Рейтинг@Mail.ru

Твая Беларусь – твой выбар. Галасуй!

Паўтары месяцы таму стартаваў конкурс для моладзі на лепшы сімвал Беларусі. Зараз настаў час абраць найлепшыя з паступіўшых прапаноў. А што Ты хочаш бачыць на на сувенірнай прадукцыі для цябе?

Нагадаем, што конкурс праводзіўся ў інтэрнэце, і ставіў на мэце сабраць прапановы па незвычайных, прывабных, і прыдатных для выкарыстання на сувенірах вобразах Беларусі.

Пасля чаго арганізатары конкурсу абралі 7 найбольш удалых на іх думку прапановаў. Але якія з іх будуць увасоблены на будучай прадукцыі – гэта залежыць ад Вас.

Прапануем азнаёміцца з прэтэндэнтамі:

Беларускі арнамент
null
Гэта неад’емнае частка веры беларускага народу, яго светаўспрымання. Іх ткалі ды вышывалі на ручніках і адзенні. Кожны элемент арнаменту меў сваё сакральнае значэнне. З аднымі ішлі на вяселле, з іншымі – памінаць продкаў, трэція вешалі на абразы. Кожнае свята, кожная з’ява мела сваё сімвалічнае ўвасабленне. З абярэгамі звязвалі свае надзеі і жадалі лепшай долі іншым. Гэтыя сімвалы і зараз маюць велізарны зарад народнай энэргетыкі, здольны прыносіць здароўе, дабрабыт, шчасце ў сям’і, захаваць ад ўсякага ліха, спрыяць чалавечаму лёсу.

Бабёр
null
Шыкоўнае футра й бабровы струмень былі аб’ектамі палявання на нашай зямлі цягам многіх стагодздзяў. Нашыя продкі верылі, што будаўнічыя здольнасці баброў мала чым саступалі чалавечым. Тое можна сказаць пра ўяўленні сацыяльнай уладкаванасці й ерархіі: людзі верылі, што бабры падзяляюцца на тры пароды – сяляне, баяры і магнаты.
Нароўні з нацыянальным сымбалем буслом, моцным зубрам беларускі жывёльны свет падае ня менш ушанаваную міфалогіяй істоту – працавітага бабра.

Культавыя камяні
null
У дахрысціянскай Беларусі камяні мелі вялікае культурнае, а так сама сакральнае значэнне. Гэта быў адзін з асноўных элементаў капішчаў і курганаў. У беларускіх міфах пра стварэнню света часта ўзгадваецца камень. З гэтага матэрыялу рабілі вельмі шмат дэкаратыўных і рэлігійных выяваў і пазней, у хрысціянскія часы. У Х ст. вядомы абразы з гэтага матэрыяла. Сюды ж можна дадаць тураўскую легенду, пра крыжы, што растуць з зямлі, а таксама Барысаглебскія і іншыя камяні.

Бусел
null
Вельмі шанаваная ў народзе птушка. Яго пасяленне каля чалавечага жытла здаўна лічылася добрай прыкметай. Гэта сімвал патрыятызму,- буслы заўжды вяртаюцца на Радзіму нават з самых лагодных краёў.

Слуцкі пояс
null
Такіх прыгожых і багатых тканых вырабаў, што ткалі на Нясвіжскіх і Слуцкіх персіярнях Радзівілаў не было нідзе ў свеце. Ткалі іх толькі мужчыны – не простыя рамеснікі, а сапраўдныя мастакі. Кожны з іх з’яўляецца унікальным і непаўторным творам не толькі народнага, але і сусветнага мастацтва.

Беларуская дуда
null
Дуда – традыцыйны музыкальны інструмент беларускага народу. Ён вядомы ў Беларусі з глыбокай старажытнасці. Існуе некалькі разнавіднасцей беларускай дуды. Больш за ўсе вядома дуда лепельскага тыпу. Дуда лепельскага тыпу для Беларусі – гэта як балалайка для Расіі.

Партызаны
null
Адносна нядаўняя з’ява ў вайсковай тактыцы, але між тым паспеўшая абрасці безлічнай колькасці баек і міфаў.

