякі выраз незадаволенасці здаецца цалкам абмежаваным традыцыямі класічнага року, і адсюль квітнее апалітызм. Гурт, аб якім ідзе гаворка вышэй — Green Pepper, заснаваны ў 2009 годзе. Ён усё яшчэ не падпісаў ні з кім кантракт, але здужаў самастойна выдаць дэбютны альбом «Get On the Right Road». Абраўшы англійскую і італьянскую мовы для сваіх песень, гурт верны запаветам Led Zeppelin, Muse, Kings Of Leon, 30 Seconds To Mars і The Beatles. Іх матэрыял вельмі сур’ёзны, пазбаўлены гаркаты, уласцівай нацыі.
На беларускай мове назва групы гучыць «Зялёны перац», у чым заключана гульня слоў, так як прозвішча вакаліста (Даніэля) — Перцаў. У камандзе з ім граюць Саша Мартынюк (гітара), Аляксей Карагач (бас) і Алекс Пятроў (ударныя). Хлопцы (як і стваральнік і лідэр гурта «Ва-БанкЪ» Аляксандр Скляр) цалкам адмаўляюць якія-небудзь спасылкі і сувязі з палітыкай у сваёй музыцы. Наадварот, натхнёныя «лесвіцай у неба», яны прапануюць такі PR-матэрыял, які з’яўляецца адначасова драматычным і абстрактным:
«Мы занадта маладыя, каб пісаць мемуары. Наша гісторыя будзе напісана тымі, хто зараз з намі на нашым цярністым шляху да музычнага Алімпу».
Недзе на даляглядзе яскрава гарыць зорка. Асабліва, калі ў самым пачатку замовіць за ёй гэтае месца. У такога роду рыторыцы сённяшні дзень, з усімі яго няўдачамі, ігнаруецца ў карысць далёкай, нават містычнай мэты. І сацыяпалітычнага клопату адсутнічаюць.
Арыгінал тэксту на ангельскай мове: http://www.farfrommoscow.com/articles/pondering-rocks-future-tarakany-kirpichi-green-pepper-and-uncle-boo.html
Дадатковая інфармацыя аб Green Pepper:
http://vkontakte.ru/club5840382
http://green-pepper.kroogi.com/
Спампаваць можна тут:

























11 лістапада 2010 у 00:36
А можа выкладзіце пару песень на вашым сайце?
[Адказаць]
11 лістапада 2010 у 10:43
Спасылка не працую!
[Адказаць]
Когаць Ганна адказвае:
11 лістапада 2010 у 12:11
УЖО працуе!
[Адказаць]
11 лістапада 2010 у 12:48
Супэр!!!
мне спадабалася музыка!
можа яны ў Брэсце выступаюць калі?!
[Адказаць]
11 лістапада 2010 у 13:02
А они у нас както выступали, правда состав изменился помоему.
[Адказаць]
Когаць Ганна адказвае:
11 лістапада 2010 у 13:30
бубнач і басіст змяніліся)))
[Адказаць]
11 лістапада 2010 у 13:41
Спасибо за отзывы! )
В ближайшее время выберемся в Брест, а если у кого есть желание можете в минск приехать 10 ДЕКАБРЯ (http://vkontakte.ru/events.php?act=s&gid=20898180), будем рады вас видеть!
[Адказаць]
12 лістапада 2010 у 12:43
А в ближаёшее время, это когда? ))
[Адказаць]
13 лістапада 2010 у 12:10
Думаю 25 декабря вместе с группо NUTEKI
[Адказаць]