Інтэрнэт-платформа Polskijazyk.pl вітае ўсіх, хто жадае вывучыць польскую мову з нуля да ступені В1.

Над метадычнай часткай інтэрнэт-платформы працавалі лепшыя польскія філолагі. Плюс у тым, што яе адмыслова распрацоўвалі для беларускай аўдыторыі, з улікам моўных асаблівасцей.

Вывучэнне польскай пачынаецца з курсу для пачаткоўцаў узроўню А1. Першая частка праекту дазволіць навучэнцу самастойна вывучыць польскую мову да ступені В1, калі можна здаваць афіцыйны моўны іспыт на атрыманне сертыфіката. Курсы падзелены на тэматычныя ўрокі з інтэрактыўнымі заданнямі.

Распачаць бясплатнае вывучэнне польскай мовы можна ўжо сёння на сайце.

adukacyja.info

Заўважылі памылку?

Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter

Сістэма Orphus

Дадаць каментарый