Рейтинг@Mail.ru

Як патрапіць на заблакаваны сайт?

Як патрапіць на заблакаваны інтэрнэт‑сайт — інструкцыя для «чайнікаў». Што рабіць, калі вы заўважылі, што, напрыклад, нейкі сайт чамусьці не працуе, хоць усе астатнія веб‑старонкі загружаюцца імгненна?

Самы просты спосаб — выкарыстанне сайта‑ананімайзера ці проксі‑сервера. На старонку газеты трэба будзе заходзіць не наўпрост, а ў абход. Калі «Белтэлекам» заблакуе доступ на сайт для наведнікаў з Беларусі, ананімайзер спачатку злучыцца з серверам у Папуа Новай Гвінеі ці Таіці. Паколькі для гвінейцаў доступ на сайт «НН» наўрад ці будзе зачынены, вы трапіце на старонку газеты. Магчыма, сайт будзе грузіцца даўжэй, чым звычайна, але інфармацыя ўсё ж будзе атрыманая.

Дзе шукаць ананімайзеры? Дастаткова на любым сайце‑пошукавіку набраць «веб‑проксі» ці «веб‑ананімайзер» — і з’явяцца дзясяткі варыянтаў. Напрыклад, kproxy.com, hideme.ru, spysurfing.com. Працаваць з імі лёгка — на старонцы ў пустым полі набраць nn.by і націснуць Enter на клавіятуры.

Калі нейкі з ананімайзераў не працуе — а закрываюцца яны часта, — варта пашукаць іншы.

І я не я, і ліст не мой

З дапамогай ананімайзера можна і захаваць сваю прыватнасць. Не сакрэт, што для «прасунутых» хакераў нескладана вызначыць, з якога адраса было адпраўлена паведамленне на форум ці электронную пошту. Гэта датычыцца як інтэрнэт‑адрасоў, так і фізічнага месцазнаходжання. У выпадку працы праз ананімайзер, адзіны, на каго ўдасца выйсці, — той самы няшчасны гвінейскі сервер.

Проксі‑серверы падыдуць і тым, хто хоча ашчадзіць трафік — колькасць закачанай інфармацыі. Яны могуць перадаваць дадзеныя ў сціснутым выглядзе. «Распакоўка» ж будзе адбывацца непасрэдна на камп’ютары.

Ягор Марціновіч, nn.by

Bookmark and Share



0

Праглядаў: 549.

Заўважылі памылку?

Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter.

Паправім!

Сістэма Orphus

Няма іншых артыкулаў на гэтую тэму.


Дадаў:

, які дадаў 145 навін на сайт Дзедзіч.

Звязацца з аўтарам

Няхай інфармацыя ідзе людзям!


Пакінуць каментар

На нашым сайце дазволеныя аватары.
Зарэгіструйцеся на Gravatar , каб пабачыць свой аватар побач з Вашым каментам.

Advertise Here
  • Папулярнае
  • Апошняе
  • Каментары
  • Тэгі
  • RSS
Advertise Here

Дзедзіч

Дзедзіч №73 Бюлетэнь "Дзедзіч" (красавік 2012г.)

Euroклуб

Euroклуб №07 Бюлетэнь "Euroклуб" (красавік 2012г.)
Блог Дзмітрыя Шыманскага

Рассылка Дзедзіча



 

Стратэгія развіцця

Апытанне прадпрыемстваў Брэста Глядзі раздзел "Кнігі"

Аб’явы

Шаноўныя сябры!

– Калі Вы падзяляеце нашыя погляды на сучасную сітуацыю ў Беларусі і нашыя надзеі на будучыню,

– калі Вы жадаеце супрацоўнічаць з намі, стаць сябрамі "Дзедзіча" ці проста перадаць цікавую інфармацыю, паведамляем, што звязацца з намі можна па тэл.: (029) 222-58-28, (029)660-57-41 кругласутачна.
Мы чакаем Вас!

____________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" шукае распаўсюджвальнікаў выдання ў навучальных установах Берасця і вобласці.
Тэл. (029) 222-58-28.

Архіў

Юбілейка

Юбілейка №38 Бюлетэнь "Юбілейка" (сакавік 2012г.)

Купалінка

Купалінка №25 Бюлетэнь "Купалінка" (сакавік 2012г.)

Валюта ў Берасці

Курсы валют на www.ecopress.by

Надвор’е

Інфармацыя pogoda.by

Сябры

Фільм пра “Дзедзіч”

Апытанне

У Беларусі плануюць забараніць продаж алкаголю асобам, маладзейшым за 21 год. Ваша стаўленне:

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

Што я хачу зрабіць разам з Дзедзічам? (можна выбраць макс. 3 варыянты)

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апошняе з самвыдату

Вела-БрэстУлётка "Вела-Брэст" з раздзела "Самвыдат"

Показка дня

- Вася, значыць, ты вырашыў ажаніцца… А чаму не з той дзяўчынай, з якой ты праводзіш вечары? – пытае маці свайго легкадумнага сына.
- А з кім жа я тады буду праводзіць вечары?! – здзівіўся той.

Сацыяльныя сеткі



ЦІЎЦЕР ПРА #brest_by

RealBrestRealBrest: Большая золотая медаль в копилке предприятия "Белалко": РПУП «Брестский ликеро-водочный завод «Белалко... http://t.co/SACkkLX5 #brest_by
2 months ago
RealBrestRealBrest: Галина Васильевна из Ивацевичей выиграла 200 000 000 рублей.: Галина Васильевна из Ивацевичей, которая... http://t.co/4CKBflDh #brest_by
2 months ago
brestgazetabrestgazeta: Лига чемпионов появится на больших экранах брестского кинотеатра: В Бресте матчи Лиги чемпионов УЕФА ... http://t.co/R7ogv20P #brest_by
2 months ago
SostipendiSostipendi: Партизаны во время войны называли флаг нынешних оппов так: "САЛО-МЯСО-САЛО" #gomel #mogilev #brest_by - -
2 months ago
ampbyampby: Зімовы еўратур: 5 краін за 10 дзён. Частка другая http://t.co/WcjLCqtm #twiby #belarus #minsk #eu #grodno #brest_by #vitebsk #gomel #mogilev
2 months ago