Наша Мова

Дзейнасць Дзедзіча па папулярызацыі беларускай мовы і культуры

Даведайся, хто ты з вядомых беларускіх дзеячаў

Да якой гістарычнай або вядомай сучаснай асобы ты падобны? Хто бліжэй табе па характары і тэмпераменце — Вітаўт, Сапега або Багдановіч? А можа, гэта хтосьці яшчэ больш нечаканы? Ты даведаешся, калі пройдзеш унікальны тэст, распрацаваны АРР «Дзедзіч» у межах кампаніі «Наша мова».

[Больш падрабязна]

Кампанія “Наша мова”: 8 яскравых беларускіх падзей

У апошнія дні лета прайшлі завяршальная фотагульня і выніковая вячэра ад кампаніі “Наша мова” пад эгідай АРР “Дзедзіч”. Звычайна з надыходам восені, халодных і даждлівых вечароў успамінаецца ўся цяплыня мінулага лета: самыя яскравыя моманты, сустрэчы з новымі людзьмі, прыгоды і фэсты, што атрымалася наведаць, вандроўкі па роднаму краю ды за мяжу. З гэтай нагоды актывісты

[Больш падрабязна]

Фотагульня ў Берасці

Надакучылі бессэнсоўныя прагулкі па Савецкай? Мы прапаноўваем больш даведацца пра цікавосткі нашага горада. 29 жніўня “Наша мова” праводзіць гульню звязаную з беларускай мовай ў Берасці.

[Больш падрабязна]

Міфы пра беларускую мову

Беларуская мова – адна з самых міфічных моў свету – у тым сэнсе, што за вялікі час свайго існавання пра яе стварылі вялізарную колькасць міфаў – і нажаль гэтыя міфы даволі сумныя. Таму і будзем іх пакрыху ды ўсім светам выпраўляць.

[Больш падрабязна]

Беларуска- моўная вандроўка па вольнай Берасцейшчыне

На мінулых выходных “НАША МОВА” павандравала па Берасцейшчыне, пабачыла не вельмі вядомыя, але вартыя ўвагі гістарычныя мясціны-цікавосткі, заначавала ў намётах ля берага возера і зараз падрыхтавалася распавесці пра свае прыгоды.

[Больш падрабязна]

Новы конкурс “Дзённікі беларуса” ад кампаніі “Наша мова”

Стартуе новы конкурс у межах кампаніі “Наша мова” – “Дзеннікі беларуса”. Галоўная мэта – прывабіць небеларускамоўных маладых берасцейцаў, якія ў паўсядзённым жыцці не размаўляюць на беларускай мове.

[Больш падрабязна]

Фотаконкурс ад кампаніі “Наша мова”

У межах кампаніі “Наша мова” пачынаецца чарговы конкурс. На гэты раз берасцейцаў чакае фотаконкурс “Фотамаўленне”. Усё што патрэбна ўдзельнікам – гэта апарат, які робіць любой якасці фотаздымкі і ўвага з назіральнасцю.

[Больш падрабязна]

За верш пра паміраючую вёску далі электронную кнігу

На фінішы другі конкурс “Берасцейскі ВЕРШнік” у межах кампаніі “Наша мова”. Да 1-га красавіка ўключна маладыя берасцейскія таленты мелі магчымасць праявіць сябе ў напісанні вершаў. Галоўная ўмова – пішам толькі на беларускай мове пра любоў да роднага краю, прыгажосць і непаўторнасць беларускай прыроды і зямлі.

[Больш падрабязна]

Берасцейскі ВЕРШнік ад кампаніі “Наша мова”

Актывісты, сябры і студэнты з гісторыка-культурнага аб’яднання “Харугва” і АРР “Дзедзіч” распачынаюць другі конкурс у рамках кампаніі “Наша мова”. На гэты раз з ноткай пісьменнасці – “Берасцейскі ВЕРШнік”.

[Больш падрабязна]

Дзедзіч павіншаваў берасцейцаў з днём усіх закаханых

Учора, 14 лютага, на вуліцы Савецкая дзедзічы разам з сябрамі з гісторыка-культурнага абэяднання “Харугва” зладзілі невялікую святочную акцыю – каля 1000 мінакоў атрымалі беларускамоўныя валянцінкі.

[Больш падрабязна]

Лепшы дызайн паштоўкі ў студэнта-маркетолага

На фінішы першы конкурс у межах кампаніі “Наша мова”. Да 4-га лютага ўсе творчыя і нятворчыя берасцейцы мелі магчымасць даслаць сваю паштоўку на тэму “Кахай па-беларуску” з беларускім прызнаннем у каханні.

[Больш падрабязна]

Першы конкурс ад “Наша мова” – дызайн паштоўкі

У межах кампаніі “Наша мова”, якую праводзіць берасцейскае гісторыка-культурнае аб’яднанне “Харугва” пры падтрымцы АРР “Дзедзіч”, стартуе першы конкурс для самых творчых і неабыякавых да мастацтва маладых берасцейцаў!

[Больш падрабязна]

Маладзёвы берасцейскі праект “Наша мова” на старце!

…Загнанае слова, ты, роднае слова! Грымі ж над радзімай зямлёй… У 1908 годзе Янка Купала ў сваім вершы пра роднае слова ўсхваляў і нават апавяў родную мову – беларускую мову! Сёння, у час развіцця інтэрнэт-тэхналогій беларуская мова сапраўды, “па-купалаўскі” – загнаная, забытая. Чаму збольшага моладзь, за якой стаіць будучыня, так мала ведае пра свае бацькоўскія

[Больш падрабязна]

Вынікі ТОП-100 беларускай прозы

АРР “Дзедзіч” агучыла вынікі галасавання за рэйтынг ТОП-100 беларускай прозы, якое адбывалася на сайце “Дзедзіча” з 9 красавіка. Бясспрэчным пераможцам рэйтынгавага галасавання стаў раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.

[Больш падрабязна]

Галасуем за ТОП-100 беларускай прозы

У межах кампаніі “Наша мова” АРР “Дзедзіч” адкрывае галасаванне за выбар найлепшай прозы на беларускай мове. Спіс лепшых быў складзены ў выніку абмеркавання ў сацыяльных сетках і на сайце Дзедзіча, у якім прынялі ўдзел больш за 300 чалавек.

[Больш падрабязна]

“Наша Мова”: Music-BY!

АРР “Дзедзіч”, “Аазіс” і “Моладзь БНФ” працягваюць кампанію “Наша мова” па  папулярызацыі беларускай мовы ў розных галінах жыццядзейнасці беларусаў. У гэты раз вызначаецца самая папулярная айчынная музыка.

[Больш падрабязна]