Рейтинг@Mail.ru

Здымай сваё еўрапейскае відэа!

“Дзедзіч” запрашае берасцейцаў далучацца да праекта “European Youth Voice”, які дае магчымасць моладзі вучыцца і развівацца праз аўдыёвізуальныя медыя. Хочаш навучыцца здымаць і апрацоўваць відэа? Цісні далей!

Мэта праекта – навучыцца працаваць з камерай, са знятым матэрыялам, з гукам. Ён дае магчымасць атрымліваць цікавую інфармацыю аб жыхарах іншых еўрапейскіх краёў, магчымасць бачыць іншыя грамадствы вачыма сваіх аднагодкаў, магчымасць замежнікам пазнаёміцца з беларускім грамадствам, магчымасць з карысцю бавіць вольны час.

Маладыя людзі з розных краін Еўропы атрымаюць магчымасць змяшчаць на партале “European Youth Voice” свае кліпы, у якіх будуць закранацца розныя бакі жыцця грамадства.

Мяркуецца, што штомесяц тэма для кліпаў будзе мяняцца, прычым тэму будзе выбіраць тая група моладзі, чыё відэа стала найбольш папулярным паводле вынікаў месяца. Будзе магчымасць ацэньваць кліпы і каментаваць іх. Перад тым, як пачаць работу над чарговым відэа, удзельнікі і ўдзельніцы праекта будуць атрымліваць інфармацыю, якая будзе датычыць новай тэмы.

“European Youth Voice” будзе звязаны лінкамі з іншымі маладзёжнымі вэб-сайтамі. Магчыма, у будучыні для наведвальнікаў будуць арганізаваны апытанні па чарговых тэмах, а таксама магчымасць посціць свае відэакліпы, артыкулы і фатаграфіі.

Вельмі добра, калі ўдзельнікі ўжо маюць сякі-такі вопыт працы з камерай, але НАВАТ ТОЙ, ХТО НІКОЛІ НЕ БРАЎ У РУКІ КАМЕРЫ можна ўзяць удзел у гэтым праекце. Дастаткова толькі цікавіцца грамадскім жыццём і магчы сяк-так паразумецца па-англійску, а здымаць навучаць.

Сябры, усе хто зацікавіцца праектам, просьба дасылаць свае дадзеныя (прозвішча, Імя, узрост і навыкі выкарыстання відэакамерай) на адрас: dzedzich@tut.by

Bookmark and Share



0

Праглядаў: 492.

Заўважылі памылку?

Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter. Паправім!

Сістэма Orphus

Іншыя артыкулы на гэтую тэму:

  1. «««Першы конкурс творчых прац пра Еўропу »»»
  2. «««Конкурс ад “Народнай праграмы”! »»»
  3. «««Увага! Конкурс “Ох ужо гэтыя еўрапейцы” працягваецца! »»»



Дадаў:

- які дадаў 145 навін на сайт Дзедзіч.

Няхай інфармацыя ідзе людзям!

Звязацца з аўтарам


Пакінуць каментар

На нашым сайце дазволеныя аватары.
Зарэгіструйцеся на Gravatar , каб пабачыць свой аватар побач з Вашым каментам.

  • Папулярнае
  • Апошняе
  • Каментары
  • Тэгі
  • RSS
Advertise Here

Дзедзіч

Дзедзіч №70 Бюлетэнь "Дзедзіч" (студзень 2012г.)

Euroклуб

Euroклуб №04 Бюлетэнь "Euroклуб" (студзень 2012г.)

Валюта ў Берасці

Курсы валют на www.ecopress.by

Надвор’е

Інфармацыя pogoda.by

Аб’явы

Шаноўныя сябры!

– Калі Вы падзяляеце нашыя погляды на сучасную сітуацыю ў Беларусі і нашыя надзеі на будучыню,

– калі Вы жадаеце супрацоўнічаць з намі, стаць сябрамі "Дзедзіча" ці проста перадаць цікавую інфармацыю, паведамляем, што звязацца з намі можна па тэл.: (029) 222-58-28, (029)660-57-41 кругласутачна.
Мы чакаем Вас!

________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" шукае распаўсюджвальнікаў выдання ў навучальных установах Берасця і вобласці.
Тэл. (029) 222-58-28.

________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" запрашае да супрацоўніцтва карэспандэнтаў з Берасця і гарадоў вобласці. Калі вы жадаеце выказаць свае думкі на нашых старонках, тэлефануйце:
(029) 222-58-28.

Архіў

Юбілейка

Юбілейка №35Бюлетэнь "Юбілейка" (снежань 2011г.)

Купалінка

Купалінка №22Бюлетэнь "Купалінка" (снежань 2011г.)

Рассылка Дзедзіча



 
Блог Дзмітрыя Шыманскага

Сябры

Апошняе ў фотаархіве

Басовішча, 2008г. Басовішча, 2007г. Басовішча, 2007г. Басовішча, 2007г. Бердзянск, медыялагер, 2007г. Бердзянск, медыялагер, 2007г.

Дарэчы і не зусім

Ці падабаюцца Вам показкі пра бландынак у газеце "Дзедзіч"?

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

У якім з 2-х берасцейскіх ВНУ вучыцца прасцей, весялей і цікавей?

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

Ці хацеў бы ты прыдумаць апытанне на сайт "Дзедзіча"

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апошняе з самвыдату

Вела-БрэстУлётка "Вела-Брэст" з раздзела "Самвыдат"

Показка дня

Цікава, ці павесіць Пуцін партрэт Мядзведзева ў сваім кабінеце?

Сацыяльныя сеткі



УСЁ ПРА #brest_by НА twitter