Рейтинг@Mail.ru

“Тры бліны” – творчы конкурс у кубе!

Ты жывеш  у Берасці ці Берасцейскай вобласці, лічыш сябе крэатыўным, разумным і  таленавітым, але для раскрыцця  свайго таленту і ідэй увесь час замінаюць выкладчыкі, бацькі, розныя неадэкватныя людзі і штучна створаныя ў нашай краіне абмежаванні?

Не! – прыемнай дарогі Табе па жыцці, шчаслівы чалавек!

Так! – удзельнічай у конкурсе «Тры бліны», які праводзіць моладзевае аб’яднанне “Аазіс”, спадзяемся, ён дапаможа Табе і Тваім сябрам у самарэалізацыі!

“Тры бліны”  – , які складаецца з трох асобных частак:

  1. “Музычны  Блін” – прымаюцца музычныя запісы гуртоў і асобных выканаўцаў. Запіс павінен быць студыйнай якасці, а тэксты песень мець моладзевы, грамадскі, прававы ці сацыяльны накірунак. Мы збяром гэтыя запісы на дыску пад назвай “Вольны – Права маладых”. На дыску будуць змешчаныя таксама лепшыя працы па двух астатніх конкурсах-блінах.
  2. “Відэа  Блін” – прымаюцца відэаролікі да 5 хвілін зробленыя любымі прыладамі і абсталяваннем для здымак відэа (ад прафесійнай камеры да мабілкі), у якіх арыгінальна і цікава распавядаецца пра жыццё, захапленні, творчасць і праблемы сучаснай моладзі.
  3. “Фота  Блін” – о прымаюцца аўтарскія фотаздымкі, а таксама апрацаваныя фотаматэрыялы, малюнкі, карыкатуры, якія яскрава раскрываюць праблемы сучаснай моладзі.

Адзін удзельнік  можа прапанаваць не больш за тры  працы.

Усе конкурсныя аўдыё-, фота- і відэаматэрыялы з пазнакай «Тры бліны» да 31 студзеня дасылайце на e-mail: 3bliny@gmail.com ці паштовы адрас: 224000, Брэст, вул. Луцкая 6/1, кв. 38.

Па выніках конкурсу адбудзецца міні-фестываль з прэзентацыяй дыска і раздачай бліноў-падарункаў у межах праекта “Права маладых”, куды будуць запрошаныя найбольш цікавыя ўдзельнікі і пераможцы конкурсу, што трапяць на складанку.

Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі і магчымасць паўдзельнічаць у творчых сустрэчах-абменах з моладдзю краін Заходняй Еўропы.

Усе падрабязнасці і лепшыя працы будуць змяшчацца на сайце dzedzich.org

2 сторона

Bookmark and Share



0

Праглядаў: 1,700.

Заўважылі памылку?

Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter. Паправім!

Сістэма Orphus

Іншыя артыкулы на гэтую тэму:

  1. «««Конкурс эссэ па правах чалавека »»»
  2. «««Першы конкурс творчых прац пра Еўропу »»»



Дадаў:

- які дадаў 145 навін на сайт Дзедзіч.

Няхай інфармацыя ідзе людзям!

Звязацца з аўтарам


12 каментароў да гэтай навіны

  1. marmelad гаворыць:

    дыск павінен выйсці на пачатку наступнага года. таму гурты не тармазіце. чакаем песенак

    [Адказаць]

  2. ян гаворыць:

    а абавязкова на бел. мове каб былі песні

    [Адказаць]

  3. marmelad гаворыць:

    не, але было б не дрэнна

    [Адказаць]

  4. wed гаворыць:

    а почему только Брестская область

    [Адказаць]

  5. тонiкКк гаворыць:

    Все, бегу писать песню!

    [Адказаць]

  6. trad гаворыць:

    колькі фота мажліва надыслаць і прапануйце тэму паканкрэтней, калі ласка…
    “жыццё моладзі” гэта занадта абагульнена…

    [Адказаць]

  7. marmelad гаворыць:

    у нас праект права маладых, вось мы і хочам атрымаць адказ, якія правы моладзі парушаюцца і якія ёсць у яе праблемы.