Такім чынам, за два тыдні арганізатары плануюць вызначыць найбольш папулярны сярод моладзі Беларусі сімвал. Так што не заставайцеся ў баку. Гэта наша , і нам выбіраць!

Якую з прапанаваных выяваў Вы хацелі б пабачыць на сувенірнай прадукцыі (макс. 3 адказы)?

  • Беларускі арнамент (39%, 42 галасоў)
  • Бусел (37%, 40 галасоў)
  • Слуцкія паясы (23%, 25 галасоў)
  • Дуда (18%, 20 галасоў)
  • Бабёр (14%, 15 галасоў)
  • Камяні (13%, 14 галасоў)
  • Партызаны (6%, 7 галасоў)

Усяго галасоў: 109

Loading ... Loading ...
Bookmark and Share



0

Праглядаў: 2,882.

Заўважылі памылку?

Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter.

Паправім!

Сістэма Orphus

Няма іншых артыкулаў на гэтую тэму.


Дадаў:

, які дадаў 23 навін на сайт Дзедзіч.

Звязацца з аўтарам



9 каментароў да гэтай навіны

  1. Bрина гаворыць:

    как-то странно подсчет процентов происходит – 44%, 44%, 33%, 11%,11%. я все складываю-складываю, но 100 никак не выходит))

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  2. dzedzich гаворыць:

    Гэта таму, што можна галасаваць больш чым за 1 варыянт. У дадзеным выпадку – за 3. Але 300% таксама можа ў суме не атрымацца, бо не ўсе галасуюць за ўсе 3 варыянты.
    Я, напрыклад, галасаваў толькі за бабра. Казырная істота :)

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  3. z гаворыць:

    Bстота супер. Но называть его символом Беларуси как-то стремнавата :)

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  4. dzedzich гаворыць:

    Ага. Пакрыўдзіцца і пакусае :) :) :)
    Дарэчы, руку можа пракусіць наскрозь. Такі вось таямнічы князь дрыгвы.

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  5. Варган гаворыць:

    Прапаную НЕ галасаваць за партызанаў.

    Хоць Другая сусьветная вайна і зрабіла Беларусь вядомай у сьвеце
    Не да падуманьня, што нашыя вясковыя дзяцькі самаходзь пацягнуліся ў лясы бараніць савецкую ўладу.

    Ішла грамадзянская вайна. Беларусы ваявалі на абодвух баках – фашыстоўскім і камуністычным. Нехта рабіў высілкі ваяваць на Беларускім.. Але гісторыю напісалі і падалі нам пераможцы.

    Мадэль жорсткага супраціву фашыстам нам навязалі камуністы. Аднак тое, што для Расеі было Вялікай Айчыннай вайной, для нас – самазьнішчэньнем. Інспіраваная Масквой партызанка толькі выклікала “пазаплянавую” жорсткасьць з другога боку.

    Партызанку зладзілі пакінутыя ў тыле савецкія функцыянэры, падпольныя райкамы, гаркамы, абкамы, дэверсыйныя групы, рэйдавыя брыгады, акружэнцы, больш за 200 атрадаў НКУС.. І ўтрымлівалася яна ідэялягічна, арганізацыйна і матар’яльна коштам Вялікай зямлі. А для самога беларускага народу партызанка была чужароднай марнай і пераважна варожай справай.

    Нажаль, ідэю “гераічнай партызанкі” на свае патрэбы перанялі ідыёлягі ўжо незалежнай Беларусі.

    Народ не прыняў партызанку. Зважым на скептычную і нават зьдзеклівую афарбоўку слова “партызан” у жывым маўленьні. Калі мы прымем гэткі сымбаль, мы прымем сымбаль прымусу на самазьнішчэньня за змаганьнем адной хцівай імпэрыі супраць такой жа другой.

    Партызан – той, хто ўвесь час хаваецца, той хто кажа – “мяне няма”. Давайце гучна скажам – “Я ёсьць”!

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  6. Viktar гаворыць:

    Не думаю, што хтосьці усур’ёз будзе разглядаць гэты варыянт. Партызаны тут хутчэй як забаўная версія на пасашок. Ужо надта файны малюначак патрапіў.

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  7. Антоха гаворыць:

    Не, ну бусел – вы што?! Папса дзікая.

