Праграма Еўразвязу і Ўсходняга партнёрства “Культура і крэатыўнасць” прапаноўвае дыстанцыйнае навучанне.

Да ўдзелу запрашаюцца мэнэджары культуры і ўсе, хто цікавіцца акрэсленай тэматыкай. Міжнародныя эксперты ў галіне культуры падзеляцца сваім досведам, раскрыюць сакрэты прафэсіі і навучаць ствараць якасныя .

Удзельнікі і ўдзельніцы курсаў атрымаюць сертыфікат аб праходжанні курсаў ад Праграмы ЕЗ. Кожны курс даступны на 8 мовах і складаецца з кароткіх відэа. Курс можна прайсьці непасрэдна на сайце ці наладзіць атрыманне лекцыяў штодня на электронную пошту.

Даступныя курсы:

  • Стратэгічнае планаванне;
  • “Крэатыўная Еўропа”;
  • Асновы культурных і крэатыўных індустрый;
  • Напісанне праектных заявак;
  • Адвакацыя.

Навучанне бясплатнае.

Выбраць і прайсці курс можна па спасылцы.

Заўважылі памылку?

Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter

Сістэма Orphus

Дадаць каментарый