    дадаткова мы хочам атрымаць у фота адлюстраванне і малюнак, які пакажа чым жыве моладзь Берасцейшчыны!

    [Адказаць]

  8. trad гаворыць:

    але Вы не адказалі калькі фотак мажліва надыслаць..

    [Адказаць]

  9. marmelad гаворыць:

    ад аднаго ўдзельніка не больш за тры.

    зараз усё паправім

    [Адказаць]

  10. trad гаворыць:

    мала.

    [Адказаць]

  11. marmelad гаворыць:

    ну, калі ў вас шмат цікавых прац! чакаем усе.

    [Адказаць]

  12. Наташа гаворыць:

    Які ўзрост удзельнікаў? Ці абавязкова быць жыхаром толькі Брэста або яго вобласці?
    Дзякўй.

    [Адказаць]

Пакінуць каментар

На нашым сайце дазволеныя аватары.
Зарэгіструйцеся на Gravatar , каб пабачыць свой аватар побач з Вашым каментам.

  • Папулярнае
  • Апошняе
  • Каментары
  • Тэгі
  • RSS
Advertise Here

Дзедзіч

Дзедзіч №70 Бюлетэнь "Дзедзіч" (студзень 2012г.)

Euroклуб

Euroклуб №04 Бюлетэнь "Euroклуб" (студзень 2012г.)

Валюта ў Берасці

Курсы валют на www.ecopress.by

Надвор’е

Інфармацыя pogoda.by

Аб’явы

Шаноўныя сябры!

– Калі Вы падзяляеце нашыя погляды на сучасную сітуацыю ў Беларусі і нашыя надзеі на будучыню,

– калі Вы жадаеце супрацоўнічаць з намі, стаць сябрамі "Дзедзіча" ці проста перадаць цікавую інфармацыю, паведамляем, што звязацца з намі можна па тэл.: (029) 222-58-28, (029)660-57-41 кругласутачна.
Мы чакаем Вас!

________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" шукае распаўсюджвальнікаў выдання ў навучальных установах Берасця і вобласці.
Тэл. (029) 222-58-28.

________________

Рэдакцыя бюлетэня "Дзедзіч" запрашае да супрацоўніцтва карэспандэнтаў з Берасця і гарадоў вобласці. Калі вы жадаеце выказаць свае думкі на нашых старонках, тэлефануйце:
(029) 222-58-28.

Архіў

Юбілейка

Юбілейка №35Бюлетэнь "Юбілейка" (снежань 2011г.)

Купалінка

Купалінка №22Бюлетэнь "Купалінка" (снежань 2011г.)

Рассылка Дзедзіча



 
Блог Дзмітрыя Шыманскага

Сябры

Апошняе ў фотаархіве

Басовішча, 2008г. Басовішча, 2007г. Басовішча, 2007г. Басовішча, 2007г. Бердзянск, медыялагер, 2007г. Бердзянск, медыялагер, 2007г.

Дарэчы і не зусім

Ці падабаюцца Вам показкі пра бландынак у газеце "Дзедзіч"?

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

У якім з 2-х берасцейскіх ВНУ вучыцца прасцей, весялей і цікавей?

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апытанне

Ці хацеў бы ты прыдумаць апытанне на сайт "Дзедзіча"

Паглядзець вынікі апытання

Loading ... Loading ...

Апошняе з самвыдату

Вела-БрэстУлётка "Вела-Брэст" з раздзела "Самвыдат"

Показка дня

Даішнік спыняе чорнага мерына з таніраванымі шыбамі за перавышэнне хуткасці. Адчыняецца акно, а там браток, адвярнуўшыся, дзесьці корпаецца, затым рэзка паварочваецца і крычыць:
- ГАЎ!!!!!!!!
Даішнік, не чакаўшы гэтага, адскоквае і вылупляе вочы. Браток пасміхаецца і кажа:
- Не баісь, – і, паказваючы на рамень бяспекі, – бачыш, я прывязаны.

Сацыяльныя сеткі



УСЁ ПРА #brest_by НА twitter