Рейтинг@Mail.ru

Міс “Дзедзіч” стала Кацярына Шэлест

Вызначана пераможца конкурса фотаздымкаў «Міс «Дзедзіч». Сезон: лета-2010″. Ёй стала студэнтка БрДУ .
Напрыканцы вучэбнага года сябры “Дзедзіча”, студэнты берасцейскіх навучальных устаноў вырашылі зрабіць для сваіх прыгожых аднагрупніц падарунак і адкрылі фотаконкурс Міс “Дзедзіч” у сваёй суполцы на сайце папулярнай сацыяльнай сеткі У кантакце.

Тое, што на пачатку выглядала жартам, ператварылася ў сапраўднае спаборніцтва з зусім не жартоўным прызам у выглядзе флэш­карты на 2 Gb і публікацыяй фотаздымка на першай паласе бюлетэня “Дзедзіч”.

Свае фотаздымкі даслалі 8 наведвальніц суполкі  “Дзедзіч” “У кантакце”. А паколькі ідэя выйшла значна шырэй за межы суполкі, інфармацыйны рэсурс dzedzich.org запрасіў сваіх чытачоў далучыцца да галасавання па выбары пераможцы конкурсу.

Удзел у галасаванні ўзялі 235 чалавек. Большасць з іх аддалі перавагу фотаздымкам Кацярыны Шэлест, якая і стала пераможцам першага ў гісторыі «Дзедзіча» конкурса фотаздымкаў.
Кацярыне 20 год. Яна перайшла на 3­-ці курс гістарычнага ф­-та БрДУ. Цікавіцца харэаграфіяй, замежнымі мовамі. Мае шмат сяброў у розных краінах свету і не крыўдзіцца, калі ў яе прысутнасці распавядаюць показкі пра бландынак.

У перадапошні дзень лета на сядзібе “Дзедзіча” яна атрымала прыз і дыплом за перамогу ў конкурсе.

З.Ы. Для тых, хто не паспеў паўдзельнічаць у конкурсе, паведамляем, што праз месяц будзе абвешчаны новы фотаздымкаў «Міс Дзедзіч. Сезон: восень­-2010», пераможца якога таксама атрымае каштоўны прыз і фотаздымак на першай паласе бюлетэня “Дзедзіч”.

Кацярына Шэлест. 20 год, студэнтка гістарычнага факультэта БрДУ

Кацярына Шэлест. 20 год, студэнтка гістарычнага факультэта БрДУ


Bookmark and Share



0

Праглядаў: 950.

Заўважылі памылку?

Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter. Паправім!

Сістэма Orphus

Іншыя артыкулы на гэтую тэму:

  1. «««Конкурс эссэ па правах чалавека »»»
  2. «««Першы конкурс творчых прац пра Еўропу »»»



Дадаў:

- які дадаў 132 навін на сайт Дзедзіч.

Палітычны аптыміст.

Звязацца з аўтарам


1 каментароў да гэтай навіны

  1. Алена К. гаворыць:

    Віншую Кацю з перамогай!!!
    Але ж барацьба ў вас была жорсткая :)

    [Адказаць]

Пакінуць каментар

На нашым сайце дазволеныя аватары.
Зарэгіструйцеся на Gravatar , каб пабачыць свой аватар побач з Вашым каментам.

  • Папулярнае
  • Апошняе
  • Каментары
  • Тэгі
  • RSS
Advertise Here

Дзедзіч

Дзедзіч №70 Бюлетэнь "Дзедзіч" (студзень 2012г.)

Euroклуб

Euroклуб №04 Бюлетэнь "Euroклуб" (студзень 2012г.)

Валюта ў Берасці

Курсы валют на www.ecopress.by

Надвор’е

Інфармацыя pogoda.by

Аб’явы

Шаноўныя сябры!

– Калі Вы падзяляеце нашыя погляды на сучасную сітуацыю ў Беларусі і нашыя надзеі на будучыню,

– калі Вы жадаеце супрацоўнічаць з намі, стаць сябрамі "Дзедзіча" ці проста перадаць цікавую інфармацыю, паведамляем, што звязацца з намі можна па тэл.: (029) 222-58-28, (029)660-57-41 кругласутачна.
Мы чакаем Вас!

________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" шукае распаўсюджвальнікаў выдання ў навучальных установах Берасця і вобласці.
Тэл. (029) 222-58-28.

________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" запрашае да супрацоўніцтва карэспандэнтаў з Берасця і гарадоў вобласці. Калі вы жадаеце выказаць свае думкі на нашых старонках, тэлефануйце:
(029) 222-58-28.

Архіў

Юбілейка

Юбілейка №35Бюлетэнь "Юбілейка" (снежань 2011г.)

Купалінка

Купалінка №22Бюлетэнь "Купалінка" (снежань 2011г.)

Рассылка Дзедзіча



 
Блог Дзмітрыя Шыманскага

Сябры

Апошняе ў фотаархіве

Басовішча, 2008г. Басовішча, 2007г. Басовішча, 2007г. Басовішча, 2007г. Бердзянск, медыялагер, 2007г. Бердзянск, медыялагер, 2007г.

Дарэчы і не зусім

Ці падабаюцца Вам показкі пра бландынак у газеце "Дзедзіч"?

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

У якім з 2-х берасцейскіх ВНУ вучыцца прасцей, весялей і цікавей?

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

Ці хацеў бы ты прыдумаць апытанне на сайт "Дзедзіча"

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апошняе з самвыдату

Вела-БрэстУлётка "Вела-Брэст" з раздзела "Самвыдат"

Показка дня

Жаночы савет – гэта такі орган, куды ўваходзіць як мінімум тры члены…

Сацыяльныя сеткі



УСЁ ПРА #brest_by НА twitter