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  8. Цімафей гаворыць:

    Я толькі не разумею, чаму ніхто не прапанаваў пушчанскага зубра у якасьці сімвала, ён будзе не горшы за бусла!!!

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

  9. Viktar гаворыць:

    Таму што па ўмовах конкурсу прапанаваныя вобразы мусяць “не з’яўляцца дзеючай сімволікай арганізацый і устаноў”. Таму ніхто не прапаноўваў (а калі і прапанавалі, то ў фінал не маглі трапіць) зубр – сімвал аднайменнай арганізацыі, скарынаўскі друкаваны знак, сонца і месяц – эмблема ТБМ, і магчымыя іншыя.

    Thumb up 0 Thumb down 0

    [Адказаць]

Пакінуць каментар

На нашым сайце дазволеныя аватары.
Зарэгіструйцеся на Gravatar , каб пабачыць свой аватар побач з Вашым каментам.

Advertise Here
  • Папулярнае
  • Апошняе
  • Каментары
  • Тэгі
  • RSS
Advertise Here

Дзедзіч

Дзедзіч №73 Бюлетэнь "Дзедзіч" (красавік 2012г.)

Euroклуб

Euroклуб №07 Бюлетэнь "Euroклуб" (красавік 2012г.)
Блог Дзмітрыя Шыманскага

Рассылка Дзедзіча



 

Стратэгія развіцця

Апытанне прадпрыемстваў Брэста Глядзі раздзел "Кнігі"

Аб’явы

Шаноўныя сябры!

– Калі Вы падзяляеце нашыя погляды на сучасную сітуацыю ў Беларусі і нашыя надзеі на будучыню,

– калі Вы жадаеце супрацоўнічаць з намі, стаць сябрамі "Дзедзіча" ці проста перадаць цікавую інфармацыю, паведамляем, што звязацца з намі можна па тэл.: (029) 222-58-28, (029)660-57-41 кругласутачна.
Мы чакаем Вас!

____________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" шукае распаўсюджвальнікаў выдання ў навучальных установах Берасця і вобласці.
Тэл. (029) 222-58-28.

Архіў

Юбілейка

Юбілейка №38 Бюлетэнь "Юбілейка" (сакавік 2012г.)

Купалінка

Купалінка №25 Бюлетэнь "Купалінка" (сакавік 2012г.)

Валюта ў Берасці

Курсы валют на www.ecopress.by

Надвор’е

Інфармацыя pogoda.by

Сябры

Фільм пра “Дзедзіч”

Апытанне

У Беларусі плануюць забараніць продаж алкаголю асобам, маладзейшым за 21 год. Ваша стаўленне:

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

Што я хачу зрабіць разам з Дзедзічам? (можна выбраць макс. 3 варыянты)

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апошняе з самвыдату

Вела-БрэстУлётка "Вела-Брэст" з раздзела "Самвыдат"

Показка дня

Нашая кошачка таксама спачатку не любіла пыласос, а потым нічога, уцягнулася…

Сацыяльныя сеткі



ЦІЎЦЕР ПРА #brest_by

RealBrestRealBrest: Большая золотая медаль в копилке предприятия "Белалко": РПУП «Брестский ликеро-водочный завод «Белалко... http://t.co/SACkkLX5 #brest_by
2 months ago
RealBrestRealBrest: Галина Васильевна из Ивацевичей выиграла 200 000 000 рублей.: Галина Васильевна из Ивацевичей, которая... http://t.co/4CKBflDh #brest_by
2 months ago
brestgazetabrestgazeta: Лига чемпионов появится на больших экранах брестского кинотеатра: В Бресте матчи Лиги чемпионов УЕФА ... http://t.co/R7ogv20P #brest_by
2 months ago
SostipendiSostipendi: Партизаны во время войны называли флаг нынешних оппов так: "САЛО-МЯСО-САЛО" #gomel #mogilev #brest_by - -
2 months ago
ampbyampby: Зімовы еўратур: 5 краін за 10 дзён. Частка другая http://t.co/WcjLCqtm #twiby #belarus #minsk #eu #grodno #brest_by #vitebsk #gomel #mogilev
2 months ago