Пра нас

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “” (раней моладзевае грамадскае аб’яднанне) утворана ў лістападзе 1999г. студэнтамі БрДУ.

НАШЫ ПРАГРАМЫ:

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ АГЕНЦТВА “DZEDZICH WEEK-NEWS”
Газета “Дзедзіч” №93
  • Моладзевы бюлетэнь “Дзедзіч” (культурныя, сацыяльныя і маладзёжныя праблемы Берасця і краіны).
  • Электронная рассылка Dzedzich week-news (навіны дэмакратычных арганізацый Берасцейшчыны, аб’явы пра конкурсы, вандроўкі, стажыроўкі).
  • Інтэрнэт-пляцоўка http://dzedzich.org, вядзенне суполак у сацыяльных сетках.
  • PR – суправаджэнне дзейнасці арганізацыі.

Умовы ўдзелу: узрост – ад 16 гадоў, валоданне кампутарам, пісьменнасць, уменне пісаць артыкулы, 2-хмесячная стажыроўка пры рэдакцыі “Дзедзіча”.

ЭКАЛАГІЧНЫ СЕКТАР
Dzedzich-party. Лес каля КСМ. Красавік 2006г. Пасля прэзідэнцкіх выбараў.
  • Кампанія “За вела-Брэст”.
  • Масавыя экалагічныя акцыі (ачыстка ракі Мухавец, пасадка дрэваў, экалагічныя вандроўкі).

Умовы ўдзелу: узрост – ад 16 гадоў, турыстычныя навыкі (складванне намёта, распальванне вогнішча і г.д.), добрая фізічная падрыхтоўка, дысцыплінаванасць.

КУЛЬТУРНЫ СЕКТАР
Віктарыны ў школах
  • Кампанія “Наша мова”.
  • Сустрэчы з культурнымі дзеячамі краіны.
  • Адукацыйныя і масавыя мерапрыемствы па папулярызацыі беларускай мовы і культуры (відэапрагляды, віктарыны, літаратурныя вечарыны).
  • Прыцягненне увагі грамадскасці да праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

Умовы ўдзелу: узрост – ад 18 гадоў, пісьменнасць.

МОЛАДЗЕВЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЦЭНТР
Школа маладога лідэра. 2007г. Трэнер В. Мазынскі.
  • Цыкл творчых сустрэч з вядомымі беларусамі “Ёсць размова”.
  • Праграма развіцця валанцёрскага руху для берасцейскіх НДА “Будзь валанцёрам”.
  • Аказанне кансультацыйнай, інфармацыйнай і тэхнічнай дапамогі незалежным моладзевым ініцыятывам Берасцейшчыны.

Умовы ўдзелу: узрост – ад 20 гадоў, стаж працы ў “Дзедзічы” – не меней за 4 гады.

МОЛАДЗЕВЫЯ АБМЕНЫ
Польшча, Люблін, Насутув, Сустракаем Новы год, 2006г.
  • Моладзевыя і студэнцкія абмены з арганізацыямі краіны і замежжа.
  • Удзел у семінарах, летніках, экскурсіях, стажыроўках.
  • Знаёмства з дзейнасцю іншых арганізацый краіны і свету, з жыццём моладзі па-за межамі Берасцейскага рэгіёну.

Умовы ўдзелу: узрост – ад 16 гадоў, валоданне замежнай мовай (ангельская, нямецкая, французская ці польская), камунікабельнасць.

ЦЭНТР РОЎНАГА НАВУЧАННЯ
Семінар для мультыплікатараў па прафілактыцы ВІЧ-СНІД. Офіс
  • Кампанія папулярызацыі Балонскай сістэмы вышэйшай адукацыі “О, Балонь!”.
  • Семінары ў навучальных установах па праблемах ВІЧ/СНІД, наркаманіі, па асновах дзейнасці НДА.

Умовы ўдзелу: узрост – ад 19 гадоў, мін. 2 скончаныя курсы вучобы на педагагічнай спецыяльнасці, камунікабельнасць, 2-хмесячная стажыроўка пры Цэнтры роўнага навучання.

ПРАГРАМА ПРАЦЫ З ВАЛАНЦЁРАМІ
Флэш-мобы ў 2006-м годзе праходзілі амаль штотыднёва.
  • Цэнтр валанцёрскай дапамогі дэмакратычным пераўтварэнням (распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў, збор подпісаў, назіранне за выбарамі).

Умовы ўдзелу: узрост – ад 16 гадоў, наяўнасць вольнага часу, добрая фізічная падрыхтоўка, камунікабельнасць, уменне працаваць у камандзе.

Дзедзічы бяруць актыўны ўдзел у палітычным жыцці: назіраюць на выбарах, арганізоўваюць мітынгі і пікеты. Удзел у выбарчых кампаніях – вялікі досвед, які абавязкова спатрэбіцца тым, хто усведамляе сябе актыўным грамадзянінам.

Дзмітрый Шыманскі

МІСІЯ БАМГА “ДЗЕДЗІЧ”:

Грунтуючыся на прынцыпах патрыятызму і павагі да беларускай культуры, імкнучыся да дэмакратызацыі краіны і самаўдасканалення сябраў арганізацыі, павышаць грамадзянскую актыўнасць моладзі Берасцейскай вобласці шляхам правядзення асветніцкіх і адукацыйных праграм, масавых мерапрыемстваў і рэсурснай падтрымкі маладзёжных грамадскіх ініцыятыў.

ЗАДАЧЫ БАМГА “ДЗЕДЗІЧ”:
  • спрыяць развіццю беларускай культуры;
  • падтрымліваць грамадскія ініцыятывы моладзі ў галіне гуманітарнай адукацыі, культуры, навукі і захавання гісторыка-культурнай спадчыны;
  • спрыяць пашырэнню міжнародных кантактаў моладзі ў галіне гуманітарнай адукацыі, культуры і навукі.
МЫ ДАЕМ ТАБЕ МАГЧЫМАСЦЬ

 

АДПАЧЫЦЬ:
  • праводзіць вольны час цікава і з карысцю для сябе і грамадства;
  • стаць лідэрам, карыстацца павагай сярод сваіх равеснікаў;
  • знайсці новых сяброў і выдатна адпачыць;
УДАСКАНАЛІЦЬ СЯБЕ:
  • атрымаць дадатковую адукацыю на трэнінгах і стажыроўках у Беларусі і за мяжой;
  • атрымаць навыкі карыстання кампутарай і відэатэхнікай;
  • навучыцца фармуляваць свае думкі;
  • атрымліваць свежую інфармацыю аб падзеях ў краіне;
  • паспрабаваць сябе ў ролі журналіста, дызайнера, арганізатара;
ЗРАБІЦЬ СВЕТ ЛЕПШЫМ:
  • далучыцца да руху за беларускае Адраджэнне;
  • апублікаваць свае творчыя і навуковыя працы: вершы, эсэ, вынікі даследаванняў;
  • рэалізаваць самыя смелыя ідэі;
  • уплываць на лёс краіны.

Наша жыццё толькі пачынаецца! Мы будзем жыць у такой краіне, якую пабудуем! Хочаш дадаць пару цаглінак? Звяжыся з намі. I хадзем разам у будучыню!

Уладзімір Красько

ЗА адраджэнне беларускай культуры!
 ЗА еўрапейскае развіццё Рэспублікі Беларусь!
 ЗА годны ўзровень жыцця яе грамадзян!