Набор на программу, которая изменит твою жизнь! «Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» аб’яўляе пра новы набор на адукацыйную праграму «»! 

Менавіта тут вы зможаце навучыцца неабходным для студэнцкіх лідараў навыкам – аднаўленню справядлівасці, бітвам за правы студэнтаў, грамадзянскай актыўнасці.

Удзельнікі праграмы атрымаюць:

  • Веды пра гісторыю студэнцкіх рухаў у Беларусі і свеце, адукацыйных сістэмах у розных краінах;
  • Навыкі практычнага лідарства (тайм-мэнэджмент, праца з камандай, перамовы, публічныя выступы);
  • Магчымасць абмену досведам і знаёмства з лідарамі еўрапейскіх студэнцкіх арганізацый;
  • Дапамогу і падтрымку на ўсіх стадыях вырашэння студэнцкіх праблем.

За чатыры гады правядзення праграмы сфармавалася 4 устойлівыя накірункі: абарона правоў студэнтаў, падвышэнне якасці адукацыі, студэнцкае самакіраванне і публічныя кампаніі. Калі ніводнае іх існых кірункаў не падыходзіць, кожны ўдзельнік можа прапанаваць сваю ўласную ідэю.

Навучанне будзе адбывацца ў Беларусі, з кастрычніка па снежань 2016 года. А для таго, каб прыняць удзел у праграме, неабходна запоўніць анлайн-заяўку і наведаць адзін з уступных семінараў:

  • Менск (25.09),
  • Гародня (27.09),
  • твой горад (29.09 – пры ўмове, што з аднаго горада будзе 10 і больш заявак),
  • Менск (02.10).

Пакінуць заяўку можна тут: studacademy.by. Рэгістрацыя зачыняецца за 2 дня да правядзення семінара.

Заўважылі памылку?

Вылучыце яе мышкай і націсніце Ctrl+Enter

Сістэма Orphus

Дадаць каментарый