У Беларусі зьмяняюцца правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спэцыяльныя ўстановы адукацыі. Указ аб зьменах падпісаў Аляксандар Лукашэнка.

Цяпер:

  1. замест трох тэстаў у час цэнтралізаванага тэставаньня можна будзе здаваць чатыры;
  2. сэртыфікаты тэстаў будуць дзейнічаць не адзін год, а два (будуць сапраўдныя ў наступны навучальны год);
  3. можна будзе ладзіць да трох рэзэрвовых дзён тэстаў (для тых, хто ня змог здаць тэст у асноўны дзень з уважлівай прычыны) замест цяперашняга аднаго дня;
  4. пэдагагічных клясаў будуць паступаць на дзённае бясплатнае навучаньне ў ВНУ па выніках гутаркі, але будуць вымушаныя адпрацаваць па разьмеркаваньні ня меней за 5 гадоў;
  5. пры паступленьні ў ВНУ на сельскагаспадарчыя спэцыяльнасьці на скарочаны тэрмін навучаньня будуць два іспыты па дысцыплінах з навучальнага пляну ўстаноў сярэдняй спэцыяльнай адукацыі (што за іспыты, вызначае ВНУ).

Таксама паведамляецца, што ўказам «удакладнены асобныя працэдурныя і тэхнічныя пытаньні прыёмнай кампаніі», але ў чым удакладненьні, яшчэ невядома, бо поўны тэкст указу пакуль не апублікаваны.

Тым часам Міністэрства адукацыі рыхтуе чарговую рэформу, якая будзе тычыцца мэханізму кантролю ведаў выпускнікоў 9-х і 11-х клясаў. Рэформа закране два аспэкты правядзеньня выпускных іспытаў у школах: прымаць іх будзе незалежная камісія, а ў сам экзамэн дададуць частку, скіраваную на . Але рэформа, як кажа экспэрт, «пачынаецца з канца».

svaboda.org

Заўважылі памылку?

Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter

Сістэма Orphus

Дадаць каментарый